This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦊 У цэнтры Мінска мужчына выгульваў лісу
Мужчыну і незвычайнага гадаванца заўважылі на праспекце Незалежнасці ў раёне дома № 60, паведамляюць "Навіны Мінска".
Мяркуючы па паводзінах лісы, прагулкі на павадку для яе не ў навінку. Жывёла паводзіла сябе спакойна і даволі ўпэўнена.

Новы Час
❗️На судовы працэс па справе рэдактаркі Аксаны Колб прадстаўнікоў амбасадаў Швецыі, Чэхіі і Германіі не пусцілі ў будынак суда, яны вымушаны былі з'ехаць.
У зале суда па справе Аксаны Колб аб'яўлены перапынак да 14:00.
Новы Час
❗️У офіс гандлёвай сеткі «ОМА» прыйшлі сілавікі Пад будынкам стаяць чорныя бусы, паведамляе "Зеркало".
Пра ператрус ў галаўным офісе ананімна паведамілі два супрацоўнікі кампаніі. Работнік адной з крам сеткі распавёў, што характэрныя для сілавікоў машыны ля будынка заўважыў кур'ер.
— Кажа, на галаўным офісе стаіць шмат чорных бусаў. У іх ужо нікога не было, сілавікі ўжо ў офісе, як мы зразумелі. У краме ўсё спакойна, працуем, як звычайна. Ніхто нічога не кажа, калі б не кур'ер, які прыехаў і нам пра гэта сказаў, то наогул цішыня. Ніхто б нічога і не ведаў. Мабыць, яшчэ адна кампанія трапіла ў няласку, — напісаў малады чалавек.
Па словах другога супрацоўніка ОМА, яго калегі, якія ў гэты час павінны знаходзіцца ў будынку, не выходзяць на сувязь. Адказваюць толькі тыя, хто дома. Ён таксама кажа, што бачыў мікрааўтобусы. Заўважыў, што яны былі без дзяржнумароў.
— Мінімум тры, — удакладняе ён. — На паркоўцы — супрацоўнікі ў экіпіроўцы. У аднаго я бачыў вялікімі літарамі на плячы надпіс «КДБ». У нас васьміпавярховы будынак, арандаваны, але цалкам заняты ОМА. Унутры можа быць шмат чалавек.
У кантакт-цэнтры OMA пакуль не ведаюць, што адбываецца ў галаўным офісе.

У Гомелі па «тэрарыстычным артыкуле» ў закрытым рэжыме пачалі судзіць грамадзяніна Расіі
У Гомельскім абласным судзе 7 чэрвеня распачынаецца разгляд крымінальнай справы над 33-гадовым мясцовым жыхаром Андрэем Паднябенным. Андрэй мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчыну абвінавачваюць па шэрагу цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:
▪️ч.1 арт.14 і ч.3 арт.218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці);
▪️ч.1 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання);
▪️ч.1 і ч.2 арт.289 (акт тэрарызму).
Андрэя Паднябеннага вінавацяць у падпале машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў, праколе колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні Telegram-канала і чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а таксама падпале крана на будоўлі ў 2019 годзе. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Анатоль Сотнікаў.

Сілавікі прыйшлі з вобшукам да Ціны Палынскай Наўпрост зараз адбываецца ператрус у наваполацкай журналісткі Ціны Палынскай. Пра гэта распавёў яе муж Аляксандр. Паводле яго, Ціну збіраюцца арыштоўваць. За што — невядома. Чытаць (з Беларусі праз VPN) http…
Справу Цыны Палынскай за пост пра Гундзяева перадалі для праверкі ў СК. Будзе праводзіцца лінгвістычная экспертыза.
Па другім артыкуле прызначаны суд сёння на 15.00 — за наяўнасць жоўтай і сіняй стужкі на торбе і фотаапараце.

Пракурор запрасіў 2,5 года «хіміі» для Таццяны Вадалажскай
У судзе Завадскага раёна Мінска ідзе разгляд крымінальнай справы каардынатаркі «Лятучага ўніверсітэту», палітзняволенай Таццяны Вадалажскай, якую абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Справу разглядае суддзя Алег Каляда, паведамляюць праваабаронцы.
Падчас судовага пасяджэння Таццяна ўтрымлівалася ў кайданках. У залу запусцілі ўсіх жадаючых. Абвінавачанне запрасіла для палітзняволенай абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады.

«ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» збіраюцца прызнаць «экстрэмісцкай арганізацыяй»
Гэта азначае забарону дзейнасці кампаніі і яе ліквідацыю. Пра гэта паведаміў у Facebook адзін з заснавальнікаў кампаніі Кірыл Валошын.
Папярэдняе слуханне пройдзе 8 чэрвеня ў Эканамічным судзе Мінска ў закрытым рэжыме.

❗️68-гадовага Мікалая Віцікава з Гомельскага раёну асудзілі на 8 месяцаў пазбаўлення волі за "покушение на распространение недостоверной, оскорбительной.... информации о деятельности госорганов, силовиков... " (арт. 369-1 КК РБ).
Віцікаў быў затрыманы пасля таго, як ён аднёс свае прапановы аб зменах у Канстытуцыі ў рэдакцыю раённай газеты «Маяк».
Віцікаў быў затрыманы пасля таго, як ён аднёс свае прапановы аб зменах у Канстытуцыі ў рэдакцыю раённай газеты «Маяк».
Новы Час
У зале суда па справе Аксаны Колб аб'яўлены перапынак да 14:00.
Паседжанне працягваецца. Пачынаюцца спрэчкі бакоў.
Новы Час
Паседжанне працягваецца. Пачынаюцца спрэчкі бакоў.
Пракурор лічыць віну даказанай і патрабуе для Аксаны Колб 2.5 гады хіміі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (ПУАТ).
Знакамітага пісьменніка Глухоўскага аб'явілі ў вышук у Расіі, яго картка з'явілася ў базе даных асоб, якія адшукваюцца МУС РФ
Расійскі пісьменнік Дзмітрый Глухоўскі – аўтар знакамітага рамана «Текст», а таксама антыўтопіі «Метро 2035», «Метро 2033», «Метро 2034», «Пост», «Сумерки».
Глухоўскі асудзіў уварванне Расіі ва Украіну. «Это братоубийственная хищническая война, которую развязал обезумевший тиран. Прости нас, Украина!» - напісаў ён у Facebook 24 лютага.
Расійскі пісьменнік Дзмітрый Глухоўскі – аўтар знакамітага рамана «Текст», а таксама антыўтопіі «Метро 2035», «Метро 2033», «Метро 2034», «Пост», «Сумерки».
Глухоўскі асудзіў уварванне Расіі ва Украіну. «Это братоубийственная хищническая война, которую развязал обезумевший тиран. Прости нас, Украина!» - напісаў ён у Facebook 24 лютага.
Новы Час
Пракурор лічыць віну даказанай і патрабуе для Аксаны Колб 2.5 гады хіміі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (ПУАТ).
У судзе аб'явілі перапынак да 15 чэрвеня 2022 года.
У Расіі прызналі адпраўку салдат тэрміновай службы на вайну супраць Украіны
Расія афіцыйна прызналі, што мінімум 600 ваеннаслужачых тэрміновай службы былі адпраўленыя на вайну супраць Украіны. Сцвярджаецца, што іх ужо вярнулі назад. Пра гэта заявіў у Савеце Федэрацыі вайсковы пракурор Заходняй вайсковай акругі Артур Егіеў.
Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/u-rasii-pryznali-adprauku-saldat-terminovaj-sluzby

USB Type-C: ЕС узгадніў адзіны стандарт прылад сілкавання для ўсіх гаджэтаў
Мабільныя тэлефоны і іншыя электронныя прылады ў Еўрапейскім Саюзе павінны мець стандартнае зараднае абсталяванне з 2024 года.
Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/zamezza/usb-type-c-es-uzhadniu-adziny-standart-prylad-sil

Справу Цыны Палынскай за пост пра Гундзяева перадалі для праверкі ў СК. Будзе праводзіцца лінгвістычная экспертыза. Па другім артыкуле прызначаны суд сёння на 15.00 — за наяўнасць жоўтай і сіняй стужкі на торбе і фотаапараце.
За жоўтую і блакітную стужку на сумцы журналістку з Наваполацка Ціну Палынскую аштрафавалі на 3200 рублёў (1230 долараў), паведамляе "Еўр*радыё".
Былы палітвязень Ціхан Клюкач сышоў з палка Каліноўскага
Ціхан Клюкач у траўні з'ехаў з Беларусі пасля адбыцця тэрміну і заявіў, што далучаецца да палка Каліноўскага. Але ўжо сёння стала вядома, што Ціхан пакідае полк, бо не збіраецца «трываць неадэкватныя дзеянні». Аб гэтым Ціхан напісаў у фэйсбуку. «НН» прыводзіць яго схаваны пост.
Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/byly-palitvjazen-cihan-kljukacz-syszou-z-palka-ka

