Наша Ніва
26.9K subscribers
61.1K photos
9.38K videos
2 files
46.8K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Дэманстранты на Кіжэватава ў Мінску прыйшлі пад Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі і скандуюць "Дзякуй дактарам!" Пра гэта паведаміла журналістка @nashaniva Наталля Лубнеўская, якая там ляжыць. Нагадаем, што яе падстрэліў сілавік 10 жніўня на вуліцы Кальварыйскай у Мінску
!!! Глава МВД Юрий Караев: "Я беру ответственность и приношу извинения за травмы случайных людей на протестах, попавших под раздачу".
У Серабранцы больш за тысячу людзей. З вялікім сцягам — 35 гадовы Віталь, будаўнік. Кажа, што выходзіць на ўсе акцыі, ажно з нерэгістрацыі Бабарыкі. Быў апалітычным, а ў гэтым годзе вочы нібыта расплюшчыліся на хлусню. Людзі скандуюць "Уходи!" @nashaniva
Forwarded from Mash
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Волынка протеста играет у деревни Самохваловичи в Минском районе.
У Сухараве ў Мінску 2 тысячы. Крычаць "Каждый день" і Жыве Беларусь @nashaniva
Доктар-траўматолаг у Жодзіне на мітынгу ў Жодзіне: Да мяне кожны дзень прывозяць людзей за страшнымі траўмамі з турмы, дэманстранты з Мінска. Я ў жыцці з такімі траўмамі не сутыкалася @nashaniva
У Серабранцы бухія мужыкі выцягнулі лаўку да дарогі, селі і прымкнулі да васстаўшага народа.

@nashaniva
Лукашэнка адправіў да народу Качанаву:

⚡️"Нам не нужна драка. Не нужна война" - Наталья Кочанова обратилась к белорусам.
"Президент услышал мнение трудовых коллективов и поручил разобраться по всем фактам задержаний, которые произошли в последние дни, и сейчас идет интенсивная работа в этом направлении. Уже на вечер сегодняшнего дня отпущены более тысячи человек под обязательства неучастия в несанкционированных мероприятиях, а несовершеннолетние переданы под расписки родителям"
Людзі з кветкамі патокам ідуць да месца смерці.
Зварот да чытачоў «Звязды» з нагоды сітуацыі ў Беларусі
http://zviazda.by/be/news/20200813/1597338530-zvarot-da-chytachou-zvyazdy-z-nagody-situacyi-u-belarusi

"Мы, супрацоўнікі найстарэйшага беларускага выдання — газеты «Звязда», з неспакоем і болем глядзім на тое, што гэтымі днямі адбываецца ў краіне. За больш чым сто гадоў існавання «Звязда» ніколі не спыняла сваёй работы і нават у найцяжэйшыя часы несла чытачам веру і надзею. І сёння мы не можам заставацца абыякавымі да таго, што робіцца навокал.

Звяздоўцы выказваюць падтрымку ўсім без выключэння, хто пацярпеў у канфліктах апошніх дзён, іх сем’ям і блізкім.

Мы заклікаем паважаць журналістаў, якія працуюць на месцы падзей і выконваюць свой прафесійны абавязак. Заклікаем не ўжываць сілу ў дачыненні да тых, хто выказвае сваё меркаванне, і не праяўляць агрэсію, няважна, на якім баку вы знаходзіцеся. Заклікаем усіх паважаць закон, але найперш — чалавечую годнасць. Гвалт можа спарадзіць толькі гвалт.

Мы шануем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, паводле якога кожны грамадзянін краіны мае права адкрыта выказваць сваю пазіцыю, і лічым, што закладзеныя ў яго правы і свабоды з’яўляюцца неад’емнай часткай гарманічнага і згуртаванага грамадства.

Журналісты і супрацоўнікі «Звязды» выступаюць за цывілізаваны шлях вырашэння рознагалоссяў".
На Партызанскім раён Байкальскай. Сцягі на слупах.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мястэчка Ракаў Валожынскага раёна.
Беларускі пратэст: усё смецце, якое застаецца ад шматгадзіннага стаяння, дэманстранты акуратна прыбіраюць у сметніцы і пакеты. Бо парадак павінен быць.