Наша Ніва
25.8K subscribers
63.6K photos
9.65K videos
2 files
49.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У Кобрыне дэманстранты рухаюцца па вуліцы Пушкіна нягледзячы на абстрэл святлошумавымі гранатамі.
У Мінску тысячы дэманстрантаў і сотні аўтамабілістаў застаюцца на вуліцы Кальварыйскай. Супраць іх толькі што зноў быў распылены слезацечны газ, паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы з месца падзей. Людзі пераходзяць у іншае месца, але застаюцца на вуліцы. "Гэта штосьці незвычайнае", дадаў карэспандэнт. Нагадаем, што гэта тут недалёка абстрэльвалі дэманстрантаў з траўматычнай зброі, была параненая журналістка Нашай Нівы Наталля Лубнеўская.
АМАПаўцы напалі на дэманстрантаў, затрымліваюць у раёнах Парка Горкага, плошчы Якуба Коласа.
У Віцебску вялікая колькасць дэманстрантаў і аўтамабілістаў застаецца на вуліцах. Ідуць сутычкі.
Параненая сёння журналістка Нашай Нівы Наталля Лубнеўская шпіталізаваная ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Усё нармальна, костка не перабітая.

Журналісты ўпэўненыя, што ў іх цэлілі спецыяльна. Журналісты стаялі групкай. Іншаму журналісту, з партала Тутбай, куляй зрэзала шлейку ад бэджа. Журналісты былі ў камізэльках журналіст, іх не маглі не бачыць, было светла. Стралялі з высокага пункта - моста каля Кароны.

З такіх правакацый і пачалася сённяшняя спіраль насілля.
У раёне Кальварыйскай-Берута ў мужчыну трапіла граната са слезацечным газам. Яго стан нармальны, ён у прытомнасці, яна ўдарыла яму ў бок, паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы, які быў сведкам гэтага.
У раёне метро Пушкінская людзі перагароджваюць тратуары міні-барыкадамі, баяцца атакі па тратуарах.
Ізноў атака святлошумавымі гранатамі на дэманстрантаў на Кальварыйскай у Мінску.
АМАП атакаваў святлошумавымі гранатамі дэманстрантаў на рагу Сурганава-Куйбышава ў раёне ўніверсама "Рыга" ў Мінску.
Forwarded from Белсат
Каля Рыгі барыкады і шмат моладзі. Сурганава стаіць і гудзіць цалкам.
Мужчына ўстаў на калені перад альфаўцамі на метро Пушкінскай. Гэта жэст міру, сімвал мірнага пратэсту. Тое самае рабілі сёння дэманстранты ў Маладзечне перад шэрагам АМАПа.
МУС: Дэманстрант загінуў у раёне метро Пушкінская.
Наша Ніва pinned «МУС: Дэманстрант загінуў у раёне метро Пушкінская.»
МУС сцвярждае, што ў руках у дэманстранта, які загінуў, узарвалася выбуховая прылада, але журналісты з месца падзеі перадаюць, што акурат нядаўна дэманстрантаў тут масіравана абстрэльвалі святлошумавымі гранатамі. Ішла сапраўдная кананада. Журналісты Нашай Нівы назіралі гэты абстрэл як з гатэля Арбіта, так і з боку Кальварыі.
МВД утверждает, что в руках у погибшего демонстранта взорвалось взрывное устройство, но журналисты с места события передают, что как раз недавно демонстрантов здесь массированно обстреливали светлошумовыми гранатами. Шла настоящая канонада. Журналисты Нашей Нивы наблюдали этот обстрел как из гостиницы Орбита, так и со стороны Кальварии.
З Уручча ў бок цэнтра Мінска ідзе калона цяжкай вайсковай тэхнікі.
Сутычкі каля "Рыгі" працягваюцца. Дэманстранты запускаюць феерверкі. АМАП атакуе іх святлошумавымі гранатамі.
Карэспандэнт Нашай Нівы назіраў, як каля метро Пушкінская падчас атакі амапаўцаў пенсіянеры стаялі і трымалі адкрытымі дзверы пад'ездаў, каб дэманстранты маглі схавацца.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось так выглядаюць барыкады ля “Рыгі”