(2/2) Таму кошт той вайны і той перамогі павінен вымяраецца чалавечымі жыцьцямі, а ня колькасьцю самалётаў ды танкаў. І калі нават ня браць у разьлік ахвяры сярод мірнага насельніцтва, а гаварыць толькі пра тых, хто гінуў са зброяй у руках, — народы былога СССР, асабліва беларусы, рускія, украінцы заплацілі самы вялікі кошт за перамогу.
Ну а далей — па Васілю Быкаву: «Я лічу, што перамогу сапраўды адабралі. І ў беларусаў, і ў расейцаў, і ня толькі. Гэтае адбіраньне адбылося адразу пасьля перамогі. І адабраў яе вялікі кумір гэтых народаў — Сталін. Кожныя пераможцы разьлічваюць нешта здабыць у выніку перамогі, асабліва пасьля такой крывавай вайны. І гэта было правільна, заканамерна. Але што ў выніку яны атрымалі — што атрымалі народы Савецкага Саюзу? Зноў жа тую камуністычную кабалу, тую заняволенасьць і галечу».
Як, увогуле, выглядае ў гістарычнай рэтраспэктыве?
Зьнішчыўшы ў 1918 годзе БНР і захапіўшы Беларусь, бальшавікі ў 1941-м здалі беларускі народ нацысцкім акупантам, каб у 1944-м ізноў усталяваць ужо камуністычнцую акупацыю — вось прыблізна гэтак будзе напісана ў падручніках гісторыі гадоў праз дзьвесьце (калі Беларусь застанецца на карце сьвету).
... Калі вынікі перамогі ў саміх пераможцаў, як кажа Быкаў, адабраў Сталін — дык сёньня мы можам канстатаваць, што ў нас, у нашчадкаў пераможцаў іх адабраў Лукашэнка. Падмануўшы ў пачатку свайго прэзыдэнцтва старое пакаленьне вяртаньнем «сьцяга Перамогі» (і адначасна вызначыўшы ідэал «моцнай дзяржавы» мадэльлю Гітлера), ён умацоўвае свой рэжым «русскомировским» заганным «победобесием». Тым самым, які сёньня падсілкоўвае злачынную вайну супраць Украіны.
Плоцяць за гэта цяперашнія пакаленьні беларусаў — у акрэсьціных і ў эміграцыі. А будучыя пакаленьні будуць плаціць зьнішчанымі сёньня магчымасьцямі.
Што ж, нічога новага няма ў гэтым сьвеце ад ягонага стварэньня, і ахвяры дзядоў ня вучаць унукаў.
Вечная Памяць героям і ахвярам той вайны.

Беларусам , ачмураным фразай «калабарацыя з нямецкімі акупантамі”, варта задаць самім сабе пытаньне: а хто мусіў карміць, лячыць, вучыць мільёны людзей, пакінутых Чырвонай Арміяй на міласьць акупантаў? Уражвае гэтая няздольнасьць да элемэнтарнай логікі; значна прасьцей паддацца прапагандзе, якая дурыць мазгі дзесяцігодзьдзямі.
Рызыкну выказаць прагноз адносна перамоў у справе вайны РФ супраць Украіны. Пуцін не прыедзе ў Стамбул (яму няма з чым туды ехаць). Найхутчэй, не прыедзе і Трамп (не захоча зьвязваць сябе з правалам «мірнага плану»).
Пуцін, ясна, ня пойдзе на перамір’е – і Захад нічога ня зможа зь ім зрабіць. Час упушчаны, трэба было дабіваць Пуціна ў 2022.
Эўрапейскія санкцыі? Пляваў Пуцін на гэтыя санкцыі – а галоўнае, пляваў на іх рускі народ, які «вынесет всё, что Господь ниспошлёт». 500% тарыфы на краіны, якія купляюць расейскія нафту і газ, якімі гразіў Трамп, выглядаюць больш сур’ёзна – але Трамп іх не прыменіць, бо мае нейкую невытлумачальную псыхалягічную залежнасьць ад Пуціна. Ды і мы пераканаліся, чаго вартыя словы Трампа (нічога ня вартыя). Але і нават калі былі б уведзеныя ня 500, а 5000% тарыфы, і РФ засталася б увогуле без бюджэту – рускі народ, як было сказана вышэй, «вынесет всё», да таго ж ён знаходзіцца ў стане імпэрскага драйву, калі «великая Россия» важней за ўласнае жыцьцё.
