Наша Ніва
26.3K subscribers
62.3K photos
9.51K videos
2 files
48.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Партызанская проста гудзе. Пакуль тут каля 400 чалавека, але людзі ўсё падыходзяць. Сем'ямі і з дзецьмі. Шмат сцягоў і нацыянальных строяў. Раздаюць ваду, ягады, кветкі. @nashaniva
Каменная Горка, Мінск. Тры дні тут білі і катавалі дэманстрантаў, а сёння тысячы людзей і ніводнага амапаўца @nashaniva
Вось яшчэ фоты з акцыі беларускіх медыкаў. @nashaniva
Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт выйшаў на акцыю супраць гвалту ў белых халатах. Тут сотні светлых твараў! Іх вітаюць мінакі і аўтамабілісты. З некаторых аўто выходзяць людзі з кветкамі і дораць удзельнікам акцыі.

@nashaniva
Уручча: Алла, маці траіх дзяцей з малодшымі выйшла на вуліцу. Яе муж, 36-гадовы Дзяніс Букаткін, прапаў ноччу 10 жніўня.
“Як мы даведаліся ўжо пасля яго затрымалі ў ноч з панядзелка на аўторак у раёне Прытыцкага, - расказвае жанчына. -
Я званіла паўсюль, шукала, але было немагчыма хоць што вызваніць. Што муж затрыманы і знаходзіцца ў Жодзіне паведаміў мужчына, які сядзеў з ім у камеры. Ці быў у мужа суд і колькі яму далі я нават дакладна не ведаю. У якім ён стане, ці білі яго — таксама ніякай інфармацыі няма”

@nashaniva
У Серабранцы натоўпу сігналяць тралейбусы. Мора людзей.

@nashaniva