Наша Ніва
26.3K subscribers
62.3K photos
9.51K videos
2 files
48.1K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Паглядзіце, з якімі плакатамі выйшлі сёння беларусы на Марш

https://nashaniva.by/?c=ar&i=261291
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зірніце, як у Брэсце, дзе сёння таксама прайшоў шматлюдны марш, людзі саромілі журналістку «Беларусь 4», якая вырашыла пагутарыць з пратэстоўцамі.

«Вас будуць судзіць», «Вам перад вашымі дзецьмі і ўнукамі будзе сорамна за тое, што вы рабілі». Відэа @binklbinkl
«Вясна» просіць паведамляць імёны затрыманых у телеграм-бот @viasna_bot або на гарачую лінію:

+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55 40

Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
Моцна дзякуем жыхарам Мінска за дапамогу ў працы журналістаў.

На фота: нашаніўцам нават падарылі бронекамізэлькі! Але галоўнае, што нам дапамагае — гэта ваша салідарнасць і знятыя з пароля вайфаі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нават у Янаве на Брэстчыне, дзе жыве менш за 17 тысяч чалавек, сёння выйшлі на пратэст. Відэа з мясцовага тг-канала.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Ідзём, не бяжым! Ідзём, не бяжым!» На Арлоўскай у Мінску дэманстранты папярэджвалі паніку і цісканіну, калі ім услед ляцелі святлошумавыя гранаты. Відэа даслаў чытач @nashaniva
У Мінску на Маршы народнага ўльтыматуму затрымалі былую журналістку БТ Наталлю Бібікаву.

Яна вяла культурныя праекты, але пасля падзея 9—11 жніўня далучылася да забастоўкі: "Мы не хотим, мы отказываемся говорить неправду" — яе цытата. @nashaniva
У спісе затрыманых у Мінску — вядомы музыка з гурту "Люты сакавік" і з аркестра Тэатра імя Янкі Купалы Эрык Арлоў-Шымкус. @nashaniva
Новая праца мастачкі Ганны Радзько.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
АСЦЯРОЖНА, ДЗІКАЯ СЦЭНА ў Мінску: асобы без апазнавальных знакаў з дубінкамі выцягваюць людзей з кватэры на вуліцы Нававіленскай. Відэа @radiosvaboda

Шукаем людзей з відэа, каб патлумачылі, што адбылося. Пішыце ў @NashaNivaBot

UPD. Гэта было на Нававіленскай, а не на Арлоўскай.
Кіраўнік міліцыі Мінска: Задумам пратэстуючых збыцца не ўдалося

"Сегодня в столицу съехались более агрессивные и активные протестующие, — заявіў агенцтву БелТА кіраўнік міліцыі горада Іван Кубракоў. — Цель их была одна — занять центр города Минска, а если сказать точно, то именно проспект Независимости со всеми его площадями. Мы держали все под контролем. Затем толпа двинулась в спальные районы. Сотрудниками органов внутренних дел были приняты меры по пресечению противоправных действий. Затем протестующие напали на Центральное РУВД города Минска", -- сцвярджае Іван Кубракоў.

Варта адзначыць, што журналісты ніякага нападу на РУУС не зафіксавалі.

"Сотрудниками органов внутренних дел были приняты меры по пресечению противоправных действий", — тры разы паўтарыў Кубракоў.

"В итоге милиция не позволила занять центр Минска", — падсумаваў Кубракоў.

https://www.youtube.com/watch?v=86PUsnl4hi8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Спасибо всем, кто поддержал музыкантов сегодня! Кастрюли, турки, маракасы, даже сантехнический рукав!" — піша чытач @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску каля метро Маладзёжная вуліцу Кальварыйскую перагарадзілі падпаленымі шынамі. @koko_by
Сярод затрыманых у Брэсце — доктар-нейрахірург Сяргей Гетманюк. Усяго ў Брэсце затрымалі каля 40 чалавек, у Гродне — да 100, у Барысаве — 15, у Мінску — каля 120.

Агулам у краіне зноў затрыманыя сотні людзей. "Вясна" збірае спісы тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы Піцера штодзень выходзяць у падтрымку радзімы. Відэа даслала чытачка @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️На відэа граната ўзрываецца проста побач з дзяўчынай. Што з ёй зараз — невядома.

Чытач @nashaniva, які стаў відавочцам ранення дзяўчыны гранатай у часе разгону мітынгу ў Мінску, падказаў, што гэты момант трапіў на адно з нашых відэа. Мы выразалі і запаволілі яго. Выглядае, што пасля выбуху дзяўчына, кульгаючы, адыходзіць у бок да смеццевых кантэйнераў. Яна апранутая ў светлы верх, на стоп-кадры вы можаце яе разглядзець.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Марш-ультыматум у Мінску з вышыні. Відэа з дрона ад Drone Pilots Group.
"Я вырашыла адкрыць дзверы, бо іначай не змагла б спаць спакойна, ведаючы, што пад маімі дзвярыма лупяць людзей, — расказала "Нашай Ніве" гаспадыня кватэры на Нававіленскай у Мінску, куды ў выніку ўварваліся людзі ў масках, відэа шакавала інтэрнэт. — Я ўжо закрывала дзверы, як у шчыліну ўставілі дубінку".

https://nashaniva.by/?c=ar&i=261299
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Аўтазакі — у аўтазак!"

Пасажыры аўтобуса на Старавіленскім тракце дасылаюць мэсэджы лукашэнкаўцам. Відэа чытача @nashaniva