Наша Ніва
27.5K subscribers
58.7K photos
9.11K videos
2 files
44.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Як бізнэс у Беларусі і Польшчы перажыў пандэмію

Пандэмія COVID-19 сталася сапраўдным выклікам для бізнэсу: спрычынілася да зніжэння дзелавой актыўнасці і нават банкруцтва фірмаў.

Цяпер для уласнікаў «сваёй справы» адліга — час нарошчвання прыбыткаў і закрыцця пазыкаў. Мы прааналізавалі, па якіх сферах дзейнасці ў Беларусі і суседняй Польшчы прыйшоўся найбольшы ўдар, хто здолеў утрымацца і якую ролю ў гэтым згулялі антыкрызісныя рашэнні ўрадаў краін.

Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пад Віцебскам гарэла птушкафабрыка

Па папярэдняй інфармацыі, пажар адбыўся на будоўлі новага ўбойнага цэха. На месцы працавалі каля дзесяці разлікаў МНС.

Загінуў адзін чалавек.
Міліцыя не знайшла парушэнняў у вокладцы «Мінскай праўды» са свастыкай

МУС адказала на петыцыю грамадзян з просьбай праверыць скандальную вокладку дзяржаўнай газеты на прадмет парушэнняў законаў.

Міліцыя адказала, што парушэнняў заканадаўства не выявіла. Ліст быў падпісаны намеснікам начальніка УУС Мінаблвыканкама Віталём Казловым.

Голас, падобны да ягонага, фігуруе ў шматлікіх злівах кіберпартызан.

А па спасылцы можаце пачытаць, у чым міліцыя якраз бачыць парушэнні і за што карае звычайных грамадзян.
Даляр і еўра зноў пабілі гадавыя мінімумы

Даляр патаннеў амаль на дзве капейкі і цяпер каштуе 2,4512 рубля.

Еўра патаннеў на 2,18 капейкі і цяпер каштуе 2,8432 рубля.

Расійскі рубель патаннеў нязначна і каштуе 3,4397 рубля за 100 адзінак.

У пачатку года даляр і еўра каштавалі 2,5789 і 3,1680 рубля адпаведна.
Жонка бізнэсмена Юрыя Данькова: «Такі Апалон, на сэрца ніколі не скардзіўся, а тут не вытрымала»

Бізнэсмен Юрый Данькоў, былы ўладальнік легандарнага «Данькоў-клуба», памёр ад каранавіруса. Мужчыну было 58 год.

Жонка Людміла расказала пра яго апошнія дні ў бальніцы. Яе і Данькова лячылі ў Гомелі.

▫️«Прыходзілі дактары з паліклінікі, але адэкватнага лячэння назначана не было».
▫️«У Гомелі ўсе бальніцы забітыя. Таму Юрыя шпіталізавалі туды, дзе былі месцы — у абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны».

Чытайце па спасылцы

Развітанне з Юрыем Даньковым адбудзецца ў нядзелю 17 кастрычніка а 12-й гадзіне ў Мінску, у рытуальнай зале на Альшэўскага, 12.
Новы рэкорд афіцыйна зарэгістраваных дзённых выпадках кавіду ў Беларусі — 2073. З аўторка Мінздароўя фіксуе не менш за дзве тысячы захварэлых штодня.

Памерлі 16 чалавек.
15 снежня ў Брусэлі пройдзе саміт Усходняга партнёрства. Беларусь на ім будзе прадстаўлена «пустым крэслам без сцяга»

Пра гэта паведамляе @dw_belarus.

Таксама выданне адзначае, што на саміт могуць запрасіць прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці.
У Баранавіцкім раёне з лецішча скралі ўнітаз

У міліцыю звярнулася жыхарка Баранавічаў. Жанчына распавяла, што ў адной з вёсак раёна ў яе ёсць дом, дзе яна бывае рэдка. Прыехаўшы на ўчастак, яна пабачыла, што з гаспадарчай пабудовы ў яе скралі ўнітаз.

Супрацоўнікі вышуку ўстанавілі, што сантэхніку скраў 33-гадовы жыхар Баранавічаў. Мужчына быў у гасцях у суседзяў пацярпелай, якія пражываюць у другой палове дома. Пасля застолля мужчына пракраўся ў гаспадарчую пабудову і забраў унітаз. Сантэхніку ён прадаў, а грошы прапіў.

Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж.
«Даводзілася выбіраць, аддаць прэпарат пажылому пацыенту ці пакінуць для больш перспектыўнага». Былая доктарка пра жахлівае закуліссе эпідэміі

Вольга Садоўская працавала ў 6-й бальніцы Мінска з красавіка 2020 года па жнівень 2021. Дзяўчына была клінічным фармаколагам — у яе абавязкі ўваходзіў кантроль усёй лекавай тэрапіі. Вольга бачыла, што адбываецца па ўсёй бальніцы: з якімі праблемамі дактары сутыкнуліся ў эпідэмію, якая смяротнасць была ў аддзяленнях і як даводзілася вырашаць, каму жыць, а каму не.

▫️«Перапынак у падачы кіслароду для цяжкага пацыента нават на 10-20 хвілін можа аказацца фатальным».
▫️«Пік смяротнасці ў бальніцы прыпаў на мінулы лістапад-снежань. Тады ў дзень памірала да 12 чалавек».
▫️«У палове апаратаў у рэанімацыі фільтры не адпавядалі патрабаванням — яны вельмі хутка ўвільгатняліся і закаркоўваліся».
▫️«Усё было б нядрэнна, калі б не было такога патоку пацыентаў. Асноўная праблема — фізічная загружанасць дактароў».

Што яшчэ Вольга кажа пра пандэмію ў Беларусі, чытайце па спасылцы
У Польшчы прапаў былы беларускі студэнт, які летась выехаў з краіны ад пераследу

4 кастрычніка Дзяніс Янкоўскі паехаў шукаць кватэру ў Кракаў. Праз чатыры дні ён перастаў выходзіць на сувязь з роднымі і сябрамі.

Што яшчэ вядома?

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Павел, унук Генадзя Бураўкіна, з нумарам пра свайго дзеда.

Гэты ды іншыя нумары "Нашай гісторыі" шукайце ў у мінскіх кнігарнях "Галіяфы" і "Кніжная шафа", у гандлёвым цэнтры "Купалаўскі", этнакраме "Рагна", гродзенскай "Цудоўні", віцебскім "Светачы", бабруйскай "Крыніцы ведаў", інтэрнэт-крамах knihi.by, kniganosha.by, mmkut.by, аддзелах прэсы гіпермаркетаў.
«Людзі пыталіся, ці будзе грахом прышчапляцца». Што пастар з Альшанаў кажа пра вакцынацыю?

У 8-тысячнай вёсцы Альшаны за ўвесь час працы пункта вакцынацыі прышчапіўся толькі адзін чалавек, і той — з іншай вёскі. Мабільны пункт у выніку закрылі. Нежаданне вакцынавацца мясцовая раёнка звязала з рэлігійнымі перакананнямі мясцовых жыхароў, якія лічаць, што вакцына «ад нячыстага».

А што кажа альшанскі пастар? «Наша Ніва» звязалася з ім.

Чытайце яго меркаванне па спасылцы
У Беларусі пад пацыентаў з каранавірусам выдзелена амаль 31 тысяча ложкаў

Паводле Мінздароўя, на сёння ў Беларусі частка бальніц перапрафіляваныя для таго, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з COVID-19.

Колькі ложкаў выдзелена ў кожным з рэгіёнаў, чытайце па спасылцы.
«Атрымаўся поўны аблом». Палітолаг — пра галоўныя высновы з самітаў у Мінску, якія прайшлі не па сцэнары Лукашэнкі

14 і 15 кастрычніка у Мінску праходзіла адразу два саміты — Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД. Яны праходзілі ў анлайн-фармаце, ніхто з кіраўнікоў краін у Беларусь не прыляцеў.

Сабралі самыя характэрныя цытаты адтуль і папрасілі палітолага Валерыя Карбалевіча адзначыць галоўнае з двух дзён пасяджэнняў.

Чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN).
«Сказаў, што па гэтай дарозе паедзе Лукашэнка, трэба вырубаць дрэвы». Як на Ушаччыне абрабавалі бабулю

У сітуацыі прававога бязмежжа такія сітуацыя здараюцца часцей. У Шчучынскім раёне падлеткі скралі цукеркі і шампанскае, прадставіўшыся міліцыянерамі, а на Ушаччыне бабулю абрабаваў «дзяржслужачы». Гісторыю паведаміў партал gorod214.

