Новы Час
2.06K subscribers
29.6K photos
2.03K videos
4 files
35.7K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
808-мы дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: як ідзе лакальнае наступленне расійцаў пад Харкавам

Войскі РФ наступаюць на пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў пад Харкавам. Верагодней за ўсё, гэта манеўр накіраваны на тое, каб адцягнуць увагу УСУ і змусіць украінскіх вайскоўцаў выкарыстоўваць сілы, крытычна важныя на іншых кірунках.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Сядзібы Беларусі. Тады і сёння

Як прыходзяць у заняпад шыкоўныя беларускія сядзібы? Куды знікаюць іх гаспадары?

Глядзіце ў нашым TikTok: https://vm.tiktok.com/ZGeCdMXu4/
Без «экстрэмізму»: кнігі Вацлава Ластоўскага

Праўладныя ТГ-каналы называюць Вацлава Ластоўскага «русафобам» і «фальсіфікатарам гісторыі», а нядаўна яго «Выбраныя творы», выдадзеныя «Беларускім кнігазборам», аб'явілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Але і без гэтага выдання ў Ластоўскага ёсць што пачытаць.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Архівы КДБ і досвед люстрацыі. Як Літва разбіралася з савецкай спадчынай

Пасля абвяшчэння незалежнасці Літоўская рэспубліка правяла люстрацыю супрацоўнікаў КДБ і тых, хто ім дапамагаў. Гэты досвед будзе выключна карысны для беларусаў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Класкоўскі: На сёння выразнага адказу пра місію Каардынацыйнай рады няма

Палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі аналізуе на «Свабодзе» асаблівасьці выбараў у Каардынацыйную раду, прагназуе, як могуць скласьціся адносіны паміж КР і офісам Ціханоўскай, і перасьцерагае, каб Рада ня стала месцам для высьвятленьня адносінаў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Скандал на «Еўрабачанні»: Прадстаўніка Нідэрландаў адхілілі ад удзелу, ім займаецца паліцыя

«Еўрабачанне-2024» адбудзецца без удзелу Нідэрландаў. Арганізатары міжнароднага песеннага конкурсу дыскваліфікавалі спевака Ёста Кляйна, які спяваў пра «любоў да Расіі» ў пачатку вайны, з фіналу шоу.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Святароў з Шуміліна асудзілі дыстанцыйна, таксама затрыманая парафіянка

У віцебскі суд святароў не прывозілі і судзілі дыстанцыйна. Стала вядома, што была затрымана таксама маладая свецкая верніца.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Тбілісі збіраецца «Еўрапейскі марш»

У Грузіі сёння запланаваная акцыя супраць закона аб замежных агентах. Па меркаванні журналістаў, гэты марш можа быць самым шматлікім з пачатку пратэстаў.

Крыніца: @NGnewsgeorgia
«Вяртанне ў часы Расійскай імперыі». Навошта ў Беларусі ўводзяць асобнае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак?

Летась у наваполацкай школе зладзілі эксперымент — адкрылі першы клас, створаны па «здароўезберагальнай методыцы» расійскага і савецкага прафесара Уладзіміра Базарнага. Адна з самых заўважных адметнасцяў гэтай методыкі — выкарыстанне стаячых канторак замест звычайных школьных парт і перыядычныя фізкультхвілінкі.

Чытаць падрабязней


Чытаць падрабязней без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Плошча Еўропы ў Тбілісі проста зараз

Крыніца: @zjavakhadze
Стала вядома, як польскі суддзя Шміт трапіў у Беларусь. Ён папрасіў прытулак у Лукашэнкі

Томаш Шміт пакінуў Польшчу самым простым спосабам — праз пераход у Цярэспалі, адзіны адкрыты на сёння, паведамляе выданне rp.pl

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура
🇨🇭Пераможцам Еўрабачання стала Швейцарыя

Трэцяе месца заваявала Украіна, другое — Харватыя, але галоўную ўзнагароду дадому ўвязе спявак Nemo. Паглядзіце іхні выступ на афіцыйным канале Еўрабачання.
У Грузіі прайшла магутная акцыя пратэсту, прафсаюзы заклікалі да нацыянальнага страйку (фота, відэа)

Як і анансавалася, 11 траўня жыхары Грузіі выйшлі на акцыю пратэсту супраць закона аб «замежных агентах», які імкнецца прапіхнуць у парламенце кіруючая партыя.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Дзеці з «ДНР» і «ЛНР» будуць «праходзіць рэабілітацыю» ў Магілёве

17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Пуціна за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго ж у дачыненні да Лукашэнкі. 

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Кітай — галоўны пакупнік. Якія яшчэ краіны цяпер купляюць беларускі калій?

Myfin.by вывучыў даныя гандлёвых партнёраў Беларусі і міжнародную статыстыку і паглядзеў, як развіваецца айчынны калійны экспарт.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Неверагодны лёс беларускі, якая стала першай лэдзі Тайваня

Аднойчы беларуска з-пад Оршы, якая жыла ў сталінскім СССР, закахалася ў кітайца, з’ехала з ім у Паднябесную — і стала там першай лэдзі: яе муж быў сынам мясцовага дыктатара, а сам пазней стаў прэзідэнтам Тайваня...

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
809-ты дзень вайны. Расійскі Белгарад у руінах

У Белгарадзе абрынуўся пад'езд шматпавярховага дома. Расійцы вінавацяць УСУ. Некаторыя эксперты на аснове відэа выбуху робяць заключэнне, што дом у Белгарадзе маглі падарваць знутры. 

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Няма таго, што раньш было. Ці выгадна ездзіць на закупы за мяжу?

Некалі шоп-туры ў Польшчу карысталіся вялікай папулярнасцю, прычым не толькі ў жыхароў прыгранічнага Гродна. На шопінг у Беласток таксама рэгулярна адпраўляліся аўтобусы з Мінска. А што сёння?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN