Наша Ніва
27.3K subscribers
59.8K photos
9.24K videos
2 files
45.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
"На трасе Магілёў-Мінск стаіць два пасты. Адзін у Прывольным, адзін — каля запраўкі А-100. Таксама адна паласа закрытая, але нікога не спынялі пры мне" — чытач @nashaniva
Людзі рухаюцца ў цэнтр з боку Грушаўкі. Фота @nashaniva
Ручаінка людзей цячэ ў цэнтр каля Мотавела на Партызанскім праспекце. Фота @nashaniva
Ручаінкі людзей на плошчы Якуба Коласа зліваюцца ў суцэльны паток — карэспандэнт @nashaniva. Нагадаем, што метро Плошча Перамогі, Кастрычніцкая, Купалаўская, Плошча Леніна закрытыя сёння
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паток людзей у цэнтр са сцягамі на вуліцы Кальварыйскай па стане на 13:30. Відэа чытача @nashaniva
На праспекце Незалежнасці, асноўных праспектах горада, плошчы Незалежнасці і вуліцах атмасфера мірная і святочная. Усюды ідуць калоны ці цякуць ручаінкі людзей са сцягамі і плакатамі. А вось каля Стэлы на праспекце Пераможцаў выстаўленае ачапленне, паведамляюць чытачы @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Атмасфера на праспекце Незалежнасці ў раёне плошчы Перамогі. @nashaniva
Мінабароны выцягнула стары фэйк пра нацыянальныя сцягі. Апраўдвае гэтым ачапленне вакол Стэлы, якая ў мінулую нядзелю стала эмацыйным цэнтрам шматсоттысячнай дэманстрацыі супраць дыктатуры (капслок у арыгінале):

МЫ НЕ МОЖЕМ СПОКОЙНО СМОТРЕТЬ, КАК ПОД ФЛАГАМИ, ПОД КОТОРЫМИ ФАШИСТЫ ОРГАНИЗОВЫВАЛИ МАССОВЫЕ УБИЙСТВА БЕЛОРУСОВ, РУССКИХ, ЕВРЕЕВ, ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ ДРУГИХ НАЦИОНАЛЬНОСТЕЙ - СЕГОДНЯ ОРГАНИЗУЮТСЯ АКЦИИ В ЭТИХ СВЯЩЕННЫХ МЕСТАХ. МЫ ЭТОГО ДОПУСТИТЬ НЕ МОЖЕМ!
ПОЭТОМУ С СЕГОДНЯШНЕГО ДНЯ МЫ БЕРЕМ ИХ ПОД НАШУ ОХРАНУ И ЗАЩИТУ.

КАТЕГОРИЧЕСКИ ПРЕДУПРЕЖДАЕМ: В СЛУЧАЕ НАРУШЕНИЯ ПОРЯДКА И СПОКОЙСТВИЯ В ЭТИХ МЕСТАХ - ВЫ БУДЕТЕ ИМЕТЬ ДЕЛО УЖЕ НЕ С МИЛИЦИЕЙ, А С АРМИЕЙ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А гэта перакрыжаванне Партызанскага праспекта - Аранскай з вуліцай Леніна. Тут таксама вялікая калона рухаецца ў цэнтр. @nashaniva
Калона павярнула на Леніна і рухаецца ў бок цэнтра.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З вуліцы Леніна тысячы людзей рухаюцца на праспект Незалежнасці. @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Атмасфера на плошчы Незалежнасці. З боку вуліцы Маскоўскай людзей не прапускаюць. @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Гродне таксама выйшлі некалькі тысяч чалавек. Сярод іх шмат пенсіянераў. Відэа чытача @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Проста бясконцыя плыні людзей ідуць на плошчу Незалежнасці па праспекце. @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тысячы людзей праходзяць міма будынкаў КДБ і МУС. Ад скрыжавання з Леніна людзі выходзяць проста на дарогу. @nashaniva
На праездзе ад вул. Валадарскага да Плошчы Незалежнасці дэманстрантаў здымаюць на відэакамеру, размешчаную ў машыне медыцынскай службы. @nashaniva
На плошчы Незалежнасці ўлады ўключылі дынамікі, з якіх папярэджваюць, што грамадзяне парушаюць заканадаўства, а таксама круцяць савецкія песні 1950-1960-х
@nashaniva
Афіцыянты Sea Food Bar падтрымліваюць мітынгоўцаў. @nashaniva