Злодзей прыйшоў дадому да бабулі чытачкі. Ён прадставіўся дзяржслужачым і сказаў, што хутка праз вёску паедзе Лукашэнка і трэба высякаць дрэвы ля дарогі. Ён папрасіў бабулю паказаць дакументы на дом і зайшоў з ёй унутр.

«Чыноўнік» мімаходам глянуў дакументы, пасля прапанаваў бабулі прайсці ў сад, каб агледзець дрэвы. Там мужчына пачаў паказваць, якія дрэва трэба будзе высекчы. Пасля рэзка спахапіўся, што пакінуў у доме мабільны, і рвануў туды. Тут бабуля зразумела, што нешта не тое, і пайшла за госцем.

Калі яна зайшла ў пакой, той ужо стаяў з грашыма ў руках. «Дзяржслужачы» спалохаўся, пачаў хаваць твар за капюшонам і распіхваць купюры па кішэнях. Бабуля стала крычаць на яго, прыгразіла міліцыяй, спрабавала дастаць грошы з яго кішэняў.

Злодзей стаў уцякаць, прасіў не здаваць яго міліцыі. Хутка пабег да дарогі, сеў у машыну і з'ехаў. Сусед, які йшоў у аўтакраму, паспеў запомніць колер і марку машыны.

Цяпер міліцыя шукае «чыноўніка».
Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі, сцвярджае тэлеграм-канал ГУБАЗіК.

Гэты канал ГУБАЗіК, звязаны з сілавікамі, вядомы тым, што шмат разоў публікаваў неправераную інфармацыю.

Раней супраць лідаркі апазіцыі завялі яшчэ адну крымінальную справу. Яе падазраюць у самавольным прысваенні ўлады.
Школьнік шантажаваў сам сябе і «замініраваў» школу

15-гадовы школьнік усталяваў сабе на тэлефон дадатак, з дапамогай якога адпраўляў сам сабе смс з выдуманых нумароў. Ён даслаў сабе некалькі паведамленняў нібыта пра пераслед невядомымі, якія вымагалі ў яго за 2,5 тысячы расійскіх рублёў. У наступных паведамленнях утрымліваліся пагрозы ўзарваць яго школу і дзіцячы сад за невыкананне ўмоваў.

Дзевяцікласнік звярнуўся ў грамадскае аб'яднанне па абароне жанчын і дзяцей, разлічваючы атрымаць патрэбную суму. Кіраўнік аб'яднання перадаў інфармацыю ў міліцыю. Сапёры не знайшлі выбуховых прылад у школе і дзіцячым садзе, а пазней супрацоўнікі міліцыі раскрылі падман школьніка. Падлетак растлумачыў, што грошы ён планаваў выдаткаваць на фэйкавы рахунак для паездак на каршэрынгавых машынах.

Супраць школьніка распачалі крымінальную справу за загадзя ілжывае паведамленне.
Якія новыя падаткі і штрафы прыдумалі беларускія ўлады за год

Падатак на кватэру, штраф за адсутнасць маскі, падатак з замежных пакупак — чытайце па спасылцы падатковыя ініцыятывы ўладаў.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN).
❗️ У Беларусі +8 новых палітвязняў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў пялітвязнямі Міхаіла Чамурака, Уладзіміра Сушко, Аляксандра Літвішчанка, Аляксандра Жыхарэвіча, Аляксандра Курганскага, Аксану Каспяровіч, Артура Жвірыдоўскага і Ігара Бузука.

Цяпер у краіне 812 палітычных зняволеных.
«Бамжы, канчы, каб яны разумелі, што суткі, бл***, гэта не адпачыць на двух матрацах». З'явіўся новы зліў ад былых сілавікоў

У інтэрнэце былі апублікаваныя тэлефонныя размовы, у якіх абмяркоўваецца, якія ўмовы стварыць для людзей, якія сядзяць па палітычных артыкулах.

Сцвярджаецца, што ў злітых размовах бяруць удзел Віталь Казлоў, Мікалай Максімовіч, Аляксандр Каратыш, Аляксандр Шаравар і Павел Зміцер. Размовы, нібыта, былі запісаныя ў чэрвені 2020 года.

Чытайце па спасылцы.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN).