Наша Ніва
25.8K subscribers
63.7K photos
9.66K videos
2 files
49.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
З футбольнага клуба «Віцебск» выганяюць гульцоў. Меркавана, з-за праверкі на алкатэстары

У пачатку ліпеня «Віцебск» расстаўся з некалькімі футбалістамі: абаронцам Андрэем Лебедзевым, паўабаронцам Яраславам Яроцкім і форвардам Глебам Рассадкіным. Для нашых рэалій гэта справа звыклая, улічваючы, што клуб ідзе на 13-м месцы ў табліцы. Але адкрыліся магчымыя прычыны звальнення.

https://nashaniva.com/295177

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як былога дружынніка і афіцэра МНС запісалі ў «тэрарысты». Пагутарылі з хлопцам, уключаным у спіс КДБ

Андрэю Слізюку цяпер 27 гадоў — і ён са здзіўленнем знайшоў сябе ў спісе КДБ. Пагутарылі з ім пра тое, як ён жыў, кім працаваў і што здарылася.

https://nashaniva.com/295060

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Падмаскоўі загінуў «атаман казацкіх войсках» падчас бою на шаблях

Сяргей Капітонаў, якога называлі атаманам «Вялікага братэрства казацкіх войскаў Русі і замежжа», ладзіў двубой на шаблях каля спартовай пляцоўкі ў двары, пішуць расійскія тэлеграм-каналы. Падчас бою супернік выпадкова ўсадзіў клінок у грудзі атаману.

Капітонаў памёр на месцы.
З канца чэрвеня Украіна знішчыла 14 ваенных баз і складоў узбраення ў тыле расійскіх войскаў

Гаворка ідзе аб ударах па складах і базах у «глыбокім тыле» расійскіх войскаў — за 5-75 кіламетраў ад фронту.

https://nashaniva.com/295184

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША: «Мы бачым, што ў Беларусі вайну не падтрымліваюць»

«Мы праводзім выразнае адрозненне між уладамі Беларусі і народам Беларусі. Мы зробім усё магчымае, каб прыцягнуць рэжым Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці», — заявіла ў інтэрв’ю «Нашай Ніве» Кара Макдональд, намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы.

https://nashaniva.com/295182

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Выйшаў новы эпізод «Масяні» — пра нападзенне Кітая на Расію

У мультыку Кітай «дэнацыфікуе» Расію: гарады бамбяць, а сям’я Масяні гіне. Але ўсё канчаецца шчасліва.

«Мульт выйшаў нясмешны, але якая нафіг весялосць, калі столькі людзей гіне кожны дзень», — кажа аўтар мультсерыяла Алег Куваеў праз сваю геранію.

https://youtu.be/s-GLAIY4DXA
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Слуцку вызначылі чэмпіёна па паяданні бургераў

Конкурс зладзіла адна з устаноў фаст-фуда. Дзевяць удзельнікаў спаборнічалі ў паяданні булачак з катлетай на хуткасць.

Як піша «Інфа-Кур’ер», чэмпіён за пяць хвілін з’еў восем бургераў. Мяркуючы па відэа, некаторыя ўдзельнікі асабліва не спяшаліся і проста атрымлівалі асалоду ад бясплатнай ежы.
Зніклымі без вестак лічацца каля 7200 украінскіх вайскоўцаў

Пра гэта паведаміў «Суспільне» ўпаўнаважаны па асобах, якія зніклі без вестак пры асаблівых абставінах Алег Катэнка. Паводле яго слоў, большасць вайскоўцаў, якія прапалі без вестак, знаходзяцца ў палоне.

«Калі мы гаворым пра вайскоўцаў, то давайце разбярэмся, хто ёсць вайскоўцы. Ёсць Узброеныя сілы Украіны, ёсць Нацыянальная гвардыя, ёсць памежнікі, ёсць СБУ, і гэта розныя інстытуцыі. Ва УСУ даюць звесткі аб дзвюх тысячах зніклых без вестак вайскоўцаў. У нашым кол-цэнтры прыкладна 7200 чалавек. Там, напрыклад, полк «Азоў» — гэта Нацыянальная гвардыя (падпарадкоўваецца МУС) і там таксама ёсць зніклыя, яны не выходзілі на сувязь са сваякамі, калі пакідалі «Азоўсталь», — кажа Катэнка.
«І гэта мы яшчэ не пачыналі!» — кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў троліць Пуціна.
Расійскі тэлеграм-канал напісаў пра дзясяткі ахвяр пасля ўкраінскага ўдару па складзе ўзбраення ў Данецку

Крыху раней маладагвардзейцы «Адзінай Расіі» пахваліліся, што распісваюць у ім снарады.

https://nashaniva.com/295203

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Telegram заблакаваў сетку каналаў ГУБАЗіКа. Ужо ў дванаццаты раз (але, магчыма, разоў было больш, мы маглі збіцца)

Не дапамог нават рэбрэндзінг і пераназыванне канала з «ГУБОП» у «Цэнтр «Э» (мімікрыя пад расійскую структуру з такой назвай).

