Niasvizh_museum
248 subscribers
2.31K photos
181 videos
83 files
282 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: excursions@niasvizh.by
musei-neswizh@kultura.by
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
Download Telegram
#пазнавальныаўторак

У 1930 – 1940-я гг. шкляныя цацкі былі далёка не кожнаму па кішэні. Часцей выкарыстоўваліся ёлачныя ўпрыгожванні, якія прадстаўлялі сабой фігуркі са скручанай прасаванай ваты, размаляваныя фарбамі. Яны выпускаліся да сярэдзіны 1950-х гадоў. Кожная такая фігурка была ручной работы і механізаваць працэс іх вырабу так і не атрымалася.
🔮
Яшчэ адна знакамітая тэхналогія вытворчасці ёлачнага дэкора – “картанаж”. Цацкі ствараліся з кардону, таніраванага бронзавай ці алюмініевай фарбай. Размалёўвалі іх пры дапамозе пульверызатара, а дробныя дэталі прамалёўвалі ўручную. У сувязі з тым, што радзімай гэтых картанажных упрыгожванняў быў нямецкі Дрэздэн, іх сталі называць “дрэздэнскімі”.
🔮
Ёлачныя цацкі, якія застаюцца празрыстымі, называюцца “галлё”. “Галлё” размалёўваюць альбо матавымі фарбамі, альбо робяць “акунку” – апускаюць у празрысты ці матавы лак.
🔮
Найбольш папулярны працэс металізацыі прадстаўляе собой бліскучае пакрыццё навагодніх вырабаў (амальгама).
🔮
Яшчэ адна ўнікальная тэхналогія вытворчасці, якая выкарыстоўвалася ў 70-я гады мінулага стагоддзя, – так званы метад “глінкі”. Метад заключаўся ў тым, што цацку змяшчалі ў раствор гліны, высушвалі, а пасля надрапвалі малюнак. Затым вырабы адпраўлялі на металізацыю. Пасля прамывалі вадой, каб атрымаць празрыстыя прасветы. Вытворчасць такіх цацак была спынена праз працаёмкасць працэсу.
🔮
З 1940-х па 1950-я амаль у кожным доме былі наборныя ёлачныя ўпрыгожванні з дроту і шкляруса. У канцы 1950-х – пачатку 1960-х прамысловасць асвоіла выпуск цацак на прышчэпках.
🔮
Навагоднія савецкія ўпрыгожванні, выкананыя па разнастайных тэхналогіях, можна ўбачыць на выставе “У Новы год прыходзіць казка…” ў музеі-запаведніку “Нясвіж”, якая дзейнічае да 22 снежня.
#пазнавальныаўторак
▪️Савецкая навагодняя цацка адрознівалася ад сусветных “трэндаў” і развівалася сваім шляхам. Цікава, што ў ёлачным дэкоры адлюстроўваліся павевы таго, што адбывалася ў краіне.
Першыя навагоднія ўпрыгожванні ў СССР выпускаліся ў форме зорак, фігурак чырвонаармейцаў, парашутыстаў. Крыху пазней дабавілася тэматыка засваення Поўначы…
Пасля выхаду фільма “Цырк” пачалі выпускацца цацкі з цыркавой тэматыкай, а пасля “Карнавальнай ночы” абавязковым атрыбутам упрыгожвання стаў гадзіннік са стрэлкай, якая паказвала, што да Новага года засталося пяць хвілін.
▪️У часы Хрушчова ў моду ў вытворцаў ёлачнага ўпрыгожвання ўваходзіць сельскагаспадарчая тэматыка. На ёлках красуецца розная гародніна, садавіна і, канешне ж, царыца палёў – кукуруза. Дарэчы, з усяго гэтага багацця толькі кукуруза выпускалася да самага развала Савецкага Саюза.
▪️У 1960-х, пасля палёту Гагарына, развіццё атрымала касмічная тэматыка з разнастайнымі ракетамі, планетамі і касманаўтамі…
Па ёлачных упрыгожваннях можна вызначыць, якія кнігі чыталі дзецям, якія мультфільмы былі знакаміты ў розныя гады. Так, пачатак 1940-х адзначыўся серыяй ёлачных цацак-герояў казак: Іван Царэвіч, Кот у ботах, Доктар Айбаліт і яго памочнікі, Аладзін і Хатабыч. У 1949-м, у гонар юбілея Пушкіна, з’явіліся на ёлках і пушкінскія персанажы: Залаты пеўнік, Дзед з невадам і Залатая рыбка, Вавёрачка з залатымі арэшкамі сталі выцясняць “ватных піянераў”, камсамольцаў і чырвонаармейцаў з 1930-х. У 1950-х знакамітымі былі героі казак “Чыпаліна”, “Бураціна”, а ў 1970-х пераважная тэма – героі савецкіх мультфільмаў, ад Карлсана да Віні-Пуха.
▪️Дарэчы, усе цацкі, выпушчаныя да 1966 г., - выключна ручной працы.
▪️Спяшайцеся ўбачыць унікальныя казачныя наборы ёлачных упрыгожванняў на выставе “У Новы год прыходзіць казка…” ў нясвіжскім палацы, якая дзейнічае да 22 студзеня.
#пазнавальныаўторак

Гэта работа адлюстроўвае біяграфію Аляксандра Пушкіна і тое, як агульная бяда збліжае эпохі. Замест звыклага партрэта класіка перад намі паўстае лялька-марыянетка, якая ўвасабляе Чумнога доктара.

На плашчы ў яго – даты асноўных эпідэмій: 1665 г. – чума ў Лондане, 1830 г. – халера ў Расіі і 2020 г. – сусветная пандэмія COVID-19. Адна з гэтых трагедый спрычынілася да ўзбагачэння сусветнай літаратуры.

У 1830 г., падчас эпідэміі халеры ў Расіі, А.С. Пушкін знаходзіўся ў маёнтку Вялікае Болдзіна. Гэта быў самы прадуктыўны час у яго творчасці. Па прычыне аб’яўленнага халернага карантыну, адасабленне ад свету ў гэтым маёнтку прывяло да завяршэння работ над вершаваным раманам “Яўген Анегін”, цыкламі “Аповесці Белкіна” і “Маленькія трагедыі”, напісаннем паэмы “Домік у Каломне” і інш.

