#НАРОДНЫКАЛЯНДАР Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года і першага месяца вясны паходзіць ад слова "сок". У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў. У адным з тэкстаў XІV стагоддзя, які пісаўся ў полацкім манастыры, зафіксавана найменне сухий. Францыск Скарына ў "Малой падарожнай кніжцы" згадвае месяц марець, а ў астрожскім "Псалтыры" - березол. Пра пару, калі зіма павінна саступіць месца вясне, у народзе гаварылі: "Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ". Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе. Але надта давярацца лагоднасці першага вяснавога месяца было б неабачліва, паколькі зіма ў гэты час яшчэ не здалася: "Марац кусае за палец», - гаварылі нашы продкі і прыкмячалі: Калі зямля зарана вызвалялася ад снежнага покрыва і агаляла азіміну ў той час, як прыціскалі маразы, селянін мог разлічваць на небагаты ўраджай: "Калі жыта ў марцы глядзіць на неба, не есці тады хлеба".
Назва першага месяца восені і дзявятага месяца года – верасень – паходзіць ад слова «верас».
🌧☔️ Менавіта ў верасні бываюць такія неспрыяльныя ўмовы надвор“я, як частыя дажджы, раннія замаразкі і вялікія вятры.
🥔🥕🌽 Сяляне стараюцца ўбраць бульбу, гародніну і садавіну.
🍂🍁Дрэвы мяняюць сваю афарбоўку, каб паўней засвоіць сонечную энергію.
🌫У сярэдзіне месяца здараюцца ўжо і першыя замаразкі, а пасля іх пачынаецца лістапад. «У верасні ліст на дрэве не трымаецца», - гаварылі нашы продкі і прыкмячалі: як настаў верасень, дык туман кожны дзень.
🌩 А вось вераснёўскія перуны абяцаюць цёплую восень.
#народныкаляндар

27 верасня ў народным календары Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга. Нашы продкі лічылі яго святам заканчэння лета, “закрывання” зямлі на зіму. Гаварылі: “На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы”, “К Звіжанню ўсё далжно быць здзвінута – гэта значыць увесь хлеб азімы і яравы павінен быць звезены з поля”.
У гэты дзень забаранялася хадзіць у лес, бо там нібы збіраліся ў клубкі гадзюкі і вужы, каб схавацца ў норы на зіму.
Увесь тыдзень не сеялі, каб не было пустога калосся. Упершыню пасля Вялікадня дазвалялася паесці часныку той сям’і, у хаце якой быў нябожчык.
Гаварылі: “Узвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла”.

Неўпрыкмет пачаўся кастрычнік - сярэдзіна восені.
Стараславянскія назвы яго –паздерник, брудень. Беларускае найменне месяца паходзіць ад слова «кастрыца»: у гэты час сяляне трапалі, часалі лён і каноплі, з якіх ападала шмат.
🌧☁️☔️Надвор“е ў кастрычніку зменлівае: бываюць густыя туманы, слата, частыя замаразкі, а часам выпадае і снег. Дрэвы стаяць аголеныя, птушкі адляцелі ў вырай.
Наступае пара для садаводаў: можна садзіць дрэвы і ягаднікі, абмазваць ствалы глінай і вапнай, уцяпляць іх.
Нашы продкі прыкмячалі: Кастрычнік ні калёс, ні палоз не любіць.

Пачаўся апошні восеньскі месяц. Лістапад — вераснёўскі ўнук, кастрычнікаў сын, зіме бацюхна родны, - гаварылі нашы продки. Старабеларуская назва яго - грудзень (ад слова “груды” ў значэнні “замёрзлая зямля”). Сучаснае беларускае найменне лістапад тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў .
🦆 У пачатку лістапада адлятаюць апошнія чароды качак, дрэвы стаяць ужо амаль без лісця, тэмпература паветра ніжэй нуля, з’яўляюцца туманы. Імжыстыя дажджы ў другой палове месяца змяняюцца на мокры снег. ❄️❄️❄️
Вёска на нейкі час вызваляецца ад сельскагаспадарчых работ. Дары асенняга поля і лесу ўжо добра ўладкаваны ў склепах і кладоўках. 🍎🍅🧅🥕🌽🥔🧄
Самы час успомніць тых апекуноў, якія спрыялі земляробу, і, у першую чаргу, продкаў, “дзядоў”.
Багаты стол запрашае сватоў парадніць сваіх дзяцей. А вечары, што сталі даўжэйшымі, нагадваюць жанчынам аб кудзелях і піліпаўскіх вячорках.

❄️Снежань - найбольш пахмурны месяц у годзе. У ім ёсць і самы кароткі дзень года.
❄️"Снежань замосціць і загвоздзіць", - гаварылі нашы продкі.
❄️Прадзім’ем лічыцца час ад першага з’яўлення снегу да ўсталявання сталага зімовага пакрову. Каб атрымаць патрэбную колькасць вільгаці вясною, сяляне выконвалі снегазатрыманне, або наадварот, мерапрыемствы па абароне ад лішніх ападкаў. Калі снег ляжа на незамёрзлую глебу і ў паніжаных месцах, то адбываецца выпарэнне і вымаканне азіміны.
💧 У снежні здараюцца і адлігі.
☀️Народ прыкмеціў: У снежні адкрытае вуха — летам горача і суха.
⛄️ Сухі снежань — сухая вясна, сухое лета.
❄️ Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багаты.

❄️❄️❄️Студзень – пералом зімы, году пачатак, зіме сярэдзіна. Так гаварылі нашы продкі пра першы месяц года. Беларуская назва месяца пайшла ад слова «студзіць», бо ў гэты час нярэдкія моцныя марозы, хоць па пачатку 2022 года аб гэтым і не здагадаешся.
❄️У студзені асаблівае значэнне надавалі з'явам надвор“я, паводзінам птушак і жывёл, учынкам людзей. Усё гэта разглядалі як знакі лёсу, прадвесце чагосьці важнага. Напрыклад, сухі студзень прадвесціў багаты ўраджай.
❄️ Даўно прыкмечана, што надвор'е ў студзені кожны год рознае. Таму не на пустым месцы з'явілася ўяўленне аб чаргаванні цёплых і халодных студзеняў. Нашы продкі гаварылі:
Калі летась студзень быў цёплым, то ў новым будзе халодным.
❄️Важнымі праваслаўнымі святамі студзеня лічацца Нараджэнне Хрыстовае і Хрышчэнне Гасподняе. Па старым стылі яны завяршалі стары і адкрывалі новы год. У гэты час святкаваліся Каляды.

19 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць Вадохрышча. ☀️Нашы продкі лічылі, што з гэтага дня зіма павярнула на вясну.
💧Абавязкова на ўвесь год запасаліся свянцонай вадою, якая лічылася “гаючаю”. Дарэчы, гэтая традыцыя жывая і зараз. ✨Высцілалі дарогі елкамі, рабілі крыж з лёду, а ў некаторых рэгіёнах фарбавалі яго бурачным сокам. І зараз моцныя традыцыі акунання на Вадохрышча. Але, перш чым акунацца, не забывайцеся абавязкова спачатку атрымаць кансультацыю вашага урача.
☀️ Існавалі такія народныя прыкметы: снег на Вадохрышча — добра будуць раіцца пчолы і бульбы вырасце многа. ☁️Пахмурна ў гэты дзень — чакай ураджаю зерневых, а наадварот — недарод.
💨 Калі на Вадохрышча завіруха — на Вялікдзень таксама.
Фото из интернета

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Стрэчанне.
❄️ Стрэчанне святкуецца праз 40 дзён пасля Раства Хрыстова. Ў народзе свята называецца Грамніцы.
✨Паводле падання, праз 40 дзён пасля нараджэння Ісуса святыя Марыя і Іосіф прынеслі немаўля ў Ерусалімскі храм, дзе іх сустрэў старац Сімяон, які хацеў асабіста пераканацца ў прароцтве Ісаі. Глыбокі сэнс свята Стрэчання заключаецца ў тым, што адбылася сустрэча чалавецтва ў асобе старца Сімяона з Богам.
✨ Са службы ў царкве праваслаўныя вернікі ў гэты дзень прыходзяць са свечкамі і святой вадой.
Да грамнічных свечак ставяцца асабліва беражліва. На працягу года іх захоўваюць і запальваюць падчас малітваў. Лічыцца, што грамнічныя свечкі абараняюць ад пажараў і хвароб.
✨ У гэты дзень трэба памірыцца з блізкімі, а ўвечары накрыць для сям'і стол.
☀️ У народзе гаварылі, што на Стрэчанне зіма з летам сустракаюцца.
🌤 Прыкмячалі: якое надвор“е на Грамніцы – такая і вясна.

☀️Сёння першы дзень вясны. Пачаўся сакавік. Сучасная беларуская назва яго паходзіць ад слова "сок". Даўнія найменні - сухий, марець, березол.
🌦 Пра пару, калі зіма павінна саступіць месца вясне, у народзе гаварылі: " Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе».
🌱 Але надта давярацца лагоднасці першага вяснавога месяца было б неабачліва, паколькі зіма ў гэты час яшчэ не здалася: "У сакавіку сані з калесамі сварацца», - гаварылі нашы продкі і прыкмячалі: «Сакавік зялёны – ураджай благі».

🍀Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
🍀Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе. Так гаварылі нашы продкі аб другім летнім месяцы.
🌿Сучасная беларуская назва сярэдняга, самага спякотнага месяца лета паходзіць ад слова “ліпа”, бо менавіта ў гэтую пару зацвітае гэтае духмянае дрэва.
🌧Ліпень — самы дажджлівы месяц года, палова дзён яго бывае з ападкамі. Здараецца і сухая пара.
🌾 Па назіраннях фенолагаў, тэрміны зацвітання липы прыблізна на 10 дзён апярэджваюць час наступлення васковай спеласці і на тры тыдні - пачатак масавай уборкі азімага жыта.
🌾 У народзе прыкмячалі: калі паспелі чарніцы, то паспела і жыта.
🍒Ліпень дорыць чалавеку спелыя лясныя і садовыя ягады, першыя грыбы. «Ліпень пякучы, але даручы», - гаварылі нашы продкі.

21 ліпеня ў народным календары Казанская Божая Маці.
🌾 У гэты дзень у паўднёвай Беларусі пачыналі зажынкі. Гэта не проста абрад, гэта свята, радасць людзей пры зборы ўраджаю.
🌾 Свята гэтае адзначалі і ўсёй сельскай грамадой, і ў кожнай сям“і. Перад пачаткам жніва хадзілі аглядаць свае нівы: ці паспеў колас, ці пара жаць.
🌾На Зажынкі адпраўляліся раніцай да ўзыходу сонца . Самую першую сціснутую жменю каласоў жняя клала не ў сноп, а асобна на поле разам з хлебам і сырам.
Потым старэйшая жанчына сям“і жала першы сноп "гаспадарок". Яго ўпрыгожвалі кветкамі, неслі ў хату з песнямі і ставілі ў чырвоны кут пад абразы. Збожжа першага снапа лічыліся гаючымі для людзей і птушак.
🌾Увечары кожная сям'я ладзіла святочную вячэру, на якой абавязкова была ежа, прынесеная з поля.
🌾У сучаснай Беларусі дакладнай даты Зажынкі не маюць, іх святкуюцца ў дзень пачатку ўборачнай кампаніі.

🍃Першы месяц восені – верасень - мае ў беларускай мове мілагучную назву, якая паходзіць ад слова “верас”.
🌨У верасні часта бываюць дажджы, здараюцца раннія замаразкі, вялікія вятры.
🍎Сяляне стараюцца ўбраць бульбу, гародніну і садавіну.
🍁Дрэвы мяняюць сваю афарбоўку, каб паўней засвоіць сонечную энергію: чырвонае, карычневае, пунсовае і фіялетавае лісце робіць гэта лепш, чым зялёнае. Пасля першых замаразкаў, звычайна тое назіраецца ў сярэдзіне месяца, пачынаецца лістапад.
☁️ Нашы продкі прыкмячалі: Воблакі нізка сцелюцца — чакай халадоў.
🍂Калі лісты на дрэвах моцна трымаюцца — абавязкова чакай позняй зімы.
⚡️ Вераснёўскія перуны абяцаюць цёплую восень.