Наша Ніва
27.3K subscribers
59.9K photos
9.24K videos
2 files
45.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
«Прасілася памаліцца, бо думала, што вязуць у лес страляць»

Як беларускую польку выгналі з краіны без пашпарта.

https://nn.by/?c=ar&i=274267
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зорка польскага фільма «Божае цела» закрычаў на поўны голас у Еўрапарламенце ў падтрымку Беларусі

— Я з Польшчы [акцёр нарадзіўся і вучыўся ў Беластоку]. Польшча знаходзіцца на мяжы ЕС і Беларусі. За гэтай мяжой катавалі людзей. Што я магу зрабіць сёньня, дык гэта далучыць свой голас салідарнасці, — сказаў ён.

Затым ён стаў крычаць. Дэпутаты сустрэлі гэта апладысментамі.

Крык стаў міжнародным флэшмобам салідарнасці з Беларуссю. Ëн сімвалізуе боль і роспач людзей, якіх катавалі ці несправядліва судзілі.

https://nn.by/?c=ar&i=274270
МУС: Інфармацыя інтэрнэт-крыніц пра тое, што прадстаўнікі Чырвонага Крыжа ўгаворваюць пісаць падследных прашэнне аб памілаванні, не адпавядае рэчаіснасці.
Ціханоўская выступіла ў Камітэце па замежных справах Сената ЗША

Яна данесла пазіцыю беларускіх дэмакратычных сіл перад самітам G7 і сустрэчай Байдэна і Пуціна.

https://nn.by/?c=ar&i=274277
Дэпартамент па авіяцыі назваў «бяззубым укусам» санкцыі супраць «Белавія»

https://nn.by/?c=ar&i=274280
Выйшаў на волю ўласнік сеткі Green Генадзь Кірэйкаў

Як стала вядома @nashaniva, сузаснавальнік фірмы «Рапа» Генадзь Кірэйкаў (сапраўднае прозвішча — Кім) знаходзіцца на свабодзе.

Затрымалі Кірэйкава ў лютым пасля словаў Лукашэнкі пра тое, што «кампанію мы выразаем». Прычынай нібыта стала адмова рэалізоўваць прадукцыю некаторых прадпрыемстваў.

У Кірэйкава пры гэтым працавала 4500 чалавек.

Па чутках, якія гулялі у бізнэс-колах, рэальнай прычынай затрымання Кірэйкава і наступных санкцый у дачыненні кампаніі стала пазіцыя асобных менеджараў сеткі Green, якія прымалі актыўны ўдзел у пратэстах супраць беззаконня.
Новазеландскі Окленд прызнаны найлепшым горадам для жыцця

https://nn.by/?c=ar&i=274254
Неўзабаве пасля допыту ў ДФР шоўмэн і тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі разам з жонкай Кацярынай Раецкай з’ехалі ў Кіеў.

Пра гэта Раецкая напісала ў сябе ў фэйсбуку.

“7 июня я могла бы ехать на кладбище к отцу, который умер ровно год назад, но вместо этого я складываю всю свою жизнь в единственный чемодан и срочно уезжаю из дому”, — напісала яна.

"Без телефона ... и компьютера, рабочих документов и банковских карт, даже без прощальной записки. И без плана… Потому что за 29 лет не думала об отъезде и всегда уверенно говорила, что я остаюсь жить в Беларуси, чтобы свои силы и таланты вкладывать в нее. (...) Теперь я не могу жить дома, но, надеюсь, лишь временно”.
Урад Японіі выступіць з афіцыйнай рэкамендацыяй да нацыянальных авіякампаній змяніць маршруты іх палётаў такім чынам, каб яны не праходзілі над тэрыторыяй Беларусі.

