Наша Ніва
27.1K subscribers
60.6K photos
9.32K videos
2 files
46.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Драма ў Альшанах: агуркі давяць транспартам, бо закупачная цана ўпала да мінімуму

Закупачная цана на агуркі ў агурковай сталіцы Беларусі Альшанах упала да 10 капеек за кілаграм.

Такі кошт не пакрые нават затраты на вырошчванне, што зусім не радуе мясцовых жыхароў, паведамляе Першы рэгіён.

У інтэрнэце з'явілася відэа, як частку ўраджаю фермеры выкінулі пад колы тэхнікі. У адным выпадку па агурках праехаў мікрааўтобус, у другім — фура.

Яшчэ пару тыдняў таму закупачныя цэны на агуркі былі па 40 капеек. На рынку ў Брэсце цана вагаецца ў ад 1 да 1,5 рубля ў розніцу.
"Беларусьнафту" вывелі з "Белнафтахіма", каб пазбегнуць санкцый. І што, дапаможа?

Крыніцы "Нашай Нівы" патлумачылі, як гэта будзе працаваць.

Чытайце па спасылцы: https://bit.ly/3zcQmiG
Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Рэгіянальнай газеты» ў Маладзечне

Супрацоўніцы выдання Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна не выходзяць на сувязь. Сведкі паведамляюць, што ў рэдакцыі людзі з цывільным.

Таксама раніцай сілавікі прыходзілі да галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча дадому. Яго разам з жонкай звезлі на допыт, паведамляе БАЖ.
11 чалавек асудзілі па справе ўдзельнікаў чата «радыкальнага напрамку»

У паказаннях фігуравалі некалькі чатаў — у прыватнасці, «АГСБ», «Падработка Мінск», «100», «101».

Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».

Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання або напісання «чыстасардэчных прызнанняў».

Суддзя Дзмітрый Астапенка вынес наступныя прысуды:

Арцёму Касакоўскаму, Дзмітрыю Ластоўскаму, Дзмітрыю Жэбуртовічу 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Паўлу Нядбайлу, Расціславу Стэфановічу, Яўгену Прапольскаму, Аляксандру Рэзніку, Сяргею Плонісу, Арцёму Міцуку, Аляксандру Юрчыку
8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Юрыю Бялько — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Як у Клайпедзе ратавалі малых цюленяў. Іх лячылі некалькі месяцаў, а сёння адпусцілі ў мора

Мінулай вясной у Марскі музей, што ў літоўскай Клайпедзе, трапілі 17 хворых і аслабелых цюлянянятаў, піша Delfi.

«Зіма была халоднай, таму самкі пакідалі дзетак па лёдзе. Такая вялікая колькасць аслабелых малых, якія засталіся без мам, магла быць сігналам недахопу ежы», — расказаў біёлаг музея Арунас Грушас.

Малыя за гэтыя месяцы падраслі і падужэлі, сямёра з іх ужо важаць 40 кг, а некаторыя -- амаль 60 кг. Увесну важылі ўсяго 13 кг (такая вага нованароджаных).

У іх былі розныя хваробы, таму іх лячылі і антыбіётыкамі, і ад паразітаў. Пасля работнікі музея навучылі іх самастойна карміцца.

Сёння іх на волю выпусцілі Забову, Унараву, Гасцінчуса, Ішкаднікаса, Унчакаса, Цукерку і Гузікаса — імёны малым далі дзеці. Астатніх выпусцяць у канцы лета або ў пачатку восені, калі яны канчаткова выздаравеюць.

Сёлета малых выпускалі а волю ў адкрытым моры, бо ля берага шмат людзей і стаяць рыбалоўныя сеткі.
Карбалевіч: Прыхільнікам пераменаў варта падтрымаць канстытуцыйны рэферэндум — гэта найменшае зло

Палітолаг Валер Карбалевіч выказаў дастаткова нечаканыя думкі адносна хуткага рэферэндуму па новай Канстытуцыі.

Аналітык мяркуе, што яны даюць грамадству шанец, таму іх варта падтрымаць.

https://bit.ly/3xR1bqk
СК наклаў арышт на рахункі платформы «Имена», дапамога дабрачынным праектам прыпыненая

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку стваральніца праекту Кацярына Сінюк.

«Имена» дапамагалі збіраць грошы на дабрачынныя праекты — напрыклад, атрада «Ангел» (шукае людзей, якія зніклі), прытулку для жанчын, якія церпяць ад гвалту ў сям’і, дзяцей-сірот, якія засталіся ў бальніцы без бацькоў.
Частка спаборніцтваў на Алімпіядзе пад пагрозай зрыву з-за нечаканай і вельмі затратнай праблемы

Нашэсце вустрыц можа сарваць спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Вустрыцы ў раёне Такійскай затокі, дзе павінны праходзіць спаборніцтвы, масава прымацаваліся да паплаўкоў, прызначаных для падтрымання спакойнай воднай паверхні.

Пад цяжарам вустрыц паплаўкі пачалі тануць. У выніку даводзіцца або выцягваць іх на бераг і чысціць, альбо адпраўляць на ачыстку дайвераў. На сёння з паплаўкоў знялі 14 тон вустрыц, на працы патрацілі $ 1,28 млн.

The Sea Forest Waterway з'яўляецца адзінай вяслярнай трасай міжнароднага стандарту ва ўсёй краіне.

Алімпійскія гульні ў Токіа пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня. Спаборніцтвы па веславанні стартуюць 25 ліпеня.

Беларусь традыцыйна брала ў веславанні і байдарках медалі. Так у Рыа была бронза, у Лондане-2012 срэбра і бронза, а ў 2008 годзе ў Пекіне наогул былі два залатыя медалі і тры бронзавыя.
❗️❗️❗️ Стала вядома, у чым на гэты раз падазраюць галоўнага рэдактара НН

Следчы паведаміў сваякам Ягора Марціновіча, што той затрыманы на трое сутак як падазраваны па арт. 216 КК. Папярэдні раз яго затрымлівалі на 10 сутак па арт. 342, меру ўтрымання не абіралі, абвінавачванне не прад’яўлялі, але і не вызвалілі.

На гэты раз Ягора Марціновіча падазраюць у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання (ч. 2 арт. 216 КК, караецца "хіміяй" ці калоніяй на тэрмін да 5 год). Каму нанесены ўрон, сваякі не ведаюць.

Па такім самым артыкуле ў ізалятары зараз трымаюць і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко, паведамляюць яго сваякі. Таксама за кратамі знаходзіцца галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько. Адзінаццаты дзень нашаніўцы знаходзяцца ў невыносных умовах у ізалятары на Акрэсціна. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.
Біскуп Буткевіч: Мы патрабуем перамен

Пра гэта заявіў старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Алег Буткевіч на ўрачыстасцях у Гудагаі.

«Мы патрабуем перамен. Але адзіная рэвалюцыя, якая можа сапраўды змяніць наш лёс да лепшага, як зазначыў яшчэ Бэнэдыкт XVI, — г.зв. званы «Капернікаўскі пераварот».

Раней лічылася, што не Зямля абарочваецца вакол Сонца, а, наадварот, Сонца круціцца вакол Зямлі. Менавіта такое ўражанне складалася ў людзей, якія бачылі, як яно штораніцы ўзыходзіць і штовечар апускаецца за далягляд.

Славуты Капернік не перавярнуў свет, але змяніў наш погляд на яго, адкрыўшы, што ў цэнтры нашай сістэмы знаходзіцца Сонца, вакол якога абарочваюцца планеты, у тым ліку і Зямля. Менавіта такі «Капернікаўскі пераварот» патрэбны нам сёння, каб мы не толькі ўсвядомілі, што ў цэнтры нашага жыцця знаходзіцца Бог, але каб жылі згодна з гэтай праўдай.
Тады, калі зменіцца наш погляд і падыход, адбудуцца такія патрэбныя перамены ў жыцці нашым асабістым, сямейным і грамадскім», — сказаў Буткевіч.
‼️ Андрэя Дынько трымаюць на Акрэсціна за нясплату камуналкі на 3500 рублёў. Астатнім нашаніўцам прад’явілі такі самы артыкул

Стала вядома, што Андрэя Дынько трымаюць у ізалятары на Акрэсціна па арт. 216 Крымінальнага кодэкса. Папярэдні раз яго затрымлівалі на 10 сутак па арт. 342, меру ўтрымання не абіралі, абвінавачванне не прад’яўлялі, але і не вызвалілі.

Цяпер Дынько падазраюць у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання (ч. 2 арт. 216 КК, караецца "хіміяй" ці калоніяй на тэрмін да 5 год), затрыманы на трое сутак. Сэнс прэтэнзій у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Урон нанесены «Мінэнерга», сума — 3,5 тысячы рублёў.

Па такім самым артыкуле як падазраваных трымаюць на Акрэсціна галоўнага рэдактара НН Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко.
Летась былыя афіцэры запісалі відэазварот супраць гвалту. Цяпер па іх прыйшлі

У кастрычніку 2020 чацвёра афіцэраў запасу звярнуліся да дзейных сілавікоў: заклікалі задумацца, не губляць гонар і абараняць народ. Цяпер да былых вайскоўцаў прыйшлі, мінімум адзін чалавек ужо за кратамі.

У запісе ўзялі ўдзел афіцэры запасу маёр Андрэй Дзічко, падпалкоўнік Сяргей Бендзь, падпалкоўнік Сяргей Шпак і маёр Андрэй Бакурэнка. Аказалася, да двух ужо прыходзілі сілавікі.

Маёр запасу Андрэй Дзічко быў затрыманы яшчэ ў першай дэкадзе ліпеня, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на сваякоў мужчыны. Нейкі час Дзічко правёў у СІЗА КДБ.

Сяргей Шпак, падпалкоўнік запасу, сёння знаходзіцца за кратамі ў СІЗА КДБ. Сваячка кажа, што вайскоўцаў ужо пазбавілі вайсковых званняў.
У Сяргея чацьвёра дзяцей, два з іх непаўналетнія.
Мінчука затрымалі на памінках маці за тое, што два месяцы таму слухаў у машыне песню Цоя «Перемен»

У канцы чэрвеня 58-гадовага Сяргея затрымалі непасрэдна падчас памінак. Ён сядзеў за памінальным сталом, калі яму патэлефанаваў сын і сказаў, што нехта падрапаў яго машыну, таму яму трэба спусціцца ў двор. Там яго ўжо чакалі супрацоўнікі Ленінскага РУУС Мінска, якія адвезлі яго ў аддзяленне і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Сяргея абвінавацілі ў праслухоўванні 1 траўня «пратэснай песні» ў сваім аўтамабілі і ў выкрыкванні лозунгу «Жыве Беларусь», паведамляюць праваабаронцы.
Сайт анлайн-гіпермаркета 21vek.by не адкрываецца

Сітуацыю пракаментавалі ў сацсетках кампаніі.

"Сябры, цяпер у некаторых кліентаў назіраюцца праблемы з доступам сайта, пра якія мы ведаем. Наша тэхнічная каманда працуе над ліквідацыяй непаладак", — гаворыцца ў заяве.
Наша Ніва
Не фэйк, а акт тэрарызму. Судзяць мінчука, які кінуў кактэйль Молатава ў танк З 8 ліпеня ў судзе разглядаецца крымінальная справа супраць 26-гадовага Ягора Міхайлава. Хлопец кінуў кактэйль Молатава ў танк, які стаяў у эшалоне ў Сцяпянцы. Відэа з'явілася…
Па справе за падпал танка, які, па версіі Мінабароны, не пацярпеў, мінчуку запрасілі 10 гадоў калоніі, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, 26-гадовага мінчука Ягора Міхайлава абвінавачваюць у падпале танка Т-72 у Сцяпянцы.

Відэа палаючага танка з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржСМІ назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк.
У Беларусі 9 новых палітвязняў

Палітвязнямі прызналі Юлію Гарачка, Яўгена Бабака, Цімура Газізава, Аляксандра Юрчыка, Івана Пацейчука, Максіма Імхавіка, Андрэя Тарасаўца, Уладзіміра Мацюха, Вячаслава Яльніцкага.

Цяпер у Беларусі 574 палітвязні.
Галоўнага рэдактара і журналістаў «Рэгіянальнай газеты» адпусцілі на волю, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У рэдакцыі адбыўся агляд памяшкання.

Што адтуль забралі, пакуль невядома. Супрацоўнікі знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Выдаў Караткевіча без цэнзуры, стаў зоркай TikTok. Чым вядомы Глеб Лабадзенка

Журналіст, шоўмен і культурны актывіст Глеб Лабадзенка збірае на Tiktok тысячныя прагляды, ён расказвае пра старажытны Менск, Усяслава Чарадзея і незалежнасць. У нашым тэксце – падрабязнасці, чым яшчэ вядомы Лабадзенка і што ён робіць для беларускай культуры.

Чытайце па спасылцы: https://bit.ly/3hNBcKI
Адбыліся перамовы Ціханоўскай і Блінкена

Сёння ў Вашынгтоне Святлана Ціханоўская правяла перамовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, намеснікам дзяржсакратара Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамента ЗША Дэрэкам Шоле. Яны абмеркавалі інцыдэнт з Ryanair, рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і медыя, нелегальную міграцыю ў Літву.

На сустрэчы Ціханоўская заклікала ЗША:

— Прыняць пакет экстранай дапамогі для беларускіх незалежных СМІ, Youtube-праектаў, Telegram-каналаў, журналісцкіх расследаванняў. Пашырыць дапамогу грамадзянскай супольнасці, рэпрэсаваным і прыватнаму бізнэсу ў Беларусі, палітвязням і іх сем'ям. Павялічыць колькасць стыпендыяльных праграм для падтрымкі студэнтаў і даследчыкаў;

— Даць сігнал Расіі, што падпісаныя кантракты і дамовы не будуць прызнаныя юрыдычна і анулююцца: «Расія можа іграць канструктыўную ролю ў вырашэнні крызісу ў Беларусі — дыялогам і удзелам у канферэнцыі па тэме Беларусі»;

— Узмацніць разам з партнёрамі палітычны і эканамічны ціск на беларускія ўлады;

— Аказаць дыпламатычную падтрымку беларускім дэмакратычным сілам у іншых краінах;

— Прыняць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцыі высокага ўзроўню па вырашэнні крызісу ў Беларусі.

Дзяржсакратар прыняў Ціханоўскую ў прыёмнай зале Дзярждэпартамента, сустрэча доўжылася гадзіну. Блінкен сказаў, што ён у пастаянным кантакце з Белым домам і прэзідэнтам Байдэнам — і яны абмяркоўваюць беларускае пытанне.