Наша Ніва
27.4K subscribers
59.2K photos
9.15K videos
2 files
44.8K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Новы сезон «Тэлебудкі»

Героем ютуб-праекта Сяргея Будкіна стаў палітолаг, старшыня літоўскага офіса Freedom House Віціс Юрконіс. У выпуску — аб праблемах беларусаў у Літве, агульную гісторыю і не толькі.

Вось некаторыя цытаты:

▫️«У Літву за апошні год больш за дзесяць тысяч чалавек прыехала. Наогул з Беларусі — з'ехала больш за сто тысяч чалавек. Гэта траўма для многіх людзей. Усе думалі, што гэта на тры месяцы».
▫️«Некаторыя літоўскія палітыкі кажуць, што беларусы хочуць манапалізаваць нашу гісторыю. Але зыходзьце з таго, што чым больш у Беларусі ВКЛ, тым менш Крамля».
▫️«Здарыўся цуд у цэнтры Еўропы, дзе многія не верылі, што такое магчыма. Думалі, пройдзе, як у 2015 годзе. Але тое, што было ў 2020-м — гэта паказчык таго, колькі можа грамадзянская супольнасць, беларуская дыяспара. У такой абстаноўцы стварыць цуд — гэта неверагодная гісторыя».

Цалкам размову глядзіце па спасылцы:
https://youtu.be/EF3P1QGIR0Q
На праспекце Дзяржынскага каля метро «Міхалова» ў Мінску заўважылі міліцэйскі УАЗ, які перакуліўся ў выніку аварыі.

На месца ДТЗ прыехала хуткая.

Калі вы сталі відавочцам аварыі, пішыце ў наш бот @nasa_niva_bot
Спецслужбы Польшчы: Беларускія сілавікі зарабляюць на нелегальнай міграцыі

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што міграцыйны маршрут з Беларусі нібыта аплачваецца мігрантамі, а даходы ад гэтага можна ацаніць у дзясяткі мільёнаў даляраў, піша Польскае радыё.

— Нашы звесткі кажуць пра тое, што ў залежнасці ад маршруту і магчымасцяў перапраўкі праз мяжу, мігранты плацяць ад 2 да 14 тысяч долараў ЗША за чалавека. Усё гэта паступленні ў бюджэт рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, — падкрэсліў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў Польшчы.

Паводле Жарына, сілавыя структуры Беларусі таксама нібыта зарабляюць грошы на нелегальнай міграцыі. У першую чаргу гэта тычыцца Памежнага камітэтата і КДБ. 
Як гэта — упершыню за 13 месяцаў пабачыць жонку ўсяго на гадзіну? Расказвае муж палітзняволенай Марфы Рабковай

Палітзняволенай праваабаронцы Марфе Рабковай далі дазвол на першае за 13 месяцаў зняволення спатканне са сваякамі. Яе муж Вадзім Жаромскі распавёў «Нашай Ніве», як прайшла гэтая каштоўная для абаіх гадзіна і якія галоўныя змены ён адзначыў у блізкім чалавеку.

Чытайце па спасылцы
Рэдактар «Камсамолкі» Уладзімір Сунгоркін у эфіры тэлеканала RTVI расказаў сваю версію затрымання журналіста Генадзя Мажэйкі ў маскоўскім аэрапорце:

«Неафіцыйна мы ведаем наступнае: калі ён прыехаў у аэрапорт Шарамеццева на рэгістрацыю рэйса ў Варшаву, да яго падышлі супрацоўнікі нашых (то-бок расійскіх — НН) спецслужбаў, зноў жа, я кажу «нашы» неафіцыйна, і сказалі: «Дарагі таварыш Мажэйка Генадзь, вы лічыцеся ў нас у спісах непажаданых персон і павінны пакінуць Маскву».

Як я разумею, ён адказаў: «Ахвотна пакіну, вось мой квіток у Варшаву». «Выбачайце, не-не-не, вы павінны пакінуць Маскву і вярнуцца туды, адкуль вы да нас прыбылі, вы павінны вярнуцца ў Мінск, і мы вам у гэтым дапаможам».

Па словах галоўнага рэдактара, Мажэйку правялі ў самалёт на рэйс у Мінск, там яго сустрэлі супрацоўнікі КДБ Беларусі і ўжо правялі зразумела куды. «І вось ён ужо на гэтую хвіліну каля двух тыдняў знаходзіцца там», — адзначыў Уладзімір Сунгоркін.
Гарадзенцу Ігару Бузуку прысудзілі два гады калоніі за вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на Кургане славы.

У ноч на 11 чэрвеня Ігар на ровары прыехаў да Кургана славы ў Гродне, прымацаваў да дзяржаўнага сцяга бел-чырвона-белае палотнішча і ўзняў яго.

Яго затрымалі ў ліпені памежнікі, калі мужчына спрабаваў перасекчы мяжу.

12 кастрычніка прайшоў суд — Ігару Бузуку прысудзілі два гады калоніі. Яго ўчынак суддзя расцаніў як здзек з дзяржаўных сімвалаў.
Праект Gulagu.net апублікаваў фота беларускага айцішніка Сяргея з аэрапорта ў Парыжы. Менавіта ў Францыі ён будзе прасіць палітычны прытулак.

Дзякуючы беларусу быў атрыманы вялізны відэаархіў катаванняў у расійскіх турмах.
Магістрантка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Бажэна Ярэміч, якая засядала ў прэзідыуме Усебеларускага народнага сходу побач з Міхаілам Мясніковічам, стала дырэктаркай і мастацкім кіраўніком Нацыянальнай школы прыгажосці.

22-гадовая Бажэна Ярэміч таксама ўваходзіць у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая займаецца распрацоўкай новай рэдакцыі дакумента.

Па спасылцы — архіўны матэрыял пра маладую юрыстку: "Што за загадкавая бландзінка сядзела ў прэзідыуме побач з Мясніковічам?"
«Перастала хадзіць на сесіі, але гэта не стала падставай, каб мяне выключыць». Дэпутатка расказала, як спрабуе пазбавіцца паўнамоцтваў

У лютым 2018 года 23-гадовую Вольгу Цесакову абралі ў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў. Пасада не аплачваецца, таму дэпутацкую нагрузку Вольга сумяшчае з асноўнай працай у лізінгавай кампаніі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў Цесакова пачала збор подпісаў за тое, каб адклікаць сваё дэпутацтва. Звязаліся з Вольгай і даведаліся, ці ўдалося ёй гэта.

Чытайце па спасылцы
Лізавета II цалкам адмовілася ад алкаголю: аказваецца, у свае 95 яна магла кульнуць чарачку вечарам

Дактары запэўніваюць: каралева не хварэе — гэта проста парада, каб у найлепшым стане адсвяткаваць налета 70-годдзе ўзыходжання манарха на трон.

Па звестках СМІ, брытанская каралева часам дазваляла сабе чарку па вечарах, а таксама магла выпіць сухое марціні перад абедам.
Узаемны недавер і самазабяспечанасць. Як кавід змяніў глабальную эканоміку

Да пачатку пандэміі кавіду свет рухаўся ў бок глабалізацыі і эканамічнага росту ва ўмовах вольнага гандлю. Цяпер жа мы маем надламаную эканамічную сістэму, дзе постпандэмічная празмернасць прапановы і недавер да замежных эканомік прымушае краіны імкнуцца да самазабяспечанасці.

Свету пагражае эканамічны нацыяналізм?

Меркаванне Яўгена Постнікава з Універсітэта Мельбурна чытайце па спасылцы.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі апублікаваў на сайце ведамства зварот да асабовага складу, у якім паведамляе, што ў выпадку надзвычайнага становішча ратавальнікі будуць са зброяй у руках спыняць беспарадкі:

«Наша міралюбівая краіна падвяргаецца пастаяннаму ціску звонку з боку розных дэструктыўных сіл. <...> У гэтым кантэксце вялікая роля ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі адводзіцца беларускім ратавальнікам.

Наш з вамі абавязак — забяспечыць бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва, устойлівае функцыянаванне аб'ектаў эканомікі, аператыўнае рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, захаваць унікальную прыроду нашай Радзімы.

Сёння на МНС, у выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча, ускладаюцца задачы па ахове важных аб'ектаў і спыненні беспарадкаў, калі трэба, то са зброяй у руках.

Пры гэтым дзяржавай гарантуецца прававая, сацыяльная і асабістая абарона работнікаў МНС, а таксама членаў іх сем'яў».
ГУБАЗіК яшчэ раз патлумачыў, ці будуць прыцягвацца да адказнасці падпісчыкі тэлеграм-каналаў

«Тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фарміраваннем, — тлумачыць начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі. — Калі ў яго статус экстрэмісцкага фарміравання, то яго падпісанты сапраўды могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. Што тычыцца падпіскі на каналы, якія прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, то яна пакуль не караецца.

Але пры адной умове: калі падпісант не аказвае падтрымку ў папулярызацыі канала, то-бок не рэпосціць, не пераводзіць грошай, не злівае туды інфармацыю. Калі пералічаныя дзеянні ёсць, то падпісчыкі, адпаведна, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці».

📍Нагадаем: ні тэлеграм-канал «Нашай Нівы», ні наш сайт, ні сацыяльныя сеткі не прызнаны ўладамі экстрэмісцкімі. Смела чытайце нас, падпісвайцеся, дзяліцеся навінамі з іншымі! Уся карціна дня — на nashaniva.com (з Беларусі — праз VPN).
«Х-фактар ДНР будзе выглядаць прыблізна гэтак жа». Што не так з беларускім варыянтам сусветна вядомага шоу?

На мінулых выходных на Беларусь-1 выйшаў першы выпуск беларускага X-Fаctor. У журы — абяцаныя раней артысты: Вольга Бузава, Сярога, Руслан Аляхно і музычны крытык Сяргей Саседаў.

Паглядзелі выпуск разам з музычным экспертам Сяргеем Будкіным і сфармулявалі галоўныя пытанні да рэалізатараў франшызы.

Высновы чытайце па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Толькі паглядзіце, як лёгка распраўляюцца з гіганцкімі гарбузамі сланы ў Арэгонскім заапарку.

Ласунак для гадаванцаў адмыслова вырасцілі мясцовыя фермеры. Відэа з інстаграма заапарка.
Выставачны праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, запрацаваў у Нацыянальным мастацкім музеі

Сто год таму Іван Луцкевіч перадаў сваю ўласную калекцыю старажытнасцей Беларускаму навуковаму таварыству ў Вільні — так і пачаўся першы беларускі нацыянальны музей.

Ён існаваў з 1921 па 1945 год, пасля калекцыі падзялілі паміж Беларуссю і Літвой. Найбольшая і самая каштоўная частка музейных рэчаў засталася ў Літве, у Беларусь патрапілі прадметы, якія, на думку ліквідацыйнай камісіі, мелі непасрэднае дачынне да нашай культуры.

Цяпер усе экспанаты з беларускіх сховішчаў сабраныя ў маштабным праекце — не прапусціце. Выстава будзе працаваць да 12 снежня.
Джо Байдэн расказаў пра незвычайную сямейную традыцыю: калі дзіцяці ў іх сям'і спаўняецца 15 год, для яго арганізоўваюць паездку ў першы нямецкі канцэнтрацыйны лагер Дахау, дзе загінула 70 тысяч чалавек.

Чаму ў сям'і амерыканскага прэзідэнта лічаць гэта важным? «Я хачу, каб яны бачылі ладныя дамкі, якія стаялі проста насупраць плота, з іх прыгожымі дахамі. Людзі, якія там жылі, пераконвалі сябе: «Гэта не я, я гэтага не раблю. Я не ведаю, што там адбываецца», — патлумачыў Байдэн.
Наша Ніва
У Польшчы прапаў былы беларускі студэнт, які летась выехаў з краіны ад пераследу 4 кастрычніка Дзяніс Янкоўскі паехаў шукаць кватэру ў Кракаў. Праз чатыры дні ён перастаў выходзіць на сувязь з роднымі і сябрамі. Што яшчэ вядома? Уся карціна дня — на nashaniva.com…
Бацькі былога студэнта БНТУ Дзяніса Янкоўскага, які знік без следу ў Кракаве больш за тыдзень таму, паведамляюць, што іх сын адшукаўся ў Варшаве. З ім усё ў парадку, дзе быў хлопец увесь гэты час, бацькі раскажуць пазней.
Фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць» перамог у конкурсе дакументальных фільмаў Варшаўскага кінафестывалю.

Тыдзень таму мы размаўлялі з рэжысёрам пра самы цяжкі праект у яго жыцці, які годна ацаніла журы фестывалю ў Варшаве. Пачытайце!

«Я ўзяў камеру і апынуўся пад сценамі Акрэсціна». Рэжысёр Андрэй Куціла зняў новы фільм пра беларусаў, дзе кожны знойдзе сябе