Больш за тое, заблакаваны бот, куды яны збіралі даносы, і цэлая сетка каналаў, звязаных з ГУБАЗіКам.

Папярэдняя блакіроўка адбылася 7 чэрвеня 2022 года.
Аўтуховіч абвясціў сухую галадоўку

Сёння на судзе пасля перапынку палітвязень паскардзіўся, што яму перадаюць лісты толькі ад маці, а таксама ён не атрымлівае газеты, напісала ў сваім тэлеграме прапагандыстка Людміла Гладкая.

У выніку Аўтуховіч заявіў, што абвяшчае сухую галадоўку на знак пратэсту.
Трафейны расійскі комплекс СПА «Панцыр» збіў першую цэль

Мінабароны Украіны паведаміла, што трафейны «Панцыр-С1» ужо ваюе на баку Украіны і нібыта збіў першую цэль, але ведамства не кажа, якую.

Сучасную расійскую тэхніку УСУ захапілі ў баях і паставілі на баявое дзяжурства сіл украінскіх СПА.

«Да яго аўтаматычных пушак падыходзяць 30-міліметровыя снарады, якія ёсць у нас на ўзбраенні», — кажуць вайскоўцы.

Распрацоўшчыкі кажуць, што комплекс прызначаны для абароны маламерных аб'ектаў ад паветранага нападу. Акрамя таго, комплекс здольны змагацца з лёгкабраняванымі наземнымі цэлямі, а таксама з жывой сілай.
Уладзімір Някляеў. «Вайна, якой няма». Паэма

Творца апублікаваў у фэйсбуку да свайго дня нараджэння паэму.

https://nashaniva.com/295207

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пракурор запрасіў 1,5 года зняволення для Змітра і Насты Дашкевічаў

Нядаўна ў сям’і нарадзілася чацвёртае дзіця.
Беларусы зноў могуць увозіць электрамабілі без сплаты мыту, але ёсць нюансы

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі яшчэ ў сакавіку апублікаваў рашэнне абнуліць мытную пошліну на ўвоз электрамабіляў да 2024 года. Праз дзесяць дзён норма мусіла набыць сілу, але да нядаўняга часу прывезці электрамабіль, не сплаціўшы мыту, было немагчыма.

https://nashaniva.com/295206

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дазволіць Украіне наносіць удары па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі «акупаванай Беларусі» прапанаваў 10 ліпеня ў сябе ў Твітары старшы дарадца ўрадавай камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Пол Масара.

«Украіне павінна быць дазволена наносіць удары па вайсковых аб'ектах у акупаванай Беларусі, акупаваным Крыме і ў Расіі», — напісаў Пол Масара.

Пол Масара — старшы дарадца па супрацьдзеянні карупцыі і санкцыях ва ўрадавай камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
У Расіі з пачатку вайны заблакавалі 5300 сайтаў

Гэты падлік вядзе арганізацыя Раскамсвабода. Там адзначаюць, што калі ў самым пачатку вайны рашэнні аб блакаваннях прымала Генпракуратура, то цяпер гэта робяць, у асноўным, рэгіянальныя суды.

З пачатку вайны ў Расіі заблакаваныя ўсе незалежныя СМІ на рускай і іншых мовах. З сацсетак пад блакаванне трапіў твіітар, а фэйсбук і інстаграм, як і іх галаўная кампанія Meta, прызнаныя экстрэмісцкімі.
МЗС выклікаў пасла Швецыі па справе Кузнечыкаў

11 ліпеня у МЗС Беларусі выклікалі амбасадарку Швецыі ў Беларусі Крысціну Юханесан. Шведскаму боку быў заяўлены пратэст у сувязі з перахоўваннем і зробленым нібыта з удзелам супрацоўнікаў амбасады ў Мінску патаемным вывазам Віталя і Уладзіслава Кузнечыкаў.

https://nashaniva.com/295228

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Дом Масквы» ў Вільні мастакі ператвораць у сімвал моцы Украіны

Каманда дзеячаў мастацтва з Літвы, Украіны і Эстоніі аб'яднала свае намаганні, каб паслаць свету вестку. Мастакоў падтрымлівае Пасольства Украіны і ўкраінская грамада Літвы.

https://nashaniva.com/295202

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дзяўчына з Ліды здала на 100 балаў ЦТ па ўсіх трох прадметах

Выпускніца Лідскай сярэдняй школы №8 Анастасія Більдзь здавала на цэнтралізаваным тэставанні беларускую мову, матэматыку і фізіку. І па ўсіх трох прадметах атрымала максімальныя балы.

https://nashaniva.com/295232

Без VPN — па гэтай спасылцы.