«Я спыніў усе кантакты з Гітлерам пасьля забойства мірных жыхароў Лідзіцэ і газавых камер Аўшвіца. Але ў ЗША на пасаду прэзыдэнта заступіў новы чалавек – Трумэн, і палітычная рэальнасьць зьмянілася. Мы будзем дамаўляцца з Гітлерам!» – такога генэрал дэ Голь ня мог сабе дазволіць увесну 1945; а вось Макрон, калі б перанесьці яго ў тыя часы – чаму б і не. Пра Пуціна падобнае ўжо сказаў. І ён такі не адзіны: пра магчымасьць вяртаньня РФ у G7 заявілі ў Лондане.
Эўропай кіруюць палітычныя нікчэмнасьці. А потым хтосьці зьдзіўляецца, што людзі галасуюць за правых папулістаў.

Нянавісьць Сяргея Дубаўца да Зянона Пазьняка асабіста і дэпутатаў Апазыцыі БНФ у ВС-12 як палітычнай структуры мае ўжо нейкі фізіялягічны характар. У апошнім сваім опусе на «Свабодзе», спрабуючы апраўдаць здраду Шушкевіча, які пусьціў пад адхон датэрміновыя парлямэнцкія выбары і тым самым пазбавіў Беларусь шанцу на будучыню – Дубавец ускладае адказнасьць на... дэпутатаў БНФ у Вярхоўным Савеце, якія, на ягоную думку, павінны былі тады ж пакласьці дэпутацкія мандаты. І падобнае ён піша не ўпершыню.
Ня буду прыводзіць аргумэнты з паліталёгіі, тэорыі дзяржаўнага будаўніцтва, парлямэнтарызму (сыйсьці з парлямэнту - значыць, здаць палітычныя пазыцыі, увогуле здацца), на фоне якіх экзальтаваны тэзіс Дубаўца выглядае банальным палітычным дылетанцтвам.
Скажу пра галоўнае – пра нацыянальнае Адраджэньне.
Калі б дэпутаты БНФ у 1992 выйшлі з парлямэнту – нацыянальнае Адраджэньне было б спыненае ня ў 1995, а на тры гады раней, у тым самым 92-м. «Коласаўскі» ліцэй быў заснаваны толькі таму, што Лявон Баршчэўскі быў дэпутатам ВС і мог «прабіць» патрэбныя рашэньні ў Мінадукацыі. Закон аб мовах выконваўся (хай і ня ў позным аб’ёме), ствараліся беларускія школы, пашыралася беларускае кнігадрукаваньне толькі таму, што намесьнікам старшыні Камісіі ВС па адукацыі і культуры быў дэпутат Алег Трусаў, а ў складзе камісіі былі дэпутаты Мікалай Аксаміт, Лявон Баршчэўскі, Лявон Дзейка, Лявонцій Зданевіч. Камісіі ВС, па Канстытуцыі, выконвалі ня толькі заканатворчыя, але і кантрольныя функцыі, і дэпутат мог "націснуць" на міністра. Газэта «Свабода» зь яе тарашкевіцай і накладам у 100 тысячаў асобнікаў (і дзе друкаваўся ў тым ліку і Дубавец) пратрымалася толькі таму, што ў галоўнага рэдактара Ігара Гермянчука быў дэпутацкі мандат і супраць яго не маглі ўзбудзіць справу (некалькі разоў спрабавалі).
Нават пасьля прыходу Лукашэнкі, другую палову 94-га і 95-ты, пакуль фармальна працягваліся паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, нам удавалася, хай і зь вялікімі цяжкасьцямі, абараняць ад зьнішчэньня беларускія асяродкі, ініцыятывы, асобных дзеячоў.
Да прыкладу, у верасьні 1995 мне давялося ад першай да апошняй хвіліны весьці ў Доме літаратара ўстаноўчы сход БАЖу – які «падстраховачна» быў прадстаўлены як сустрэча з дэпутатам ВС Навумчыкам (такія сустрэчы былі гарантаваныя Законам аб статусе дэпутата, хаця, калі б улады моцна пажадалі, разагналі б усё роўна. У той раз не пажадалі). І такіх прыкладаў з калегамі-дэпутатамі можна прывесьці дзясяткі.
Гэта скончылася ў адзін момант у студзені 1996, калі скончыліся дэпутацкія паўнамоцтвы.
Не кажу ўжо пра прынятыя ў 1992-93 годзе законы, якія заклалі падмуркі беларускай дзяржаўнасьці і якія без дэпутатаў БНФ былі б проста немагчымыя (па той простай прычыне, што распрацавалі іх менавіта дэпутаты БНФ).
Гэтыя некалькі гадоў былі выключна важныя для нацыянальнага Адраджэньня, дня нацыі ўвогуле. Для людзей, якія набралі ў лёгкія кіслароду свабоды.
Проста дзіўна, што такія элемэнтарныя рэчы даводзіцца тлумачыць.