Адзінае, што можа спыніць Пуціна – ваенная параза. Яна ўсё яшчэ тэхнічна магчымая (калі б ЗША ўклаліся па-поўнай), але не рэальная – Трамп забаіцца.
Таму варта рыхтавацца да нападу Расеі на Польшчу і краіны Балтыі, з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі як плацдарму – і зь вялікай доляй верагоднасьці, з нанясеньнем менавіта з тэрыторыі Беларусі тактычнага ядзернага ўдару. Не з Расеі (навошта Пуціну падстаўляць сваю тэрыторыю пад удар у адказ?) - а менавіта зь Беларусі. Зрэшты, Захад на яго, як перакананы Пуцін (нажаль, справядліва), адэкватна не адкажа: «Ніхто не жадаў паміраць за Данцыг» (гл. падручнік гісторыі).
З надыходзячым вас 30-годзьдзем ганебнага «рэфэрэндуму» пра адмову ад мовы, Герба, Сьцяга, з наданьнем Лукашэнку права распускаць парлямэнт і за інтэграцыю з Расеяй, спадарыні і спадары.

Неканстытуцыйны і нелегітымны "рэфэрэндум"-95 па сваіх разбуральных наступствах лічу самай чорнай падзеяй сучаснай беларускай гісторыі. Але яго вынікі - не назаўсёды. https://d4yrk5snbm6uo.cloudfront.net/post/navumchyk-u-syamyu-eurapejskix-narodau-belarusy-paunavartasna-vernuczc/207206/
Салідарнасць
Навумчык: «У сям'ю эўрапейскіх народаў беларусы паўнавартасна вернуцца толькі пад сваімі нацыянальнымі сымбалямі» - Салiдарнасць
«Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўхваляе грамадзянскую пазыцыю беларусаў, якія і на Бацькаўшчыне, і ў эміграцыі захоўваюць вернасьць бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу „Пагоня“, адданасьць беларускай мове, прынцыпам дэмакратыі. У новай вольнай Беларусі нацыянальным сымбалям і беларускай мове будзе вернуты іх законны статус, парушаны антыканстытуцыйным рэфэрэндумам 1995 году» https://www.svaboda.org/a/33413554.html
Радыё Свабода
Рада БНР заявіла, што рэфэрэндум 1995 году спыніў нацыянальнае Адраджэньне
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі 14 траўня выступіла з заявай «Аб антыканстытуцыйным рэфэрэндуме 1995 году».
“Няшчасная Беларусь! Добры, памяркоўны, рамантычны народ у руках такой поскудзі. І пакуль гэты народ будзе дурнем, так будзе заўсёды...” (Уладзімкр Караткевіч).
Але можа здарыцца яшчэ горш — ня будзе ніякага “заўсёды”. Беларускі народ зьнікне як нацыя, бо ў 1994-95 сапраўды павёў сябе неразумна і згубіў шанец, сам сабе выбраўшы поскудзь і адмовіўшыся ад галоўнага, што вызначае нацыю — мовы. Хаця тады ўсё яму было раскладзена па паліцах, усё сказана і прадказана. Трэба было падумаць, хаця б пяць хвілінаў пабыць ня “дурнем”.
Па сваіх разбуральных для нацыі наступствах рэфэрэндум-95 — самая чорная падзея ў гісторыі Беларусі. Не ХХ стагодзьдзя, а навогул. Мы бачым толькі яшчэ пачатак яго вынікаў.
І калі задацца пытаньнем, ці захаваецца пасьля яго ў будучыні беларуская нацыя, больш падставаў меркаваць, што хутчэй — не, чым — так. Нашчадкі беларусаў, канешне, будуць існаваць фізычна, але беларусаў як нацыі — можа і ня быць праз сто гадоў. Усё да таго ідзе.
У гэтым, магчыма, і ёсьць гістарычная місія беларусаў: паказаць сьвету, даць урок, што бывае, калі людзі адмаўляюцца ад сваёй мовы, ад сваіх нацыянальных каштоўнасьцяў.

Як і прагназаваў, пагрозы Трапмпа скончыліся нічым: ён заявіў, што хоча сустрэцца з Пуціным. Мала таго: Вашынгтон мяркуе аднавіць дзейнасьць савету «Расеі-NATO» (!!!).
Уявіце, што Рузвэльт у 1942 кажа, што хоча сустрэцца з Гітлерам і арганізаваць «круглы стол» з Герынгам і Гебэльсам. А чо, гаварыць жа – лепей, чым ваяваць, ці ня так?
Пуцін абмакнуў Трампа галавой ва ўнітаз і за шкірку моцна там трымае – ну а той з радасьцю сёрбае, падобна, субстанцыя яму падабаецца.
Нікчэмнасьці на чале ЗША былі і раней, але ніколі ЗША не выстаўляліся гэткім пасьмешышчам на ўвесь сьвет.

Пытаюцца, як стаўлюся да выказваньня Зянона Пазьняка пра наяўнасьць у тым ліку і ў мяне як дэпутата Апазыцыі БНФ у ВС-12 «гістарычнай легітымнасьці». Гэта – меркаваньне Пазьняка. Лічу яго выбітнай асобай у гісторыі Беларусі, галоўнай фігурай у здабыцьці Незалежнасьці. Пры гэтым, маю іншае, адрознае ад ягонага, стаўленьне да некаторых палітычных працэсаў і да некаторых асобаў. Таксама хачу сказаць, што нікому ад свайго імя рабіць якія б тое ні было заявы я права не даваў.
Усе пагрозы і лідэраў ЭЗ, і Трампа ў выпадку сабатаваньня Пуціным спыненьня агню — аказаліся пустымі словамі. Што да самога Пуціна — ён яшчэ ў 2022 дамагаўся перамоваў з прэзыдэнтам ЗША. Сёньня ён блізкі да гэтага як ніколі.
Ёсьць рэч, якую ня могуць зразумець заходнія палітыкі. Гэта — нязначнасьць матэрыяльнага дабрабыту для «глыбіннага» рускага чалавека перад ягоным імкненьнем бачыць Расею «великой”. Ды ўвогуле, рускі чалавек ня тое што гадамі, ня тое што ўсё жыцьцё сваё — а пакаленьнямі цярпець умовы, якія немец ці француз зь цяжкасьцю можа сабе ўявіць.
У Германіі зьнікненьне паловы гатункаў піва з-за эканамічных памылак ураду імгненна зьмяло б урад; у Францыі пэнсійная рэформа, па сутнасьці, гэта зрабіла. У Расіі пятая частка насельніцтва (гэта як дзьве Галяндыі) жыве ва ўмовах «удобства — во дворе», і нармальна. Дзяды-прадзеды гэтак жылі — унукі-праўнукі гэтак жыць будуць.
Але фэномэн сёньняшняй Расеі ня ў гэтым. Пуцін не залежыць ня толькі ад узроўню жыцьця сваіх грамадзянаў: ён не залежыць ад фізычнага іх жыцьця.
Бо самі грамадзяне ня цэняць жыцьцё. Ні жыцьцё суседа, ні жыцьцё сына, брата ці мужа, ні ўласнае.
Незалежныя аналітыкі называюць колькасьць пацьверджаных (нэкралёгамі ў мясцовых газэтах і г.д.) забітых на вайне з Украінай у 110 000 грамадзянаў РФ. Несумненна, што рэальная лічба значна большая. Некаторыя кажуць, што большая ў тры разы.
І гэта ніяк не ўскалыхнула «глыбінны» рускі народ, гэтыя 85% насельніцтва. Наадварот — «ещё теснее сплотили свои ряды». Нядаўняе маштабнае «победобесие» гэта пацьвердзіла.
Пуцін можа пакласьці яшчэ і мільён, і пяць мільёнаў без усялякай для сябе рызыкі.
Так што ніякі 18-ты (альбо 118-ты?) пакет эўрапейскіх санкцый яму ня страшны.
Страшная для яго — толькі сіла. Вайсковая сіла ў некалькі разоў больш моцнага праціўніка. Якім было і пакуль застаецца NATO.
А ў непасрэднае баявое сутыкненьне з расейскай арміяй, як даваў ясна зразумець яшчэ Байдэн, Захад уступаць намеру ня мае. І нават украінцам, якія ваююць і гатовыя ваяваць далей, зброя адмяраецца ў аптэкарскіх маштабах (калі параўноўваць з рэальнай патрэбай).