Як паведаміў журналістам генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Кацунобу Ката, гэта звязана з інцыдэнтам з экстранай пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair.
Cуд у Расіі прызнаў Фонд барацьбы з карупцыяй і штабы Навальнага экстрэмісцкімі арганізацыямі

https://nn.by/?c=ar&i=274291
Нашэсце паўлінаў у Каліфорніі: будзяць людзей да ўзыходу сонца, робяць налёты на сады і дзяўбуць машыны

Падчас пандэміі імі ніхто не займаўся, цяпер яны сотнямі гуляюць па гарадках непадалёк ад Лос-Анджэлеса.

https://nn.by/?c=ar&i=274292
Еўрапарламент заклікаў адключыць Беларусь ад SWIFT і не пускаць спартсменаў на Алімпіяду ў Токіа

Таксама еўрадэпутаты выказаліся за пазбаўленне беларускага дзяржтэлебачання правоў на трансляцыю матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе і бязвыплатную перадачу гэтых правоў «Белсату».

https://nn.by/?c=ar&i=274293
Сёння ў Беларусі можна будзе ўбачыць частковае сонечнае зацьменне. Яго пік прыйдзецца на 14 гадзін 8 хвілін

Беларусы змогуць назіраць частковае сонечнае зацьменне днём, у гэты час спадарожнік Зямлі закрые дыск свяціла на 12%.

Завершыцца астранамічная з'ява а 15:09. Глядзець на сонечнае зацьменне лепш за ўсё з дапамогай зацемненых акуляраў, каб не пашкодзіць зрок.
26-гадовы рэжысёр першым згадзіўся паставіць у Купалаўскім

Хто ён такі?

https://nn.by/?c=ar&i=274294
Наша Ніва
Беларусы скардзяцца, што не могуць прышчапіцца другім кампанентам вакцыны Як так выйшла і што рабіць? https://nn.by/?c=ar&i=274256
Міністэрства аховы здароўя пракаментавала сітуацыю з недахопам другога кампаненту вакцыны ад кавіду «Спутнік V». Ведамства паведамляе, што зараз чакаюць з Расіі дазвол на выкарыстанне 180 тысяч доз другога кампанента.

«На сённяшні дзень калегі з Расіі завяршаюць правядзенне працэдуры кантролю якасці вакцыны, якая была праведзена на магутнасцях «Белмедпрэпаратаў». Плануецца, што ў грамадзянскі абарот вакцына паступіць да канца тыдня», — паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Ведамства нагадвае, што ў краіне больш за 656 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 358 тыс. - прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Па наяўнасці вакцыны — на сённяшні момант і да канца тыдня ў краіне маецца ў наяўнасці больш за 150 тыс. доз першага кампанента і больш за 30 тысяч доз другога. З улікам узніклай учора сітуацыі з адсутнасцю вакцыны ў некаторых паліклініках сталіцы, сёння будзе пераразмеркаваны другі кампанент вакцыны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску мужчына ўкусіў міліцыянера за нагу і сарваў з яго пагон

Здарэнне адбылося 7 чэрвеня ў Чыжоўцы. Па паведамленні МУС, 29-гадовы мужчына піў з бутэлькі віно. Нарад міліцыі вырашыў яго забраць у пастарунак, але сустрэў супраціў.

Спачатку мужчына схапіў міліцыянера за форму, пасля ўкусіў яго за нагу, сарваў пагон, парваў каўнер і забраў відэарэгістратар. У выніку яго затрымалі, распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
Даляр апусціўся ніжэй за 2,50 рубля

На пачатку таргоў у Мінску 10 чэрвеня даляр знізіўся на чвэрць капейкі (-0,0025) і апусціўся да 2,4982 беларускага рубля. 1 студзеня 2021 года даляр каштаваў 2,5789.

Еўра таксама сёння абнаўляе гадавы мінімум. Еўрапейская валюта таннее на 0,0079 да 3,0386. У пачатку года еўра каштаваў 3,1680.
Палітвязня Сцяпана Латыпава накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу. У судзе ён быў прышпілены кайданкамі да канваіраў

Пра гэта паведамляе @viasna96.

10 чэрвеня аднавіўся разгляд крымінальнай справы супраць Сцяпана Латыпава. 1 чэрвеня Латыпаў заявіў аб невыносных умовах, якія яму стварылі. каб дамагчыся прызнальных паказанняў. Пасля гэтага Сцяпан спрабаваў забіць сябе наўпрост у залі суда — падчас пасяджэння ён уваткнуў сабе ў горла ручку.

На суд змаглі патрапіць каля 15 чалавек — яшчэ больш засталіся на вуліцы праз «неспрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку».

На судзе Латыпаў знаходзіцца ў шкляной клетцы. У яго сіняя шыя, на якой бачны вялікі шнар. З ім унутры — тры канваіры ў бронекамізэльках, да якіх ён прышпілены кайданкамі абедзвюма рукамі.