У Расіі ўпершыню за час пандэміі ад COVID памерлі больш за 1000 чалавек
У Расіі за суткі 15 кастрычніка ад COVID-19 памерлі 1002 чалавекі — упершыню з пачатку пандэміі штодзённая колькасць памерлых ад кавіду ў Расіі перавысіла адзнаку 1000 чалавек.
Больш за ўсё памерлых у Маскве і Санкт-Пецярбургу.
Усяго за суткі ў Расіі зафіксавалі 33208 новых выпадкаў — гэта рэкорд пяты дзень запар.
За час пандэміі ў Расіі выявілі больш за 7,9 млн выпадкаў. 222 тысячы чалавек памерлі.

Як беларусам далей жыць са стукачамі і ахвярамі? Вопыт нямецкага грамадства, якому давялося прызнаць калектыўную віну
Пасля Другой сусветнай вайны ў Германіі праходзіла праграма дэнацыфікацыі. Гэта быў важны крок, каб людзі адчулі віну за ўчыненае і змаглі далей жыць у адным грамадстве.
Чым гэты досвед цікавы і чаму ён можа быць карысны Беларусі? Як жыць побач з суседам-даносчыкам і ці ўсё трэба прабачаць? Няпростую тэму абмяркоўваем з псіхолагам Наталляй Скібскай.
Чытайце па спасылцы.

Піневіч: Вакцынацыя ад кавіду зніжае рызыку шпіталізацыі ў 22-29 разоў
Вакцынацыя ад каранавіруса зніжае рызыку шпіталізацыі ў 22-29 разоў. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры БТ.
— Калі ты прышчэплены, прышчэплена тваё асяроддзе, калі прышчэпленыя твае бацькі — кратна ўзрастае абарона ўсіх. Даказана і пра гэта пішуць міжнародныя крыніцы, што вакцынацыя зніжае рызыку шпіталізацыі ў 22-29 разоў, — адзначыў кіраўнік Мінздароўя.
Піневіч лічыць, што выбар вакцын у краіне дастаткова шырокі. Тым часам жыхарам Беларусі даступныя толькі расійскія і кітайская вакцына. Жыхарам Беларусі недаступныя вакцыны заходніх вытворцаў. Беларускія турфірмы адрэагавалі на гэта адкрыццём тураў ва Украіну і Румынію для вакцынацыі заходнімі вакцынамі з далейшай выдачай сертыфікатаў.

Беларусы — найбуйнейшая група іншаземцаў, якая сёлета атрымала прытулак у Польшчы
За першыя тры кварталы бягучага года заявы аб міжнароднай абароне ў Польшчы падалі амаль 5200 замежнікаў, піша Польскае радыё.
За першыя тры кварталы гэтага года такія заявы падалі амаль 5200 замежнікаў.
Прэс-сакратар Упраўлення па справах іншаземцаў Якуб Дудзяк паведаміў, што да канца верасня прытулку ў Польшчы прасілі, перш за ўсё, грамадзяне Афганістана і Беларусі:
— Такія заявы найчасцей падавалі грамадзяне Афганістана — 1700 чалавек, у тым ліку эвакуяваныя ў Польшчу супрацоўнікі польскага вайсковага кантынгенту і дыпламатыі. На другім месцы грамадзяне Беларусі — 1400 чалавек. Далей Расіі — 800 чалавек, Іраку — 500 і Украіны — 200 чалавек.
Амаль у палове выпадкаў былі вынесены станоўчыя рашэнні:
— Абарону ў Польшчы атрымалі 934 іншаземцы. У асноўным з Беларусі — 733 асобы, Расіі — 64 асобы і Турцыі — 48 асоб. У дачыненні да 941 іншаземца былі выдадзеныя адмоўныя рашэнні. У асноўным гэта былі грамадзяне Расіі і Украіны.

Роўна год таму з’явіўся вірусны кліп «Шчучыншчына».
Песня была апублікаваная на парадыйным ютуб-канале «Чынчынчэнел», які вядуць акцёры-купалаўцы ў вобразах беларускіх чыноўнікаў.
У гэтай песні і кліпе — усё, што трэба ведаць пра афіцыйную прапаганду і эстраду.
Сатырычная песня ўзарвала беларускі інтэрнэт і сабрала амаль мільён праглядаў на Ютубе.
Але што вы ведаеце пра гэты беларускі край? Праверце свае веды ў нашым тэсце.

Спікер расійскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін прапанаваў увесці працэдуру адклікання Нобелеўскай прэміі міру
Як адзначыў спікер Дзярждумы, у розныя гады Нобелеўскую прэмію міру атрымлівалі экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, палітык з М'янмы Аун Сан Су Чжы, былы прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі. Валодзін лічыць, што ўсе яны дапусцілі шэраг маштабных памылак, аж да развязвання войнаў, аднак ні ў адным з гэтых выпадкаў Нобелеўскі камітэт не адклікаў прэмію міру.
Паводле яго слоў, недапушчальна, калі людзі, датычныя да жудасных злачынстваў, да гэтага часу з'яўляюцца яе лаўрэатам. А тыя, хто сапраўды заслугоўвае гэтай узнагароды, — не. «Чаму? Таму што там, дзе няма дакладных крытэрыяў, заўсёды будуць пытанні. Асабліва, калі гаворка ідзе аб рашэннях, якія носяць палітычны характар», — сказаў Валодзін.
У пачатку кастрычніка Нобелеўскую прэмію міру ўручылі галоўнаму рэдактару расійскай «Новой газеты» Дзмітрыю Муратаву.

Будзе вельмі цікава? У рукі ЗША папаў шэры кардынал Мадура, які арганізоўваў абыход санкцый
Улады Каба-Вердэ экстрадзіравалі венесуэльскага спецпасланніка Алекса Сааба, затрыманага на запыт ЗША.
У ЗША Сааба абвінавачваюць у стварэнні міжнароднай сеткі кампаній для абыходу накладзеных на рэжым Мадура эканамічных санкцый. Амерыканскія пракуроры выставілі яму абвінавачванне ў адмыванні $350 млн праз амерыканскую фінансавую сістэму на карысць венесуэльскага ўрада.
Чытайце па спасылцы.
Уся карціна дня — на nashaniva.com (з Беларусі — праз VPN).

«Любая лепш, чым ніякай!» Інфекцыяніст Мікіта Салавей падрабязна расказаў пра вакцыны. Сабралі галоўнае
Вядомы доктар Мікіта Салавей, былы галоўны інфекцыяніст Мінска, апублікаваў вялікае відэа з разборам пытанняў пра вакцынацыю супраць каранавіруса. «Наша Ніва» сабрала асноўныя моманты.

Крэмль: Вельмі складана гаварыць са спадаром Зяленскім
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў аб «дрэнных перспектывах» сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Украіны з-за таго, што Уладзімір Зяленскі не ідзе на саступкі.
«Пакуль асаблівых перспектыў для гэтай размовы не праглядаецца з-за дзеянняў ўкраінскіх уладаў… Вельмі складана гаварыць са спадаром Зяленскім», — сказаў ён.
У прыватнасці, спікер Пуціна адзначыў, што Зяленскі лічыць і працягвае называць Расію бокам ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны, а гэта абсалютна не задавальняе Расію.
«Удзельнікі канфлікту апісаны ў мінскім комплексе мер… Як тут можна мець зносіны? Пуціну вельмі складана размаўляць», — заявіў Пяскоў.
Нагадаем, раней Зяленскі неаднаразова заяўляў, што мір на Данбасе можа быць дасягнуты, калі ён дамовіцца з прэзідэнтам Расіі Пуціным.

«Адгадай, бабуля, што такое «буля»? Скурко даслаў з турмы новыя дзіцячыя вершы
Андрэй Скурко — палітвязень, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы». Ён і раней пісаў казкі, вершыкі і складаў сцэнары коміксаў для дзіцячых выданняў, але тыя, якія ён дасылае з турмы, — неперавершаныя.
Ён піша іх для свайго паўтарагадовага сына.
Чытайце па спасылцы адзін з апошняй порцыі.

Перспектыўная тэхналогія: гной на фермах будуць апрацоўваць плазменным зарадам
Нарвежская тэхналагічная кампанія N2 Applied пачала тэставаць на ферме ў брытанскім Бакінгемшыры тэхналогію для барацьбы з кліматычнымі зменамі: навукоўцы страляюць па каровіным гною плазменным зарадам.

Інфаркт у лідара «Троіцы» Івана Кірчука. Ён у лякарні, паведамляе @euroradio
Музыку 63 гады. Кірчук — вядомы беларускі збіральнік народнай творчасці і музычных інструментаў, а таксама выкладчык.

Netflix ацаніў «Гульню ў кальмара» амаль у 900 млн даляраў
Паводле ацэнак Netflix, паўднёвакарэйская драма «Гульня ў кальмара» прынясе стрым-сэрвісу 891,1 млн даляраў. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на ўнутраныя дакументы Netflix.
Вытворчасць дзевяці серый серыяла аб спаборніцтвах на выжыванне каштавала 21,4 млн даляраў — каля 2,4 млн даляраў за эпізод.
89% людзей паглядзелі не менш за 75 хвілін «Гульні ў кальмара», а 66% гледачоў (87 млн чалавек) паглядзелі серыял за 23 дні з моманту яго выхаду.
Серыял «Гульня ў кальмара» стаў самым папулярным праектам у гісторыі Netflix. З моманту выхаду яго паглядзелі 111 млн акаўнтаў.

Зяленскі распачаў будаўніцтва цэнтраў паслуг у сёлах. Так яны выглядаюць
На ўкраінскай Луганшчыне запусцілі пілотны праект «Новае Сяло». Пабудавалі сэрвісны і адукацыйны цэнтры, аптэчны пункт, супермаркет і аддзяленне пошты. На адкрыцці пабываў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
У цэнтры вяскоўцы могуць атрымаць каля 100 паслуг. Цэнтр пабудавалі за 760 тысяч даляраў. Гэта грошы бізнэсу, мясцовай грамады і амерыканскіх донараў.

Французскі пасол вымушаны быў пакінуць Мінск
Паводле інфармацыі @nashaniva, амбасадар Францыі Нiкаля дэ Буян дэ Лакост сёння быў вымушаны пакінуць Мінск. Гэта было вынікам нежадання Парыжа ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.
Пасол у 2020 годзе перадаў Макею копіі даверчых грамат і ўхіляўся ад кантактаў з Лукашэнкам.

Ад сёння грамадзянам ЗША патрэбна віза для паездкі ў Беларусь
У адпаведнасці з указам Лукашэнкі, які быў падпісаны 16 верасня, колькасць краін, грамадзяне якіх могуць скарыстацца бязвізам, скарацілася да 76.
З яго выключаныя ЗША, Кітай, Макао, Ганконг, Бразілія, Гандурас, Індыя, Аргенціна, Мальтыйскі ордэн.
Дакумент быў апублікаваны яшчэ 16 верасня, але ўступіў у сілу толькі праз месяц пасля апублікавання.

Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 16-17 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
Як гэта — упершыню за 13 месяцаў пабачыць жонку ўсяго на гадзіну? Расказвае муж палітзняволенай Марфы Рабковай
«Перастала хадзіць на сесіі, але гэта не стала падставай, каб мяне выключыць». Дэпутатка расказала, як спрабуе пазбавіцца паўнамоцтваў
«Х-фактар ДНР будзе выглядаць прыблізна гэтак жа». Што не так з беларускім варыянтам сусветна вядомага шоу?
Як беларусам далей жыць са стукачамі і ахвярамі? Вопыт нямецкага грамадства, якому давялося прызнаць калектыўную віну
«Любая лепш, чым ніякай!» Інфекцыяніст Мікіта Салавей падрабязна расказаў пра вакцыны. Сабралі галоўнае
«Адгадай, бабуля, што такое «буля»? Скурко даслаў з турмы новыя дзіцячыя вершы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Нацыянальны мастацкі музей выпусціў калекцыю масак з выявай твораў выяўленчага мастацтва
У калекцыю ўвайшлі фрагменты наступных твораў: «Жаночы партрэт» і «Нацюрморт з дынямі і гарбузамі» Іллі Машкова, «Астрал-абсерваторыя з квадрантам на кольцы Сатурна» Язэпа Драздовіча, «Мадонна ў кветках» Даніэля Сегерса і японскага пояса Обі 19 стагоддзя.
Набыць маску можна ў сувенірнай краме НММ.