Народное Антикризисное Управление
2.13K subscribers
1.35K photos
81 videos
1.47K links
Политическая структура, целью которой является обеспечение завершения исполнения функций нелегитимными органами власти и стабилизация системы после перехода власти к народу.

Поддержать НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

Чат-бот: @nau_by_bot
Download Telegram
#NAUinfo
Итоги переговоров представителя Кабинета Беларуси Павла Латушко в Праге

Главные итоги встреч:

С Вице-спикером Парламента Чехии Ольгой Рихтеровой и депутатами парламентской группы "Друзья свободной Беларуси":
– парламентарии будут поддерживать усиление давления на режим Лукашенко;
– готовы лоббировать расширение персональных санкций в отношении представителей режима;
– в рамках группы "Друзья Свободной Беларуси" в Парламенте Чехии с участием органов исполнительной власти состоятся слушания по тематике Беларуси;
– парламентарии безусловно придерживаются подхода о поддержке демократических преобразований в Беларуси. Политика в отношении режима Лукашенко не меняется.

С Министром юстиции Павлом Блазеком с участием двух заместителей министра юстиции Карела Дворжака и Антонина Станислава:
– выработка четкого алгоритма действий по началу расследования уголовных дел в отношении представителей режима Лукашенко за пытки, примененные против беларуских граждан. Подготовлено порядка 10 заявлений граждан Беларуси;
– минюст проведет политические консультации с другими министерствами и органами власти Чехии на предмет возможного расширения списка террористических организаций Чехии, включения в него КГБ и ГУБОПиК МВД Беларуси;
– министерство юстиции проинформировало о порядке подачи заявлений в прокуратуру Чехии о военных преступлениях, совершенных в войне против Украины.

C мэром Праги Зденеком Хрибом:
– переименование одной из улиц Праги в честь Романа Бондаренко. Договорились о проведении соответствующего обсуждения с жителями для возможного рассмотрения представительным органом местного самоуправления вопроса о переименовании улицы;
– поддержано проведение Конгресса беларусов Чехии, который предварительно запланирован на осень текущего года;
– готовность оказать содействие в поиске помещения для офиса демократических сил Беларуси в Чехии.

С заместителем министра иностранных дел Ярославом Курфустом:
– договорились поддерживать взаимодействие с представителями Кабинета Беларуси по вопросам внешнеполитического характера;
– МИД Чехии готов рассмотреть возможность расширения списка персональных санкций в отношении представителей режима Лукашенко, виновных в массовых репрессиях в отношении беларусов и поддержку войны против Украины.

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
Першая пастанова Кабінета "Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь"

Сёння Украіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў Міністр замежных спраў Літвы. Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 год. Абарона і аднаўленне незалежнасці — гэта першачарговая задача Пераходнага Аб’яднанага Кабінета, і таму першая пастанова выканаўчага органа дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт.

Нагадваем, што на канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Сёння ў яго склад уваходзяць:

▪️ Святлана Ціханоўская, Кіраўніца Кабінета.
▪️ Валер Кавалеўскі, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па замежных справах.
▪️ Павел Латушка, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады.
▪️ Аляксандр Азараў, прадстаўнік Кабінета па аднаўленні правапарадку.
▪️ Валерый Сахашчык, прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.

На працягу месяца Кабінет ствараў каманду – і працягвае гэта рабіць. Неўзабаве будуць абвешчаныя новыя прадстаўніцы і прадстаўнікі. Акрамя таго, вялася праца па ўжо вызначаных напрамках – і пра гэта таксама хутка з’явяцца навіны ў створанным канале Кабінета.
Зварот Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі да Дня вайсковай славы Беларусі

Сёння – гадавіна славутай бітвы пад Воршай, калі войска гетмана Канстанціна Астрожскага перамагло амаль удвая большую армію Маскоўскага княства. Гэта адзін з найславуцейшых трыўмфаў беларускай зброі – разам з Грунвальдам, Сінімі Водамі і Клецкам.
Чаму сёння так важна ўзгадваць мінулае, калі мы кажам пра сучаснасць і будучыню? Бо як і пяць стагоддзяў таму, сёння беларускія ваяры пад бел-чырвона-белым сцягам ды Пагоняй змагаюцца з захопнікамі з Усходу.

Мы ўпэўнены, што гэтыя ваяры стануць наймацнейшым падмуркам для стварэння сапраўднай беларускай арміі. Арміі, якая будзе бараніць Беларусь і яе народ, а не прыслужваць узурпатару і акупацыйным войскам. Афіцэры якой будуць ведаць, што такое слова сапраўднага беларускага афіцэра. Армія, якая зможа як і сотні гадоў таму перамагчы варожыя войскі, якія пажадаюць захапіць нашыя тэрыторыі.

На жаль, сёння мы вымушаны канстатаваць, што Беларусь фактычна акупаваная – нелегітымным рэжымам, які падтрымлівае Расія. І нашая агульная задача цяпер у тым, каб дапамагаць кожнаму, хто змагаецца за вольную Беларусь – беларусам з палка імя Кастуся Каліноўскага, палка «Пагоня» і іншым добраахвотнікам у складзе УСУ. Пры гэтым не менш важна памятаць пра супраціў у самой Беларусі – уступаць у план «Перамога», распавядаць пра яго іншым, знаходзіць больш аднадумцаў і падтрымліваць адзін аднаго.

Беларусь будзе вольнай краінай – гэта пытанне часу і нашай агульнай працы.
Са святам, беларускія ваяры! Дзякуй вам, героі! Жыве Беларусь!
Таццяна Зарэцкая – прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па фінансах і эканоміцы

Таццяна Зарэцкая – заснавальніца і СЕА кампаніі Laava Tech, якая займаецца аўтаматызацыяй і скарачэннем энергаспажывання. Мільянерка, рэзідэнтка спісу Forbes «30 да 30». Таксама яна ўвайшла ў штогадовы спіс выбітных наватараў да 35 са ўсяго свету ад МІТ – прэстыжнага Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Яе стартап Laava Tech мае кліентаў у Еўропе, Кітаі, ЗША.

Чым канкрэтна Таццяна Зарэцкая будзе займацца ў Кабінеце?

• Прыцягваючы напрацоўкі і экспертызу эканамічных групаў, распрацоўваць стратэгію і планаванне на пераходны перыяд. Гэта значыць прыцягненне ў Беларусь капіталу з ЕС і ЗША, перадача ведаў, чалавечага капіталу, свежых законапраектаў у фінансавай і эканамічнай галінах новаму ўраду.

• Прадстаўляць Кабінет і дэмакратычную Беларусь на міжнароднай фінансавай арэне, каб наладжваць адносіны з ключавымі прадстаўнікамі.

• Весці перамовы па праграмах развіцця з двухбаковымі і шматбаковымі партнёрамі, кантраляваць і забяспечваць іх рэалізацыю.

• Каардынаваць распрацоўку фінансавага, валютнага, бухгалтарскага і бюджэтнага заканадаўства.

• Складаць і забяспечваць бюджэт Кабінета.

Сардэчна запрашаем у каманду!
Что скрывает Лукашенко?

https://youtu.be/SUS1FLGWjcI

Как и СМИ, статистика – зеркало общества. С первым в Беларуси расправились громко и показательно. Вторую отрасль – низводят тихо и методично, "заботливо" вычищая "ненужную" для глаз граждан информацию. Мол, зачем это простому труженику? Забот у него хватает. А с остальным разберутся "умные люди".

В результате за последние годы беларусы постепенно перестали узнавать:

- официальные данные о смертности в стране (в особенности от коронавируса);
- статистику экспорта и импорта;
- таможенную статистику;
- реальные цифры миграции и занятости, вынужденных отпусков и простоев;
- данные о долгах предприятий;
- статистику исполнения бюджета.

Исключение пока – данные об инфляции (режим признал её разгон до 18%, что в 3 раза больше прогнозируемого на 2022 г. уровня). "Исправить ситуацию" режим "пытается" повышением зарплат – официально на 13%, что беларусы не чувствуют. Рост цен всё "съедает" быстрее (ведь настоящая инфляция, очевидно, выше 18%).

И так со всеми показателями, которые объявляет режим. Что это значит и чем чревато?

- это незаконно. Госорганы обязаны держать открытыми официальные данные, что прописано в Законе о госстатистике;
- госсистема разлагает саму себя. У чиновников без допуска к информации нет понимания "реальной картины", что подрывает стабильность экономики и социальной сферы;
- отсутствие данных по COVID и другим угрозам не даёт населению адекватно реагировать на опасность.

Необходимо принудить режим сообщать реальную статистику беларусам. Это вопрос выживания страны в один из сложнейших периодов истории.

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0
#NAUreport
Лукашенко хочет украсть паспорта беларусов

Юрист НАУ Михаил Кирилюк в интервью Белсату прокомментировал последние действия режима.

https://youtu.be/fLHomD2_dj4

Идея лишать критиков власти гражданства легитимна не больше, чем само "президентство" Лукашенко. Гражданство – юридически оформленная взаимная связь человека с государством. Оно определяется не политическими взглядами и приверженностью идеологии, а местом рождения и проживания, обязанностью служить в армии, платить налоги и т.д.

Взамен гражданин получает защиту внутри и за пределами страны, неприкосновенность частной собственности, гарантированное Конституцией право строить жизнь и карьеру в стране, выбирать мэров, депутатов и самого президента.

Де-факто вынужденно уехавшие (да и оставшиеся) беларусы уже лишены своего гражданства. Им оставили только "право" платить налоги. Потому юридическое "лишение" паспорта – очередной ничем не обоснованный популистский жест режима, не значащий ничего, кроме полной девальвации основ права в стране.

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#NAUdigest
Дайджест НАУ: Новости Переходного Кабинета Беларуси, встречи с чешскими политиками, мероприятия в Музеі Вольнай Беларусі и открытие Беларуской школы в Варшаве

Переходный Кабинет Беларуси опубликовал свое первое постановление. Глава НАУ, заместитель Руководителя Кабинета и представитель по транзиту власти Павел Латушко провел ряд встреч с политиками и чиновниками Чехии. В Варшаве открылась Беларуская школа, куда записались более 150 учеников. В Музеі Вольнай Беларусі состоялись очередные мероприятия. Подробности – в карточках.

Вы также можете внести вклад в Новую Беларусь, в частности:
поделиться с нами данными о тех, кто совершал преступления против сторонников перемен;
поддержать нас финансово – каждый рубль будет использован во благо страны;
требовать от нелегитимной власти раскрывать важную для общества информацию;
– передавать экспонаты в Музей Вольнай Беларусі (пишите в чат-бот @nau_by_bot), посещать его мероприятия в Варшаве и подписаться на аккаунт в Instagram.

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдні:

- варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. 14 верасня а 18.00;

- канферэнцыя "Некоммерческие обьединения в Польше". Беларускія і польскія прафесіяналы распавядуць удзельнікам канферэнцыі ўсё пра арганізацыю, фінансаванне і кіраванне некамерцыйнымі арганізацыямі ў Польшчы. Удзел у канферэнцыі вольны, папярэдняя рэгістрацыя на сайце. 17 верасня (11.00-11.30 - пачатак рэгістрацыі);

- Вечар "Плошчы Перамен" у Варшаве. У праграме ўзнаўленне мурала "Дыджэі перамен", выступы музыкантаў, якія былі гасцямі Плошчы Перамен у Мінску, беларускія кніжныя навінкі ад Фонду Kamunikat.org, цёплая гарбата і пачастункі ад актывістаў Плошчы Перамен. 18 верасня а 17.00.

Адрас
: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.

Аліна Коўшык, беларуская журналістка, тэлевядучая, прадусарка, трэнерка, гісторык па адукацыі, стваральніца сацыяльных праектаў. Апошнія 15 гадоў працавала на «Белсаце», дзе была вядучай Студыі Белсат, праграм «ПраСвет» і «54%». Акрамя таго, Аліна была сузаснавальніцай Цэнтру Беларускай Салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба Беларускі Варшавы. Ідэйная натхняльніца мапы беларускага бізнесу www.bymapka.me. (Вяла першы беларускамоўны кулінарны блог.)

Чым Аліна Коўшык будзе займацца падчас працы ў Кабінеце?

– Ствараць стратэгію Нацыянальнага Адраджэння Беларусі
– Папулярызаваць веды па гісторыі, культуры і беларускай мове
– Рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ.
– Каардынаваць працу інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры.
– Спрыяць супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі.

Сярод яе стратэгічных задачаў – наладжванне працы з міжнароднымі партнёрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэння падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэннем працоўных камісій па адраджэнні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы.

Сардэчна вітаем у камандзе!
#NAUreport
"Координационный Совет 2.0". В чем суть реформы?

Ответственный в НАУ за стратегическое планирование и координацию Валерий Мацкевич в интервью "Еврорадио".

https://youtu.be/qj9sl8c91lU

Новую конфигурацию демсил, которую анонсировали на недавней конференции в Вильнюсе, сформируют две взаимосвязанные структуры: реорганизованный Координационный Совет (представительный орган) и Объединённый Переходный Кабинет (исполнительный орган).

Почему важен Координационный Совет?

Координационный Совет – легитимный орган, представляющий интересы беларуского народа, успевший получить международное признание, которое отражено, в том числе, в документах Европарламента и Сената США.

При этом КС должен стать по-настоящему представительным: в его состав войдёт максимально широкий спектр представителей демократических сил и инициатив гражданского общества.

Для обеспечения представительности выдвигать делегатов в КС смогут политические структуры, инициативы гражданского общества, а также сообщества Беларуси по секторам, которые, в свою очередь, формируются из соответствующих сегментов по роду деятельности, таких как образование и культура, экология, структуры диаспор и другие.

Предполагается, что реформированный Координационный Совет получит право на публичных слушаниях согласовывать членов Объединенного Переходного Кабинета и принимать от них отчет о проделанной работе.

В обозримом будущем может быть обеспечена возможность прямого избрания членов КС за счет технических возможностей диджитал-платформы путем открытого голосования.

Полный состав Координационного Совета может достигать 130 членов, из которых 25-30 – это члены действующего основного состава совета.

Процесс реформирования Координационного Совета планируется завершить 30 ноября. Подробности процедуры выдвижения делегатов будут опубликованы в ближайшее время в независимых СМИ и ресурсах КС.

Больше информации о реформе КС – в полной версии интервью: https://youtu.be/X0OpjeRCZ80

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ:
https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдні:

гістарычны квэст "Шляхамі Францыска Скарыны" – пазнавальная інтарактыўная гульня паводле гістарычных падзей і жыццёвага шляху нашага славутага земляка. Папярэдняя рэгістрацыя тут. 20 верасня а 18.00;

– стаўшыя ўжо традыцыйнымі беларускія танцы разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. 21 верасня а 18.00;

спектакль "Последетство" – выніковая праца студэнтаў тэатральнага курса "Свободный художник" – праекта Беларуского Свободного театра пры падтрымцы Цэнтра беларускай салідарнасці і мэрыі Варшавы. Спектакль заснаваны на дакументальных гісторыях беларускіх і украінскіх падлеткаў, вымушаных разам з бацькамі з'ехаць ад палітычных рэпрэсій у Беларусі ці ад вайны ва Ўкраіне. Уваход вольны. Папярэдняя рэгістрацыя тут. 25 верасня а 19.15.

Акрамя таго да 25-га верасня (уключна) працуе выстава графікі Зьмітра Шапавалава "Нарысы з мінулага". Час працы: з 16.00 па 20.00.

Адрас: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Плошча Перамен у нашых сэрцах

https://youtu.be/2o-hpCdK9cM

У лістападзе 2020-га года ў "кацёл" мiнскага двара на Чарвякова з тысячамі вольных беларусаў зліліся слёзы і ўсмешкі, шчымлівая скруха і цеплыня яднання. Агульная надзея. Агульная мэта. Агульны страх. І ўсё ж – агульная рашучасць.

У нядзелю 18 верасня мы перажывалі гэтыя пачуцці зноў – усё разам. У Музеі Вольнай Беларусі, ва ўтульнай атмасферы і пад любімую музыку Лявона Вольскага, Уладзіміра Пугача, "Дома сувязі", Lity Taler і Вольнага хора.

Для гасцей мерапрыемства арганізатары аднавілі Мурал Перамен і атмасферу тых хвалюючых дзён, каб кожны з вольных беларусаў, якія прыйшлі сюды, зноў адчуў сілу яднання ў агульнай барацьбе.

"Мы не маем права забыцца на тых, хто страціў сваю жыццё ў барацьбе. Раман Бандарэнка, Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў, Вітольд Ашурак. Гэта ўсе тыя, хто сапраўды ахвяраваў сабой дзеля таго, каб Беларусь была вольная і свабодная. Ці будуць перамены? Ці мы верым у тое, што яны адбудуцца? Я – веру" – сказаў пад апладысменты Павел Латушка, які далучыўся да гасцей вечара.

Прысутным таксама паказалі здымкі з фотаархіва тых дзён, пачаставалі гарбатай і прапанавалі паўдзельнічаць у майстар-класе, ахвяраванні ад якога накіравалі Сцяпану Латыпаву.

#НАУ
@nau_belarus
Ядзерныя грыбы – рэцэпт перамогі "рускага міру"

Заява прадстаўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях транзіту ўлады.

https://youtu.be/_EQ9JRN8_xE

Сёння Міжнародны дзень міру і пуцінская Расія жадала б, каб ён увайшоў у гісторыю як дзень "рускага міру".

Пра гэта б марылі ў звар'яцелай ад крыві Расіі. Аб гэтым бы марыў і прарасейскі рэжым крамлёўскай марыянеткі Лукашэнкі.

Гарматнае мяса і ядзерныя грыбы – такім у сваёй хворай свядомасці яны прадстаўляюць рэцэпт перамогі.

Але гэтага не здарыцца. Сённяшні дзень не зменіць ход гісторыі. Гучныя заявы кіраўніка крыважэрнай імперыі не адменяць яе паразы і падзення.

Гучныя заявы не адменяць перамогу Украіны, яны не адменяць падтрымку Украіны з боку ўсяго цывілізаванага свету, якая няўхільна расце.

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі патрабуе і будзе дабівацца безумоўнага вываду ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі з тэрыторыі Беларусі.

Дзеянні краіны-агрэсара Расіі і марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі ўяўляюць для Беларусі прамую пагрозу страты незалежнасці і суверэнітэту.

Мы будзем аказваць усямерную падтрымку Украіне па адбіцці ваеннай агрэсіі Расіі, абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, у т.л. шляхам арганізацыйнай і тэхнічнай падтрымкі беларускага добраахвотніцкага і партызанскага руху ў барацьбе за адстойванне незалежнасці Беларусі і Украіны.

Як прадстаўнік Кабінета па пытаннях транзіту ўлады звяртаюся да беларусаў з заклікам быць гатовымі да прымянення натуральнага права на паўстанне і супраціўленне:

• Уступаць у шэрагі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і план "Перамога".

• Сабатаваць любыя віды мабілізацыі, абвешчанай марыянеткай Лукашэнкам, у т.л. у сферы эканомікі.

• Ажыццяўляць любыя дзеянні, накіраваныя на барацьбу з расійскімі акупантамі, падтрымку Украіны і адхіленне рэжыму Лукашэнкі ад улады.

Заклікаю ўсіх нашых міжнародных партнёраў ва ўльтыматыўнай форме прымяніць увесь даступны інструментар для ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай пазбаўлення Расіі яе адзінага саюзніка ў вайне.

"Рускі мір" асуджаны не ўвайсці, а з ганьбай адысці ў гісторыю разам з Пуціным і яго марыянеткай Лукашэнкам.

Але
вельмі шмат залежыць ад хуткасці прыняцця рашэнняў і рашучасці нашых сумесных дзеянняў па падтрымцы Украіны і адстойванні незалежнасці Беларусі.

Час дзейнічаць!

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Відэа на беларускай мове: https://youtu.be/_EQ9JRN8_xE
Відэа на расійскай мове:
https://youtu.be/bsy8mzPoXFc
Заява Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
«Аб прад'яўленні патрабаванняў да Расійскай Федэрацыі
па безумоўным вывадзе войскаў
з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»



Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі:

1. Патрабуе ад Расійскай Федэрацыі безумоўнага, неадкладнага і поўнага вывядзення ўсіх сваіх войскаў і ваенных аб'ектаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

2. Лічыць несапраўднымі двухбаковыя пагадненні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, якiя пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

3. Лічыць неабходным выхад Рэспублікі Беларусь з ваенна-палітычных і эканамічных саюзаў з Расійскай Федэрацыяй і выбудоўванне новай рэгіянальнай сістэмы бяспекі з удзелам дзяржаваў, якія прызнаюць і паважаюць незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і нацыянальную ідэнтычнасць Рэспублікі Беларусь.

4. Звяртаецца да міжнароднай супольнасці – Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі па Бяспецы і Супрацоўніцтве ў Еўропе, Рады Еўропы, Еўрапейскага Саюза, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады і іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацый – з заклікам падтрымаць сваю заяўленую палітыку па забеспячэнні незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь комплекснымі практычнымі захадамі ва ўзаемадзеянні з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.

5. Будзе дабівацца дэакупацыі Рэспублікі Беларусь усімі даступнымі сродкамі на падставе нормаў і прынцыпаў міжнароднага права.


21.09.2022
Вільня, Варшава, Талін.


Цалкам тэкст заявы ў далучанам дакуменце.