Наша Ніва
25.8K subscribers
63.6K photos
9.65K videos
2 files
49.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Памёр пісьменнік Мілан Кундэра

Яму было 94 гады. Найбольш вядомы ягоны раман — «Невыносная лёгкасць быцця».

https://nashaniva.com/321447

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Цела Алеся Пушкіна аддалі сваякам, і сёння яго прывязуць у вёску Бобр, дзе ён жыў

Пра гэта паведаміла @radiosvaboda са спасылкай на крыніцу.
Футбаліст з чэмпіянату Беларусі пераходзіць у каманду нумар два ў Францыі. Як такое магчыма?

«Энергетык-БДУ», які знаходзіцца на апошнім месцы табліцы з-за дамоўных матчаў, блізкі вядзе перамовы з французскім «Лансам» наконт свайго ўзбецкага абаронцы Абдукадзіра Хусанава. Сам футбаліст ужо ўпэўнены ў пераходзе. 

https://nashaniva.com/321450

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Уладзімір Зяленскі назваў вынікі саміту НАТА «добрымі»

Падчас супольнай прэс-канферэнцыі з генсакам альянсу Енсам Столтэнбергам прэзідэнт Украіны падзякаваў лідарам краін-саюзніц за падтрымку Украіны вайсковай дапамогай. Таксама ён выказаў падзяку за рашэнне скараціць шлях Кіева ў альянс.

«Вынікі саміту НАТА добрыя, але калі было запрашэнне [Кіева ў альянс], яны былі б ідэальнымі, — адзначыў Уладзімір Зяленскі. — Украіна разумее, што не можа быць сябрам НАТА, пакуль ідзе вайна. Але выразныя сігналы аб тым, што гэта адбудзецца, сёння гучалі ўпэўнена. Я так разумею, што гэта адбудзецца тады, калі будзе бяспечна на нашай зямлі».

У сваю чаргу, Столтэнберг паўтарыў, што Украіна як ніколі блізкая да НАТА, але яе запросяць у альянс, калі саюзнікі пагодзяцца, што выкананы ўсе ўмовы.
Касетныя боепрыпасы зменяць правілы гульні ў барацьбе супраць Расіі — міністр абароны Украіны

Паводле Аляксея Рэзнікава, партнёры Украіны будуць праінфармаваныя аб прымяненні і дзеянні касетных боепрыпасаў.

https://nashaniva.com/321456

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Другі дзень суда над Мажэйкам і Юргілевіч. Адвакатка заявіла, што яе трымаюць у «скоцкіх умовах»

Следства сцвярджае, што Юргілевіч расказала па тэлефоне Мажэйку пра сваё звальненне з адвакатуры і пра прысуд Алесю Пушкіну. Пракурор спрабуе даказаць, што менавіта Павал размясціў гэтую інфармацыю на «Белсаце». Спосаб, час і асобы перадачы пры гэтым не ўстаноўленыя, піша @radiosvaboda.

https://nashaniva.com/321459

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Прэзідэнт Літвы назваў Беларусь расійскай губерняй Гітанас Наўседа лічыць, што Беларусь апошнім часам стала рэальнай праблемай для НАТА. https://nashaniva.com/321342 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Аб'яднаны пераходны кабінет адказаў Наўседзе на заяву пра тое, што Беларусь — расійская губерня

«Спрыяе яшчэ большай ізаляцыі нашай краіны і нашага народа».

https://nashaniva.com/321460

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Гэта не артыст пакалення, яго ведаюць толькі ў тусовачцы». У твітары разгарэлася «бітва за Вольскага»

Розныя пакаленні пасварыліся паміж сабой наконт вядомага музыкі і беларускай культуры. 

https://nashaniva.com/321452

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кніга пра кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова выйдзе ў выдавецтве «Янушкевіч»

«Гэта вялікі гонар», — напісаў аўтар кнігі Дзяніс Марціновіч.

https://nashaniva.com/321468

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры

Пра гэта @radiosvaboda расказаў сябра памерлага. Цела Алеся Пушкіна плануюць прывезці ў Бобр сёння каля 21-й гадзіны.

Дакладны час і месца разьвітання з памерлым пакуль удакладняюцца.
У Дзярждуме Расіі расказалі, куды дзеўся Суравікін

Версія не вельмі пераканаўчая.

https://nashaniva.com/321470

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«А, злавілі гэтую с*ку». Чым скончылася для дзяўчыны пародыя на Лукашэнку, які расказваў, скуль рыхтаваўся напад на Беларусь

Кароткае відэа для тыктока, знятае неўзабаве пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, стала прычынай ад'езду з радзімы Даны Чвяляевай. @radiosvaboda паразмаўляла з дзяўчынай.

https://nashaniva.com/321467

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украіна пачала перамагаць Расію ў артылерыйскай вайне

Украіна знішчыла ў 4 разы больш артылерыйскіх гармат з пачатку контрнаступлення, чым страціла, падлічыў Forbes.

https://nashaniva.com/321480

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кардынал Гуджэроці расказаў пра свой нядаўні візіт у Беларусь

«Цудоўнае свята народа, які пакутуе ў цішыні».

https://nashaniva.com/321481

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры Пра гэта @radiosvaboda расказаў сябра памерлага. Цела Алеся Пушкіна плануюць прывезці ў Бобр сёння каля 21-й гадзіны. Дакладны час і месца разьвітання з памерлым пакуль удакладняюцца.
З’явілася інфармацыя пра час развітання з мастаком Алесем Пушкіным

Развітанне ў Бабры пачнецца заўтра а 10-й раніцы ў двары па вул. Горная, 4. Паніхіда — у 12:30.

Пахаванне плануецца ў 13:30.
Наша Ніва
Суддзя, вядомая многім палітвязням, і пракурор з медалём ад Лукашэнкі Хто судзіў Алеся Пушкіна? https://nashaniva.com/321093 Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака?

Ход справе супраць мастака Алеся Пушкіна, які загінуў у няволі, далі прарасійская актывістка і абласны чыноўнік.

https://nashaniva.com/321466

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
«Ведалі, дзе спыніўся на адпачынак таварыш генерал». Украінцы знішчылі яшчэ аднаго расійскага генерала 51-гадовы Алег Цокаў быў намеснікам камандуючага Паўднёвай вайсковай акругай. https://nashaniva.com/321397 Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Дзярждуме РФ пацвердзілі гібель генерала Цокава

Дэпутат Дзярждумы Андрэй Гурулёў, былы камандуючы 58-й арміяй, у эфіры «Расіі 1» пацвердзіў, што ва Украіне загінуў камандзір 144-й мотастралковай дывізіі генерал-лейтэнант Алег Цокаў.

«На жаль, ён па-геройску загінуў, гэты чалавек заслугоўвае вялікай павагі, мае шалёны аўтарытэт ва ўзброеных сілах, і гэта праўда», — заявіў Гурулёў.

Ён таксама распавёў, што Цокаў у верасні 2022 года быў цяжка паранены, але вярнуўся на вайну.
Forwarded from Бальзам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У серфінгістаў Сан-Дыега з'явіўся незвычайны «калега» — маленькі цюлень Сэмі

Жывёла заскоквае на дошкі да серфінгістаў і разам з імі катаецца на хвалях. Ён не проста ляжыць побач са спартсменамі, але і сам намагаецца дапамагчы «злавіць хвалю». Кажуць, што Сэмі абсалютна здаровы цюлень, але з вельмі дзіўнымі паводзінамі.
Зяленскі ў Вільні спыняўся ў гатэлі з беларускай назвай

Літоўскія журналісты даведаліся, у якіх гатэлях падчас саміту НАТА спыняліся сусветныя лідары. Прэзідэнта Украіны пасялілі ў найстарэйшай гасцініцы горада.

https://nashaniva.com/321492

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сілавікі разграмілі кватэру Дзяніса Дудзінскага ў Мінску

Метады, характэрныя для крымінальных груповак, сталі ўжывацца лукашыстамі супраць тых вядомых апазіцыйных дзеячаў, якія знаходзяцца за мяжой і да якіх немагчыма дацягнуцца.

https://nashaniva.com/321494

Без VPN — па гэтай спасылцы.