Новы Час
2.03K subscribers
29.8K photos
2.04K videos
4 files
35.9K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
​​Уладзімір Някляеў: Аксана Колб — гэта не чалавек, а анёл божы

Беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў выказаўся пра рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб, якую сёння судзяць па палітычнай справе.
Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/uladzimir-njakljaeu-aksana-kolb-heta-ne-czalave
Amnesty International назвала працэс па «справе БелаП*Н» сфабрыкаваным

«Справа БелаП*Н увасабляе сабой тое, як незалежныя СМІ ў Беларусі душацца цягам двух гадоў пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў, падчас якіх улады вядуць жорсткую кампанію па пераследзе іншадумства. Ілжывыя абвінавачванні ў «экстрэмізме» ужо не раз выстаўляліся ў дачыненні да журналістаў, якія асмельваюцца незалежна асвятляць падзеі нягледзячы на рызыку правесці гады за кратамі.
Беларускія сілавікі памнажаюць колькасць арыштаў крытыкаў урада, такім чынам адказваючы на мірнае іншадумства, а суды выносяць усё больш суровыя і несправядлівыя прысуды. Такая палітыка абуральным чынам парушае абавязацельствы Беларусі згодна з міжнародным правам у галіне правоў чалавека. Атака ўладаў на свабоду слова павінна спыніцца».

Чытаць (з Беларусі праз VPN) https://novychas.online/hramadstva/amnesty-international-nazvala-praces-pa-sprave-be
‼️Палітвязню Паўлу Кучынскаму з чацвёртай стадыяй рака прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

У судзе Вілейскага раёна вынесны прысуд жыхару Маладэчна, палітвязню Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Канстанцін Калядаў прысудзіў палітвязню 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пастанавіў выплаціць матэрыяльную кампенсацыя маральнай шкоды начальніку РАУС Маладзечанскага раёна Вадзіма Прыгару ў памеры 1500 рублёў і памочніку камандзіра ўзвода ППС Маладэчанскага раёна Генадзю Філістовічу 1000 рублёў.

Павел Кучынскі мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака. Гісторыю Паўла чытайце тут (з Беларусі праз VPN)
Былая супрацоўніца прапагандысцкага расійскага "Первого канала" Марына Аўсяннікава, якая правяла ў прамым эфіры антываенную акцыю, заявіла, што з'яўляецца ўкраінкай, а не "добрай рускай". Яна таксама мае намер змяніць прозвішча.
Выдаўца Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышта. Яму дадалі яшчэ 8 сутак

Пра гэта паведамляе by_culture. Гэта ўжо трэці адміністрацыйны арышт Андрэя Янушкевіча.
Выдаўца 16 траўня пасля ператрусу ў новай краме «Кнігаўцы», якую зачынілі ў дзень адкрыцця. Сілавікі у той дзень забралі з крамы 200 асобнікаў кніг, арыштавалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і прадавачку Насту Карнацкую. 15 выданняў улады збіраліся правяраць на «экстрэмізм».
Спачатку Андрэю Янушкевічу прысудзілі 10 сутак, потым дадалі яшчэ 10.

За кратамі цяпер застаецца і Наста Карнацкая.
Новы Час
⚖️ Аксане Колб ставяць у віну ўдзел у шэсці 16.08.2020. Прысутнічае прадстаўнік Мінсктранса. Аксана віну поўнасцю прызнала. Суд пераходзіць да допыту абвінавачанай.
Допыт скончаны. Пачалося разгледжанне іску Мінсктранса на суму 5980 рублёў 11 капеек. Аксана Колб часткова прызнае іск Мінсктранса, таму што на праезджай частцы знаходзілася літаральна некалькі хвілінаў.
Новы Час
Допыт скончаны. Пачалося разгледжанне іску Мінсктранса на суму 5980 рублёў 11 капеек. Аксана Колб часткова прызнае іск Мінсктранса, таму што на праезджай частцы знаходзілася літаральна некалькі хвілінаў.
Даследванне пісьмовых доказаў па хадайніцтве пракурора можа быць праведзена ў закрытым паседжанні. Зараз суддзя выдаліўся для вырашэння гэтага хадайніцтва.
Вясна: У Беларусі +3 новыя палітвязні

Гэта: Андрэй Сяргеенкаў, Аляксандр Сакалоўскі, Дзмітрый Падлобнікаў.
Новы Час
Разгледжанне пратаколу следчых дзеянняў і пісьмовых доказаў будзе праходзіць у закрытым пасяджэнні.
❗️На судовы працэс па справе рэдактаркі Аксаны Колб прадстаўнікоў амбасадаў Швецыі, Чэхіі і Германіі не пусцілі ў будынак суда, яны вымушаны былі з'ехаць.
❗️У офіс гандлёвай сеткі «ОМА» прыйшлі сілавікі

Пад будынкам стаяць чорныя бусы, паведамляе "Зеркало".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦊 У цэнтры Мінска мужчына выгульваў лісу

Мужчыну і незвычайнага гадаванца заўважылі на праспекце Незалежнасці ў раёне дома № 60, паведамляюць "Навіны Мінска".