У камэрцыйным стаўленьні Трампа да Ўкраіны (і ня толькі), пры ўсіх ягоных багацьцях-мільярдах, выяўляецца нейкая драбната, псыхалёгія трымальніка местачковай лаўкі (гэта калі на выставе ў Парыжы Шагалу сказалі, што на ягоным віцебскім пэйзажы ў надпісу «Лафка» памылка, ён адказаў – «І вы будзеце мне расказваць за Віцебск? Я там жыў і лепш за вас ведаю, як там могуць напісаць!»).
Такая карціна ў Шагала сапраўды ёсьць – ня ведаю, ці быў у рэальнасьці дыялёг. А вось ужо дакладна прыдуманы анэкдот, які, аднак, дакладна выяўляе псыхалёгію самага ўплывовага сёньня палітыка.
Памірае фінансавы магнат. Ля ложка – дзеці, унукі, праўнукі. «Дзядуля, ты ўсё меў, але, можа, у цябе ёсьць нейкае жаданьне? Якім бы неверагодным яно не было, мы выканаем!» – «Так, дзеткі. Я ўсё жыцьцё марыў выпіць кубак чаю з двума лыжкамі цукру, але дома сыпаў толькі адну, а ў гасьцях – тры».

Вынікі спрэчкі ў Авальным кабінеце ва ўсім іх аб’ёме будуць відавочныя яшчэ ня зараз. Што бясспрэчна — лёс Украіны залежыць ад рашучасьці Эўропы, лідары якой, падобна, пачынаюць вяртацца ў рэальнасьць пасьля доўгай прастрацыі пад парасонам ЗША.
Лёс не адной толькі Ўкраіны — лёс самой Эўропы, часткаю якой зьяўляецца і Беларусь.
А вось падзеі 30-гадовай даўніны ўжо цяпер варта ацаніць адназначна. Можна толькі пашкадаваць, што ў 1994 прэзыдэнт Украіны Краўчук не пакінуў залю ў Будапэшце і не адмовіўся падпісваць сумнавядомы мэмарандум. Лукашэнкі, дарэчы, гэта таксама тычыцца — бо і ён паставіў подпіс на паперы, якая сёньня нічога ня вяртая, хаця мусіў разумець, што падпісвае.

Але ёсьць і добрыя навіны.
Даўно сьцьвярджаю, што самае слабое месца ў міжнароднай палітыцы ЗША — гэта гарызонт адказнасьці, які складае чатыры, у лепшым выпадку восем гадоў (тэрмін знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта). Праўда, цяпер мы бачым, што ён можа быць і тыдзень («Я гэтак казаў? Не магу паверыць!»). І гэта — уласьцівасьць абодвух кіроўных партый: у 2014 годзе, калі быў анэксаваны Крым, Абама праігнараваў Будапэшцкі мэмарандум, падпісаны ягоным аднапартыйцам Клінтанам.
Што да Амэрыкі, у гэтым — патэнцыйная для яе пагроза ў супрацьстаяньні зь Пэкінам. Кітай мысьліць нават не дзесяцігодзьдзямі — стагодзьдзямі, а то і тысячагодзьдзямі. Прыгадваецца, як у 1989 у часе візыту Гарбачова ў КНР Дэн Сяопін абарваў свайго крамлёўскага візаві, які спрабаваў казаць пра «красавіцкі (1985 года) Пленум ЦК КПСС, які адкрыў новыя гарызонты...» і пачаў пералічваць, якія і калі тэрыторыі Расея анэксавала ў Кітаю ў ХХ, у ХIX стагодзьдзях...
Між іншым, Масква таксама мысьліць стагодзьдзямі, імкнучыся аднавіць Расейскую імпэрыю, адрозна ад Лукашэнкі, які думае адным днём: як бы раніцай прачнуцца тым, кім заснуў. Ці — увогуле прачнуцца.
ЗША можа дапамагчы Ўкраіне, і ў цэлым Эўропе. А можа і не дапамагчы. Добрая навіна ў тым, што ў Эўропы ёсьць шанец усьвядоміць гэтую рэальнасьць.
Трамп меў рацыю, калі сказаў, што Ўкраіне варта забыцца пра NATO. Але ён не дагаварыў. Пра NATO ёсьць сэнс забыцца і Літве, і Латвіі, і Эстоніі, і можна працягнуць сьпіс дзяржаваў, якім у выпадку агрэсіі з боку Масквы ніякі Пяты артыкул Статуту NATO не дапаможа.
Пры цяперашнім стане сваіх арміяў эўрапейскія лідары, найхутчэй, знойдуць «адмазкі», скарыстаўшы няпэўнасьцю фармулёўкі таго самага Пятага артыкулу («прадпрымуць дзеяньні, якія палічаць неабходнымі, каб дапамагчы» — дакажыце мне, што «палічаць неабходнымі» менавіта ўступленьне ў баявое сутыкненьне з агрэсарам?).
Да таго ж, у складзе NATO ёсьць сябры, якіх, як гаворыцца, нават ворагу не пажадаеш і якія зусім ня супраць сябраваць з Пуціным (і сябруюць зь ім).
Не дэмантуючы аднамомантна NATO, Эўропа магла б стварыць блёк бясьпекі па лініі Лондан — Парыж — Бэрлін -Варшава — Кіеў. Дзе першыя дзьве краіны (Вялікабрытанія і Францыя) — ядзерныя дзяржавы, Германія — эканамічны волат, Польшча — краіна, насельніцтва якога генэтычна не прымае «рускі мір» і якая адыгрывае стратэгічна важную геапалітычную ролю, а Ўкраіна — мае самае самае баяздольнае, праверанае ў змаганьні, войска.
Гэта не азначае адсяканьне іншых эўрапейскіх краінаў; не забудземся пра Чэхію, дзе традыцыі вырабу зброі не забытыя, Швэцыю, дзе разьвітая авіяцыйная вытворчасьць, ды іншых. Важна іншае: дзеяньні ў выпадку агрэсіі мусяць быць дакладна прапісаныя (канкрэтна — аб’яўленьне вайны і ўступленьне ў бой).
Тут, між іншым, шанец і для дэмакратычнай будучыніБеларусі (хай і ня самай блізкай) і для захаваньня яе незалежнасьці: расейская прысутнасьць на «беларускім балконе» істотна дэстабілізуе балянс эўрапейскай бясьпекі. Беларусь ня можа ня быць адной з ключавых праблемаў Эўропы (часткай якой, ня будзем стамляцца паўтараць, яна гістарычна зьяўляецца).
Агульным мусіць стаць разуменьне: надышлі цяжкія часы, і стварэньне магутнага войска (5% бюджэту на абарону — гэта мінімум) ёсьць прыярытэтнай умовай.
Калі толькі ня хочаш, каб твае ўнукі штораніцы прачыналіся пад «Россия — великая наша дзержава...»

Тут некаторыя загаварылі пра імпічмэнт Трампа. Дазволю сабе нагадаць, што ў такім разе, па Канстытуцыі, прэзыдэнтам робіцца Вэнс. Аўтаматычна. Што тычыцца намераў зьняць абмежаваньне на два прэзыдэнцкія тэрміны (роўна як і пазбавіць дзяцей, якія нарадзіліся ў ЗША, права на грамадзянства), дык гэта вымагае паправак у Канстытуцыю. Працэдура іх прыняцьця надзвычай складаная. Дастаткова сказаць, што канчатковае рашэньне па ратыфікацыі прымае не Кангрэс, не прэзыдэнт, а – той штат, які складзе тры чвэрці колькасьці прагаласаваўшых «за» штатаў. У выпадку з апошняй, 27-й папраўкай (тычылася заробкаў сэнатараў і кангрэсмэнаў), працэдура заняла 203 (дзьвесьце тры) гады: была прапанаваная ў 1789, ратыфікаваная ў 1992.
Думаю, Маск да якой іншай галактыкі даляціць хутчэй (асабліва калі стартане ужо сёньня).

Сапраўдная цана эўрапейскай салідарнасьці з Украінай выявіцца вельмі хутка. На веснавы наступ Пуцін кіне ўсё – і зброю, і людзей (гэты рэсурс пры імпэрскай мэнтальнасьці і нулявой каштоўнасьці чалавечага жыцьця ў Расеі сапраўды бязьмежны. Пуцін пакладзе і мільён, і болей без асаблівай для сябе рызыкі). Эўропа ж можа вось проста зараз перакінуць ва Ўкраіну максымум рэсурсаў, нават часова агаліўшы свае тылы (пакуль не наросьціць вытворчасьць зброі) – але абламаць Пуціны зубы.
Мір, да якога заклікае Вашынгтон Украіну – гэта капітуляцыя перад Пуціным. І менавіта гэтак дзеяньні Трампа і Вэнса трэба ўспрымаць. Стратэгічная мэта – «зьдзелка» з Пуціным, каб адарваць яго ад Пээкіну ў кантэксьце супрацьстаяньня ЗША і Кітаю. Лёс, які ў такім раскладзе вызначаны Беларусі – у арбіце ўплыву Масквы. Ва ўсякім разе, я сытуацыю бачу менавіта гэтак. Шчыра жадаю памыліцца.
У гісторыі здаралися выпадкі, калі народы і краіны былі вымушаныя зьмірыцца перад грубай сілай, каб захавацца фізычна, проста зьберагчыся на генэтычным узроўні. Перад капітуляцыяй я маю на ўвазе не юрыдычна-прававы акт, і ня поўнае зьнікненьне ачагоў змаганьня ды супраціву, а вымушаную адмову ісьці на маштабную барацьбу, якая амаль непазьбежна можа прывесьці да татальнай фізычнай гібелі. Прыклад – капітуляцыя Чэхаславаччыны перад Гітлерам, ды і ў 1968 (тады чэхаславацкае войска ня выйшла з казармаў, хаця дысыдэнты не спынялі супраціву ні на дзень). Магу прывесьці і больш сьвежы і блізкі нам прыклад.
Вымушаную капітуляцыю звычайна суправаджае здрада больш моцных краінаў, так што наўрад ці справядліва вінаваціць у гэтым народы, якім давялося на яе пагадзіцца. Што прыкметна – тая ж гісторыя сьведчыць, што ў пэрспэктыве лёс гэтых народаў часта складаўся больш шчасьліва, чым лёс акупантаў.
Але, паўтаруся: мір у сёньняшніх умовах – капітуляцыя, выгодная Пуціну. Дзеяньні Трампа і Вэнса – здрада тым каштоўнасьцям, якія рабілі апошнія 80 гадоў Злучаныя Штаты лідэрам вольнага сьвету.
І што б там ні казалі пра нястрыманасьць Зяленскага ў Авальным кабінэце, пра парушэньне пратаколу, і гэтак далей, і гэтак далей – мае чалавечыя сымпатыі на ягоным баку. І на баку ўкраінцаў, зразумела.

Ня можа быць някага апраўданьня рашэньню трампаўскай адміністрацыі спыніць пастаўкі Ўкраіне ўзбраеньняў і дадзеных выведкі. Бо нават калі заўтра Трамп усё адновіць – ягонае рашэньне ўжо каштуе жыцьцяў як мірных украінцаў, гэтак і вайскоўцаў. Сьвет апынуўся ва ўладзе гэбэшнага бандыта, камуністычнага імпэратара і самазакаханага дзяльца. Які ўжо раз у Гісторыі каштоўнасьці, назапашаныя цывілізацыяй за тысячагодзьдзі, змываецца нікчэмнасьцямі ў імгненьне.
ТРАМП ЛЁГКА ЗДАСЬЦЬ БЕЛАРУСЬ ПУЦІНУ. Мы чулі безьліч абвінавачваньняў ад адміністрацыі Трампа (і яго самога) у бок Зяленскага і Ўкраіны. Апошняе– тлумачэньне спыненьня паставак зброі і разьведдадзеных з вуснаў спэцпрадстаўніка Кэлага: украінцы “самі вінаватыя”. Ня вызначыш, чаго тут болей: цынізму ці інфантылізму. Але: мы ніколі ня чулі ад Трампа хоць слова крытыкі ў бок Пуціна і Расеі.
Да пачатку гэтага тыдня яшчэ можна было верыць (хто вельмі хацеў) у наяўнасьць нейкага мудрагелістага плану, кшталту – закалыхаць Пуціна камплімэнтамі і потым нанесьці па ім сакрушальны палітычны (ці нават вайсковы) удар. Пасьля ж спыненьня дапамогі ілюзіі мусяць саступіць месца разуменьню: гэтак жа лёгка, як Украіну, Трамп здасьць Пуціну Беларусь – калі гэта будзе выгодна ў кантэксьце чагрговай “зьдзелкі”.

