Новы Час
2.02K subscribers
30.3K photos
2.05K videos
4 files
36.3K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
Беларускі суд. Фігуранты справы аб забойствах атрымалі высокія дзяржаўныя пасады
✍️ Павел Хадзінскі

Гэтыя падзеі адбыліся на паўднёвым усходзе Беларусі, на рацэ Сож, каля Рэчыцкай пушчы ў 1762 годзе. Гісторыя аб судовым працэсе, выраку і наступствах для абвінавачаных, якую цалкам можна ўявіць і ў сёньняшняй Беларусі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў
Іх не лічылі за людзей: як скончылася эпоха лінчаваньня ў 1930 годзе ў адным са штатаў
✍️ Павел Хадзінскі

7 жніўня, у час калі ў нашай краіне разгортвалася сфабрыкаваная камуністамі справа «Саюза вызваленьня Беларусі», за акіянам былі закатаваныя два чорнаскурых чалавекі. Томас Шып і Абрам Сьміт сталі апошнімі ахвярамі так званых «судоў Лінча» ў адным з самых небясьпечных штатаў ЗША. Да канца 1930-х падобныя забойствы скончыліся амаль паўсюль.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў
Змагацца за Радзіму нягледзячы на абставіны: факты з жыцця Тадэвуша Рэйтана
✍️ Барыс Палута

«Забіце мяне, але не забівайце Айчыну!» 21 красавіка 1773 года на «падзельным» Варшаўскім сойме з вуснаў шляхціча з-пад Ляхавічаў раздаліся гэтыя словы. З таго часу пачалося змаганне за свабоду і незалежнасць нашага краю. Кім быў Тадэвуш Рэйтан, які стаў адным з першых у шэрагу змагароў за свабоду Айчыны? Сёння, у гадавіну смерці Рэйтана, згадаем некалькі фактаў з яго жыцця.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў
Януш Радзівіл. Сапраўдны патрыёт ці здраднік Айчыны?
✍️ Іван Палескі

370 гадоў таму, 12 жніўня 1654 года, адбылася бітва пад Шкловам, дзе войскі Рэчы Паспалітай пад камандаваннем найвядомейшага палкаводца свайго часу Януша Радзівіла перамаглі маскавітаў. Асоба гэтага дзяржаўнага дзеяча і сёння выклікае мноства спрэчак. Кім быў на самой справе вялікі гетман літоўскі Януш Радзівіл?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў
«Сухі» закон, штрафы і арышты, палонныя немцы. Як пачыналася Першая сусветная для Беларусі?
✍️ Барыс Палута

У жніўні 1914 года выбухнула Вялікая вайна. Беларуская зямля адразу была ўцягнутая ў глабальны вайсковы канфлікт. Тут разгортваліся войскі, былі тылы і штабы, а неўзабаве застыў фронт. Як пачыналася Вялікая вайна для Беларусі ў жніўні 1914-га?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў
«Барані сябе сам»: урокі Курскай вобласці для ўладаў Беларусі
✍️ Сяргей Салаўёў

Будзем шчырыя: большасць беларусаў увесь тыдзень сачылі за падзеямі ў Курскай вобласці Расіі. І сачылі, як кажуць, «назапасіўшыся папкорнам». Летась прыкладна ў гэты ж час прыкладна гэтак жа мы сачылі за бунтам Прыгожына, і за тым, як «Вагнер», практычна не сустракаючы супраціву, ішоў па Растоўскай вобласці Расіі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў
Самая кароткая вайна ў гісторыі
✍️ Павел Хадзінскі

Некаторыя канфлікты цягнуцца стагодзьдзямі, іншыя сканчваюцца праз гады, а што за вайна лічыцца самай хуткай за гісторыю? 38 хвілінаў (ці максімум 45) цягнулася змаганьне на полі бою паміж Брытанскай імпэрыяй і султанатам Занзібар 27 жніўня 1896 года.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў
Роўна 100 гадоў таму грузіны масава паўсталі супраць Крамля
✍️ Павел Хадзінскі

Выглядае на тое, што бліжэйшым часам зноў не абыйсьціся без той ці іншай формы актыўнага супраціву прарасейскім сілам у Грузіі. Узгадаем, як стагодзьдзе таму горцы выйшлі супраць камуністаў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў
У адзін дзень, але з розьніцай у 656 гадоў, ворагі Ізраіля зруйнавалі Ерузалемскі храм
✍️ Павел Хадзінскі

У гэта складана паверыць, але не давяраць Кнізе прарока Ераміі і старажытнаму гісторыку Юзэфу Флавію нагодаў ня шмат. Легендарны кароль Бабілёну Навухаданосар і будучы імпэратар Рымскай імпэрыі Ціт зрабілі адно і тое ж з галоўнай сьвятыняй габрэяў у розныя эпохі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў
«Ён з вастрогу пойдзе туды, дзе ўвесь вялiзарны край – адзiн вялiкi вастрог». 91 год таму адбыўся абмен палітвязнямі-беларусамі
✍️ Ганна Ермаковіч

«Бронюсь, куды ты ідзеш?» — скрушна запытаўся Францішак Аляхновіч у Браніслава Тарашкевіча, стоячы на памежным мастку. Расказваем пра самы вядомы абмен беларускімі палітвязнямі і разважаем, ці магчыма штосьці падобнае сёння.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў