Niasvizh_museum
225 subscribers
2.18K photos
167 videos
83 files
275 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: excursions@niasvizh.by
musei-neswizh@kultura.by
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
Download Telegram
#пазнавальныаўторак

Мала якое вынаходніцтва можна параўнаць з пачаткам апрацоўкі жалеза. Яго асваенне дало назву цэлай гістарычнай эпохе – жалезнаму веку. І, канешне ж, жалеза стала сыравінай для якаснай зброі. Вось чаму гісторыя металаапрацоўкі непарыўна звязана з развіццём ваеннай справы.

Распаўсюджванне кавальства на землях Беларусі было абумоўлена наяўнасцю балотных руд, з якіх атрымлівалі неабходную сыравіну. Невыпадкова ў нас шмат паселішчаў з назвамі Руда, Рудня, Рудніца і вытворнымі ад іх. У такіх месцах амаль на паверхні залягалі радовішчы руды. Для выплаўкі з яе жалеза выкарыстоўваліся глінабітныя печкі-домніцы, якія загружалі слаямі драўніннага вуглю, балотнай руды і вапны. З дапамогай соплаў у ніжняй частцы, уздзімалі паветра. Тэмпература гарэння даходзіла да 1200 °С. Пасля 8–12 гадзін плаўкі жалеза, якое выдзялялася з руды у выглядзе спечаных дробных зярнят, асядала на дне. Атрымліваўся бясформенны камяк – жалезная крыца. Каб яна стала прыдатнай для апрацоўкі яе належала некалькі разоў разагрэць і перакаваць.

Гэты працэс займаў шмат часу. Падлічана, што са 100 кілаграмаў руды атрымлівалася каля 100 грамаў жалеза. А на звычайны меч яго патрабавалася каля 1,5 кілаграмаў. Не дзіўна, што старыжытныя металургі, якія былі адначасова і ліцейшчыкамі і кавалямі, карысталіся асаблівай пашанай. А іх прафесія была ахутана арэолам таямніцы і, нават, вядзьмарства.

👍Убачыць кавальскія прылады працы і адмысловы інфармацыйны стэнд, на якім паказаны тэхналагічныя этапы вырабу мяча, можна на выставе “Gloria arme…”. Экспазіцыя працуе ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля да 10 студзеня 2023 г.

#музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #выстава #приглашаемзапокупками
#пазнавальныаўторак

Многія яшчэ са школьнага курса гісторыі памятаюць, што ў старажытнай Спарце маці, выпраўляючы сыноў на вайну, жадалі ім вяртання «Са шчытом або на шчыце!» (з перамогай або мёртвым). Спартанцы не ўяўлялі, што можна ваяваць без шчыта. А яны ў гэтым зналіся лепш чым хто.
Шчыт – адзін з найбольш старадаўніх сродкаў індывідуальнай абароны. Яго выкарыстоўвалі і дзікія афрыканскія плямёны, і спаяныя жорсткай дысцыплінай рымскія легіёны. Функцыя шчытоў была адна – абараняць свайго ўладальніка, пры гэтым формы, памеры, матэрыялы мяняліся.

На беларускіх землях, з моманту ўзнікнення тут першых дзяржаў, былі пашыраны круглыя драўляныя шчыты. На мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу іх выявы сустракаюцца ажно 118 разоў. Такі шчыт не перашкаджаў ноносіць удары і не звужаў агляд. У XIV ст. распаўсюдзіліся трохкутныя шчыты. Для карыстання імі з унутранага боку змяшчалася складаная сістэма з кароткіх петляў для рукі і доўгага рэменя з дапамогай якога шчыт можна было перакінуць праз плечы. Такія шчыты праіснавалі да 2-й паловы XV ст.

Шчыты часта аздабляліся геральдычнымі выявамі. На пачатку ХІ ст. ваяры Полацкай зямлі ішлі ў бой са шчытамі з выявай герба князя Ізяслава – залатога трызуба Рурыкавічаў. Сёння гэты сімвал прысутнічае на гарадскіх гербах Заслаўя і Брагіна. З распаўсюджваннем прыватных фамільных сімвалаў іх выявы знайшлі сваё адлюстраванне і на трохкутных шчытах.
Убачыць рэканструкцыі шчытоў і нават патрымаць іх у руках можна на выставе «Gloria arme…» у Нясвіжскім палацы. Выстава дзейнічае да 10 студзеня 2023 г.

#годгістарычнайпамяці #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава
#пазнавальныаўторак

Гісторыя гусарыі як асобнага віда конніцы пачалася ў Венгрыі ў сярэдзіне XV ст. Кароль Мацей Корвін, ствараючы войска для барацьбы з туркамі, загадаў, каб кожныя 20 шляхцічаў выставілі аднаго добра ўзброенага вершніка. Ад венгерскага слова husz – «дваццаць» — гэтых ваяроў і пачалі называць гусарамі. Яны настолькі добра паказалі сябе на палях бітваў, што іншыя краіны палічылі прыклад вартым пераймання. Праўда, запазычылі не спосаб камплектавання, а ўзбраенне і тактыку, а разам з імі – і назву гэтай лёгкай кавалерыі.

На Беларусі гусарскія харугвы ўпершыню адзначыліся ў перамогах пад Клецкам і Оршай. Неўзабаве, з лёгкай кавалерыі яны ператварыліся ў цяжкаўзброеных вершнікаў.

У гусарскіх аддзелах служылі заможныя шляхцічы, якія маглі набыць добрых коней, лепшую зброю і багаты рыштунак. «Залатым векам» гусарыі Рэчы Паспалітай стала XVII ст.

У 1605 г. гетман Караль Хадкевіч разбіў пад Кірхгольмам большае па колькасці шведскае войска. Ліцьвіны страцілі забітымі каля 100 чалавек, у той час як шведы – блізу 5 тысяч! Адметна, што войска Хадкевіча на две траціны складалася з кавалерыі, у асноўным гусарскай. Шведскае ж войска на 9/10 было пешым, а шведская пяхота на той час лічылася лепшай у Еўропе! Не дапамагло.

Перамогі гусарыі у многім былі абумоўлены высокай якасцю даспехаў, якія вытрымлівалі ружэйны агонь. У адной з бітваў шведы амаль ва ўпор выпусцілі па гусарах 2500 куль, але толькі 50 з іх змаглі неяк пашкодзіць вершнікам. Астатнія толькі шчоўкалі па брані.

Убачыць рэканструкцыю гусарскіх даспехаў XVII ст. можна на выставе «Gloria arme…» у музеі-запаведніку «Нясвіж».

#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок
#пазнавальныаўторак

🌟З лістапада 2022 г. па 22 студзеня 2023 г. у Малай выставачнай зале Палацавага ансамбля дзейнічае часовая экспазіцыя “У Новы год прыходзіць казка…”. На выставе прадстаўлены ёлачныя цацкі з 30-х гадоў мінулага века да нашых дзён віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай.

🌟Як жа з’явілася традыцыя ўпрыгожваць на Новы год ялінку?
Лічыцца, што яна з’явілася задоўга да самага Раства. Яе родапачынальнікамі сталі германскія і балтыйскія плямёны. Яны шчыра верылі, быццам у сцюдзёную зіму злыя духі, якія жывуць у лесе на дрэвах, становяцца асабліва злоснымі. І каб іх задобрыць, на галінках развешвалі разнастайныя прысмакі.

🌟Таксама існуе думка пра тое, што пачатак традыцыі ўпрыгожваць ёлку паклаў нямецкі рэфарматар Марцін Лютэр. У 1513 г., вяртаючыся дадому напярэдадні калядаў, Лютэр быў зачараваны і захоплены прыгажосцю зорак, што абсыпалі начны небасхіл так густа, што, здавалася, нібыта і кроны дрэў зіхацяць зорачкамі. Дома ён паставіў на стол ёлачку і ўпрыгожыў яе свечкамі, а на верхавіну ўзняў зорку ў памяць аб зорцы Віфліемскай.

🌟А вось першая шкловыдзімальная майстэрня была заснавана ў 1597 г. у невялікім нямецкім мястэчку Цюрынгіі Лаўша. Легенда гаворыць, што адзін бедны шкловыдзімальшчык з Лаўшы не мог дазволіць сабе звычайныя ўпрыгожванні з пачастункаў, каб прыбраць сваю калядную ёлку, таму замяніў іх шклянымі.

🌟Іншае паданне звязвае з’яўленне святочных цацак з неўраджаем яблык у Германіі ў 1848 г. Тады шкловыдзімальшчыкі ў мястэчку Цюрынгіі нарабілі шкляных “яблык” і з поспехам іх распрадалі, што паклала пачатак рэгулярнай вытворчасці ўпрыгожванняў да свята.

🌟
Да самых 1920-х г.г. Лаўша доўгі час была сусветным цэнтрам вытворчасці шкляных елачных упрыгожванняў.

#музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава
#пазнавальныаўторак
▪️ У жніўні 2013 г. у рэчцы Віхра, каля Мсціслаўля, быў знойдзены амаль поўны камплект даспехаў коннага рыцара, датаваны канцом XV – пачаткам XVI стст. Падобная знаходка не мае аналагаў на тэрыторыі Беларусі.

▪️Сярод іншага ўвагу спецыялістаў прыцягнуў увагу шлем-салада. Крыніцы даволі скупа гавораць пра выкарыстанне такіх шлемаў на нашых землях, а вось для Мсціслаўля гэта знаходка стала не першай. У 1994 г. яшчэ адну саладу знайшлі ў той самай рэчцы Віхры.

▪️Такі тып шлема сфарміраваўся ў Італіі, а найбольшую папулярнасць набыў у Германіі ў сярэдзіне XV ст. Для яго быў характэрны звон, які прыкрываў верхнюю частку твару, з глыбока прарэзанай зрокавай шчылінай і выгнутым надпатылічнікам. «Нямецкая салада» стала неад’емнай часткай гатычнага даспеха, а пазней паслужыла прататыпам для стальной каскі.

▪️На Беларусі салады былі вядомыя з апошняй чвэрці XV ст. і выкарыстоўваліся прынамсі да сярэдзіны XVI ст. Гэтым часам датуецца салада з даспешнага гарнітура Мікалая Радзівіла Чорнага, якая знаходзіцца ў парыжскім Музеі арміі.

▪️Але вернемся да мсціслаўскай знаходкі. Даспех хучэй за ўсё належаў рыцару, які загінуў у бітве з маскоўскім войскам у лістападзе 1502 г. Звесткі пра гэту падзею сустракаюцца ў летапісах. У 2014 г. рэшткі невядомага ваяра былі перапахаваны каля Замкавай гары Мсціслаўля. Яго панцыр, шлем, меч захоўваюцца ў Музеі гісторыі Магілёва.

☝️ А рэканструкцыю шлема салада можна ўбачыць у Нясвіжы, на выставе «Gloria arme…».


#нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава
#пазнавальныаўторак
Пасля рэвалюцыі 1917 г. святкаванне Новага года, а дакладней Раства, апынулася пад забаронай. Аж да турэмнага зняволення за прытрымліванне “буржуйскіх традыцый”.
🎄 Сітуацыя змянілася 28 снежня 1935 г. пасля прапановы другога сакратара ЦК Кампартыі Украіны П. Постышава ў “Праўдзе” вярнуць гэтае свята савецкім дзецям: “Давайце арганізуем дзецям да Новага года добрую ёлку”. Ініцыятыву негалосна падтрымаў кіраўнік савецкай дзяржавы І. Сталін.
Пасля доўгага забыцця, у 1937 г., для дзяцей рабочых і сялян была ўсталявана першая крамлёўская навагодняя елка.
🎉 Потым эстафета перайшла на школьныя елачкі, елкі Палацаў піянераў, клубаў і гарадскіх плошчаў. Вось для іх і сталі вырабляць цацкі-гіганты. Гэта незвычайныя елачныя цацкі з тоўстага шкла, вельмі вялікіх памераў, такія, якія вытрымае не кожная елачка. Большасць з іх паўтаралі звычайныя цацкі, аднак былі буйнейшымі (вышынёй ад 12 см да 18 см). Сёння такія цацкі называюць “крамлёўкамі”, бо раней лічылася, што іх выпускалі толькі для елак у Крамлі…
🌲 Не кожная сям’я магла сабе дазволіць прыбраць на сустрэчу Новага года вялікую хвойную прыгажуню, але свята прыходзіць у кожны дом, і ўпрыгожвалі яловую галінку, якая стаяла ў вазе, альбо елачку-малютку. Вось для іх і выпускалі выдатныя наборы міні-цацак.
🎄 Сёння ўбачыць і вялікія, і маленькія навагоднія цацкі можна на выставе “У Новы год прыходзіць казка…”, якая дзейнічае ў Малай выставачнай зале Палацавага ансамбля.
#музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава
#пазнавальныаўторак