У прадстаўленай ляльцы адлюстраваны і іншы бок жыцця вялікага паэта: жанчыны, карты, шампанскае… Гэта свайго роду рэбус, у якім зашыфраваны і сцэны з твораў, і дэталі асабістага жыцця, погляды і перакананні…
Дарэчы, ў біяграфіі паэта можна прасачыць і беларускі след. А.С. Пушкін, як і многія іншыя класікі рускай літаратуры, быў на нашай зямлі. Адпраўляючыся ў паўднёвую высылку ў 1820 г. і вяртаючыся з яе ў 1824 г., ён праязджаў праз Полацк, Віцебск, Оршу і Магілёў. Пачутая ім на беларускай зямлі гісторыя пра шляхціча Астроўскага паслужыла асновай для аповесці “Дуброўскі”.
Творы Пушкіна аказалі ўплыў і на беларускіх класікаў. Янка Купала пісаў: Люблю я Пушкіна за яго прыгожы, чароўны верш. Люблю за яго багацце думак, за сюжэтнасць, за зразумеласць яго мовы для ўсіх – ад малога да вялікага”.

Многія творы А. С Пушкіна перакладзены на беларускую мову. Так, Янка Купала перакладаў паэму “Медны вершнік”, Якуб Колас – паэму “Палтава”, Аркадзь Куляшоў – “Цыганы”, “Яўген Анегін”, Кузьма Чорны – аповесці “Дуброўскі” і “Капітанская дачка”.

Пра гэта і іншае вы даведаецеся падчас знаёмства з Міжнароднай выставай “Недзеепрыслоўны зварот”, якая дзейнічае ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля да 28 мая 2023 г.

На здымку: лялька-марыянетка “Аляксандр Сяргеевіч Пушкін “Маленькая трагедыя”. Аўтар – Марыя Вінаходава.
#пазнавальныаўторак

Знаёмцеся – Данііл Хармс, рускі і савецкі пісьменнік, паэт і драматург. Ён жа Дандан, ён жа Шустэрлінг, ён жа Чармс. Гэта самыя знакамітыя яго псеўданімы.
Многія літаратуразнаўцы не аднойчы рабілі спробы па-свойму расшыфраваць псеўданім пісьменніка, прапануючы розныя версіі паходжання, знаходзячы вытокі ў англійскай, французскай, нямецкай мовах. Напрыклад, некаторыя ўзводзяць прыдуманае прозвішча Хармс да французскага “charme” – шарм, прывабнасць; іншыя – да англійскага “harm” – шкода.

Але найбольш распаўсюджаная версія, што псеўданім навеяны любімым Конан Дойлем і звязаны з імем Шэрлака Холмса, паколькі Холмс і Хармс прозвішчы сугучныя. Падставай для гэтай версіі паслужылі ўспаміны мемуарыстаў аб яго манеры апранацца: абавязковая люлька, шэрыя панчохі, шэрыя шкарпэткі і вялікая шэрая кепка.

Акрамя асноўнага псеўданіма, Хармс выкарыстоўваў яшчэ больш за 40. Ён гэта тлумачыў проста: нязменнае імя прыносіць няшчасце. І для таго, каб кожны раз пазбягаць бед, прыдумваў сабе новы псеўданім.

Данііл Хармс – рускі авангардыст 20-30-х гадоў XX века. Гумар – абавязковы элемент яго творчасці. Вялікі абсурдыст. Яго вясёлыя дзіцячыя вершы ўсім добра вядомыя. Але была проза і для дарослых. Персанажы, якія жывуць у прадстаўленай кампазіцыі, – героі яго аўтарскага зборніка апавяданняў і п’ес “Выпадкі” і аповесці “Старая”.

Вобраз самога Хармса парадаксальны: шкляное вока з мухай, закручаная нага, разгорнутае ў розных плоскасцях цела, несуразмернасць рук і ног…

Лялька “Хармс” і многія іншыя запрашаюць усіх жадаючых наведаць выставу “Недзеепрыслоўны зварот” у Малай выставачнай зале Нясвіжскага палаца. Яна прадоўжыцца да 28 мая бягучага года.
#выстава #выставка
#пазнавальныаўторак

Запытайцеся ў старшакласніка, хто такі Блок, і атрымаеце адказ – лірык, які апавяў Чароўную Даму, паэт, які пакланяўся Каханню.

Свае першыя вершы ён напісаў ва ўзросце 5 гадоў. А калі яму было 10, разам з братамі выдаваў уласны рукапісны часопіс і выпусціў 37 нумароў. Сваім талентам і інтэлектуальным развіццём Аляксандр Блок абавязаны маці: яна навучала яго замежным мовам, падбірала кнігі для чытання, знаёміла з навінкамі па філасофіі і мастацтве.

Ён быў жанаты на Любові Мендзялеевай, дачцы вядомага хіміка Дзмітрыя Мендзялеева. Яна была для яго Дамай Сэрца і прызначалася толькі для падтрымкі духу і адцягненага сузірання яе нябеснай прыгажосці. Менавіта яна натхніла вялікага паэта на стварэнне яго першай кнігі “Вершы пра Чароўную Даму”.

У 1916 годзе (падчас Першай сусветнай вайны) Аляксандр Блок адправіцца на фронт. Амаль год ён правядзе, працуючы табельшчыкам у інжынерна-будаўнічай дружыне, якая займалася будаўніцтвам умацаванняў на Палессі. У далейшым, неабыякавы да містыкі паэт, не пераставаў здзіўляцца таму, што лёс закінуў яго ў беларускую вёску Колбы, дзе кожны другі жыхар меў прозвішча Колб – яго ўласнае прозвішча, толькі наадварот.

Многія даследчыкі творчасці Блока лічаць, што знаходжанне на Палессі не прайшло для яго бясследна. “Палескія водгукі” праявіліся ў паэмах “Дванаццаць”, “Скіфы”, у незавершанай паэме “Адплата”.

Палессе не забывае вялікага паэта. У вёсцы Лапаціна адкрыты музей Аляксандра Блока. Адна з вуліц Лунінца, дзе ён неаднаразова быў, названа яго імем. Узяты пад ахову дзяржавы капліца ў вёсцы Колбы, царквы ў Парахонску і Пагосце – месцах, дзе воляю лёсу ў гады Першай сусветнай вайны служыў Аляксандр Блок.

Лялечны вобраз Блока можна ўбачыць на выставе “Недзеепрыслоўны зварот” у Малой выставачнай зале Нясвіжскага Палаца. Лялечная кампазіцыя: А. А Блок. Аўтар - Ірына Масквіна.
#ПазнавальныАўторак
Падчас Другой сусветнай вайны мода была не ў прыярытэце, але не памерла. Адзенне адпавядала часу, стала больш сціплым і практычным. Многія жанчыны надзелі мужчынскую ваенную форму і сталі ў шэрагі абаронцаў сваёй Айчыны.
Амаль усе прадпрыемствы швейнай і тэкстыльнай прамысловасці выконвалі ваенныя заказы і звычайную вопратку не выпускалі. Ва ўсіх краінах, якія ўдзельнічалі ў вайне, увялі жорсткія нормы на набыццё адзення і тканін. Іх выдавалі па картках або купонах.
У ваенныя гады жанчыны засталіся без нейлонавых панчох. Прыходзілася маляваць на голых нагах палоску, якая імітуе шво панчохі. Гэтую паслугу прадстаўлялі некаторыя абутковыя крамы. З-за дэфіцыту панчох актыўна прапагандавалі такі від адзення як спадніца-штаны, штаны.
Жанчыны навучыліся быць беражлівымі і вынаходлівымі, вучыліся шыць, вышываць, вязаць, перарабляць старыя рэчы. З-за эканоміі тканіны спадніцы сталі вузкімі і больш кароткімі, даўжынёй да калена ці крыху ніжэй.
Добры абутак зрабіўся дэфіцытам, ды і каштаваў нятанна, таму на нагах у савецкіх жанчын часта можна было ўбачыць грубаватыя мадэлі, мала падобныя на элегантныя туфлікі з часопісаў мод.
Але прага жанчын да моды і модных выданняў захоўвалася нягледзячы на ваенны час. Што раілі насіць савецкім жанчынам у 40-я гады ? У буклеце выдавецтва “ГІЗЛЕГПРОМ” (з прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай) паказаны мадэлі сезона 1942 года. Выдаўцы раілі апранаць блузкі з натуральнага і віскознага шоўку, крэп-жаржэта, шаўковага палатна. У якасці аздаблення рэкамендавалі выкарыстоўваць карункі, гальштукі, вышыўкі, буфы і г.д., што рабіла выгляд больш урачыстым.
Таксама жанчынам прапанавалі праекты касцюмаў, якія адказвалі патрабаванням ваеннага часу. Гарнітуры для груп самаабароны раілі шыць з шчыльнай баваўнянай тканіны.
На выставе "Прыгажосць і мода 19-21 стагоддзе" з прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай прадстаўлены 2 сукенкі з Германіі. Сілуэт 40-х – шырокія накладныя плечы, досыць вузкія спадніцы-алоўкі і ваенізаваны сілуэт, невялікія геаметрычнай формы сумачкі, цюрбан і, вядома ж, мех. У асноўным, пераважалі цёмныя колеры ваеннай формы: адценні зялёнага, сіняга і карычневага. З-за адсутнасці магчымасці дастаць аднолькавыя гузікі жанчыны абцягвалі тканінай падобныя па форме.
Выстава “Прыгажосць і мода 19-21 стагоддзе” з прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай дзейнічае з 28 красавіка па 20 кастрычніка 2024 г. у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля. Больш за 800 прадметаў ілюструюць модныя тэндэнцыі дзесяцігоддзяў.
#ПазнавальныАўторак
Чырвоная парадная сукенка з муаравага шоўку адкрывае вандроўку па выставе “Прыгажосць і мода 19-21 ст.” прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай. Сукенка на крыналіне (каркас з тонкіх сталёвых абручоў) адносіцца да 1860-х гадоў. А стваральнікам новага крыналіну, які вызваліў жанчын ад мноства ніжніх спадніц, з’яўляецца французскі мадэльер англійскага паходжання Чарльз Фрыдэрык Уорт (1825-1895), адзін з першых прадстаўнікоў высокай моды.
Что рабіла Уорта асаблівым і дазволіла назваць яго першым дызайнерам?
• пачаў дыктаваць сваё бачанне новых жаночых модных форм. Кардынальна спрасціў крой сукенак, прыбраў рушы і фальбоны;
• пачаў ствараць не асобныя касцюмы, а сезонныя калекцыі і дэманстраваць на мадэлях 4 разы ў год;
• увёў новую форму дэманстрацыі калекцый – дэфіле. Раней сукенкі паказвалі проста на манекенах;
• палажыў пачатак сістэмы моднага брэндзінга. Упершыню стаў падпісваць свае сукенкі, як творы мастацтва, прышываючы стужку з вытканым на ёй імем;
• прыдумаў і ўвёў у моду турнюр, які фарміраваў характэрны жаночы сілуэт ў форме буквы S. Ватовая падушачка ці валік мацаваліся з дапамогай завязак крыху ніжэй таліі на заднім палотнішчы ніжняй спадніцы.

Убачыць шыкоўную сукенку з турнюрам 1880-х гадоў, з неверагодна прыгожым дэкорам можна на выставе “Прыгажосць і мода 19-21 ст.”, якая дзейнічае ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.
#ПазнавальныАўторак

"Фантазія - не тая кветка, што расце на глебе пасіўнасці, ёй трэба рашучасць."
Эльза Скіапарэлі.

У 30-40 я гады XX стагоддзя ў Парыжы дзве вельмі розныя, але моцныя і таленавітыя жанчыны змагаліся за першае месца ў свеце моды: Како Шанэль любіла лаканічны стыль, а Эльза Скіапарэлі аддавала перавагу эпатажу.
Эльза Скіапарэлі (1890 - 1973) вядома як заснавальніца і прадстаўнік сюррэалізму ў модзе. Яна здолела прывесці свет мастацтва ў свет моды: сябравала з Сальвадорам Далі і Пабла Пікаса, Жанам Както, апранала галівудскіх дзіваў Марлен Дзітрых і Кэтрын Хэпберн, Мэй Уэст…
У супрацоўніцтве з Сальвадорам Далі яны пашылі знакамітую доўгую белую сукенку з шаўковай арганзы з амарам і пятрушкай на падоле, капялюш - адбіўную з бараніны, капялюш-туфель, капялюш-тэлескоп. Па малюнках не менш вядомага сюррэаліста Жана Както Эльза стварыла жакет з «рукамі, якія абдымаюць» і сукенку з вышыўкай, на якой два жаночыя профілі выглядаюць як ваза з кветкамі.
Французская мастачка Леанор Фіні ў 1937 годзе распрацавала флакон для парфумы "Shocking" у форме бюста актрысы Мэры Уэст, абвітага кравецкім сантыметрам. Другой крыніцай натхнення паслужылі малюнкі Сальвадора Далі - выявы жанчын з галовамі ў выглядзе кветкавага букета. У 1946 годзе Далі распрацаваў для Скіапарэлі флакон, ўпакоўку і рэкламу парфумы Le Roy Soleil - Кароль-сонца, у гонар заканчэння другой сусветнай вайны.
Нягледзячы на тое, што модны дом Скіапарэлі быў зачынены ў 1954 годзе, вытворчасць парфумы працягвалася да 1970-х гадоў.
Пазнаёміцца з гісторыяй Эльзы, убачыць вітрыну з капялюшыкамі, калекцыяй парфума 1950-1970 –х гадоў і іншымі экспанатамі можна на выставе “Прыгажосць і мода 19-21 ст.” прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай, якая дзейнічае ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.
🖼️Малюнак 1 Эльза Скіапарэлі (1890 - 1973).
🖼️Малюнак 2 Белая сукенка з амарам і капялюш-туфель.
🖼️Малюнак 3 Shocking pink - візітны колер Эльзы Скіапарэлі.
🖼️Малюнак 4 Парфума "Shocking" на выставе “Прыгажосць і мода 19-21 ст.” прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай.
🖼️Малюнак 5 Парфума “Le Roy Soleil” на выставе “Прыгажосць і мода 19-21 ст.” прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ПазнавальныАўторак 🌟
Ікона Жыровіцкай Божай Маці 🕊 — самая малая па сваіх памерах (5,7x4,1x0,8 см) з шанаваных Багародзічных ікон і ўяўляе сабой авал з яшмы 💎 з выявай Багародзіцы і Прадвечным Немаўляткам на руках 👶. У іканаграфіі такія іконы адносяцца да тыпу «Замілаванне» ❤️. Першапачаткова ікона вылучала цудоўнае святло і тонкі водар 🌸 і толькі пасля пацямнела, а ад частага дотыку і цалавання багамольцаў яе паверхня некалькі згладзілася. У цяперашні час малюнак цяжка распазнаць: праглядваюцца толькі агульны контур і некаторыя дэталі 🔍. Ікона была адноўлена: расколатая на часткі, яна была злеплена воскам 🕯.
Як лічаць даследчыкі, аналагаў іконе фактычна няма. Існуюць толькі тры падобныя, якія адносяцца да XIV – пачатку XVI стст. 📜 Святыня ўшанавана як нерукатворная, бо здабыта цудоўным чынам 🌈. Царкоўная традыцыя адносіць яе з’яўленне да 1470 г. На месцы з'яўлення іконы быў пабудаваны мураваны храм у гонар Прасвятой Багародзіцы ⛪️. Пры гэтым храме ў XVI ст. паўстаў праваслаўны мужчынскі манастыр, які дзейнічае і ў наш час 🏛.
Падчас Першай сусветнай вайны ікона была перавезена ў Маскву і змешчана ў падвалы сабора Васіля Блажэннага 🏰. Пасля вайны была вернута ў Жыровічы настаяцелем манастыра архімандрытам Ціханам (Шарапавым) 🙏. Архімандрыт прывёз яе з Масквы ... у слоічку з варэннем 🍯.
Зараз ікона знаходзіцца ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра злева ад царскіх варот 🚪.
Убачыць звыш 70 выяў шырокавядомага іканаграфічнага зводу Жыровіцкай іконы ў розных тэхніках каменеапрацоўкі можна на выставе “Цудатворная Жыровіцкая ікона Божай Маці ў камяні” 🎨, якая дзейнічае ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля 🖼.
Мал. 1, 2 – Іконы Жыровіцкай Божай Маці ў камені работы А.В. Папельскага. 🖌
#ПазнавальныАўторак 🗺

У экспазіцыі музея-запаведніка “Нясвіж” прадстаўлена копія першай падрабязнай геаграфічнай карты Вялікага княства Літоўскага аўтарства Томаша Макоўскага. 🏰🖌

Першае выданне карты пабачыла свет у 1603 г., але да нашых дзён захаваўся толькі асобнік карты другога выдання 1613 г. 🕰📜 Карта была створана па замове Мікалая Крыштафа Радзівіла, па мянушцы Сіротка.

Усяго на ёй пазначана 1039 населеных пунктаў, у тым ліку 544 у ВКЛ, з іх каля 350 на тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах). 🇧🇾🗺 Усе надпісы на лацінскай мове, а маштаб складае прыкладна 1:1300000 памерам 112 х 87 см.

На карце досыць дакладна паказаны межы ваяводстваў, паветаў, цэнтры каталіцкіх біскупстваў і праваслаўных епархій. 📍⛪️ Акрамя геаграфічных звестак, карта ўтрымоўвала і гістарычную інфармацыю. 📖 На ёй пазначаны месцы і даты найбольш значных бітваў у гісторыі княства, а таксама інфармацыя, якая дае характарыстыку дзяржаве і яго гісторыі. ⚔️

У свой час гэта была самая папулярная крыніца ведаў пра беларускія землі, якая была ў бібліятэках пры ўсіх еўрапейскіх каралеўскіх дварах. 📚👑

Больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй картаграфіі Беларусі, убачыць геадэзічныя прыборы XIX-XX ст. можна на часовай выставе “Гісторыя картаграфіі Беларусі”, якая дзейнічае ў залах Палацавага ансамбля. 🏛🔍 Уваход па квітках у экспазіцыю музея.

📸 Мал. 1. Карта ВКЛ Т. Макоўскага на часовай выставе Беларускага геаграфічнага таварыства ў залах Палацавага ансамбля.
📸 Мал. 2, 3. Часовая выстава “Гісторыя картаграфіі Беларусі”.

#Гісторыя #Картаграфія #Беларусь #Культура #Музей #Нясвіж #ТомашМакоўскі
🌸 #ПазнавальныАўторак

Мода пачатку ХХ стагоддзя была вельмі неадназначнай. Вузкі гарсэт змяняецца свабоднымі элегантнымі сукенкамі. 👗💖 Дамы могуць уздыхнуць на поўныя грудзі, аднак у літаральным сэнсе аказваюцца абмежаванымі ў перамяшчэннях. Звязаны такія змены з імем вядомага парыжскага мадэльера таго часу — Поля Пуарэ. 🎨👠

Пуарэ замяніў шкодныя для жаночага здароўя гарсэты, якія лічыў неэстэтычнымі і здзеклівымі, свабоднымі сукенкамі кашульнага крою. 👚 Але разам з імі ён увёў у моду вузкія прамыя ці звужаныя дадолу спадніцы, хадзіць у якіх было вельмі няёмка. 😅 Ніз такой спадніцы звычайна ўмацоўваўся шчыльнай устаўкай. Дамы маглі перамяшчацца ў ёй толькі дробнымі крокамі, з-за чаго часта спатыкаліся і падалі. 😳 І выглядала гэта збоку даволі дзіўна, нібы дамы кульгалі адразу на абедзве нагі. Менавіта па гэтай прычыне спадніцы падобнага фасону празвалі "кульгавымі". (фота 1) 📸

Існуе версія, што мадэльер натхніўся вобразам амерыканкі Эдыт Берг – першай жанчыны, якая праляцела на аэраплане ў якасці пасажыра. ✈️👩‍✈️ Перад пачаткам палёту яна перавязала ніз спадніцы вяроўкай, каб тая не раздзімалася на ветры, а прыземліўшыся, яшчэ некаторы час хадзіла з перавязанай спадніцай, мабыць, забыўшыся аб наяўнасці вяроўкі. (фота 2) 📸

Фасон вокамгненна ўвайшоў у моду, аднак у паўсядзённым жыцці апынуўся вельмі няёмкім і прывёў да шматлікіх смяротных зыходаў. ⚠️😔 Дамы падалі на лесвіцах, атрымлівалі траўмы пры выхадзе з трамваяў і аўтамабіляў, занадта павольна пераходзілі дарогу, з-за чаго траплялі пад машыны, падалі ў рэкі, спатыкаючыся на мастах, не маглі спусціцца з тратуараў, таму ў некаторых амерыканскіх штатах урад нават пастанавіў зменшыць іх вышыню. 🚗💔

Такім чынам, «кульгавая» спадніца хутка стала аб'ектам мноства кпінаў, карыкатур і анекдотаў. 😂🖼 Аднак дамы на працягу амаль чатырох гадоў трывалі такія жудасныя нязручнасці, абы выглядаць модна і прывабна, але Першая сусветная вайна паклала канец папулярнасці дадзенага фасону. 🌍✈️ Існуе меркаванне, што «кульгавая» спадніца Поля Пуарэ стала прататыпам сучасных спадніц-алоўкаў. (фота 3) 📸

Сёння палюбавацца сукенкай з «кульгавай» спадніцай можна на выставе «Прыгажосць і мода XIХ – XХI стагоддзе». 🎨👗 (фота 4) 📸

#Мода #ПольПуарэ #КульгаваяСпадніца #МодаXXстагоддзя #Культура #Выстава #Традыцыі #ЖаночыСтыль
#ПазнавальныАўторак

У нашы дні ўсім шырока вядомыя сукенкі з крыналінам – жорсткім каркасам, які фармуе спадніцу сукенкі ў выглядзе купала. Аднак у другой палове ХІХ ст. з прычыны сваёй непрактычнасці крыналін значна відазмяняецца. Яму на змену прыходзіць турнюр. 👗💫

Турнюр (цюрнюр) — канструкцыя з маленькіх падушачак або металічных палос (паўабручоў), якая фіксуецца пад сукенкай ніжэй спіны і надае сукенцы пэўны сілуэт са знарочыста выпуклай ніжняй часткай цела (фота 1).

Яго вынаходства належыць французскаму мадэльеру англійскага паходжання, заснавальніку дома моды Ворт і аднаму з родапачынальнікаў высокай моды — Чарльзу Фрэдэрыку Ворту. Паводле яго слоў, ідэя турнюра прыйшла яму ў галаву пры відзе жанчыны, якая падмятала падлогу і падабрала спадніцу назад. Але ў цэлым дадзены сілуэт бярэ свой пачатак з моды галантнага стагоддзя — у эпоху Ракако былі ў модзе сукенкі, званыя «паланэз», з аб'ёмнай драпіроўкай на задняй частцы спадніцы. Такая драпіроўка была і ў сукенак 1860-х гг. (фота 2).

Бліжэй да сярэдзіны 1880-х спадніца зноў пачала станавіцца пышней. Для паўсядзённага касцюма другой паловы 1880-х гг. характэрны лягчэйшыя турнюры ў выглядзе валікаў або падушачак, сплеценыя з тонкага і гнуткага сталёвага дрота. Іх працягваюць насіць і ў 1890-х гг., у перыяд "Цудоўнай эпохі". У канцы стагоддзя яны паступова памяншаюцца і каля 1900 - 1910 гг. замяняюцца плоскімі паўкруглымі прасцёганымі падушачкамі, набітымі конскім воласам. 🐴

Як і многія іншыя модныя вынаходкі, турнюр у свой час стаў аб'ектам для мноства карыкатур і кпінаў. З-за характэрнай формы сілуэту дам параўноўвалі то з кентаўрамі, то са слімакамі. Але больш за ўсё шуму вакол турнюра навяла звычайная мыш. 🐭😄 Гэты выпадак быў апісаны ў адным з модных часопісаў XIX ст.: падчас спектакля ў оперным тэатры ў адной з дам здарыўся істэрычны прыпадак. Яе вывелі ў прыбіральню, каб прывесці ў пачуццё, а калі расшпілілі сукенку з турнюрам, адтуль нечакана выскачыла маленькая мышка. Як яна туды трапіла — невядома, аднак аўтар часопіса заўважыў, што ў падобным турнюры ўвогуле мог схавацца нават тыгр (фота 3).

Мода на турнюр працягнулася да 90-х гадоў XIX ст. Аднак з развіццём чыгунак і транспарту, з прычыны пэўнай непрактычнасці, паступова сышла. 🚂

Сёння палюбавацца раскошнай сукенкай з турнюрам можна на выставе «Прыгажосць і мода ХІХ – ХХ стагоддзе» ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля (фота 4). 🎨🏛

#Мода #Турнюр #ХІХст #Культура #Выстава #Несвиж #Сукенка #ГісторыяМоды
#ПазнавальныАўторак 🌟

За ўсю гісторыю існавання мода правяла скрозь сваю прызму мноства дзіўных трэндаў, якія немагчыма злічыць. Часам адбываецца так, што адзін трэнд можа замяніць іншы, выконваючы яго функцыю. Размова пойдзе аб супярэчлівым трэндзе XIX ст. рукаве “жыго”, які стаў некаторым штуршком да моды на рукавы-буфы і на шырокія плечы. 🎨👗

Рукавы “жыго” былі так названы дзякуючы іх незвычайнай форме: яна ўтваралася ў верхняй частцы рукі з-за залішняй навалы тканіны, якая звужалася да шчыльнага прылягання ад локця да запясця.

Упершыню рукаў “жыго” з’яўляецца ў касцюме ў сярэдзіне XVI ст. у арыстакратычным асяроддзі цэнтральнай і паўночнай Італіі. Пышныя рукавы можна разглядзець на гістарычных партрэтах, датаваных яшчэ XVI ст., аднак папулярнымі яны сталі толькі ў XIX ст. Кацярына Медычы, прадстаўніца галоўнага Фларэнтыйскага дома, стаўшы жонкай французскага караля, вывозіць у Парыж свой двор і модныя аксэсуары. 🇮🇹👑

Пышны рукаў “жыго” быў эфектным і стыльным, але не вельмі практычным. Для таго, каб тканіна трымала форму шара ў верхняй частцы рукі, выкарыстоўваліся кітовы вус, набіванне і нават каркас з дроту. 🧵⚙️ Усё гэта ўскладняла жанчынам не толькі выкарыстанне рук, але нават уваход у вузкія дзвярныя прыёмы. Некаторыя модныя крытыкі палічылі гэтую дэталь адзення недарэчнай. Тым не менш, іх насілі многія жанчыны, і нават некаторыя дзяўчынкі і хлопчыкі да шасці гадоў былі ў сукенках з мініятурнымі варыянтамі рукавоў “жыго”. 👶👧

З часам гэтыя элементы адзення ў гісторыі моды больш не з’яўляліся, аднак у 1980-х у модзе былі рукавы-буфы – бліжэйшыя сваякі “жыго”. Галоўным прыкладам у модзе сукенкі тых гадоў з падобнымі рукавамі варта лічыць вясельную сукенку прынцэсы Дыяны ад Дэвіда і Элізабэт Эмануэль. 👰💍 У сярэдзіне-канцы 80-х сукенкі і жакеты з такімі рукавамі сталі пастаяннымі ўдзельнікамі паказаў мод. Рукавы-буфы з’яўляюцца ў калекцыях Лакруа і Сэн Ларана. 👗 Многія дызайнеры і зараз спаборнічаюць, хто ж зробіць рукавы больш арыгінальнымі і аб’ёмнымі.

Сёння можна ўбачыць рукаў “жыго” на выставе “Прыгажосць і мода XIX-XXI стст.” у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля. 🖼🏛

#Мода #Гісторыя #Трэнды #Культура #Выстава #Нясвіж
#ПазнавальныАўторак ☕️👗

Гісторыя чайнай сукенкі пачалася ў 1870-х гг., калі з'явіліся традыцыі дзённага чаявання. Гэта быў час, які праводзіўся ў хатняй абстаноўцы, часцей, у сямейным коле або ў прысутнасці толькі самых блізкіх сябровак і сяброў. Толькі тады сукенка магла заставацца свабоднай і, як лічылася ў той час, хатняй, без гарсэтаў і іншых вельмі нязручных элементаў адзення. 🏡🎉

Пасляпаўднёвае чаяванне з'яўляецца сімвалам англійскай культуры. Гарбату завезлі ў Англію ў XVII ст. з Азіі. Яго першапачаткова пілі толькі арыстакраты, бо гэта быў дарагі напітак. 🍵👑

Паводле легенды, Ганна, герцагіня Бедфардская, у 1830-х гг., не жадаючы пакутаваць ад голаду да позняй вячэры, папрасіла служанку прынесці ёй у будуар імбрычак гарбаты і лёгкія закускі. (мал. 1). Ёй спадабаўся гэты перакус, яна стала паўтараць яго з дня ў дзень, а потым пачала запрашаць сябровак на такое чаяванне. Пасляпаўднёвае чаяванне стала модным сярод арыстакратаў, а потым і зусім перарасло ў нацыянальную традыцыю. 🎊🥪

Традыцыя пасляпаўднёвай гарбаты паспрыяла з'яўленню мноства рэцэптаў выпечкі і стварэнню новага моднага прадмета адзення – чайнай сукенкі. Спачатку чайныя ўборы стваралі з тонкіх тканін — мусліна, шоўку, далікатнай бавоўны і карункаў — даходзіла да сапраўдных шэдэўраў, якія лёгка прыняць за вячэрнія вобразы. Яны выглядалі па-жаноцку і рамантычна. 🌸

Гэтым старым традыцыям прысвечаны водар Serge Lutens Five O'Clock Au Gingembre, створаны ў 2008 г. Пах парфумы ўдала перадае атмасферу гарбатнай цырымоніі. Парфумерная кампазіцыя заснавана на такіх кампанентах як гарбата, бергамот, імбір, карыца, мёд, перац, амбра, пачулі, какава (мал. 2). 🍯🌿

У канцы XIX - пачатку ХХ стст. становіцца модным летам бавіць час на свежым паветры, таму гэтыя сукенкі “перайшлі” ў паркі і лугі, шыліся яны з батыста і бавоўны, тканіны выбіралі светлыя. Вікторыянская эпоха дыктавала высокія каўняры-стойкі, доўгія рукавы, багацце аборак, валанаў і, вядома, карунак. (мал. 3). 🌼🌞

Чайныя сукенкі папулярныя і да гэтага часу. Цяпер так называюць усе свабодныя або паўпрылеглыя ўборы з лёгкага матэрыялу. Яны могуць быць як ніжэй, так і вышэй калена. Вобраз часам дапаўняюць рушы або карункавы каўнер. Часцей такія мадэлі пашыты з тканіны пастэльных адценняў, дапушчальны кветкавы прынт і гарох. Яны ідэальна падыходзяць для прагулкі з сябрамі або вячэрняга спаткання. Такія сукенкі вельмі любіць сама Кэйт Мідлтан. Герцагіня звычайна камбінуе іх з лодачкамі на высокім абцасе або басаножкамі. 👠💖

Калекцыі модных дамоў поўныя самымі рознымі варыяцыямі класічнай чайнай сукенкі — ад традыцыйных сілуэтаў у Erdem, Simone Rocha і Givenchy да вытанчаных цытат 30-40-х у Miu Miu, Loewe і Tory Burch. 👗🌟

На сённяшні дзень чайныя сукенкі 1900-1910 гг. можна ўбачыць на выставе “Прыгажосць і мода XIX-XXI стст.” у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля (мал. 4). 🖼🏛

#ЧайнаяСукенка #Культура #Мода #Гісторыя
#ПазнавальныАўторак 👜 Гісторыя паходжання мінадзьера мае дзве версіі. 🌍💖

