Ново-ТВ
563 subscribers
12.7K photos
210 videos
3 files
1.41K links
Новости Новогрудского района, важные события Гродненской области и Беларуси
Download Telegram
Дабравешчанне - вялікае свята. У гэты дзень, як кажуць, дзеўка касы не пляце, а птушка гнязда не ўе. Нашы продкі верылі, што да Дабравешчання зямля спіць, таму ніхто не капаў зямлю, не паліў смецця, не гарадзіў заборы, нельга было вокны выстаўляць і адкрываць іх. На гэты дзень існавала забарона увогуле рабіць што-небудзь, нават расчэсвацца.
🌿 Каб пазбавіцца ад пустазелля ў агародзе, насыпалі ў сявеньку жыта, уторквалі туды запаленую свечку і абыходзілі з ёй поле. 🌤Прыкмячалі: якое надвор“е на Дабравешчанне, такое і на Пасху будзе.
❄️Яшчэ па адной прыкмеце, калі на Дабравешчанне пайшоў снег, то трэба чакаць мокрага лета.
🌧 Дождж 7 красавіка прадвесціць ураджай на жыта.
#народныйкалендарь
#благовещение