У 1930 – 1940-я гг. шкляныя цацкі былі далёка не кожнаму па кішэні. Часцей выкарыстоўваліся ёлачныя ўпрыгожванні, якія прадстаўлялі сабой фігуркі са скручанай прасаванай ваты, размаляваныя фарбамі. Яны выпускаліся да сярэдзіны 1950-х гадоў. Кожная такая фігурка была ручной работы і механізаваць працэс іх вырабу так і не атрымалася.
🔮
Яшчэ адна знакамітая тэхналогія вытворчасці ёлачнага дэкора – “картанаж”. Цацкі ствараліся з кардону, таніраванага бронзавай ці алюмініевай фарбай. Размалёўвалі іх пры дапамозе пульверызатара, а дробныя дэталі прамалёўвалі ўручную. У сувязі з тым, што радзімай гэтых картанажных упрыгожванняў быў нямецкі Дрэздэн, іх сталі называць “дрэздэнскімі”.
🔮
Ёлачныя цацкі, якія застаюцца празрыстымі, называюцца “галлё”. “Галлё” размалёўваюць альбо матавымі фарбамі, альбо робяць “акунку” – апускаюць у празрысты ці матавы лак.
🔮
Найбольш папулярны працэс металізацыі прадстаўляе собой бліскучае пакрыццё навагодніх вырабаў (амальгама).
🔮
Яшчэ адна ўнікальная тэхналогія вытворчасці, якая выкарыстоўвалася ў 70-я гады мінулага стагоддзя, – так званы метад “глінкі”. Метад заключаўся ў тым, што цацку змяшчалі ў раствор гліны, высушвалі, а пасля надрапвалі малюнак. Затым вырабы адпраўлялі на металізацыю. Пасля прамывалі вадой, каб атрымаць празрыстыя прасветы. Вытворчасць такіх цацак была спынена праз працаёмкасць працэсу.
🔮
З 1940-х па 1950-я амаль у кожным доме былі наборныя ёлачныя ўпрыгожванні з дроту і шкляруса. У канцы 1950-х – пачатку 1960-х прамысловасць асвоіла выпуск цацак на прышчэпках.
🔮
Навагоднія савецкія ўпрыгожванні, выкананыя па разнастайных тэхналогіях, можна ўбачыць на выставе “У Новы год прыходзіць казка…” ў музеі-запаведніку “Нясвіж”, якая дзейнічае да 22 снежня.
#пазнавальныаўторак
▪️Савецкая навагодняя цацка адрознівалася ад сусветных “трэндаў” і развівалася сваім шляхам. Цікава, што ў ёлачным дэкоры адлюстроўваліся павевы таго, што адбывалася ў краіне.
Першыя навагоднія ўпрыгожванні ў СССР выпускаліся ў форме зорак, фігурак чырвонаармейцаў, парашутыстаў. Крыху пазней дабавілася тэматыка засваення Поўначы…
Пасля выхаду фільма “Цырк” пачалі выпускацца цацкі з цыркавой тэматыкай, а пасля “Карнавальнай ночы” абавязковым атрыбутам упрыгожвання стаў гадзіннік са стрэлкай, якая паказвала, што да Новага года засталося пяць хвілін.
▪️У часы Хрушчова ў моду ў вытворцаў ёлачнага ўпрыгожвання ўваходзіць сельскагаспадарчая тэматыка. На ёлках красуецца розная гародніна, садавіна і, канешне ж, царыца палёў – кукуруза. Дарэчы, з усяго гэтага багацця толькі кукуруза выпускалася да самага развала Савецкага Саюза.
▪️У 1960-х, пасля палёту Гагарына, развіццё атрымала касмічная тэматыка з разнастайнымі ракетамі, планетамі і касманаўтамі…
Па ёлачных упрыгожваннях можна вызначыць, якія кнігі чыталі дзецям, якія мультфільмы былі знакаміты ў розныя гады. Так, пачатак 1940-х адзначыўся серыяй ёлачных цацак-герояў казак: Іван Царэвіч, Кот у ботах, Доктар Айбаліт і яго памочнікі, Аладзін і Хатабыч. У 1949-м, у гонар юбілея Пушкіна, з’явіліся на ёлках і пушкінскія персанажы: Залаты пеўнік, Дзед з невадам і Залатая рыбка, Вавёрачка з залатымі арэшкамі сталі выцясняць “ватных піянераў”, камсамольцаў і чырвонаармейцаў з 1930-х. У 1950-х знакамітымі былі героі казак “Чыпаліна”, “Бураціна”, а ў 1970-х пераважная тэма – героі савецкіх мультфільмаў, ад Карлсана да Віні-Пуха.
▪️Дарэчы, усе цацкі, выпушчаныя да 1966 г., - выключна ручной працы.
▪️Спяшайцеся ўбачыць унікальныя казачныя наборы ёлачных упрыгожванняў на выставе “У Новы год прыходзіць казка…” ў нясвіжскім палацы, якая дзейнічае да 22 студзеня.
#пазнавальныаўторак

Гэта работа адлюстроўвае біяграфію Аляксандра Пушкіна і тое, як агульная бяда збліжае эпохі. Замест звыклага партрэта класіка перад намі паўстае лялька-марыянетка, якая ўвасабляе Чумнога доктара.

На плашчы ў яго – даты асноўных эпідэмій: 1665 г. – чума ў Лондане, 1830 г. – халера ў Расіі і 2020 г. – сусветная пандэмія COVID-19. Адна з гэтых трагедый спрычынілася да ўзбагачэння сусветнай літаратуры.

У 1830 г., падчас эпідэміі халеры ў Расіі, А.С. Пушкін знаходзіўся ў маёнтку Вялікае Болдзіна. Гэта быў самы прадуктыўны час у яго творчасці. Па прычыне аб’яўленнага халернага карантыну, адасабленне ад свету ў гэтым маёнтку прывяло да завяршэння работ над вершаваным раманам “Яўген Анегін”, цыкламі “Аповесці Белкіна” і “Маленькія трагедыі”, напісаннем паэмы “Домік у Каломне” і інш.

