Ново-ТВ
518 subscribers
12.7K photos
210 videos
3 files
1.41K links
Новости Новогрудского района, важные события Гродненской области и Беларуси
Download Telegram
Старонка гісторыі. 8 ліпеня 1944 года наш Навагрудак быў вызвалены 3-яй арміяй 2-га Беларускага фронту падчас Беластоцкай наступальнай аперацыі. Першымі каля 14 гадзін у Навагрудак уступілі разведчыкі 858-га стралковага палка, за імі — байцы 143 асобнага гвардзейскага штурмавога інжынерна-танкавага палка. У вызваленні Навагрудчыны ўдзельнічалі 283 стралковая дывізія 3-й арміі, 23-я танкавая брыгада, 5-ая асобная знішчальная процітанкавая артылерыйская брыгада 50-ай арміі і 28-ая зенітна-артылерыйская дывізія. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне фашыстаў, горад быў цалкам вызвалены да 19 гадзін. На паўразбураным будынку касцёла Святога Міхаіла былў узняты баявы чырвоны сцяг, у 11 месцах прабіты кулямі і асколкамі.
У гэты ж дзень савецкія войскі вызвалілі і гарадскі пасёлак Любча.
На фота: лiпень 1944 г. у Навагрудку

#памяць