Першы такі аксэсуар быў створаны ў 1840-х гадах у Францыі знакамітай мадысткай таго часу Розай Бертэн. Яна прыдумала маленькі клатч на доўгай папружцы, які жанчыны маглі насіць на запясці ці шыі. 💃🎨

Першапачаткова мінадзьеры выкарыстоўваліся выключна для захавання манет, ключоў і люстэрак, але з часам у іх сталі захоўваць касметыку і іншыя асабістыя рэчы. 💄🔑

Больш вядомая версія яго паходжання звязана з імем Флорэнс Ля Каз, жонкай амерыканскага міліянера, Фрэнка Джэя Гулда. У яе быў салон, дзе бывалі і Жан Както, і Сальвадор Далі, і Пабла Пікаса, і Чарлі Чаплін, і Коко Шанэль… 🎭🎨

Канешне ж, яна мела раскошныя ўборы і каштоўнасці. Прынамсі, Флорэнс была верным кліентам Van Cleef & Arpels, кампаніі, якая стварае шэдэўры высокага ювелірнага мастацтва для пакупнікоў ва ўсім свеце. 💎👗

Аднойчы знакаміты ювелір Шарль Арпельс заўважыў, што Флорэнс носіць усе неабходныя ёй дробязі – і памаду, і пудру, і запальнічку – у металічнай белай скрынцы з-пад цыгарэт Lucky Strike. Ёй не падабаліся сумачкі, якія прадаваліся ў крамах у той час, таму ў знак пратэсту на свецкія мерапрыемствы яна прыходзіла са сваёй “скрыначкай для жаночых дробязей”. 📦🚬

Падобны “аксесуар” у такой статнай асобы абурыў Шарля, і гэта натхніла яго распрацаваць мінадзьер — цудоўную сумачку-футляр, у якой памяшчалася ўсё неабходнае для вячэрняга выхаду. 🌟👜

Сваю назву гэты модны аксесуар запазычыў у французскага слова “minaudière”, што азначае “какетнічаць”, “манернічаць”. 💄💅 У адрозненне ад туалетных нэсэсэраў, клатчаў і пудраніц-канвертаў, мінадзьеры 1930-гадоў адрозніваліся стрыманым дызайнам. Першыя былі какетлівымі, а мінадзьеры – строгімі. Але раскошнымі. 💍

У цяперашні час іх вырабляюць многія дамы моды, у тым ліку Alexander McQueen, Chanel і Charlotte Olympia. 👗👠

Мінадзьеры можна ўбачыць на выставе “Прыгажосць і мода XIX – XXI стагоддзе”, якая дзейнічае ў Вялікай выставачнай зале Нясвіжскага палаца. 🏛🎉
📸 Фота 1. Флорэнс Гулд, верасень 1930 г. Бібліятэка Кангрэса. 📚

📸 Фота 2, 3. Мінадзьер “Завіток”, 1935 г., плаціна, жоўтае золата, чорны лак, брыліянты. З калекцыі Van Cleef & Arpels. 💎

📸 Фота 4. Мінадзьер, трохкутная форма, чорны пластык і метал, 1920-1930 г.г. 🔺🖤

📸 Фота 5. Мінадзьер, бакеліт, страз, два чорныя кутасы, 1920-1930 гг. 💫🔲
#Мінадзьер #Мода #Гісторыя #Выстава #Прыгажосць #Нясвіж #Культура
#ПазнавальныАўторак 🌟

Дзіўны свет дызайнера Roberta Di Camerino 🎨👛

Джуліяна Коэн Камярына, яна ж Раберта ды Камярына, нарадзілася ў 1920 годзе ў Венецыі. Пасля нядоўгага ціхамірнага і паспяховага юнацтва яна эмігрыравала ў Швейцарыю, ратуючыся ад нацысцкіх “расавых” законаў. Камярына ўцякае разам з мужам: яна — переапранутая ў манашку, ён — у святара, з нованароджаным дзіцем на руках. 👶✈️

Менавіта ў Швейцарыі ўбачыць свет першая сумачка мадэльера, Bagonghi, — аксамітная зялёна-чырвона-сіняя з залатой вышыўкай – якая стане сімвалам маркі Roberta di Camerino і пачаткам яе сусветнага поспеху. 🌍

Для вытворчасці сумак і аксэсуараў Раберта выкарыстоўвае аксаміт “сапрарыцца”, які па гэты дзень вырабляецца ўручную. 🧵💼 Яна стала фактычна першым дызайнерам, які адвёў аксэсуарам ключавую ролю ў жаночым гардэробе.

Пасля некалькі гадоў мадэльера чакае поспех такі аглушальны, што ў 1956 годзе яе вырабы ганаруюцца найпрэстыжнай узнагароды Neiman Marcus Award, вядомай таксама як “Оскар моды”. 🏆👗

Сумкі ад di Camerino заваёўваюць любоў публікі, крытыкаў і дам самага высокага статусу, а слава самой Джуліяны Раберты выходзіць за межы Еўропы. Напрыклад, карпарацыя Mitsubishi забяспечвае сабе права эксклюзыўнага імпарту прадукцыі ад Roberta di Camerino ў Японію. 🇯🇵💖

Пачуццё стылю і высокі клас, які адрознівае яе калекцыі, сплаўлены разам з прыроджаным пачуццём колеру і любоў’ю да якасных матэрыялаў. 🎨💎

Традыцыйная тканіна брэнда – аксаміт, які выраблены ручным спосабам на старадаўніх станках у лепшых традыцыях венецыянскай якасці. У працэсе Джуліяна сабрала архіў уласных распрацовак, які можна бачыць у розных музеях свету. 🏛📚

Сумку з лагатыпам “R” знакамітага дызайнера Раберты ды Камярына можна ўбачыць на выставе прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай “Прыгажосць і мода XIX - XXI стагоддзе” ў вялікай выставачнай зале Нясвіжскага палаца. 🏰

#RobertaDiCamerino #Мода #Дызайн #Выстава #Нясвіж #Культура
#ПазнавальныАўторак 🌟

На выставе «Прыгажосць і мода 19-21 стагоддзе» 🖼👗 прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай адлюстраваны модныя тэндэнцыі пачынаючы з другой паловы 19 ст. і да нашых дзён. 📅🕰

Мода 1960-х гадоў не магла не адрэагаваць на найбольш значныя падзеі таго часу: 🚀🌌
• запуск першага спадарожніка зямлі 🌍🛰;
• палёт у космас у 1961 годзе Юрыя Гагарына 👨‍🚀;
• палёт у космас у 1963 годзе першай жанчыны Валянціны Церашковай 👩‍🚀.

Касмічнымі першапраходцамі ў моднай індустрыі сталі П’ер Кардэн 🌌 і Андрэ Курэж.
П’ер Кардэн здзейсніў адмысловы фурор са сваёй калекцыяй Cosmocorps (у перакладзе “Эра космаса”). 🌠💫 Сам дызайнер казаў, што на стварэнне гэтай калекцыі яго асабліва натхніў палёт Валянціны Церашковай, з якой у далейшым яго звязвала моцнае сяброўства. 🤝

У калекцыі Кардэн паказаў свае ўяўленні аб тым, што будуць насіць людзі, калі адправяцца ў космас: зашпількі-маланкі, металічныя ўпрыгожванні, серабрыстая тканіна і пластык. 🌌🧥 Акрамя гэтага, Кардэн вынайшаў тканіну “кардзін”. Вельмі трывалая, а пры вырабе адзення з дапамогай тэрмапрэса тканіне можна было надаць любую форму. 🔧👗 Кардэн працаваў з адзеннем як з архітэктурнай формай 🏗, таму ў серыі актыўна выкарыстоўваліся геаметрычныя фігуры: дэталі ў выглядзе ромба, круга і прамавугольніка. 🔺🔵🔲

Андрэ Курэж рэагаваў на тэхналагічны ўздым у даследаванні космасу працай з інавацыйнымі матэрыяламі. 🌌💡 Ен выпусціў калекцыю рэчаў і аксэсуараў, выкананых з пластыка і металізаваных тканін. 👜 Кожную выяву ён ствараў для так званай «Луннай дзяўчыны» 🌙👧, якую сам і прыдумаў. Дзяўчына, па задумцы Курэжа, павінна была хадзіць па Луне ў лаканічных сукенках міні, вузкіх штанах, кароткіх куртках і туніках. 🌕👗👖 Касмічны партрэт завяршалі капялюшы-шлемы, вялізныя сонцаахоўныя акуляры 🕶 і чаравікі з пластыкавымі ўстаўкамі на плоскай падэшве. 👟 Колеры калекцыі — белы, бледна-ружовы, блакітны — нагадвалі аб касмічным холадзе і зорных туманнасцях 🌌❄️, а кантрасны аранжавы адсылаў да скафандра Юрыя Гагарына. 🧑‍🚀🧡

#Мода #Космос #Дызайн #Выстава #ТаццянаФядосава ’ерКардэн #АндрэКурэж #1960я #КасмічнаяМода #Культура #Творчасць #Гісторыя
#ПазнавальныАўторак
Што было крыніцай ведаў аб індустрыі моды ў савецкі час? 🤔 Адкуль модніцы, закройшчыкі і мадэльеры чэрпалі ідэі для вобразаў?
• Часопісы аб модзе. 📖 У СССР склалася шмат'ярусная і складаная сістэма моды, са мноствам кіраўнічых структур. Галоўная інстанцыя ў гэтым ланцугу — Міністэрства лёгкай прамысловасці, у падпарадкаванні якога мадэлюючыя арганізацыі і вытворчасць. Што цікава, кожнае ведамства і кожная структура выпускалі свой часопіс. 📰 Пры ўсім уяўным багацці савецкая мода — гэта суцэльнае "зрабі сам". Дастаць адзенне, а тым больш моднае, было немагчыма! 😿 У кіёсках "Саюздруку" можна было набыць часопісы з ілюстрацыямі і выкрайкамі "Шыйце дома", "Я шыю сама", "Кройка і шыццё дома" і іншыя. Імі і ратаваліся, каб выглядаць разнастайна і модна.
• Кінематограф: 🎬 часопісы "Савецкае кіно", "Савецкі экран", брашуры пра зорак. На старонках прэсы размяшчаліся мноства фотаздымкаў 📸 як з прыёмаў, так і з паўсядзённага жыцця. Гледзячы на вобразы акцёраў і актрыс, жанчыны шылі сабе нешта падобнае.
"На выставе “Прыгажосць і мода 19-21 ст.” 🏛 прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай арыгінальныя сукенкі, аксесуары, абутак 👗👠 дапаўняюць шматлікія часопісы, фотаздымкі, газеты.
"Тры галоўныя савецкія часопісы “Мода краін сацыялізма“, “Мадэлі сезона”, “Часопіс мод”, рэспубліканскі часопіс “Rigas Modes“, брашура “Шыйце самі“ і многае іншае.

#Мода #СавецкіСаюз #Культура #Гісторыя #Часопісы #Выстава #Традыцыі 🌟📚
#ПазнавальныАўторак 🌟

На выставе “Прыгажосць і мода 19-21 стагоддзе” шмат жаночых вобразаў. 💃 Любоў Арлова — галоўная дзіва савецкага кіно і ікона стылю сярэдзіны XX ст. 🎬👗
• Вывераны стыль, увага да драбнюткіх дэталяў сваіх вобразаў. 🔍✂️
• Савецкая акторка ўмела сябе падаць у рэальным жыцці. Яна насіла футра, заказвала ўборы ў вядомых маскоўскіх краўцоў, такіх як Надзея Ламанава, Варвара Даніліна і Алена Яфімава, любіла пальчаткі. 🧥👠 Арлова шыць таксама ўмела і нярэдка стварала сабе рэчы самастойна. 🧵🪡
• Пасля поспеху фільма “Цырк” ва ўжытак увайшоў выраз “сіндром Арловай” — савецкія жанчыны ўцягвалі стан, як у актрысы, шчыпалі бровы і ўкладвалі валасы падобным чынам. 🎭💄
_________________________
На выставке «Красота и мода 19-21 век» много женских образов. 💃 Любовь Орлова — главная дива советского кино и икона стиля середины XX в. 🎬👗
• Выверенный стиль, внимание к мельчайшим деталям своих образов. 🔍✂️
• Советская актриса умела себя подать в реальной жизни. Она носила меха, заказывала наряды у известных московских портных, таких как Надежда Ламанова, Варвара Данилина и Елена Ефимова, обожала перчатки. 🧥👠 Орлова шить тоже умела и нередко создавала себе вещи самостоятельно. 🧵🪡
• После успеха фильма «Цирк» в обиход вошло выражение «синдром Орловой» — советские женщины утягивали талию, как у актрисы, выщипывали брови и укладывали волосы похожим образом. 🎭💄

#Выставка #ПрыгажосцьІМода #ЛюбоўАрлова #СавецкаеКіно #Стыль #Мода #ЖаночыяВобразы 🌟👗