Што азначае — у сутыкненьне з NATO першым уступіць Пуцін.
Ці ёсьць неабходнасьць называць краіну, тэрыторыя якой будзе ізноў скарыстаная як вайсковы пляцдарм?

Асобы, якіх я паважаю, выказалі мне крытычныя заўвагі ў зьвязку з ужываньнем мной неэтычнага выразу ў дачыненьні да дзейнага прэзыдэнта ЗША. А менавіта — што «Пуцін апусьціў Трампа ва ўнітаз...»., ну і гэтак далей.
Выбачаюся.
Па-першае, я напісаў хлусьню. Я цяпер ўважліва перагладзіў стужкі агенцтваў апошніх тыдняў — ёсьць фота Трама ў Ватыкане, ёсьць здымкі Трампа на борце самалёта, ёсьць відэа Трампа з шэйхамі. Здымку, каб Пуцін Трампа трымаў галавой ва ўнітаз — не існуе.
Ды што казаць — няма нават іх агульнага фота ў туалеце!
Што прымушае мяне прызнаць: апісаная мной маляўнічая сцэнка — плён фантазіі, выдумка ад пачатку і да канца.
Па-другое, я сам не люблю падобную лексіку і падобныя мэтафары. У свой час шаноўны рэдактар «Народнай волі» дапісваў у маіх тэкстах сказы і нават абзацы, у тым ліку выразы, якія я б сам ніколі публічна ня ўжыў (як у адрас улады, гэтак і тагачаснай апазыцыі, гэта ня мой стыль, проста фіксую гэта для будучых дасьледчыкаў палітычных дыскусій — іх пісаў ня я). Але там я ня мог пракантраляваць, знаходзячыся за тысячы кіламэтраў ад рэдакцыі, а тут — сам напісаў.
Сарваўся. Вінаваты. Каюся.
Ня маючы спадзяваньняў атрымаць дараваньне ў прыхільнікаў Трампа, усё ж, паспрабую патлумачыцца. Гэтае тлумачэньне — у поўным непрыняцьці Трампа і як асобы, і як палітыка.
Усё, што робіць Трамп, дыямэтральна супярэчыць таму, што закладалася нам ад пачатку жыцьця — і, на жаль, далёка не заўсёды мы гэтаму адпавядаем (маю на ўвазе і сябе), але ўсё ж захоўваем гэта хаця б як ідэал. Так, у рэальным жыцьці няма ідэалу, так, людзі — не анёлы, але ж мы хаця б разумеем, што нельга крыўдзіць слабога, што мэта — не апраўдвае сродкі, што сіла не павінна быць галоўным аргумэнтам, што багацьце далёка ня тоесна розуму, што хлусіць — нядобра, што лепей быць добрым, чым злым, што трэба несьці адказнасьць за свае словы, што абяцаньні трэба выконваць.
Што да палітыкі, дык Трамп увасабляе сабой усё тое, дзеля змаганьня з чым у канцы 80-х я і прыйшоў у палітыку. Цяпер бачу, як ён амаль што крок у крок паўтарае тое, што рабіў Лукашэнка адразу пасьля прыходу да ўлады: ціск на свабодную прэсу і ігнараваньне канстытуцыйных нормаў. Пакуль яшчэ не дайшло да перасьледу палітычных апанэнтаў у формах, якія ўжываў Лукашэнка, затое Трампу ўдалося падпарадкаваць палітыку ўласным комплексам і капрызам у сусьветным маштабе (чаго ў Лукашэнкі не магло атрымацца з прычыны розьніцы памераў падпарадкаваных краінаў; як кажуць, бадлівай карове Бог рагоў ня даў).
У дзеяньнях Трампа я ня бачу ніякіх перадумоваў для аптымістычных прагнозаў.
Іх не праглядаецца ва ўнутранай палітыцы (ЗША ня будуць «вялікімі» пры якім заўгодна багацьці, але калі будуць зьнішчаная канстытуцыйнасьць і дэмакратыя — і між іншым, на падтрымку беларускай дэмакратыі ў такім выпадку ўжо дакладна ня варта будзе спадзявацца).
Катастрафічнасьць жа дзеяньняў Трампа ў палітыцы міжнароднай ужо можна не прагназаваць, а канстатаваць: ён фактычна разбурыў сыстэму ўладкаваньня сьвету пасьля Другой сусьветнай вайны, хай і не ідэальную, але ўсё ж сыстэму з прынятымі нормамі і правіламі, і паставіў краіны і народы на мяжу хаосу.
Калі праз пэўны час выявіцца, што я ня меў рацыю — гатовы прызнаць памылковасьць сваіх ацэнак перад прыхільнікамі Трампа. Спадзяюся, у адваротным выпадку, выпадку слушнасьці выказанага мной меркаваньня, у іх хопіць палітычнай мужнасьці зробіць тое самае.

Фіяска Трампа перад Пуціным відавочнае, але што кепска — у бюджэце ЗША не закладзеная ваенная дапамога Ўкраіне. Яе няма ў 2025 (цяпер ідуць пастаўкі, выдаткаваныя яшчэ пры Байдэне), і наўрад ці цалкам падкантрольныя Трампу рэспубліканцы закладуць яе ў бюджэт 26-га.
А самае дрэннае: за тры гады вайны на тэрыторыі Эўропы — эўрапейскія лідэры не павярнулі прамысловасьць і ў цэлым эканоміку на ваенныя рэйкі. Хаця пасьля 24 лютага 2022 было відавочна: «можем повторить» — не пустыя словы.
Паведамляюць, што ў бюджэце ЭЗ нібыта будзе прадугледжана 150 млрд эўра на мілітарызацыю. Добра, хаця і мала. І ўсё ж, галоўнае — псыхалягічная падрыхтаванасьць людзей.
Браніруючы курортныя гатэлі, жыхары «старой Эўропы» павінны ўсьведамляць, што гэта — апошняе мірнае лета. Калі яно яшчэ атрымаецца мірным.

Цягам толькі апошніх сутак Трамп заявіў, што Пуцін хоча міру, што Пуцін «прыемны джэнтльмен», што яго (Трампа) не хвалюе канцэнтрацыя расейскіх войскаў на мяжы з Нарвэгіяй і Фінляндыяй, што выключэньне РФ з G8 было памылкай. А ў праекце рэзалюцыі мяркуекмага саміту G7 Белы дом запатрабаваў прыбраць асуджэньне Расеі за вайну супраць Украіны. Нарэшце, Рубія заявіў пра немэтазгоднасьць санкцый супраць Крамля. Гэта, паўтараю, за адны толькі суткі.
Ня ведаю, што яшчэ павінен зрабіць Трамп, каб ягоныя прыхільнікі нарэшце пераканаліся: ён дзейнічае на карысьць Пуціна.
Баюся, што нават калі Трамп увойдзе ў склад праўленьня «Единой России», яны скажуць, што гэта — частка хітравумнага плану.

Абсурднасьць цяперашніх экстравагантных заяваў расейскіх палітыкаў пра «нелегітымнасьць» распаду СССР ня толькі ў тым, што Белавескія пагадненьні былі ратыфікаваныя ўсімі парлямэнтамі былых савецкіх рэспублік у поўнай адпаведнасьці зь дзейнымі ў гэтых рэспубліках Канстытуцыямі і заканадаўствам.
Да моманту Віскулёў абсалютная большасьць рэспублік ужо абвясьцілі незалежнасьць — зноў жа, у адпаведнасьці з дзейнымі ў іх Канстытуцыямі і заканадаўствам. У Беларусі гэта адбылося 25 жніўня 1991 г. Пры гэтым на той момант БССР была правадзейным членам ААН (і, нагадаю, яе заснавальнікам), так што яе Канстытуцыя прызнавалася міжнародным правам.
Я і ў свае цяперашнія больш як 60 не пакутаю на дэмэнцыю, а тады мне не было нават 30-ці, так што канцэнтрацыя ўвагі была цудоўнай, важныя падзеі не прапускаў. І я ня памятаю, каб з 15 мая 1990, калі пачаліся паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, і да 20 гадзінаў 08 хвілінаў 25 жніўня 1991, калі гэты ВС прагаласаваў за Незалежнасьць, Канстытуцыя і законы Беларусі аспрэчваліся ААН. Не аспрэчваліся яны і Вярхоўным Саветам РСФСР і прэзыдэнтам Расеі Ельцыным, і што ня менш істотна — Вярхоўным Саветам СССР і прэзыдэнтам Гарбачовым (у сьнежні 1991 РСФСР абвесьціць сябе правапераемнікам СССР, без усялякіх на тое юрыдычных падстаў, але гэта асобная тэма).
