Наша Ніва
27.4K subscribers
59.2K photos
9.15K videos
2 files
44.8K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Сёння ноччу ў Харкаве ракета трапіла ў шасціпавярховы дом, у выніку чаго быў разбураны цэлы пад’езд

Як паведамляе Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны, з-пад завалаў дасталі пажылую жанчыну. Ахвяр няма.
«Паўночны паток» спынілі на рамонт. Газ з Расіі ў Еўропу часова будзе ісці толькі праз Украіну

Мяркуецца, што працы працягнуцца ад сёння да 21 ліпеня, але ў Еўропе мяркуюць, што гэта элемент энергетычнага шантажу і рамонт можа зацягнуцца.

Адзінай крыніцай расийскага газу для Заходняй і Цэнтральнай Еўропы на гэты перыяд застанецца газаправод, які ідзе праз Украіну і працуе на палову магутнасцей (40 млн кубаметраў у суткі пры 80 магчымых).

Падставай для спынення «Паўночнага патоку» стала сітуацыя з газавымі турбінамі, якія не вярнуліся своечасова з Канады пасля рамонту. На выхадных Канада ўсё ж прыняла рашэнне перадаць турбіны Германіі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як вайна мяняе чалавека?

У новым выпуску ТОК тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі разважае, як тры месяцы працы на вайне змянілі яго.

Цалкам выпуск глядзіце на ютубе: https://youtu.be/8u7a4vrajqc
Пад Стоўбцамі знішчылі брукаванку — помнік архітэктуры

Шэсць гадоў таму дарогу ўшанавалі статусам помніка архітэктуры.

«У спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі яна застанецца фармальна — насамрэч яе ўжо няма… На гэтым месцы праз месяц будзе ляжаць асфальт!» — напісаў у сваім фэйсбуку краязнавец Валер Дранчук.
«Выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі РБ». Папраўкі ў закон хутка абмяжуюць выезд з краіны

У Беларусі збіраюцца змяніць закон, па якім абмежаваць выезд з Беларусі збіраюцца для «палітычных адміністратыўшчыкаў», сілавікоў і для асоб, чый выезд, на думку КДБ, «пагражае інтарэсам нацыянальнай бяспекі РБ».

Журналісты @zerkalo_io разбіраліся ў законапраекце.

https://nashaniva.com/295162

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

У Беларусі шмат людзей арыштавалі за каментары ў тэлеграме, але шмат хто дагэтуль не ведае, як працуе месенджар і як сілавікі знаходзяць карыстальнікаў.

❗️Сабралі 20 магчымых спосабаў пошуку і 21 правіла бяспекі.

https://nashaniva.com/294433

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Брытанская разведка: Расійскія вайскоўцы не паспяваюць аднаўляцца пасля баёў

Вось тэзісы з чарговай справаздачы міністэрства абароны Вялікабрытаніі:

Аналітыкі звярнулі ўвагу на відэа, якое размясціла заблакаванае ў Расіі выданне «Людзі Байкала». На ім жонкі вайскоўцаў 36-й агульнавайсковай арміі патрабуюць вярнуць дадому мужоў, адна жанчына распавядае, што вайскоўцы 5-й асобнай гвардзейскай танкавай брыгады «знясіленыя маральна, фізічна» і не пакідалі зону баявых дзеянняў з 24 лютага.

Адсутнасць планавых перапынкаў для адпачынку ад інтэнсіўных баявых дзеянняў — гэта, з высокай верагоднасцю, адна з самых цяжкіх сярод мноства кадравых праблем у войсках, задзейнічаных у аперацыі, і расійскае мінабароны не дае гэтай праблеме рады, робіць выснову брытанская ваенная разведка.
Наша Ніва
У Віцебску асвяцілі новы касцёл Касцёл святога Ігнацыя Лаёлы пабудаваны ў мікрараёне Білева. https://nashaniva.com/295127 Калі няма VPN, чытайце па спасылцы.
Рокеры, журналісты і Дыега Марадона. Паглядзіце, якія роспісы ў новым касцёле ў Віцебску

Будынак Касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы мала нагадвае класічную беларускую сакральную архітэктуру — ён цалкам складаецца з паралелепіпедаў. Фрэскі на алтарнай сцяне спалучаюць класічны сюжэт з Тайнай вячэрай з выявамі нашых сучаснікаў.

Фота Алега Клімовіча.
Палонных каліноўцаў уключылі ў спісы на абмен

Полк Каліноўскага паведаміў, што разам з Узброенымі сіламі Украіны прыкладае намаганні па вызваленні байцоў Яна «Тромблі» Дзюрбейкі і Сяргея «Кляшча» Дзёгцева. Абодва яны ўключаны ў спіс на абмен ваеннапалонных.

Украінскае грамадзянства ёсць толькі ў некалькіх каліноўцаў. Усе байцы маюць кантракт з УСУ і вайсковы білет.

За час вайны 40 каліноўцаў атрымалі раненні. Частка з іх на лячэнні, частка на рэабілітацыі, частка вярнулася ў строй.

Загінулымі лічацца сямёра — Ілля «Ліцвін» Хрэнаў, Зміцер «Тэрор» Апанасовіч, Павел «Волат» Суслаў, Іван «Брэст» Марчук, Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Папік» Шатроў, Васіль «Атам» Грудовік. Целы апошніх чатырох, якія ўдзельнічалі ў баі пад Лісічанскам, полк яшчэ не мае, таму афіцыйна каліноўцы лічацца зніклымі без звестак.

Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка?

Расказваем пра беларуса Сяргея Дзёгцева — другога каліноўца ў палоне
КДК: Цэны растуць хутчэй, чым чакалася, а эфектыўных мер удзеяння на гандлёвыя сеткі няма 

https://nashaniva.com/295173

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Называць гэта акупацыяй — зручная пазіцыя, але гэта не так». Максім Кац выказаўся аб прысутнасці расійскіх вайскоўцаў у Беларусі

Расійскі палітык і блогер на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Варшаве заявіў, што Беларусь павінна прызнаць адказнасць за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.

https://nashaniva.com/295176

Без VPN — па гэтай спасылцы.