Яшчэ адно жудаснае відэа з Мінска з'явіліся ў тэлеграм-каналах: машына ўразаецца ў шэраг АМАПаўцаў. Насілле спараджае насілле. Жахлівая спіраль насілля зацягвае Беларусь. Трэба тэрміновы выхад з рэжыму канфрантацыі.
Тэрыторыя каля метро Пушкінская ўяўляе сабой сюррэлістычную, апакаліптычную карціну: стаяць разбітыя сілавікамі аўтамабілі пратэстоўцаў, асфальт засыпаны бітым шклом.
Размах пратэстаў 9-10 жніўня быў такі, што нельга выключаць, што 11 жніўня ў краіне можа быць уведзены рэжым надзвычайнага становішча.