Зрэшты, мы можам пайсьці ў гісторыю глыбей — прыгадаць крывавае растаптаньне маскоўскімі бальшавікамі БНР, і зірнуць яшчэ далей, у глыб стагодзьдзяў — але ва ўсіх выпадках пераканаемся, што тэрміны «легітымнасьць» і «Масква» у дачыненьні да тэрыторый, якія Расея анэксавала (як правіла, войнамі, генацыдам і этнацыдам), ну ніяк не сумяшчаюцца.

Маўчаньне МЗС РБ на словы дэпутата Дзярждумы РФ пра аб’яднаньне Расеі, Украіны і Беларусі ў адну дзяржаву як мэту вайны – паказальнае. Зьнешнепалітычныя ведамствы не заўсёды абавязаныя рэагаваць на заявы замежных палітыкаў (скажам, лідэраў маргінальных партый), якія пагражаюць ліквідацыяй сувэрэнітэту, але дэпутат парлямэнта – гэта дзяржаўны дзеяч, член вышэйшага заканадаўчага органу.
Гэтае маўчаньне – сьведчаньне стану, у які Лукашэнка пагрузіў Беларусь за дзесяцігодзьдзі свайго бяздарнага кіраваньня: поўная залежнасьць ад Масквы. Нагэтулькі васальная, што саноўнікі Лукашэнкі баяцца выказаць хоць якую нязгоду з кожным, хто завецца – «русский».
Больш ганебнага пэрыяду Беларусь ня ведала ў сваёй гісторыі.
Але тое, што аб беларускую Незалежнасьць усякая маскоўская шваль выцірае ногі, зьдзіўляць не павінна: ва ўладу Лукашэнка ішоў, адкрыта і нахабна зьневажаючы сувэрэнітэт беларускую мову і нацыянальныя каштоўнасьці. Ключавое слова – «адкрыта»: бясконцыя заявы дэпутата Лукашэнкі, што «суверенитет – это чушь», чулі ўсе. Як кажуць – «Бачылі вочы, што выбіралі».

Прагледзіў свой архіў 1997-1998. Калі мы з Пазьняком пісалі пра важнасьць Беларусі для Масквы ў ваенным аспэкце, рэакцыя і тагачаснай апазыцыі (за выключэньнем БНФ), і рэдакцыяў незалежных СМІ была - “Ржу-не-могу!”. Лічылася, што “дэмакрвтычная Расея” ні на каго нападаць не зьбіраецца, ну а нашыя папярэджаньні — дык гэта “Они просто хотят напомнить о себе!”. Мне ўдалося, памятаю, апублікаваць толькі адзін артыкул на гэтую тэму, ды і той скарацілі.
Сёньня Беларусь —па факту, стратэгічны палігон РФ на заходнім тэатры ваенных дзеяньняў, а прамысловасьць краіны ў значнай ступені арыентаваная на расейскі ВПК. І менавіта з тэрыторыі Беларусі Пуцін пачне атаку на краіны NATO. Альбо, як мінімум, задзейнічае яе як другі эшэлон абароны. Што аўтаматычна зробіць Беларусь легітымнай мішэньню для ўдараў у адказ.
Думаю, менавіта імкненьнем запазьбегчы гэтага сцэнару (катастрафічнага для Беларусі як незалежнай дзяржавы) і прадыктаванае жаданьне Пазьняка бачыць цэнтрам мірных перамоваў Менск, — што бясспрэчна мае сваю логіку, як бы каму ні не падабалася прапанова ці не падабаўся сам Пазьняк. Што да мяне, дык, прызнаючы гэтую логіку, я, аднак, ня бачу рэальных магчымасьцяў для яе рэалізацыі. Ва ўсякім разе, пакуль.
Іншая справа, што за амаль сорак гадоў задзейнічаньня ў той ці іншай ступені ў палітыцы даводзілася бачыць, як зусім неверагодныя прагнозы — зьдзяйсьняліся і ўрэшце рабіліся банальнасьцю.

Трамп здае Ўкраіну (а значыць, і Беларусь) Пуціну. Згода «улічваць інтарэсы Расеі», імпэрскага, па сутнасьці фашысцкага рэжыму Крамля — тоесна таму, як у 1938-м у Мюнхэне заходнія лідэры «улічылі інтарэсы» Германіі.
Палітыка Вашынгтону заўсёды была прарасейскай, у той ці іншай ступені, але папярэднія прэзыдэнты хаця б прытрымліваліся нейкіх нормаў, не перакрочвалі «чырвоныя рысы», не рабілі небясьпечныя заявы (ізноў паўтару, што ў палітыцы словы — гэта таксама справы).
Цяперашняя адміністрацыя ЗША і словамі, і справамі паказвае, што Пуціну можна — усё. Абы толькі не пераходзіў зону ўласных «інтарэсаў». Але ён яе парушыць, не сумнявайцеся — як парушыў у свой час Гітлер, зрабіўшы высновы з мюнхэнскай «зьдзелкі».
Вынікі трампаўскіх «зьдзелак» — з улікам ядзернага фактару — могуць быць яшчэ больш катастрафічныя.

«Kanunikat.org» выдаў істотна дапоўнены фрагмэнтамі раней не публікаваных дакумэнтаў і сьведчаньняў варыянт маёй кнігі пра падзеі 95-га.
Насуперак аўтарам днямі прэзэнтаванай канцэпцыі люстрацыі, якія фактычна адлічваюць усталяваньне рэжыму з 1996, – якраз у 95-м было закладзена ўсё тое, што трымаецца чацьвёртае дзесяцігодзьдзе.
Невыгодныя для Беларусі пагадненьні з РФ, зьбіцьцё дэпутатаў у парлямэнце, антыканстытуцыйны рэфэрэндум, зьдзек над Сьцягам на даху прэзыдэнцкай адміністрацыі, падаўленьне страйку на менскім мэтро, якое ледзь не прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяраў, забойства двух амэрыканскіх аэранаўтаў, усхваленьне Лукашэнкам Гітлера, татальныя фальсыфікацыі на выбарах, калі, атрымаўшы ў суме амаль мільён галасоў, БНФ ня меў ніводнага дэпутата ў ВС-13 – гэта толькі частка падзеяў, апісаных у кнізе. https://kamunikat.shop/%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%83%D0%BA%D1%82/siarhiej_navumchyk-95/?v=9b7d173b068d

ЛЮСТРАЦЫЯ ЦІ ПРАФАНАЦЫЯ?
Калі ў пачатку 90-х дэпутаты БНФ казалі пра люстрацыю, ідэя падтрымкі не атрымала — ні грамадзтве, ні ў парлямэнце. Грамадзтва, як некаторыя пераконвалі, было не гатовае, парлямэнт у большасьці складаўся з тых, хто сам патрапіў бы пад люстрацыю ў першую чаргу.
Ды што люстрацыя, калі тыя, хто расстрэльваў у шматлікіх курапатах не панесьлі ніякай адказнасьці і цалкам сабе камфортна дажывалі на афіцэрскіх пэнсіях, пра якія і марыць не маглі вязьні ГУЛАГу.
Вынікі адсутнасьці таго, што было зроблена ў Польшчы, Чэхіі, Літве і не адбылося ў Беларусі, мы і адчуваем сёньня.
Устрымаюся ад ацэнак самой канцэпцыя люстрацыі, прапанаванай Офісам Ціханоўскай (ня ведаю, хто канкрэтна распрацоўваў). Выкажуся толькі адносна прадмету, які, на маё перакананьне, ня можа быць прадметам дыскусіі — менавіта з прычыны сваёй відавочнасьці.
Маю на ўвазе пэрыядызацыю дзейнасьці, якая падлягае люстрацыйнай праверцы.
Адлік прапануецца пачаць з 29 сьнежня (апошняга працоўнага дня) 1995 году, а фактычна — з 1996-га. Аўтары спасылаюцца на „«Распараджэньне Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сьнежня 1995 года № 259 рп „Аб выкананьні норм указаў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь“. Гэта распараджэньне Кабінэту Міністраў і іншым дзяржаўным органам прадпісвала забясьпечыць безумоўнае выкананьне пералічаных у распараджэньні Прэзыдэнта ўказаў, якія разглядаліся Канстытуцыйным Судом і былі прызнаны цалкам або часткова такімі, што не адпавядаюць Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь».
Цяжка зразумець лёгіку аўтараў — у 1995 годзе Канстытуцыйны Суд прызнаў 11 (адзінаццаць) указаў і распараджэньняў Лукашэнкі неканстытуцыйнымі, пастанавіў іх скасаваць, але большасьць зь іх выконвалася і да адмысловага распараджэньня Лукашэнкі.
І выконвалася таму, што ўжо ў 1995 годзе Беларусь была ператворана ў неправавую аўтарытарную краіну. Аўтарытарызм ужо дзейнічаў напоўніцу, закранаючы практычна ўсе сэктары жыцьця.
Нагадаю толькі тры падзеі 1994-1995 гг.
Сьнежань 1994 — дэпутат Апазыцыі БНФ Сяргей Антончык выступае на сэсіі з дакладам аб карупцыі ў бліжэйшым атачэньні Лукашэнкі. Нягледзячы на рашэньне ВС, Белтэраражыёкампанія адмаўляецца весьці трансьляцыю. Газэты «Звязда», «Советская Белоруссия» і некаторыя іншыя ўпершыню ў гісторыі выходзяць з белымі плямамі. Гэта наўпроставае парушэньне Канстытуцыі, якая забараняла цензуру.
12 красавіка 1995. У Дом ураду на загад Лукашэнкі водзяцца каля 600 людзей у форме, частка зь іх — з агнястрэльнай зброяй. Спецпадразьдзяленьне КДБ «Альфа» і спэцназ МУС зьбіваюць 19 дэпутатаў Апазыцыі БНФ, якія праводзяць палітычную галадоўку супраць антыканстытуцыйнага рэфэрэндуму. Нараніцу ў інтэрвію Радыё Свабода народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў заяўляе, што краінай кіруе «прэзыдэнцкаяй хунта».
Жнівень 1995. Супрацоўнікі гомельскага тралейбуснага дэпо і менскага мэтрапалітэну абвяшчаюць страйк. У кабіны электрычак мэтро замест кваліфікаваных прафэсіяналаў улады садзяць звычайных чыгуначнікаў, што стварае рэальную пагрозу крушэньняў і чалавечых ахвяраў. АМАП кладзе «тварам у асфальт» кіраўнікоў страйкаму. Лідэр рабочага руху, дэпутат ВС Сяргей Антончык схоплены супрацоўнікамі КДБ і некалькі сутак утрымліваецца пад вартай. Лукашэнка падпісвае ўказ аб пазбаўленьні дэпутатаў імунітэту (гарантаванага Канстытуцыяй). Першы намесьнік генэральнага пракурора Кандрацьеў заяўляе дэпутатам ВС, што будзе выконваць каманды Лукашэнкі, а не Канстытуцыю. Больш як 20 актывістаў рабочага руху арыштаваныя, некалькі дзясяткаў удзельнікаў страйку звольненыя. Лукашэнка сваім распараджэньнем спыняе дзейнасьць Свабоднага прафсаюзу, на што ня мае права па Канстытуцыі.
Такім чынам, тое, што мы называем антыканстытуцыйным, антыдэмакратычным, антабеларускім рэжымам — было сфармавана ўжо ў 1994-95.
Калі зьбіцьцё дэпутатаў парлямэнта і лідэраў рабочага руху, разгоны мітынгаў і ціск на свабоду слова — гэта дэмакратыя, тады што ж такое дыктатура? (1/2)

(2/2) Рэжым зрабіў усё, каб сьцерці ня толькі з афіцыйнай гістарыяграфіі, але і з народнай памяці пэрыяд апошняга нацыянальнага Адраджэньня, які пачаўся публікацыямі Пазьняка пра Курапаты ў 1988 і фактычна завяршыўся прыходам Лукашэнкі ў 1994-м.
Гэтак выкрасьлілі ў савецкі час памяць пра Беларускую Народную Рэспубліку.
Цяпер узьнікае пагроза, што рукамі тых, хто дэкляруе дэмакратычныя ідэалы, будуць дэвальваваныя намаганьні тысяч людзей, якія супрацьстаялі ўмацаваньню дыктатуры ад самога яе пачатку.
Калі гэта складнік люстрацыі — тады давайце безь яе. Лепш нічога, чым прафанацыя.