Новы Час
2.02K subscribers
30.3K photos
2.05K videos
4 files
36.3K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
873-ці дзень вайны. Орбан перадаў лідэрам краін ЕС план завяршэння вайны ва Украіне

«Сёння мы адзіныя, хто можа весці перамовы з усімі бакамі», – кажа дарадца венгерскага прэм'ера.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
«Вораг з таго боку стаў больш разумным». Якімі будуць выбары 2025 года?

Што будзе рабіць апазіцыя і чаго чакаць ад лукашэнкаўцаў? Сваё бачанне стратэгіі дэмакратычных сілаў адносна прэзідэнцкіх выбараў 2025 года выказалі Франак Вячорка, Павел Латушка і Арцём Шрайбман.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
📚Экс-палітвязень і журналіст Алег Груздзіловіч выпусціў кнігу "Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы"

Вершы і малюнкі, якія ўвайшлі ў яго кнігу “Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы”, ён пісаў і маляваў у зняволенні для сваіх унукаў.

Нагадаем, журналіст "Радыё Свабоды" быў затрыманы 23 снежня 2021 года, Алег не прызнаў сваёй віны і быў асуджаны на паўтара гады зняволення. Сваё пакаранне ён адбываў у менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калоніі пад Магілёвам.
Віталь Цыганкоў: Страшна падумаць, што было б, калі б Трампа забілі

Журналіст Віталь Цыганкоў прапануе некалькі высноваў з нагоды замаху на жыццё экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. «Як тут не паразважаць пра містыку і лёс». 

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Грунвальд – у нас, а што ў іх? Якія яшчэ войны былі ў Эўропе ў 1410 годзе
✍️ Павел Хадзінскі

Чарговая гадавіна легендарнай бітвы з крыжакамі стала нагодай пацікавіцца іншымі «гарачымі кропкамі» на тагачаснай мапе старога сьвету. Дзе адначасова з Грунвальдам ламалі дзіды, білі мячамі і спрабавалі перамагчы?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Зянон Пазьняк: Выбары 1994 года прынізілі беларусаў перад усім сьветам, які гатовы быў успрымаць нас сур'ёзна

Адзін з галоўных герояў тагачасных падзеяў, палітык Зянон Пазьняк распавёў пра масавыя фальсіфікацыі падчас выбараў-1994. «Адна задача — не пусьціць Пазьняка».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Хронікі рэпрэсій, 15 ліпеня. Па вяртанні з адпачынку ў Італіі затрымалі мужчыну

У Мінску судзяць грамадзяніна Польшчы. Экс-кіраўніка Рэспубліканскага турыстычнага саюза асудзілі да 7,5 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве». Распавядаем галоўнае пра рэпрэсіі ў Беларусі сёння. 

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Новы Час
❗️На Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу Стала вядома, што на палітвязня Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Да завяршэння ягонага другога…
Стала вядома, калі будуць зноў судзіць Змітра Дашкевіча

Дата паседжання прызначаная на паслязаўтра, 17 ліпеня. Змітру быў інкрымінаваны «народны» артыкул 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.
👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура
Дээскалацыя на мяжы з Украінай, гатоўнасць да дыялогу з Польшчай. Куды хіліцца рэжым Лукашэнкі?
✍️ Філіп Дымаў

Рэжым Лукашэнкі працягвае дасылаць Захаду сігналы аб гатоўнасці «памірыцца», але робіць гэта з такой пыхлівай нязграбнасцю, што, здаецца, і сам не верыць у пацяпленне адносін.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Уначы ў Беларусь заляцеў дрон-камікадзэ тыпу "шахед"

Гэта ўжо трэці такі выпадак, піша @Hajun_BY.

Па даных канала, шахед зайшоў у Беларусь у раёне вёскі Белая Сарока на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і рухаўся на поўнач, у напрамку Хойнікаў. Далей дрон здзейсніў паварот на паўднёвы ўсход і, абыходзячы Брагін, накіраваўся ў бок пасёлка Камарын.

Ужо ў 5 раніцы шахед пакінуў Беларусь і вярнуўся на тэрыторыю Украіны.
Трамп абраў сваім напарнікам сенатара Вэнса, які выступаў супраць дапамогі Украіне

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп абвясціў кандыдатам у віцэ-прэзідэнты сенатара ад Агаё Вэнса.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Напружанне на мяжы так рэзка знікла, што гэта стала сюрпрызам нават для генералаў?

Пакуль беларускім генералам не сказалі, што напружанне знятае, тыя былі наогул не ў курсе, што яны ўсе напады ўжо адбілі, разважае аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Якога курсу долара чакаць у бліжэйшыя дні? Прагноз па валютах

Якога курсу беларускага рубля чакаць у найбліжэйшыя дні? І што на гэта можа паўплываць? Прагноз на тыдзень.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Ці могуць Польшча і Літва забараніць уезд машын з беларускімі нумарамі, як Латвія?

Латвія забараніла ўезд машын з беларускімі нумарамі. Ці могуць так зрабіць Польшча і Літва? Таму што закон пра санкцыі, на які спасылаецца Латвія, мусіць дзейнічаць і ў іншых краінах.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» шэраг украінскіх Telegram-каналаў

У спіс трапілі: «STERNENKO», «PETLYARIS», «+ Вертикаль», «Скринька Пандори» і «Arischer Weg | Арийский Путь».

Паведамляецца, што ў гэтых каналах нібыта «размяшчалася інфармацыя, накіраваная на распальванне палітычнай і нацыянальнай варожасці ў адносінах да Беларусі і Расіі, беларускага і расійскага народаў, дапускаліся публікацыі з абразамі Лукашэнкі».
Чаму нават расійскія інвестары не давяраюць Беларусі?

Сярод краін СНД, у якія інвестуе Расія, Беларусь знаходзіцца толькі на трэцім месцы пасля Казахстана і Узбекістана. Буйныя расійскія кампаніі і зусім ігнаруюць Беларусь. Чаму так адбываецца, высвятляла выданне «Беларусы і рынак».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
«Здрада на ўсё жыццё» — закон, які дазваляе здаваць сваіх дзяцей у спэцшколы

Новы закон, які дазваляе бацькам самім здаваць дзяцей у спецшколы, набыў моц 11 ліпеня. Эксперты на «Свабодзе» разважаюць, чаму яго ўвялі і якія могуць быць наступствы.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN