Народное Антикризисное Управление
2.15K subscribers
1.35K photos
80 videos
1.47K links
Политическая структура, целью которой является обеспечение завершения исполнения функций нелегитимными органами власти и стабилизация системы после перехода власти к народу.

Поддержать НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

Чат-бот: @nau_by_bot
Download Telegram
Рэпрэсіўныя захады павялічваюць напружанасць у грамадстве

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у інтэрв’ю каналу «6TV Biełaruś».

https://youtu.be/yocAj5oeomY

Апошнія змены ў заканадаўстве — аб адукацыі, аб адпрацоўках, аб выкарыстанні дронаў, новая база «дармаедаў», якія выязджаюць за мяжу — відавочна, не задаволяць людзей. Зразумела, што такія змены ў першую чаргу б’юць па звычайных людзях, па беларускім грамадстве, павялічваюць сацыяльную напружанасць. Людзі і так запужаныя, збітыя, у стрэсе, а тут ціск павышаецца яшчэ больш. Такія рэпрэсіўныя захады могуць працягвацца ў дыктатарскіх сістэмах доўга і праходзіць цяжка, але рана ці позна гэта скончыцца.

Пакуль што галоўная рыторыка рэжыму — «вяртайцеся, паўзіце на каленях». Але пакуль Лукашэнка ўтрымлівае ўладу, ніякія паслабленні немагчымыя. Ён разумее, што любыя паслабленні, любыя «адкручванні гаек» — усё гэта павялічвае рызыку пратэстаў і выказвання незадаволенасці.

Аднак беларускія дэмакратычныя сілы ў стане супрацьстаяць глупствам дыктатара. І прыклад такой працы — праект пашпарта Новай Беларусі. Мы кажам, што асабліва важна, каб у беларусаў за мяжой быў наш, беларускі дакумент.

@nau_belarus
Новыя кадры для Новай Беларусі

Цэнтр даследванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта праводзіць 4-ы набор кандыдатаў на праграму «Новыя кадры для Новай Беларусі», якая была створана ў 2020 годзе пры падтрымцы ў тым ліку Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Гэта ўнікальная модульная праграма, накіраваная на адукацыю новых беларускіх дыпламатычных кадраў.

Курс будзе ўключаць у сябе, сярод іншага: аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, тэорыю і практыку палітыкі і дыпламатыі, знешняй палітыкі і бяспекі, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права і інш. Навучанне будзе праводзіцца з удзелам дасведчаных дыпламатаў і выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта, у супрацоўніцтве з Дыпламатычнай акадэміяй МЗС Польшчы. Некалькі лекцый таксама правядуць паслы Павел Латушка і Уладзімір Астапенка.

Патрабаванні да кандыдатаў:
– беларускае грамадзянства;
– вышэйшая адукацыя;
– веданне і цікавасць да пытанняў, звязаных з палітыкай і міжнароднымі адносінамі ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
– валоданне ангельскай мовай як мінімум на ўзроўні B2;
– валоданне польскай мовай на ўзроўні разумення лекцый;
– узрост: да 35 гадоў.

Неабходныя дакументы:
– запоўненая анкета кандыдата;
– копія беларускага пашпарта;
– копія дыплома аб атрыманні вышэйшай адукацыі разам з навуковай ступенню;
– CV з інфармацыяй аб адукацыі, папярэднім досведзе, публікацыях, тэмах дыпломных работ і веданні моў;
– матывацыйны ліст (да 2000 знакаў).

Прапануецца:
– бясплатнае навучанне;
– унікальная модульная адукацыйная праграма, накіраваная ў першую чаргу на атрыманне досведу і практычных навыкаў;
– мовы выкладання курса: польская, ангельская, беларуская, расейская;
– інтэнсіўныя заняткі польскай мовы падчас праграмы;
– інтэнсіўныя заняткі французскай мовы падчас праграмы;
– магчымасць праходжання стажыровак у польскіх установах;
– штомесячная стыпендыя 2400 злотых;
– абмежаваная колькасць месцаў: 20.

Праграма будзе рэалізоўвацца ў Варшаве. Знаходжанне ў Варшаве з'яўляецца ўмовай атрымання стыпендыі і ўдзелу ў праграме.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2023 г. 23:59 па польскім часе.
Сумоўя адбудуцца: 20–25 кастрычніка 2023 г.
Аб'яўленне вынікаў: да 30 кастрычніка 2023 г.
Прыбыццё ў Варшаву: да 30 лістапада 2023 г.
Пачатак лекцый: 30 лістапада 2023 г.

Гэта праграма — выдатная магчымасць атрымаць каштоўныя веды і досвед для будучай працы на карысць Новай Беларусі. Дасылайце неабходныя дакументы на адрас: cd.studium@uw.edu.pl

@nau_belarus
Падтрымка беларускіх байцоў

Павел Латушка, каманда НАУ і Музея Вольнай Беларусі перадалі пазадарожнік для байцоў 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты 79-ай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Дэсантна-штурмавых войск Узброенных сіл Украіны. Перадача аўтамабіля — наша падтрымка і салідарнасць з беларускімі добраахвотнікамі, якія змагаюцца за вызваленне Украіны і Беларусі.

Гэта другая перадача дапамогі беларускім добраахвотнікам цягам месяца. У верасні Павел Латушка і віцэ-маршалак Люблінскага ваяводства Збігнеў Вайцяхоўскі перадалі мабільныя генератары, прадукты харчавання, бытавую хімію і сродкі медыцынскай дапамогі байцам Палка Кастуся Каліноўскага на агульную суму ў 15 тысяч еўра.

Працягваем падтрымку беларускіх добраахвотнікаў.
Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Силовики Лукашенко в розыске

По сведениям команды НАУ, прокурорами Польши приняты решения об объявлении в розыск целого ряда силовиков Лукашенко, подозреваемых в совершении актов насилия на территории Беларуси.

https://youtu.be/NbfD4X63UBk

Данные лица подлежат задержанию и последующему привлечению к уголовной ответственности в рамках механизма универсальной юрисдикции в соответствии с национальным законодательством Польши, а также тех стран, где возбуждены подобные уголовные дела.

В настоящее время пострадавшие на территории Беларуси от пыток и насилия беларуских силовиков подали заявления в прокуратуры Польши, Литвы, Чехии, Германии, Швейцарии, Украины и ряда других стран. Юристы НАУ продолжают оказывать содействие в прохождении и рассмотрении данных уголовных дел на территории иностранных государств. Если вы были подвергнуты насилию и пыткам в Беларуси, а сейчас находитесь за рубежом, предлагаем связаться с юристами нашей команды через чат-бот НАУ: @nau_by_bot

Объявление в розыск подозреваемых беларуских силовиков — это серьезный сигнал всей силовой системе Лукашенко о том, что никто не уйдет от ответственности.

Лица, совершавшие и продолжающие совершать преступления против человечности, подлежат преследованию практически во всех странах мира и дальнейшему наказанию.

Подробнее в видео
: https://youtu.be/NbfD4X63UBk
Ответственность судей режима Лукашенко

Команда Народного антикризисного управления в Вильнюсе провела встречу с руководителем Центра права и демократии Justice Hub, экс-главой Конституционного суда Литвы Дaйнюсом Жалимасом.

В июле Центр права и демократии Justice Hub опубликовал отчет, подготовленный при содействии команды НАУ, о преступлениях против человечности в Беларуси и механизмах привлечения к ответственности виновных. Согласно отчету, на территории Беларуси с мая 2020 года по май 2023 года жертвами данных преступлений стали не менее 136 тысяч человек.

В рамках встречи:

– рассмотрены вопросы применения механизмов преследования в рамках универсальной юрисдикции в отношении судей режима Лукашенко, которые ответственны за вынесение необоснованных, неправовых, политически мотивированных приговоров в отношении граждан Беларуси. В фокусе внимания НАУ и Justice Hub находится более двухсот судей режима Лукашенко, которые выносили подобные приговоры. Помощь в верификации данных судей оказала инициатива BYPOL;

– обсуждена дальнейшая стратегия действий, направленных на объявление в розыск как в Литве, так и в других странах ЕС представителей репрессивного аппарата Беларуси, ответственных за пытки в отношении беларуских граждан;

– одним из приоритетов определено инициирование и работа над созданием специального международного трибунала по преступлениям против человечности, совершаемых режимом Лукашенко;

– рассмотрены вопросы дальнейшей координации действий НАУ и центра Justice Hub по теме использования международных механизмов, привлечения к ответственности режима Лукашенко и лично диктатора за преступления против человечности;

– достигнута договоренность о проведении широкой международной встречи юристов в Вильнюсе по тематике преступлений, совершаемых в Беларуси в контексте преступлений против человечности.

Отдельно представители команды НАУ провели встречу в Министерстве юстиции Литвы, где обсуждался вопрос координации действий в рамках международного публичного права, в том числе перспектив использования юрисдикции Международного уголовного суда. В основу этих действий будет также положен отчет Justice Hub и НАУ о преступлениях против человечности.

Народное антикризисное управление продолжает работу по привлечению к ответственности лиц, виновных в совершении преступлений в отношении беларуского народа.

@nau_belarus
Режим Лукашенко шантажирует родителей

Юрист НАУ Артём Проскалович в эфире канала «Malanka Media».

https://youtu.be/DJxWIhW53l4

Чиновники предлагают изменить порядок признания социально опасного положения для детей. Не станут ли такие изменения еще одним репрессивным инструментом? Ведь противников режима уже не раз пугали СОП.

Для режима это удобный механизм, чтобы использовать его против «неугодных» беларусов. Все мы знаем, что до 2020 года режимом периодически применялся такой инструментарий. А после 2020 года он был взят на вооружение всеми прислужниками Лукашенко. Отправляется за решетку мать и отец, дети остаются без их попечения. Ребенка отправляют в приют или интернат. Это огромный стресс для детей, про них в этой ситуации режим не думает.

Такая мера применяется в качестве угрозы оппонентам режима: если вы продолжите заниматься протестной деятельностью, если мы вас где-то заметим, если вы не будете сотрудничать, то мы отберем у вас детей.

Потенциальный шантаж детьми — это преступление, за которое виновные понесут наказание.

@nau_belarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Причастность Лукашенко к вывозу украинских детей

На саммите СНГ диктатор пожаловался, что его хотят объявить в международный розыск за то, что он «захотел помочь детям».

Народное антикризисное управление публикует очередное доказательство виновности Лукашенко в незаконном перемещении украинских детей со временно оккупированных территорий Украины в Беларусь. Вывоз детей-сирот без согласия Украины имеет признаки военных преступлений, что четко прописано в Римском статуте МУС.

В видео госсекретарь т.н. Союзного государства Мезенцев заявил следующее: «Подчеркиваю, это решение согласовано и поддержано президентом Путиным и президентом Лукашенко».

Это одно из многих доказательств виновности диктатора. Первая часть доказательств была передана командой НАУ в МУС 27 июня 2023 года. На сайте НАУ нами также опубликована часть открытых материалов, свидетельствующих о причастности Лукашенко к военным преступлениям.

НАУ продолжает работу над привлечением Лукашенко к ответственности за совершенные преступления.
Дыктатары мараць пра СССР

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у эфіры канала «Белсат News».

https://youtu.be/_IdOelNc8zE

У Бішкеку адбыўся саміт кіраўнікоў краін СНД. На ім прысутнічаў і дыктатар Лукашэнка, які агучыў сваё бачанне адносін паміж краінамі СНД. У яго разуменні, калі б быў адноўлены Савецкі Саюз, усе былі б шчаслівымі, «калектыўны Захад» не мог бы «ціснуць». Па сутнасці аднаўленне СССР — яго мара, якую ён і агучыў на саміце.

Але па тэзісах і прамовах іншых кіраўнікоў краін СНД мы бачым, што ў іх зусім іншыя акцэнты: зялёная эканоміка, гандлёвыя сувязі, стварэнне лагістычнага хаба. Фактычна, пра геапалічтычныя пытанні размаўлялі толькі два чалавекі, іншым гэта было не так цікава.

Разам з тым дыктатар чакае свой ордэр на арышт. І цяпер ён становіцца яшчэ больш таксічнай персонай. Іншыя кіраўнікі СНД такія пагрозы ўспрымаюць негатыўна. Навошта ім гэта трэба? Два чалавекі павінны адказваць, няхай яны і адказваюць. Навошта іх, іншых кіраўнікоў краін СНД, уцягваць у гэта? Таму і няма сэнсу ім выступаць супраць рашэння МКС, калі яно будзе прынята. Але Лукашэнка спрабуе мінімазаваць наступствы. Ён фактычна кажа: «Глядзіце, не прызнавайце гэтае рашэнне, а я буду да вас ездзіць». Бо калі ордэр будзе выдадзены, прыехаць будзе ўжо цяжэй.

У Лукашэнкі застаўся толькі адзін хаўруснік — Расія. Іншым сяброўства з Лукашэнкам не цікава.

@nau_belarus
Силовики Лукашенко объявлены в международный розыск

НАУ сообщает данные силовиков режима, подозреваемых в совершении преступлений на территории Беларуси в 2020 году, «связанных с лишением свободы человека, совершенных с особой жестокостью». Данные лица объявлены в международный розыск.

Их фамилии и должности на момент совершения преступлений:

Евгений Шапетько — майор, начальник центра изоляции правонарушителей ГУВД Мингорисполкома (Окрестина);
Глеб Дриль — майор, заместитель начальника изолятора временного содержания ГУВД Мингорисполкома (Окрестина);
Дмитрий Стребков — полковник внутренней службы, начальник исправительного учреждения «Тюрьма №8 г. Жодино»;
Евгений Савич — прапорщик милиции, ОМОН ГУВД Мингорисполкома;
Юлия Соколова — старший лейтенант милиции, ОГИМ ГУВД Мингорисполкома;
Карина Валуйская — прапорщик милиции, патрульно-постовая служба милиции Фрунзенского РУВД г. Минска.

В отношении данных лиц выдан европейский ордер на арест.

Подробнее в видео
: https://youtu.be/wdAquGdzIWs
Новая адукацыйная магчымасць

Кампанія «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі» аб'явіла другі набор на навучальную анлайн-праграму.

У рамках праграмы, распрацаванай экспертамі ў галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання, вы атрымаеце каштоўныя веды і практычныя навыкі.

Для атрымання запрашэння на ўдзел ў праграме неабходна далучыцца да «Кадравага Рэзерву», запоўніўшы анкету на сайце (у Беларусі праз VPN). Дэдлайн — 31 кастрычніка.

Старт праграмы — 16 лістапада. Працягласць — 60 акадэмічных гадзін (каля 2 месяцаў). Фармат правядзення — анлайн, двойчы ў тыдзень у вячэрні час.

У выпадку ўзнікнення пытанняў вы можаце звязацца з арганізатарамі праз электронную пошту office@pr-belarus.org.

Не прапусціце магчымасць атрымаць каштоўныя веды, якія дапамогуць у будучыні пабудаваць свабодную і дэмакратычную Беларусь.

@nau_belarus
Злачынцы не пазбегнуць адказнасці

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у інтэрв'ю каналу «6TV Biełaruś».

https://youtu.be/1HM57dR6ruI

Сілавікі Лукашэнкі абвешчаны ў міжнародны вышук. Гэта шэсць чалавек, найбольш заўважныя з якіх — начальнік ЦІП на Акрэсціна, намеснік начальніка ІЧУ на Акрэсціна, начальнік турмы ў Жодзіна. Таксама тры непасрэдныя выканаўцы, якія катавалі беларусаў у жніўні 2020 года.

Фактычна, гэта сігнал тым сілавікам, якія катуюць і б’юць людзей, што гульня не ідзе ў адну браму. Калі яны палічылі, што ўсё можна рабіць па-за законам — не, закон працуе. І сярод нашых мэтаў — вяртанне законнасці і права ў Беларусь. Сёння ўнутры краіны законы не працуюць, але ёсць еўрапейскае права і закон.

Законы і права ў Еўропе працуюць праз пэўныя працэдуры: праца адвакатаў, юрыстаў, збор доказаў. Нікога проста так не абвінавацяць у тым, што ён экстрыміст, тэрарыст ці яшчэ хтосьці. І па законе вось гэтыя шэсць чалавек зараз абвешчаныя ў міжнародны вышук.

Інфармацыя аб катаваннях будзе збірацца. Злачынцы панясуць пакаранне. Альбо ў міжнароднай юрысдыкцыі, альбо ў Беларусі.

@nau_belarus
«Мы осуждаем похищение и вывоз детей из Украины в Россию и Беларусь и считаем необходимым наказать всех виновных», — спикер Парламента Чехии Маркета Адамова по итогам второго саммита Крымской платформы, проходившего 24 октября в Праге.

17 октября, накануне саммита Крымской платформы, руководитель НАУ Павел Латушко и представители команды провели встречу с Маркетой Адамовой в Праге и передали главе парламента Чехии материалы по причастности режима Лукашенко к незаконному перемещению украинских детей со временно оккупированных территорий и последующей индоктринации.

Важно, что международные организации и конкретные страны акцентируют внимание на необходимости наказания всех виновных в незаконном перемещении украинских детей.

Команда НАУ продолжает работу по привлечению к ответственности режима Лукашенко за военные преступления.

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

@nau_belarus
Фільм «Беларускі працэс», створаны НАУ, увайшоў у доўгі спіс Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

Дакументальная стужка, знятая рэжысёрам Максімам Буйніцкім і беларуска-польскай камандай па ініцыятыве і пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, распавядае пра лёс траіх пацярпелых ад катаванняў з боку прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі і пра іх пошукі правасуддзя і справядлівасці.

Фільм створаны для таго, каб даносіць да замежных палітыкаў і чыноўнікаў інфармацыю пра праблемы, якія існуюць у сферы прымянення інструментаў універсальнай юрысдыкцыі на практыцы. Паглядзець карціну можна па спасылцы.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне працягвае дапамагаць пацярпелым ад злачынстваў супраць чалавечнасці ў мэтах аднаўлення іх парушаных правоў і справядлівасці. Наша мэта — прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, вінаватых у злачынствах супраць беларускага народа.

Даслаць інфармацыю юрыстам НАУ можна праз электронную пошту justice@belarus-nau.org

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

@nau_belarus
Мы змагаемся, каб тая ноч не паўтарылася

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбылося масавае забойства карнікамі НКУС выбітных беларускіх дзеячоў культуры і навукі.

https://youtu.be/2mxPqOxEnxs

86 гадоў таму Беларусь пазбавілася найбольш таленавітых беларускіх творцаў. Па надуманых падставах яны былі затрыманыя, змешчаныя ў турмы, а пазней — растраляныя.

Сёння нярэдка можна пачуць, што гісторыя цыклічная, што гістарычныя падзеі зноў паўтараюцца праз пэўныя прамежкі часу. Пасля ночы расстраляных паэтаў прайшло 86 гадоў. І сёння мы бачым, як злачынны рэжым Лукашэнкі таксама спрабуе забіць беларускую культуру.

Тысячы беларусаў, абвінавачаных па крымінальных справах за іншадумства, прайшлі турму на вуліцы Валадарскага ў Пішчалаўскім замку. 86 гадоў таму ахвяры ночы растраляных паэтаў праходзілі па тых жа калідорах Пішчалаўскага замка. Сёння разам з супрацоўнікамі іншых карных ўстаноў людзей затрымліваюць супрацоўнікі беларускага камітэта дзяржбяспекі і ГУБАЗіК. 86 гадоў таму — ахвяр чорнай ночы затрымлівалі супрацоўнікі ўпраўлення дзяржбяспекі НКУС БССР.

У ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 года Беларусь згубіла сотні ненапісаных вершаў, песень, якія сёння маглі б лічыцца народнымі, твораў культуры, якія маглі б рабіць нашу краіну вядомай на ўвесь свет, дзясяткі вынаходніцтваў, якія маглі б зрабіць нашае сённяшняе жыццё лепшым. У 1937 годзе мы згубілі тое, чаго сёння не хапае беларускай культуры. На жаль, ахвяраў ночы растраляных паэтаў вярнуць немагчыма. Але магчыма змяніць тое, што будзе ў нашай будучыні, у нашым далейшым жыцці і жыцці нашых нашчадкаў.

Менавіта сёння мы можам забяспечыць незалежную Беларусь заўтра з багатай нацыянальнай культурай, з нацыянальным тэатрам і кіно, музыкай і мастацтвам. Са сваім, а не з чужым. Таму сёння мы змагаемся за тое, каб крывавая ноч беларускай культуры і навукі больш ніколі не паўтарылася.

Беларускасць пераможа, а рэжым паняссе сваю гістарычную і юрыдычную адказнасць за злачынствы супраць беларусаў. І мы не спынімся, пакуль не дасягнем гістарычных зменаў.

Павел Латушка
29-30 кастрычніка 2023 года

@nau_belarus