Наша Ніва
27.2K subscribers
59.9K photos
9.25K videos
2 files
45.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
ВІДЭАНАВІНЫ: Смерць маёра: пакрыўдзіўся на жонку / У Быхаве загінула дзіця / Планы Лукашэнкі і яго сілавікоў на «вагнераўцаў»

Стала вядома, у якім стане прывезлі ў бальніцу Алеся Пушкіна: прабадная язва і перытаніт. Маёр міліцыі пасварыўся з жонкай і пакінуў сіротамі іх чацвярых дзяцей. Планы на наймітаў: Мінабароны і МУС хочуць, каб забойцы навучалі беларускіх салдат і сілавікоў. Як судзяць журналіста Мажэйку і адвакатку Юргілевіч. Дзе ў Беларусі самыя высокія заробкі: гэта не Мінск.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/G047azMrh_s
«Мы не Amazon»

Брытанскі міністр абароны просіць Украіну быць больш удзячнай за аказаную дапамогу.

https://nashaniva.com/321497

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
Афінскі Акропаль упершыню ў гісторыі ўводзіць абмежавальныя меры з-за наплыву турыстаў

Сістэму часовых інтэрвалаў, кропак уваходу для турыстычных груп і электронных квіткоў увядуць пасля рэзкага павелічэння колькасці наведвальнікаў пасля пандэміі, што справакавала велізарныя чэргі ля падножжа храма і лішкі смецця. Колькасць наведванняў толькі ў перыяд з чэрвеня па пачатак ліпеня 2023 года павялічыліся на 80% у параўнанні з 2019 годам.

Акропаль — самае наведвальнае месца ў Грэцыі: штодня ён прыцягвае больш за 17 тысяч чалавек.
Forwarded from Бальзам
Дырэктарка найбуйнейшай у свеце сеткі кінатэатраў AMC Элізабэт Франк заявіла, што ўжо больш за 20 тысяч людзей купілі квіткі на «Барбі» і «Опенгеймера» ў адзін і той жа дзень

Фільмы пра стваральніка атамнай бомбы і ляльку выходзяць у адзін дзень — 21-га ліпеня. Улічваючы, што працягласць «Опенгеймера» складае 3 гадзіны, а «Барбі» будзе ісці амаль 2 гадзіны, уладальнікам падвойных квіткоў давядзецца няпроста.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Джо Байдэн згадаў пра Беларусь падчас свайго выступлення ў Вільні пасля заканчэння саміту НАТА

Байдэн сказаў, што ва Украіне, Беларусі, Малдове, Грузіі людзі працягваюць змагацца за свабоду. «Мой мэсэдж ім — не спыняйцеся».
Forwarded from Бальзам
Як паводзіць сябе, калі падарожнічаеш у кампаніі?

Нехта хоча ў кавярню, нехта — у туалет, а хтосьці прагне як мага хутчэй убачыць славутасці. Планаваць падарожжа ўжо ў працэсе падарожжа — такая сабе ідэя, а падарожныя стрэсы ў спалучэнні з розніцай характараў могуць ператварыць адносіны ў кашмар.

Як пазбегнуць найгоршых сцэнароў? Чытайце тут.
Галоўнае за 12 ліпеня

«Шанцаў на выратаванне не было». Падрабязнасці смерці мастака Алеся Пушкіна

«Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака

«Мой мэсэдж ім — не спыняйцеся». Джо Байдэн у сваім выступленні ў Вільні згадаў пра Беларусь

Зяленскі ў Вільні спыняўся ў гатэлі «Нарач»

Смерць маёра: пакрыўдзіўся на жонку / У Быхаве загінула дзіця / Планы Лукашэнкі і яго сілавікоў на «вагнераўцаў». Глядзіце ВІДЭАнавіны за 12 ліпеня

«А, злавілі гэтую с*ку». Чым скончылася для дзяўчыны пародыя на Лукашэнку, які расказваў, скуль рыхтаваўся напад на Беларусь

На Віцебшчыне з пачатку года судзяць ужо восьмага дэпутата

Сілавікі разграмілі кватэру Дзяніса Дудзінскага і Кацярыны Раецкай у Мінску

Аб'яднаны пераходны кабінет адказаў на словы Наўседы, што Беларусь — расійская губерня

«Гэта не артыст пакалення, яго ведаюць толькі ў тусовачцы». У твітары разгарэлася «бітва за Вольскага»
«Паступленне ў Расію з аднакласнікамі абмяркоўвалі толькі да вайны»

Беларускія выпускнікі расказалі пра будучыню, сістэму вышэйшай адукацыі і рэпрэсіі ва ўніверсітэтах.

https://nashaniva.com/321502

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка пераслаў у Бразілію падарунак

Але, улічваючы спецыфіку гэтай краіны, выбар прэзента як мінімум дзіўны.

https://nashaniva.com/321503

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ціханоўская сустрэлася з Байдэнам — «Радыё Свабода»

Карэспандэнту @radiosvaboda стала неафіцыйна вядома, што Святлана Ціханоўская пасля прамовы прэзідэнта ЗША мела сустрэчу з амерыканскім лідарам. Падрабязнасці абяцаюць даць неўзабаве.
Вышыванка Алены Зяленскай, мятная двойка прэм'ера Даніі, нюдавыя туфлі Каі Калас і штаны-палаца Джорджы Мелоні. Якія касцюмы абралі палітыкі для сустрэчы НАТА ў Вільні

Кацярына Гардзеева разабрала, якія касцюмы - і гальштукі - абіралі зоркі палітычнага небасхілу для сустрэч у межах гэтага мерапрыемства.

https://nashaniva.com/321479

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларусы Тбілісі, Рыгі, Батумі, Шчэціна, Бостана, Вільні, Варшавы, Беластока, Кракава правялі новыя акцыі памяці замучанага ў турме мастака-палітвязня Алеся Пушкіна

Мы публікуем малую частку атрыманых фотаў і відэа.