НЯ КОЖНЫ МІР ЁСЬЦЬ ДАБРОМ. Давайце спраектуем сёньняшнюю сытуацыю на Другую Сусьветную вайну. Яна пачалася 1 верасьня 1939 году, напад Расеі на Ўкраіну — 22 лютага 2022, тры гады і паўмесяцы таму. Значыць, на календары ў нас — сярэдзіна верасьня 1942 году. Такім чынам:
На Усходнім фронце — Беларусь і Ўкраіна пад акупацыяй цалкам, Ленінград у блакадзе, Гітлер узяў Растоў, Краснадар і ўшчыльную наблізіўся да Каўказу. Ржэўска-Сычоўская апэрацыя Чырвонай арміі, на якую ўскладаліся спадзяваньні, фактычна праваленая. Да контранаступу пад Сталінградам застаецца два месяцы.
На Заходнім фронце, кажучы словамі клясыка, без пераменаў. Эўрапейскія краіны альбо акупаваныя Гітлерам, альбо зьяўляюцца пратэктаратам Трэцяга Рэйху, альбо працуюць у інтарэсах Бэрліну.
На Ціхім акіяне ў чэрвені 1942 ВМФ ЗША нанёс паразу японцам у бітве за Мідуэй, але пра разгром імпэратарскага флёту казаць зарана: амаль адначасна Японія правяла пасьпяховую Алеўцкую апэрацыю. На верасень 1942 можна канстатаваць парытэт.
У Атлянтыцы нямецкія падводныя лодкі топяць караблі, якія дастаўляюць з ЗША зброю саюзьнікам.
У Афрыцы фэльдмаршал Ромэль працягвае атакі ў Алам-Хальфе; да контранаступу генэрала Мантгомеры і прарыву лініі абароны пад Эль-Алапмэйнам застаецца паўтары месяцы.
Сытуацыя зусім няпэўная. Войскі (ды і эканомікі) антыгітдераўскай кааліцыі трымаюцца на дапамозе ЗША — ад самалётаў і зброі да прадуктовых набораў.
Мільёны людзей гінуць — на франтах, у акупацыі, у палоне, у канцлягерах.
І тут прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэльт заяўляе: я хачу міру! Дык а хто ня хоча? — пытаюцца ў яго.— Так, але я хачу яго ў 24 гадзіны! Ну добра, я пагарачыўся, не зусім дакладна ацаніў сытуацыю: хачу міру цягам бліжэйшых тыдняў.
Рузвэльт называе Чэрчыля алкаголікам, тыпам, здольным пэрыядычна ўпадаць у чорную дэпрэсію, крыху імпэрцам, крыху расістам (і такія ацэнкі самай вялікай асобы ХХ стагодзьдзя з гледзішча нормаў 2025 году ня вельмі далёкія ад ісьціны). Ён выстаўляе яго зь Белага дому, спыняе дапамогу Вялікабрытаніі, а потым і СССР.
І заяўляе, што Гітлер — нармальны чалавек. З Гітлерам у яго былі цудоўныя адносіны, і яны дамовяцца. Падпішуць зьдзелку. Харошую зьдзелку!
Рузвэльт сядае за стол перамоваў з Гітлерам, а потым прымушае сесьці Чэрчыля і Сталіна.
Гітлер патрабуе аддаць яму ўсю Францыю, Сталін — усю Беларусь і Ўкраіну, але ў выніку дамаўляюцца разьмежавацца па лініі баявога сутыкненьня. Захопленыя тэрыторыі застаюцца ў захопнікаў.
Крывапраліцьцё на франтах спыняецца, і ў Нобэлеўскага камітэту яшчэ ёсьць час, каб пасьпець ушанаваць намаганьні Рузвэльта Нобэлеўскай прэміі міру за 1942 год.
А ў Гітлера ёсьць час, каб у спакойнай (мірнай!) атмасфэры рэарганізаваць тое, што мы сёньня называем ваенна-прамысловым комплексам, наладзіць — зноў жа ўжыву сучасную фармулёўку — міждзяржаўную эканамічную каапэрацыю, скарыстаўшы больш эфэктыўна магутнасьці заваяваных эўрапейскіх краінаў. А яны немалыя: магчыма, для кагосьці будзе адкрыцьцём, што на пачатак вайны ваенная прамысловасьць Чэхаславаччыны лічылася больш разьвітай, чым Нямеччыны (апошняя два дзесяцігодзьдзі была пад забаронай па ўмовах Вэрсальскай дамовы).
Тысячы эшэлёнаў дастаўляюць у Трэці Рэйх збожжа з багатых на ўраджай земляў Украіны. Дакладней — былой Украіны.
Ёсьць і асабістыя радасьці: Гітлер нарэшце «канчаткова вырашае» самае балючая для сябе пытаньне — яўрэйскае.
Хаця — не зусім канчаткова.
Адрозна ад вядомага дзеяча, які пааябяцаў будаваць сваю дзяржаву па мадэлі Трэцяга Рэйху (і, трэба аддаць яму належнае, дасягнуў у гэтым відавочных посьпехаў) — мы не пачнем узносіць Гітлера. Але і ідыёта зь яго рабіць ня будзем: ідыёт ня здолеў бы падпарадкаваць сабе ледзь ня ўсю Эўропу. Як сьведчаць мэмуарысты, Гітлер мог, пры пэўных крытычных абставінах, прыслухацца да меркаваньняў дарадцаў.
Тры гады вайны сяму-таму Гітлера навучылі, і ён прыслухаўся не адпраўляць у газавыя печы некалькі дзясяткаў яўрэяў, якія працавалі над атамным праектам. Зразумела, пад аховай і пільным наглядам. (1/2)

(2/2) Як вядома, у рэальнасьці да стварэньня ядзернай зброі Трэцяму Рэйху заставалася няшмат. У нашым, гіпатэтычным варыянце, недзе ў 1948-49 такая зброя ў Гітлера ўжо была б.
А што да сродкаў дастаўкі, дык тут увогуле ніякіх праблемаў. Імя распрацоўшчыка ракеты «Сатурн», якая па праграме «Апалон» вынесла чалавека на Месяц у 1969 — Вэрнэр фон Браўн. Менавіта ён у Трэцім Рэйху зрабіў ФАУ-2 — ракету, прынцып якой потым быў скарыстаны і савецкімі канструктарамі (Р-1, а пазьней Р-7, на якой паляцеў Гагарын). Зь верасьня 1944 па люты 1945 па Вялікабрытані была запушчана больш як 4 тысячы ФАУ-2, у выніку чаго 2700 чалавек загінулі.
Нарэшце, зьяўляецца хрэстаматыйным фактам, што ў 1944 ФАУ-2 дасягнула вышыні 188 км. Для параўнаньня: арбіта Гагарына была 181 км у пэрыгеі і 327 у апагеі. Палёт амэрыканца Шэпарда (праз тры тыдні пасьля Гагарына) — 186 км у апагеі. Мяжа космасу (лінія Крамэра) — 100 км. З чаго даводзіцца прызнаць, што фармальна Трэці Рэйх (а не СССР ці ЗША) быў першай касьмічнай дзяржавай.
Рузвэльт памёр у красавіку 1945 году, і наўрад ці гіпатэтычны мір, усталяваны ім у 1942 годзе, нашмат працягнуў бы яго жыцьцё.
Затое ягоны нобэлеўскі мэдаль меў бы ўсе шанцы расплавіцца ў якім 1950-м у выніку ядзернай атакі Гітлера на буйнейшыя гарады ЗША.

