Новы Час
2.07K subscribers
28K photos
1.96K videos
4 files
34.3K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
Добрай раніцы!

📸 Дзмітрый Дзмітрыеў

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм:

Telegram - t.me/novychas (@novychas_bot)
Twitter - https://twitter.com/novychas
Facebook - facebook.com/novychas
youtube - https://www.youtube.com/user/novycasorg
Одноклассники - https://m.ok.ru/novychas
Instagram - instagram.com/novychas
TikTok - https://vm.tiktok.com/ZM8sSTLs7/

☝️Гэта бяспечна: ні наш сайт, ні нашы акаўнты не прызнаны экстрэмісцкімі.
Як раней «замахваліся» на Лукашэнку і што паказала следства?

Лукашэнка часта распавядаў журналістам пра замах на сябе. Самы сур’ёзны такі выпадак адбыўся ў чэрвені 1994 года, за тыдзень да першага туру першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Таямніца Ірмы Яўнзем
✍️ Ніна Стужынская

Калі запаволіць на пару хвілін хаду ля дома №29 па вуліцы Карла Маркса, можна заўважыць шыльду, якая паведамляе, што вядомая савецкая спявачка Ірма Яўнзем вучылася ў жаночай Марыінскай гімназіі, якая знаходзілася ў гэтым будынку з 1899 года і да пачатку Першай сусветнай вайны.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
«Я звыкся са сваім цыганскім жыццём». Адам Міцкевіч у выгнанні

Геній, Прарок, вялікі майстар слова і аўтар неўміручых твораў… Акрамя нашэння гэтых гучных «тытулаў», Адаму Міцкевічу выпала яшчэ і быць эмігрантам. Ён падзяліў лёс тысяч выгнаннікаў з роднага краю з-за палітычнага пераследу.

Сёння спаўняецца 224 гады са дня ягонага нараджэння.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
«Вораг Украіны — не народ Беларусі, а вайскова-палітычнае кіраўніцтва». Што адбываецца па той бок мяжы?

Журналісты «Украінскай праўды» зрабілі вялікі рэпартаж з Ровенскай вобласці і паказалі, як нашыя суседзі рыхтуюцца да наступу з Беларусі.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
«Цар добры, баяры кепскія». Чыноўнікі ў Беларусі будуць праходзіць абавязковы медагляд. Усе, акрамя Лукашэнкі

З 1 студзеня 2023 года ўсе чыноўнікі, якія прэтэндуюць на кіруючыя пасады, павінны будуць праходзіць медагляд. Лукашэнкі ў спісе абавязаных няма.

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Топ-10 фільмаў пра Раство. З Калядамі!

Надыходзіць чароўны час зімовых свят, які распачынаецца самым светлым з іх — Раством. Мы падрыхтавалі для вас спіс з найлепшых стужак. Са святам! Беражыце сябе.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
304-ты дзень вайны ва Украіне.

✔️ У часова акупаваным пасёлку Ніжнягорскі ў анэксаваным РФ Крыме раніцай 24 снежня адбыўся выбух. Відавочцы ў мясцовых Telegram-каналах паведамляюць пра магчымы пралёт беспілотнікаў.

✔️ У Запарожскай вобласці ў ноч на 24 снежня пасля сігналу паветранай трывогі прагрымелі выбухі. Ракеты трапілі ў гімназію і жылыя дамы. Таксама былі абстраляныя Краснапольская і Ясьманская абшчыны Сумскай вобласці. Усяго было нанесена 45 удараў.

✔️ Расія вывела ў Чорнае мора карабель з «Калібрамі». На дадзены момант у Чорным моры знаходзяцца 11 баявых адзінак.

✔️ Верагоднасць паўторнага наступлення расійскіх вайскоўцаў з тэрыторыі Беларусі застаецца нізкай, лічыць начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў. Аднак існуюць рэальныя прыкметы падрыхтоўкі наступу расійскіх войскаў на іншых кірунках, гаворыцца ў справаздачы.

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Праваабаронцы: палітвязень Яраслаў Пашкоў на волі

Пашкоў быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. У лісце на волю Яраслаў пісаў, што 3 сакавіка памерла ягоная маці.
Супраць 68-гадовай жанчыны завялі крымінальную справу за надпіс «Не вайне»

Жанчына нанесла надпісы на прыпынку грамадскага транспарту ў Брэсце.

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
«Сілавікам трэба апраўдаць сябе»: для чаго ў Беларусі прымаюць новыя законы

Як у 2022 годзе ў Беларусі пагаршалася сітуацыя з правам і навошта ўлады працягваюць ствараць ілюзію законнасці.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Сёння спаўняецца 80 год з моманту трагічнай гібелі ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.

Яго імя патанула ў моры іншых выбітных дзеячоў Беларускага адраджэння. Аднак у свой час ён адыграў вялізарную ролю ў прапагандзе беларускай культуры і нацыянальнай свядомасці.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
🔞Асцярожна! Жорсткія кадры.

Сёння ўранку, напярэдадні Каляд, расіяне абстралялі Херсон. 7 чалавек загінулі, 58 — атрымалі раненні. 18 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
З рэчамі — на выхад. Улады выганяюць з беларускага футбола каля паўсотні спартсменаў

Новыя «чорныя спісы» ўжо разаслалі па профільных ведамствах.

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Прыгожыя казкі і не толькі: дзіцячыя калядныя кнігі па-беларуску

Кампанія «Будзьма беларусамі» падрыхтавала спіс з 10 калядных кніг, якія можна прачытаць дзецям на беларускай мове.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
«Калядны харал» Дзікенса цяпер можна слухаць па-беларуску

Напярэдадні Раства з'явілася аўдыёверсія беларускамоўнага «Каляднага харала» Чарльза Дзікенса, паведамляе «Кніжны воз». У аўдыё аповесць гучыць у перакладзе пісьменніцы Ганны Янкуты, якая дзякуе за супрацу Антону Францішку Брылю і Кацярыне Маціеўскай.

Твор можна паслухаць тут.

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Стала вядома, каго хочуць адправіць у космас ад Беларусі

Прэтэндэнткі — дзве бортправадніцы «Белавіі», малодшая навуковая супрацоўніца Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі Навук, дзве доктаркі з Баранавіч і дзяржаўная судовая экспертка.