Мяркуючы па паводзінах лісы, прагулкі на павадку для яе не ў навінку. Жывёла паводзіла сябе спакойна і даволі ўпэўнена.
Новы Час
❗️У офіс гандлёвай сеткі «ОМА» прыйшлі сілавікі Пад будынкам стаяць чорныя бусы, паведамляе "Зеркало".
Пра ператрус ў галаўным офісе ананімна паведамілі два супрацоўнікі кампаніі. Работнік адной з крам сеткі распавёў, што характэрныя для сілавікоў машыны ля будынка заўважыў кур'ер.

— Кажа, на галаўным офісе стаіць шмат чорных бусаў. У іх ужо нікога не было, сілавікі ўжо ў офісе, як мы зразумелі. У краме ўсё спакойна, працуем, як звычайна. Ніхто нічога не кажа, калі б не кур'ер, які прыехаў і нам пра гэта сказаў, то наогул цішыня. Ніхто б нічога і не ведаў. Мабыць, яшчэ адна кампанія трапіла ў няласку, — напісаў малады чалавек.

Па словах другога супрацоўніка ОМА, яго калегі, якія ў гэты час павінны знаходзіцца ў будынку, не выходзяць на сувязь. Адказваюць толькі тыя, хто дома. Ён таксама кажа, што бачыў мікрааўтобусы. Заўважыў, што яны былі без дзяржнумароў.

— Мінімум тры, — удакладняе ён. — На паркоўцы — супрацоўнікі ў экіпіроўцы. У аднаго я бачыў вялікімі літарамі на плячы надпіс «КДБ». У нас васьміпавярховы будынак, арандаваны, але цалкам заняты ОМА. Унутры можа быць шмат чалавек.

У кантакт-цэнтры OMA пакуль не ведаюць, што адбываецца ў галаўным офісе.
У Гомелі па «тэрарыстычным артыкуле» ў закрытым рэжыме пачалі судзіць грамадзяніна Расіі

У Гомельскім абласным судзе 7 чэрвеня распачынаецца разгляд крымінальнай справы над 33-гадовым мясцовым жыхаром Андрэем Паднябенным. Андрэй мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства, паведамляюць праваабаронцы.

Мужчыну абвінавачваюць па шэрагу цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:
▪️ч.1 арт.14 і ч.3 арт.218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці);
▪️ч.1 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання);
▪️ч.1 і ч.2 арт.289 (акт тэрарызму).

Андрэя Паднябеннага вінавацяць у падпале машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў, праколе колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні Telegram-канала і чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а таксама падпале крана на будоўлі ў 2019 годзе. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Анатоль Сотнікаў.
Новы Час
Сілавікі прыйшлі з вобшукам да Ціны Палынскай Наўпрост зараз адбываецца ператрус у наваполацкай журналісткі Ціны Палынскай. Пра гэта распавёў яе муж Аляксандр. Паводле яго, Ціну збіраюцца арыштоўваць. За што — невядома. Чытаць (з Беларусі праз VPN) http…
Справу Цыны Палынскай за пост пра Гундзяева перадалі для праверкі ў СК. Будзе праводзіцца лінгвістычная экспертыза.

Па другім артыкуле прызначаны суд сёння на 15.00 — за наяўнасць жоўтай і сіняй стужкі на торбе і фотаапараце.
Пракурор запрасіў 2,5 года «хіміі» для Таццяны Вадалажскай

У судзе Завадскага раёна Мінска ідзе разгляд крымінальнай справы каардынатаркі «Лятучага ўніверсітэту», палітзняволенай Таццяны Вадалажскай, якую абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Справу разглядае суддзя Алег Каляда, паведамляюць праваабаронцы.

Падчас судовага пасяджэння Таццяна ўтрымлівалася ў кайданках. У залу запусцілі ўсіх жадаючых. Абвінавачанне запрасіла для палітзняволенай абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады.
«ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» збіраюцца прызнаць «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Гэта азначае забарону дзейнасці кампаніі і яе ліквідацыю. Пра гэта паведаміў у Facebook адзін з заснавальнікаў кампаніі Кірыл Валошын.

Папярэдняе слуханне пройдзе 8 чэрвеня ў Эканамічным судзе Мінска ў закрытым рэжыме.
❗️68-гадовага Мікалая Віцікава з Гомельскага раёну асудзілі на 8 месяцаў пазбаўлення волі за "покушение на распространение недостоверной, оскорбительной.... информации о деятельности госорганов, силовиков... " (арт. 369-1 КК РБ).

Віцікаў быў затрыманы пасля таго, як ён аднёс свае прапановы аб зменах у Канстытуцыі ў рэдакцыю раённай газеты «Маяк».
Новы Час
У зале суда па справе Аксаны Колб аб'яўлены перапынак да 14:00.
Паседжанне працягваецца. Пачынаюцца спрэчкі бакоў.