Лукашэнка яшчэ больш прагінаецца парад Пуціным: ва ўсіх школах Магілёўшчынызьявіліся сьцягі РФ. Прычым - па два ў кожнай. https://t.me/vitebsk_info/6838
Telegram
Витебск, я гуляю! | Новости Витебска
Для всех без исключения школ Могилевского района купили по два российских флага
Судя по документам госзакупки, осуществленной в декабре прошлого года, для 19 школ Могилевского района помимо государственной атрибутики РБ закупали и российскую: древко, флаг…

КАЛІ НЕ ЧУВАЦЬ КРЫКАЎ У ПАРЛЯМЭНЦЕ — КРЫЧАЦЬ НА АКРЭСЬЦІНА. Канстытуцыю варта было прымаць але — без прэзыдэнцтва: патрабавалася яшчэ 5-7 гадоў парлямэнтарызму, станаўленьня грамадзкіх інстытуцый, шматпартыйнасьці, урэшце, парлямэнтарызму. Так, калі хочаце, той самай «гаварыльні» у Авальнай залі, часам вельмі эмацыйнай, часам і з крыкам, — парлямэнтарызму, які так імкнуліся зьнішчыць прыхільнікі «моцнай рукі» і тая частка насельніцтва, якой хапала «чаркі і шкваркі».
«Чарку і шкварку», трэба прызнаць, атрымалі.
Але цяпер расплачваюцца іх дзеці і ўнукі. У Авальнай залі не крычаць — крычаць на Акрэсьціна.
Стэнаграма паседжаньня Вярхоўнага Савета падчас прыняцьця Канстытуцыі захавала нашу спрэчку зь Віктарам Ганчаром. Я назваў «прэзыдэнцкі» варыянт Канстытуцыі «бомбай пад дзяржаву». «Як можа дэпутат, кажучы пра каштоўнасьць сувэрэнітэту, адначасна называць першую Канстытуцыю дзяржавы „бомбай“ пад гэтую дзяржаву?» — абурыўся Ганчар, які дамогся зьніжэньня мінімальнага ўзросту кандыдата ў прэзыдэнты з 40 гадоў да 35 (Лукашэнку было 39, ён бы ня мог балятаваццца).
Зь Віктарам мы ўжо ня высьветлім ісьціну, але Гісторыя пацьвердзіла, хто меў рацыю.

За два месяцы Трампу ўдалося зьнішчыць тое, што напрацоўвалася Амэрыкай больш як восем дзесяцігодзьдзяў, з часоў Другой сусьветнай вайны, калі Рузвэльт уступіў у супрацьстаяньне з Гітлерам. Я маю на ўвазе міжнародны давер. Давер да ЗША як лідэра свабоднага сьвету ўжо страчаны, і нават калі ўявіць, што гэтая троіца (Трамп, Вэнс і «примкнувший к ним» Маск) нейкім цудадзейным чынам зьнікне, і ў Белы дом прыйдуць адэкватныя людзі — каб давер аднавіць, спатрэбяцца дзесяцігогдзьдзі.
Калі ізаляцыянізм Трампа і вывядзе ЗША на якасна больш высокі эканамічны ўзровень (хаця сумняюся) — Амэрыка ператворыцца ў дваццаць Аўстралій: жыць у Аўстраліі камфортна, але яна не адыгрывае практычна ніякай ролі ў міжнароднай палітыцы.
Зьвядзеньня станоўчага ўплыву ЗША ў сьвеце да нуля — гэта тое, што робіць Трамп пад аплядысмэнты Пуціна. Я ня веру ў вэрсіі вярбоўкі Трампа Лубянкай — але ніякі агент не зрабіў бы для Крамля лепей, чым цяпер робіць Трамп.
Часам чую, што Трамп — адзіны, хто здольны выратаваць Амэрыку. Разумеў такія спадзяваньні на фоне сапраўды правальнай палітыкі ягонага папярэдніка — і ўнутранай, і зьнешняй. Не стамляюся паўтараць, што цяперашняя сытуацыя з Украінай — вынік нерашучасьці Байдэна ў 2022 годзе, калі Пуціна можна было рэальна спыніць, і больш за тое — запусьціць незваротны працэс распаду Расейскай імпэрыі. Але памылкі папярэдніка не апраўдваюць цяперашняга ідыятызму. Усё больш падстаў меркаваць, што адзінае, што здольны зрабіць Трамп з Амэрыкай — гэта нізьвергнуць яе ў поўны хаос, дай Бог, каб не ў грамадзянскую вайну.
Так, у Амэрыцы пакуль існуе падзел уладаў, існуе судовая сыстэма, здольная скасаваць адыёзныя рашэньні Трампа — але як доўга яна здолее пратрымацца? З гісторыі мы ведаем, як нават дасканалыя дэмакратычныя сыстэмы абрыналіся за тыдні пад націскам грубай сілы.