У прадстаўленай ляльцы адлюстраваны і іншы бок жыцця вялікага паэта: жанчыны, карты, шампанскае… Гэта свайго роду рэбус, у якім зашыфраваны і сцэны з твораў, і дэталі асабістага жыцця, погляды і перакананні…
Дарэчы, ў біяграфіі паэта можна прасачыць і беларускі след. А.С. Пушкін, як і многія іншыя класікі рускай літаратуры, быў на нашай зямлі. Адпраўляючыся ў паўднёвую высылку ў 1820 г. і вяртаючыся з яе ў 1824 г., ён праязджаў праз Полацк, Віцебск, Оршу і Магілёў. Пачутая ім на беларускай зямлі гісторыя пра шляхціча Астроўскага паслужыла асновай для аповесці “Дуброўскі”.
Творы Пушкіна аказалі ўплыў і на беларускіх класікаў. Янка Купала пісаў: Люблю я Пушкіна за яго прыгожы, чароўны верш. Люблю за яго багацце думак, за сюжэтнасць, за зразумеласць яго мовы для ўсіх – ад малога да вялікага”.

Многія творы А. С Пушкіна перакладзены на беларускую мову. Так, Янка Купала перакладаў паэму “Медны вершнік”, Якуб Колас – паэму “Палтава”, Аркадзь Куляшоў – “Цыганы”, “Яўген Анегін”, Кузьма Чорны – аповесці “Дуброўскі” і “Капітанская дачка”.

Пра гэта і іншае вы даведаецеся падчас знаёмства з Міжнароднай выставай “Недзеепрыслоўны зварот”, якая дзейнічае ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля да 28 мая 2023 г.

На здымку: лялька-марыянетка “Аляксандр Сяргеевіч Пушкін “Маленькая трагедыя”. Аўтар – Марыя Вінаходава.
#пазнавальныаўторак

Знаёмцеся – Данііл Хармс, рускі і савецкі пісьменнік, паэт і драматург. Ён жа Дандан, ён жа Шустэрлінг, ён жа Чармс. Гэта самыя знакамітыя яго псеўданімы.
Многія літаратуразнаўцы не аднойчы рабілі спробы па-свойму расшыфраваць псеўданім пісьменніка, прапануючы розныя версіі паходжання, знаходзячы вытокі ў англійскай, французскай, нямецкай мовах. Напрыклад, некаторыя ўзводзяць прыдуманае прозвішча Хармс да французскага “charme” – шарм, прывабнасць; іншыя – да англійскага “harm” – шкода.

Але найбольш распаўсюджаная версія, што псеўданім навеяны любімым Конан Дойлем і звязаны з імем Шэрлака Холмса, паколькі Холмс і Хармс прозвішчы сугучныя. Падставай для гэтай версіі паслужылі ўспаміны мемуарыстаў аб яго манеры апранацца: абавязковая люлька, шэрыя панчохі, шэрыя шкарпэткі і вялікая шэрая кепка.

Акрамя асноўнага псеўданіма, Хармс выкарыстоўваў яшчэ больш за 40. Ён гэта тлумачыў проста: нязменнае імя прыносіць няшчасце. І для таго, каб кожны раз пазбягаць бед, прыдумваў сабе новы псеўданім.

Данііл Хармс – рускі авангардыст 20-30-х гадоў XX века. Гумар – абавязковы элемент яго творчасці. Вялікі абсурдыст. Яго вясёлыя дзіцячыя вершы ўсім добра вядомыя. Але была проза і для дарослых. Персанажы, якія жывуць у прадстаўленай кампазіцыі, – героі яго аўтарскага зборніка апавяданняў і п’ес “Выпадкі” і аповесці “Старая”.

Вобраз самога Хармса парадаксальны: шкляное вока з мухай, закручаная нага, разгорнутае ў розных плоскасцях цела, несуразмернасць рук і ног…

Лялька “Хармс” і многія іншыя запрашаюць усіх жадаючых наведаць выставу “Недзеепрыслоўны зварот” у Малай выставачнай зале Нясвіжскага палаца. Яна прадоўжыцца да 28 мая бягучага года.
#выстава #выставка