Наша Ніва
27.4K subscribers
59.1K photos
9.14K videos
2 files
44.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У цэнтры Мінска, на праспекце і плошчы Незалежнасці сітуацыя спакойная.

Праезд па праспекце Незалежнасці і паркоўка на прылеглых да яго вуліцах адкрытыя. Рэзерв сілавікоў, як і кожны дзень апошнія два тыдні, размешчаны ў раёне стадыёна "Дынама". Надзвычайнай канцэнтрацыі сілавікоў ен назіраецца @nashaniva
Витебский доктор Владимир Мартов выступил с заявлением о ситуации в Беларуси.

«Вся система государства подняла руки перед бесчинствующими молодчиками?»

https://news.tut.by/society/697514.html?tg
Вядомы доктар з Віцебска выступіў з рэзкай крытыкай і таго, што адбываецца ў краіне, і непасрэдна міністра ўнутраных спраў Караева, і Следчага камітэта, і пракуратуры. "Эти преступления не имеют срока давности". Глядзі вышэй.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Знайшлося відэа, як Мікіта Крыўцоў з нацыянальным сцягам стаіць вочы ў вочы з міліцыяй на паслявыбарчым пратэсце ў Маладзечне (хлопец са сцягам). Відэа @MolovTG.

Гэтае відэа дае адказ на пытанне, ці ўдзельнічаў Крыўцоў у дэманстрацыях. Так, удзельнічаў.

Нагадаем, што Крыўцоў знік 12 жніўня. Учора яго знайшлі ў пятлі ў лесапарку ў Партызанскім раёне Мінска.
Следователи выясняют обстоятельства смерти 28-летнего мужчины

Вчера, 22 августа, в лесополосе вблизи одного из домов на ул.Парниковой в Минске обнаружено тело 28-летнего молодого человека без признаков жизни. На место происшествия выбывала следственно-оперативная группа. По предварительным данным, его смерть не носит криминальный характер, видимых телесных повреждений на теле не обнаружено.

По данному факту проводится проверка, для установления точной причины смерти назначена судебно-медицинская экспертиза, производство которой поручено специалистам ГКСЭ.

Указанный молодой человек числился без вести пропавшим с 12 августа текущего года. Со слов супруги, незадолго до произошедшего они приняли решение о разводе. Стоит отметить, что молодой человек не привлекался к административной ответственности за участие в несанкционированных массовых мероприятиях и не задерживался по указанному поводу.

⚠️ Ряд интернет-ресурсов поспешили связать исчезновение и гибель мужчины с происходящими событиями в стране, что не соответствует действительности. Авторы некоторых ресурсов целенаправленно придают каждому информационному поводу политическую окраску. Обращаем внимание СМИ на недопустимость распространения недостоверной информации.
На вежы на Залатой Горцы павесілі два нацыянальныя сцягі.
"Мы не дадим вам, пидарасы, разорвать нашу страну". Карэспандэнт расійскага агенцтва ТАСС расказаў, як яго затрымалі і білі 11 жніўня.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=636945800283979&id=100019056942159
«Очередь на въезд в Минск по гродненской трассе. Снято в р-не Таборов»
На ўездзе ў Мінск з боку Гродна - агромная колькасць транспарту, затор у кірунку Мінска. Гэта звязана з тым, што ДАІ перакрыла адну паласу, выбарачна спыняе машыны і правярае. @nashaniva Гэта, верагодна, звязана з Маршам Новай Беларусі, які мае адбыцца сёння ў Мінску.
Плошча Незалежнасці і праспект Незалежнасці не перакрытыя, праезд па іх свабодны, на вуліцах атмасфера спакойная, паведамляе карэспандэнт @nashaniva. Машыны з сілавікамі, якія ад 9 жніўня штодзень прыязджаюць на дзяжурства ў цэнтр, сёння стаяць на вуліцах Савецкай, Камсамольскай, Валадарская, Берсана, Свярдлова, каля стадыёна "Дынама". Гэта, верагодна, звязана з Маршам Новай Беларусі
Група рабочых Мінскага завода колавых цягачоў рушыла па Партызанскім праспекце ў бок цэнтра Мінска Фота @nashaniva
У Мінску адменены пралукашэнкаўскі аўтапрабег, паведаміла АТН. Гэта звязана з тым, што сёння ў горадзе чакаецца агульнанацыянальны Марш Новай Беларусі.
Зачыненыя станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская і плошча Перамогі - метрапалітэн.
АНТ назвала нашу краіну "Белоруссия". Магчыма, гэта вынік таго, што бастуючых працаўнікоў дзяржаўнага тэлебачання замянілі расійскія штрэйкбрэйхеры. Кадр заўважыў @mc_maxim. Гэты ролік пра беларускіх дактароў круцяць і посцяць усе дзяржаўныя СМІ.
На Трактарным заводзе сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек са стылізаванымі бел-чырвона-белымі сцягамі МТЗ @nashaniva. Гэта сёння ў Мінску чакаецца агульнанацыянальны Марш новай Беларусі.
Да МТЗ прыехала група шахцёраў Беларуськалія, каб далучыцца да трактаразаводцаў на Маршы за новую Беларусь. Фота @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калона рабочых ад МТЗ рухаецца ў цэнтр на Марш новай Беларусі. Відэа @nashaniva
На трасах Маладзечна - Мінск, Гродна - Мінск рух запаволены. ДАІ перакрыла адну з палос, правяряюць машыны выбарачна — чытачы @nashaniva.
Жонка Мікіты Крыўцова расказала Нашай Ніве: Цяпер я, а таксама мама і тата Мікіты — у Мінску ў Следчым камітэце. Нас апытваюць. Апазнанне цела адбудзецца толькі заўтра. Мне сказалі, што на апазнанне не пусцяць нават адваката. Пахаваюць Мікіту ў Маладзечне, дата развітання пакуль невядомая.

На фота: Мікіта са сваёй дачкой на адной з выбарчых акцый. Фота з яго сацсетак