Ніколі не лічыў, што нейкую краіну трэба паважаць толькі за тое, што яна вялікая, роўна як і палітыка – за тое, што яго абраў народ. Гэта – не аргумэнты. У кантэксьце міжнароднага права ўсе краіны роўныя, аднолькава маюць права быць незалежнымі і адчуваць павагу да сваёй сувэрэннасьці. Павагу, бо стварэньне ўласнай сувэрэннай дзяржавы – гэта вынік асэнсаванага выбару народа і звычайна – вялікіх намаганьняў і вялікіх ахвяраў.
Адносна ж выбару, зробленага ў выніку памутненьня розуму, якое прыхоўваюць поклічамі «За яго прагаласавала большасьць!», «Трэба паважаць выбар народа!» – магу прывесьці мінімум два прыклады на абшарах Эўропы, калі народы абралі тыранаў: у 1930-х і ў 1990-х, што прывяло ў першым выпадку да глабальнай катастрофы, у другім – да нацыянальнай. Народ таксама можа памыляцца, і не ратуе ад памылкі ні славутая гісторыя народа, ні яго культурныя яго здабыткі, нават на ўзроўні сусьветных шэдэўраў.
Абраць тырана (альбо вар’ята, альбо «два ў адным») – за што тут паважаць? Нават калі гэты выбар зроблены ў самай магутнай з эканамічнага і ваеннага гледзішча краіне, што, як мы ведаем, таксама бывае.
А вось што безумоўна трэба – улічваць магчымасьць такога выбару і быць гатовым да яго наступстваў, калі ён ужо адбыўся. Але пры гэтым ня варта падмалёўваць дыктатару крылы анёла – не ўзьляціць.

Салідарны з былымі маімі калегамі па Радыё Свабода, якому я ўдзячны за 25 гадоў працы. Якому ўдзячны і за магчымасьць выдаць сэрыю кніг пра апошнюю хвалю нацыянальнага Адраджэньня (апошнюю на сёньняшні дзень, бо абавязкова будзе і наступная, ужо канчатковая).
Што да рашэньня Трампа, дык у прававым сэнсе ён мае роўна такое ж права зачыняць Радыё Свабода, як я – ліквідаваць футбольную каманду Бразіліі. Радыё Свабода створанае Кангрэсам ЗША шляхам прыняцьця адпаведнага закону (нават пакету законаў, фактычна па кожнай службе прымалася заканадаўчая папраўка, па беларускай службе таксама), і толькі Кангрэс, а не прэзыдэнт ці нехта яшчэ, мае права прымаць адпаведныя рашэньні.
Іншая справа, што, як кажа адзін дзеяч, які пачаў сваё ўладараньне з ціску на прэсу, «иногда не до законов».

Штогод 17 сакавіка ідзе плач па рэфэрэндуму аб захаваньні СССР і “ігнараваньні волі народа”. Нагадаю толькі тры факты. 1. Шэсьць рэспублік з 15 (Армэнія, Грузія, Латвія, Літва, Малдова, Эстонія) адмовіліся праводзіць рэфэрэндум. 2. У БССР ён быў праведзены незаконна – Закон абавязваў прызначыць яго Вярхоўным Саветам, а Дземянцей смухлюваў і прызначыў рашэньнем членаў Прэзыдыюму ВС, ды і тое шляхам апытаньня. 3. У парушэньне Закону, у БССР праціўнікі рэфэрэндуму ня мелі доступу да дзяржаўных СМІ цягам усёй кампаніі (уключна з дэпутатамі Апазыцыі БНФ, якім такі доступ гарантаваўся яшчэ і Законам аб статусе дэпутата ВС).