Пракурор запрасіў 2,5 года «хіміі» для Таццяны Вадалажскай У судзе Завадскага раёна Мінска ідзе разгляд крымінальнай справы каардынатаркі «Лятучага ўніверсітэту», палітзняволенай Таццяны Вадалажскай, якую абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя…
Каардынатарку «Лятучага ўніверсітэту» Таццяну Вадалажскую асудзілі да 2,5 гадоў «хіміі» і вызвалілі ў залі суда
У судзе Заводскага раёна Мінска быў вынесены прысуд палітзняволенай Таццяне Вадалажскай, якую абвінавачвалі па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), праведамляюць праваабаронцы.
Суддзя Алег Каляда прысудзіў Вадалажскай абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады. Таццяну вызвалілі ў залі суда.

Спынены крымінальны пераслед у дачыненні да траіх фігурантаў справы «Рабочага руху»
Праваабаронцам стала вядома, што трох фігурантаў справы «Рабочага руху», Дзмітрыя Елісеева і Святлану Зыль са Жлобіна, а таксама Маргарыту, прозвішча якой пакуль невядомае, азнаёмілі з пастановай аб спыненні крымінальнай справы па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).
Святлану Зыль і Дзмітрыя Елісеева затрымалі 22 верасня 2021 года пасля чарговага допыту і змясцілі ў Гомельскае СІЗА. Затым 12 лістапада Святлану адпусцілі на волю, змяніўшы меру стрымання на заклад, а 20 студзеня 2022 года пад заклад быў адпушчаны Елісееў.
На мінулым тыдні Елісеева выклікалі ў СК, ён напісаў заяву аб спыненні крымінальнай справы супраць яго ўзамен на штраф у памеры 30 базавых велічынь. Па якой справе быў аштрафаваны, пакуль незразумела. Таксама яму абяцалі вярнуць «закладніцкія» грошы. Аналагічная сітуацыя і ў Зыль.
Чытаць далей (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/spyneny-kryminalny-perasled-u-daczynenni-da-traih

«Людзі маюць права на мірны пратэст». Апошняе слова ў судзе Таццяны Вадалажскай
«Артыкулам 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантаванае права грамадзян на свабоднае выказванне свайго меркавання і перакананняў. Таксама гарантавана, што ніхто не можа прымусіць чалавека адмовіцца ад яго думкі і перакананняў. І я думаю, што мае дзеянні 25 кастрычніка 2020 года адпавядалі менавіта гэтаму артыкулу Канстытуцыі, і я такім чынам выказвала сваё стаўленне да сітуацыі — выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю.
Нягледзячы на тое, што гэта грамадскае мерапрыемства не было ўзгоднена, я думаю, што ў выключных выпадках, калі меркаванне і пазіцыя грамадзян ігнаруецца, калі ў іх няма іншай магчымасці, яны маюць права на мірны сход і мірны пратэст.
Усё, што мы бачылі, усё, што бачыла я падчас гэтага маршу, і тое, што мы можам прачытаць у сродках масавай інфармацыі і ў матэрыялах справы, кажа пра тое, што гэты пратэст сапраўды быў мірным, не было ніякіх дэструктыўных дзеянняў.
У маіх дзеяннях таксама не было ніякай дэструкцыі, ніякай накіраванасці на разбурэнні, а хутчэй наадварот — жаданне перавесці той палітычны канфлікт і тыя палітычныя супярэчнасці, якія ёсць у грамадстве, у цывілізаванае рэчышча, у рэчышча перамоваў і павагі меркавання ўсіх грамадзян.
І я глыбока ўпэўнена ў тым, што спакой і грамадскі парадак будуецца толькі на тым, што паважаецца меркаванне ўсіх грамадзян, паважаюцца ўсе палітычныя погляды, і рух у будучыню вызначаецца дыялогам, хай вострымі, але дыскусіямі, але не арыштамі або прымяненнем гвалту.
Я спадзяюся, што ў найбліжэйшай будучыні ў Беларусі мы будзем вырашаць менавіта такім шляхам усе нашы пытанні», — цытуе Таццяну Вадалажскую «НН».
https://novychas.online/hramadstva/ljudzi-majuc-prava-na-mirny-pratest-aposznjae-s