Наша Ніва
25.8K subscribers
63.6K photos
9.65K videos
2 files
49.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Наша Ніва
28 красавіка Ганна Важнік знікла проста пасярод дня. Аказалася, што яе затрымалі за допіс у твітары, у якім яна «здзейсніла здзек з тэкста Дзяржаўнага гімна, змяніўшы словы». Што кажа маці дзяўчыны? https://nn.by/?c=ar&i=272350
Крымінальную справу за жарт у твітары перадалі ў суд

Нагадаем, што 26-гадовая настаўніца музыкі апублікавала жартаўлівы допіс у твітары, у якім яна перарабіла словы дзяржаўнага гімна Беларусі. Але сілавікі жарт не ацанілі і завялі крымінальную справу за «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Сама мінчанка знаходзіцца на свабодзе, яе вызвалілі пад асабістае паручальніцтва. Ёй можа пагражаць пакаранне ад штрафа да хіміі на год
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) прааналізаваў форму зборнай Украіны на Еўра-2021 пасля запыту з боку Расійскага футбольнага саюза. У арганізацыі запатрабавалі прыбраць з камплекта формы зборнай слоган «Героям слава»

Разам з тым ва УЕФА слоган «Слава Украіне», які быў зацверджаны ў 2018 годзе, можа разглядацца як агульная і непалітычная фраза. Таму яго дазволена выкарыстоўваць на футболцы нацыянальнай зборнай.

У канцы мінулага тыдня была прэзентавана форма зборнай Украіны на ЧЕ па футболе, які стартуе ў пятніцу. На форме пазначаны сілуэт дзяржавы, які ўключае ў сябе Крым, а таксама Данбас і Луганшчыну. Слоганы «Слава Украіне» і «Героям слава» былі размешчаны на каўнерыку.
Міністэрства аховы здароўя апублікавала вынікі даследавання, колькі людзей у Беларусі на сёння маюць антыцелы кавіду.
Тры месяцы працы: спявачка Кацярына Ваданосава пашыла беларускі народны строй

Больш фота тут:
https://nn.by/?c=ar&i=274282
У 2002 годзе БТ засталося без правоў на трансляцыю чэмпіяната свету па футболе — і людзі выйшлі на пратэст

Як так атрымалася?

https://nn.by/?c=ar&i=274307
👍🏻 Вялікая чэрвеньская чорная пятніца ўжо пачалася — зніжкі на плітку і сантэхніку сусветных брэндаў да 80%

З 10 па 13 чэрвеня ў інтэрнэт-краме Plitku.by і салонах кампаніі (Мінск, вуліца Бяды 45, Лагойскі тракт 10 і вуліца Уруцкая 19, павільён 451) праводзіцца маштабны распродаж керамічнай пліткі сусветных вытворцаў і сантэхнікі Roca & Laufen. Яшчэ ў пачатку сезона рамонтаў вы можаце выгадна купіць матэрыялы для аздаблення і сантэхніку.

Што зараз на зніжках: https://nn.by/?c=ar&i=274275
«Беларусь мы не кінем»

Пасол Расіі запэўніў у падтрымцы Беларусі ва ўмовах санкцый.

https://nn.by/?c=ar&i=274312
Затрыманая 49-гадовая Наталля Дырман з вёскі Хмелева Жабінкаўскага раёна, шматдзетная маці.

Дома ў жанчыны правялі агляд, пасля чаго затрымалі саму гаспадыню.

Наталля Дырман — вядомы ў рэгіёне чалавек, заснавальніца і лідарка народнага калектыву гумару і песні «Хмелеўскія валацугі». Прызнавалася «Чалавекам году» ў галіне культуры на Берасцейшчыне, мае шмат узнагарод, маці траіх дзяцей, піша @belsat.

Наталля Дырман — цудоўная артыстка, аўтарка кнігі на мясцовым дыялекце, якая рыхтавалася да друку.
Расея пакуль не плануе адкрываць наземную мяжу з Беларуссю для свабоднага перамяшчэння. Пра гэта заявіў пасол Расіі ў Мінску Яўгеній Лук'янаў.

"Але зноў усё залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі, якая будзе складвацца ў Расеі і ў Беларусі. Мяжа да гэтага часу пад пастановай урада РФ, і гэтая пастанова пакуль не будзе адменена»
Былы галоўны доктар 3-й дзіцячай бальніцы Мінска Максім Ачарэтні расказаў пра падрыхтаваныя спісы на звальненне дактароў, якія не даспадобы ўладам, і новую працу ў Адэсе

https://nn.by/?c=ar&i=274314
У ДТЗ пад Мастамі загінулі дзяўчынкі 12 і 13 гадоў

Яны ехалі на выпускны да сястры.

https://nn.by/?c=ar&i=274317
Вядучы СТБ, лаўрэат дзяржаўных узнагарод Рыгор Азаронак пра Святлану Ціханоўскую: "Белорусы, посмотрите на это уродливое вплюснутое лицо. Эта тупая нагримированная бл*дь сейчас шатается по столицам и просит санкций".
Чаму падае даляр і як доўга гэта працягнецца? Тлумачаць эканамісты

Апошнія дні беларускі рубель умацоўваецца да замежных валют. У той жа час ёсць рызыка, што амерыканскія санкцыі ўжо ў бліжэйшыя тыдні пачнуць адбівацца на валютнай выручцы, і такое ўмацаванне беларускага рубля наўрад ці будзе магчыма доўга падтрымліваць.

А калі рэалізуюцца рызыкі новых санкцый, то да канца чэрвеня сітуацыя можа памяняцца.

https://nn.by/?c=ar&i=274318
⚡️ Чысткі ў Магілёўскім універсітэце: прымусілі сысці ўжо трох беларускамоўных выкладчыкаў

Усе трое яшчэ год назад віселі на дошцы гонару ВНУ, а цяпер аказаліся непатрэбнымі.

https://nn.by/?c=ar&i=274319
Наша Ніва
Блогерку Вольгу Такарчук змясцілі ў карцар https://nn.by/?c=ar&i=274225
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Учора з’явілася інфармацыя, што блогерка Вольга Такарчук абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць беспадстаўнага, як яна лічыць, змяшчэння яе ў карцар.

МУС заявіла, што Такарчук спыніла галадоўку, і публікуе відэа, на якім жанчына за сталом у камеры нешта есць. Але на кадрах няма даты і часу, а чалавек зняты са спіны.
Ва Украіне забаранілі вяшчанне беларускага дзяржаўнага канала «Беларусь 24»

Адпаведную пастанову прыняла Нацыянальная рада ў пытаннях тэлебачання і радыё.

Паводле сябра гэтай рады Максіма Анапрыенкі, апошнім часам у эфіры «Беларусь 24» з'яўляліся асобы, «якія нясуць пагрозу для бяспекі Украіны».
‼️Разграмілі кватэру экс-пракурора Бабака. Яго самога затрымала міліцыя

Як паведамілі @nashaniva сваякі былога пракурора Яўгена Бабака, сёння з ім неспадзявана знікла сувязь — нечакана для чалавека, які сядзіць дома з каранавірусам. Брат, які прыехаў праведаць Яўгена, знайшоў узламаныя дзверы і ўшчэнт разнесеную кватэру, ускрывалі нават плінтусы.

Яўген Бабак — пракурор, які хацеў пачаць праверку па збітых байкерах у жніўні 2020 года. Калі яму забаранілі, у знак пратэсту звольніўся.

https://nn.by/?c=ar&i=274328