Наша Ніва
27.2K subscribers
59.9K photos
9.25K videos
2 files
45.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
За некалькі секунд да таго, як пацярпела наша журналістка Наталля Лубнеўская.
Проспект Победителей в Минске вечером 10 августа.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Па дэманстрантах каля Рыгі зноў лупяць гранатамі, спецыяльная машына разбівае барыкады.
Адбылася зачыстка Пушкінскай. Гэта здарылася пасля таго як большасць дэманстрантаў разышлася сама. Шэрагі сілавікоў кідалі пад ногі пазасталым дэманстрантам выбух-пакеты і стралялі ў іх шумавымі гранатамі. Пры наступе на дэманстрантаў сілавікі разбілі шкло ў аўтамабілях, якія стаялі перад іх шэрагам. Напэўна, яны лічаць, што ў гэтых аўтамабілях сядзяць дэманстранты.
Протесты возле Пушкинской в Минске вечером 10 августа.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY
Як па-вашаму, ці сыдзе Аляксандр Лукашэнка ў адстаўку, калі такія пратэсты супраць яго кіравання будуць працягвацца?
Anonymous Poll
23%
так
24%
не
53%
залежыць ад пазіцыі сілавікоў
Прэзідэнт Літвы заявіў, што ЕС варта абмеркаваць санкцыі ў дачыненні да Беларусі, паведамляе Delfi.
Аказваецца, дэманстранты стаялі таксама каля Маяка Мінска, гэта станцыя метро Усход. Там адбываецца разгон.

Пушкінская, Сурганава, Каменная Горка, Серабранка, Кальварыйская, Няміга, Якуба Коласа, Грушаўка, Міхалова, Малінаўка... Няпоўны спіс лакацый, дзе сёння збіраліся дэманстранты ў Мінску. Але галоўнай формай пратэсту быў рух аўтамабіляў, якія сігналілі, і ўзаемнае вітанне кіроўцаў з пешаходамі.
Ад галоўнага рэдактара Нашай Нівы Ягора Марціновіча прыйшла эсэмэска СОС. Гэта значыць, што ён затрыманы. Мы ведаем, што ён вяртаўся дахаты на сваёй машыне пасля асвятлення падзей на вуліцах.
2:02 ночы - новыя магутныя выбухі ў Мінску. Магчыма, яшчэ недзе разганяюць дэманстрантаў. Мы пакуль не ведаем, дзе адбыліся гэтыя выбухі і што гэта было.
СМЕРЦЬ ДЭМАНСТРАНТА Ў МІНСКУ. 10 ЖНІЎНЯ - НОВАЯ ЧОРНАЯ ДАТА БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ.
Калі вы бачылі, як гэта здарылася, напішыце ў наш @NashaNivaBot
Наша Ніва pinned «СМЕРЦЬ ДЭМАНСТРАНТА Ў МІНСКУ. 10 ЖНІЎНЯ - НОВАЯ ЧОРНАЯ ДАТА БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ. Калі вы бачылі, як гэта здарылася, напішыце ў наш @NashaNivaBot»
Вось як пачыналася супрацьстаянне сілавікоў і мітынгоўцаў. Фоты: Надзеі Бужан.