Наша Ніва
25.8K subscribers
63.6K photos
9.65K videos
2 files
49.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У Мінску 10 жніўня ўсё пачыналася як абсалютна мірны пратэст пешаходаў і аўтамабілістаў. Формай пратэсту пераважна было стаянне ўздоўж вуліц, на якіх ездзілі і сігналілі аўтамабілісты. Такі пратэст ахапіў многія вуліцы.

Спіраль насілля пачалася з таго, што дэманстрантаў сталі абстрэльваць святлошумавымі гранатамі, слезацечным газам, гумовымі кулямі. Яны ў адказ сталі перагароджваць вуліцы, узводзіць барыкады ў розных месцах горада. Асноўнай тактыкай было разбягацца пры набліжэнні АМАПа, каб ізноў сабрацца, калі ён з'язджае. Асабліва зацятыя сутычкі адбыліся ў раёнах Кальварыйскай, метро Пушкінская, метро Спартыўная, універсама Рыга, галерэі Мінск. Каля метро Пушкінская загінуў дэманстрант, паведаміла МУС. Параненых дэманстрантаў вельмі, вельмі шмат.

Колькасць затрыманых - агромная, праваабаронцы не даюць рады падліку.

Жорсткі разгон дэманстрантаў, якія ўпарта не хацелі сыходзіць з вуліц, адбыўся таксама яшчэ ў дзясятку гарадоў краіны. У многіх гарадах разгон перарос у сутычкі з АМАПам, людзі аказвалі супраціў.

Сілавікі перакідваюць верталётамі падмацаванні з горада ў горад.

Супраць дэманстрантаў у Брэсце вывелі дэсантнікаў.

Беларусь такога яшчэ не бачыла.
Наша Ніва pinned «У Мінску 10 жніўня ўсё пачыналася як абсалютна мірны пратэст пешаходаў і аўтамабілістаў. Формай пратэсту пераважна было стаянне ўздоўж вуліц, на якіх ездзілі і сігналілі аўтамабілісты. Такі пратэст ахапіў многія вуліцы. Спіраль насілля пачалася з таго, што…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Попадание свето-шумовой гранаты прямо в протестующего.
На відэа вышэй: здаецца, гэта святлошумавая граната пападае ў мужчыну ў Мінску. Ён падае, да яго бягуць людзі. Пакуль няяясна, ці гэта той самы мужчына, які загінуў. Будзем разбірацца.
Каля метро Пушкінская мужчына на БМВ Х5 вылецеў за шэрагі амапаўцаў праз кардон даішнікаў. Незразумела, якая была яго мэта. Машыну спынілі з дапамогай нечага, мужчыну выцягнулі і жорстка, жорстка білі на вачах журналістаў. Журналісты не зразумелі да канца, у чым была сутнасць сітуацыі.
Каля Рыгі зноў сабраліся дэманстранты, зноў будуюць барыкады, паляць шыны.
"Пазіцыйная вайна" дэманстрантаў і сілавікоў працягваецца каля метро Пушкінская. Сілавікі заходзяць у грамадскі транспарт, які едзе ў гэтым кірунку, і надглядаюць рэчы людзей. Падазроных для сябе затрымліваюць.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
За некалькі секунд да таго, як пацярпела наша журналістка Наталля Лубнеўская.
Проспект Победителей в Минске вечером 10 августа.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Па дэманстрантах каля Рыгі зноў лупяць гранатамі, спецыяльная машына разбівае барыкады.
Адбылася зачыстка Пушкінскай. Гэта здарылася пасля таго як большасць дэманстрантаў разышлася сама. Шэрагі сілавікоў кідалі пад ногі пазасталым дэманстрантам выбух-пакеты і стралялі ў іх шумавымі гранатамі. Пры наступе на дэманстрантаў сілавікі разбілі шкло ў аўтамабілях, якія стаялі перад іх шэрагам. Напэўна, яны лічаць, што ў гэтых аўтамабілях сядзяць дэманстранты.
Протесты возле Пушкинской в Минске вечером 10 августа.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY
Як па-вашаму, ці сыдзе Аляксандр Лукашэнка ў адстаўку, калі такія пратэсты супраць яго кіравання будуць працягвацца?
Anonymous Poll
23%
так
24%
не
53%
залежыць ад пазіцыі сілавікоў