Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Рэдакцыя магілёўскага парталу 6tv.by пакінула Беларусь

Сілавікі фактычна пакінулі галоўнага рэдактара праекта Змітра Салаўёва перад выбарам — або ён адключае сайт, або на яго заводзяць крымінальную справу паводле арт. 342 КК РБ, паведамляе БАЖ.

Зараз рэдакцыя 6tv.by знаходзіцца за мяжою, але спыняць сваю працу не плануе. Аднак праекту прыйшлося выдаліць частку свайго відэакантэнту — праект з удзелам магілёўскіх праваабаронцаў і некаторыя эфіры журналіста Аляксандра Буракова.
Меркель з цяжкасцю знайшла словы, каб апісаць маштаб паводкі у Германіі

Жахлівай назвала сітуацыю з паводкай у краіне канцлер Ангела Меркель, якая наведала ў нядзелю вёску Шульц у Рэйнланд-Пфальцы. Гэты рэгіён — адзін з найбольш пацярпелых ад паводкі.

«Гэта неверагодная, жахлівая сітуацыя, у нямецкай мове, мабыць, не знайсці такіх слоў, каб апісаць разбурэнні», — сказала яна журналістам.

«Але што моцна суцяшае — гэта тое, як людзі трымаюцца разам, як яны дапамагаюць адзін аднаму, якая салідарнасць паміж людзьмі», — дадала канцлер.

Хоць у найбольш пацярпелых раёнах вада пачынае спадаць, у іншых рэгіёнах Еўропы паводка працягваецца з-за моцных дажджоў.

Падобных паводак у Германіі не назіралася ўжо амаль 60 гадоў. Асноўны ўдар прыйшоўся на заходнія рэгіёны Германіі. Паводле звестак нямецкага метэаралагічнага агенцтва, у некаторых раёнах за суткі выпала двухмесячная норма ападкаў.

Усяго загінулі мінімум 188 чалавек, а многія лічацца зніклымі без вестак, паведамляе Бі-бі-сі.
❗️Андрэй Скурко не вызвалены. Яго затрымалі ізноў, за што — невядома

У нядзелю, 18 ліпеня, скончыўся 10-сутачны тэрмін затрымання кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, якога забралі па арт. 342 КК. За гэты час яму не было прад’яўлена абвінавачванне, не была абраная мера ўтрымання, ён сядзеў у ізалятары на Акрэсціна як падазраваны.

Сёння яго, як і галоўнага рэдактара НН Ягора Марціновіча, не адпусцілі, а затрымалі ў другі раз, ужо па новым артыкуле Крымінальнага кодэксу. Па якім менавіта, следчы не гаворыць. Вядома толькі, што на гэты раз затрымалі на трое сутак. Інфармацыі пра тое, чаму не вызвалілі галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько, блізкія дагэтуль не маюць.

Дзясяты дзень нашы калегі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна, 15 ліпеня супрацоўнікі ІЧУ прынялі ў родных перадачы, але так і не перадалі іх затрыманым.

Увесь гэты час вязні сядзяць без зменнай бялізны, дадатковай ежы і пітва, мінімальных гігіенічных сродкаў, нягледзячы на спёку, якая стаіць гэтымі днямі. Ім не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, спяць яны на падлозе ці голых шконках. Усё гэта з’яўляецца грубым парушэннем закона і ўнутраных правілаў ІЧУ.

Сваякі нашаніўцаў па гэтым факце звярнуліся на прамую лінію МУС, звароты зарэгістраваныя і павінен быць пісьмовы адказ. Нашаніўцы прызнаныя палітвязнямі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дыяспарай у Вашынгтоне.

Працягваецца працоўны візіт палітыка ў ЗША. У бліжэйшыя яна правядзе сустрэчы ў Дзярждэпартаменце і Белым доме, таксама сустрэнецца з сенатарамі-членамі Палаты прадстаўнікоў ЗША ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыі, кіраўніком USAID, дасць інтэрв'ю вядучымі сусветным СМІ.
Ціханоўская плануе сустрэцца ў ЗША з Блінкенам

Святлана Ціханоўская плануе падчас сваёй паездкі ў Вашынгтон, якая распачалася ў нядзелю, правесці сустрэчу з дзяржсакратаром Энтані Блінкенам.

«Плануецца, але пакуль не магу пацвердзіць», — сказала яна ў нядзелю, адказваючы на пытанне карэспандэнта ТАСС.

Ціханоўская чакае, што ЗША маглі б узяць на сябе ролю пасярэдніка ў перамовах апазіцыі і ўлады ў Беларусі.
Памёр вядомы стаматолаг, прафесар Алег Чудакоў

Алега Парфіравіча Чудакова, прафесара кафедры хірургічнай стаматалогіі БДМУ не стала 15 ліпеня. Ён пражыў 81 год.

Стаж медыцынскай працы пачаўся ў 1964 годзе, прычым перад гэтым ён атрымаў дыплом саліста балета, але перадумаў выступаць у Марыінскім тэатры — выбраў медыцыну.

Яго бацька быў рэпрэсаваны, а маці адмовілася ад яго.

Алег Чудакоў правёў некалькі тысяч аперацый¸ у тым ліку робячы твары вядомым асобам і артыстам. Напісаў больш за 500 прац.
З пасады настаяцеля Пакроўскага сабора ў Гродне знялі Георгія Роя, які ў жніўні адкрыта выступіў супраць гвалту

Протаіерэй Георгій Рой ў жніўні 2020-га адкрыта выступаў супраць гвалту, піша Zerkalo.io.

Яшчэ да выбараў ён падчас адной з службаў звярнуўся да вернікаў і нагадаў ім, што ў Бібліі напісана: бацькам хлусні ёсць д'ябал, і заклікаў ніколі не далучацца да яе, «дзе б яна ні выяўлялася».

Пасля выбараў Георгій Рой сказаў, што ў саборы штогадзіну ўдзень будзе гучаць вялікі звон у знак закліку да міру і згоды, спынення гвалту, катаванняў, правакацый і ў знак салідарнасці з нявінна арыштаванымі.

Магчыма, яго пераводзяць у храм у вёсцы Квасоўка каля Гродна.

У чэрвені «па стане здароўя» быў вызвалены ад пасады архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Ён таксама адкрыта выступаў супраць неапраўданага гвалту з боку сілавікоў.
Названыя пераможцы «Славянскага базару» ў Віцебску

Гран-пры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні выйграла прадстаўніца Казахстана Рухія.

Першае месца заняла Ірына Арсеніевіч з Сербіі. Дыплом другой ступені песеннага конкурсу ўручылі Даніілу Мышкаўцу і ўкраінцы Рэнаце Штыфель.

Трэцяе месца падзялілі Івана са Славакіі і Тофік Гаджыеў з Азербайджана.

Таксама спецыяльны прыз «Славянская надзея» Ірыне Арсеніевіч з Сербіі ўручыў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Брытанія здымае маскі і адмяняе сацыяльную дыстанцыю. Панядзелак там назвалі «днём свабоды»

Брытанія зняла абмежаванні, уведзеныя з-за каранавіруса. Ад сёння ў краіне не дзейнічаюць правіла трымацца на адлегласці ад іншых людзей у закрытых памяшканнях і рэкамендацыя працаваць з дому.

Таксама адменена абмежаванне на максімальна дапушчальную колькасць наведнікаў разнастайных забаўляльных устаноў. А неабходнасць насіць ахоўныя маскі захаваецца толькі ў грамадскім транспарце Лондана.

Засталося ў сіле патрабаванне сысці ў каранцін пры выяўленні інфекцыі сярод людзей, з якімі ў чалавека былі непасрэдныя кантакты.

Прэм'ер-міністр Борыс Джонсан выступіў у абарону зняцця абмежаванняў, названых у СМІ «днём свабоды». Пры гэтым Джонсан заклікаў суайчыннікаў заставацца разважлівымі і зрабіць прышчэпку ад COVID-19.

Аднак навукоўцы занепакоеныя дынамікай распаўсюджвання інфекцыі ў каралеўстве. У апошнія дні сутачны прырост заражэнняў у Вялікабрытаніі складае каля 50 тысяч выпадкаў. Больш заражэнняў за суткі рэгіструюць толькі ў Інданезіі і ЗША.
Памёр дацкі мастак Курт Вестэргор. Яго карыкатуры на прарока Мухамеда справакавалі пратэсты па ўсім свеце

Курт Вестэргор, які атрымаў вядомасць як аўтар скандальных карыкатур на прарока Мухамеда, памёр 14 ліпеня на 87-м годзе жыцця. Ён доўга хварэў.

12 карыкатур на прарока Мухамеда былі ўпершыню апублікаваныя восенню 2005 года ў дацкай газеце Jyllands-Posten, спарадзіўшы буйны міжнародны палітычны і грамадскі крызіс. Малюнак Вестэргора паказваў прарока Мухамеда ў цюрбане ў форме атамнай бомбы з падпаленым кнотам. Карыкатуру палічылі самай абразлівай з 12 надрукаваных у газеце.

З'яўленне гэтых малюнкаў у Jyllands-Posten, а затым у шэрагу іншых заходнееўрапейскіх выданняў выклікала абурэнне ў ісламскім свеце. Разгневаныя мусульмане пачалі граміць прадстаўніцтвы Даніі ў шэрагу краін Блізкага Усходу, Азіі і Афрыкі.

З тых часоў Вестэргор і іншыя мастакі, а таксама члены іх сем'яў, якім неаднаразова пагражалі фізічнай расправай, знаходзіліся пад кругласутачнай аховай паліцыі.
Сустрэчы Блінкена з Ціханоўскай у яго графіку на 19 ліпеня няма

Графік кіраўніка амерыканскай дыпламатыі на 19 ліпеня распаўсюдзіла ў нядзелю ўвечары прэс-служба Дзярждэпа.

Згодна з ім 19 ліпеня Блінкен возьме ўдзел у сустрэчы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з каралём Іарданіі Абдалой II у Белым доме.

В.а. памочніка дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Рыкер у панядзелак плануе сустрэцца з пасламі Турцыі і Грузіі ў ЗША.

У намесніка дзяржсакратара па палітычных справах Вікторыі Нуланд і намесніка дзяржсакратара па пытаннях кіравання і рэсурсаў Браяна Макеона запланаваныя «сустрэчы і брыфінгі ў Дзярждэпартаменце», аднак якія-небудзь падрабязнасці адносна ўдзельнікаў сустрэч у графіку не прыводзяцца.
За суткі на мяжы Літвы з Беларуссю затрымалі 32 нелегалаў

Сярод затрыманых — 23 назваліся грамадзянамі Ірака або паказалі дакументы гэтай краіны, паведамляе Delfi.

Усяго на мяжы з Беларуссю сёлета літоўцы затрымалі 2096 мігрантаў — у 26 разоў больш, чым летась.

Большасць з іх — з краін Блізкага Усходу і Афрыкі.
У нядзелю ў краіне патанулі шэсць чалавек

70-гадовы мужчына патануў у вадаёме на тэрыторыі прыватнага дома ў вёсцы Паручнікі Бешанковіцкага раёна.

Няшчасныя выпадкі зафіксаваныя таксама ў вёсцы Пышкі Гродзенскага раёна, Дзераўная Стаўбцоўскага, Весялова Барысаўскага раёна.

Усяго за тыдзень у Беларусі патанулі 38 чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей.

43 чалавек, у тым ліку 17 дзяцей, выратавалі работнікі МНС і Асвода.

Як зазначае МНС, стан алкагольнага ап'янення — адна з асноўных прычын гібелі дарослых на вадзе.
Спёка адступіла. Прагноз надвор’я на 20—22 ліпеня

У аўторак — кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы +12..+18°С, днём + 23..+ 29°С. У Мінску днём да +24°С.

У сераду у сталіцы камфортныя +23°С.

У чацвер па краіне ўначы ад +8°С па поўначы да +16°С па паўднёвым усходзе краіны, днём +20..+26°С. У Мінску да +22°С.
Макей: Беларусь у сённяшняй сітуацыі можа абаперціся на Расію і Кітай

«Знешнепалітычнае і знешнеэканамічнае асяроддзе, што рэзка змянілася за апошні год, стварыла для нашай краіны новыя выклікі, у першую чаргу звязаныя, па сутнасці, з гібрыднай вайной.

І, можна казаць адкрыта, супраць нас вядзецца фінансава-эканамічная вайна, развязаная Захадам. Гэтыя выклікі патрабуюць не толькі аператыўных, але і прадуманых шматпланавых адказаў на перспектыву», — заявіў міністр замежных спраў на семінары для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў.

Аднак Беларусі ёсць на каго і на што абаперціся.

«Я маю на ўвазе перш за ўсё нашых стратэгічных партнёраў, Расію, Кітай, ды і іншыя краіны, а таксама наяўныя напрацоўкі на традыцыйных рынках, ужо падрыхтаваныя стратэгіі і планы па нарошчванні нашай прысутнасці і засваенні новых рынкаў і ніш», — сказаў ён.
Ва Украіне мінімальны заробак паабяцалі ўзняць да 7700 грыўняў

«Мы разлічваем, што ў наступным годзе павялічым мінімалку да 7700 грыўняў», — паабяцаў міністр фінансаў Сяргей Марчанка.

Зараз мінімалка ў суседзяў складае 6000 грыўняў.

7700 грыўняў — гэта прыкладна 716 беларускіх рублёў па сённяшнім курсе, а 6000 грыўняў — гэта 558 рублёў.

Мінімальны заробак у Беларусі з 1 студзеня складае 400 рублёў.
«Планавала вяселле, павысілі на працы» — што вядома пра дзяўчыну, якую забіла маланкай у Стайках

Увечары 17 ліпеня пад Мінскам здарылася бяда: падчас навальніцы маладзёны схаваліся пад дрэвам, у яго ўдарыла маланка.

У выніку дзяўчына загінула, чацвёра хлопцаў у рэанімацыі.

«Наша Ніва» пагаварыла з блізкімі Крысціны Ермаковіч — так звалі загінулую дзяўчыну.

https://bit.ly/3kLxJ1p
‼️«Мы спрабавалі выстаяць падчас цунамі». Ягор Марціновіч перадаў пасланне з-за кратаў

Ужо 11 дзён нашаніўцы знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна ў невыносных умовах — без перадач, якія супрацоўнікі не аддаюць, без матрацаў і элементарных сродкаў гігіены. Учора іх не адпусцілі, а затрымалі адразу ў другі раз, па новым артыкуле. Сукамернікі, якія выйшлі на свабоду, умовы ў камерах апісваюць, як «стайня». Ягор Марціновіч перадаў пасланне на волю.

«Мы спрабавалі выстаяць падчас цунамі, але ў нас не атрымалася, — кажа Ягор. — На жаль, прастора для дзейнасці незалежных СМІ скарацілася да памеру камеры на Акрэсціна ці Валадарцы. Ні я, ні, думаю, мае арыштаваныя калегі не шкадуем, што засталіся ў Беларусі і працавалі з Беларусі да апошняга. Праца нацыянальнага брэнда павінна працягвацца хоць з намі, хоць без нас, таму што «Наша Ніва» — гэта не Марціновіч, Скурко, Дынько і Раковіч (галоўны рэдактар выдання яшчэ не ведае, што бухгалтара 16 ліпеня вызвалілі — НН), а высокапрафесійная журналісцкая каманда і сотні тысяч чытачоў. Як можна нам дапамагчы? Падпішыцеся на нашы старонкі ў сацыяльных сетках, падпішыцеся на наш тэлеграм-канал! Чытайце па-беларуску, рэпосціце па-беларуску, размаўляйце па-беларуску! І калі такіх людзей будзе не сотні тысяч, а мільёны, то ўсе мы вызвалімся нашмат раней. Люблю Беларусь!»

Ягор Марціновіч быў затрыманы 8 ліпеня, пры затрыманні збіты, у СК прыязджала хуткая дапамога, паколькі была траўма галавы. Разам з ім былі затрыманыя галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч (яе 16 ліпеня вызвалілі). Як паведамлялі ў СК, усе яны праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак, або ўдзел у іх). За гэтыя 10 сутак, пакуль нашыя калегі сядзелі ў ізалятары, мера ўтрымання ім не абіралася, абвінавачванне не прад’яўлялася. 18 ліпеня Марціновіча, Скурко і Дынько затрымалі ў другі раз, ужо па новым артыкуле Крымінальнага кодэкса. На гэты раз — на трое сутак.
«Галівудская гісторыя кахання». Хто такія Уладзь і Ніна Лабковічы, якіх трымаюць у СІЗА

Пасля трох сутак утрымання на Акрэсціна Уладзь і Ніна Лабковічы былі пераведзеныя ў СІЗА на Валадарскага.

Уладзь — вядомы ў Беларусі праваабаронца, ягоная жонка займалася інвестыцыйным праектам. Цяпер трое дзяцей засталіся без бацькоўскай апекі.

Расказваем пра іх сям’ю.

https://bit.ly/3ksZSdk
Памёр кампазітар Андрэй Мдзівані. Яму было 83 гады

Мдзівані нарадзіўся ў 1937 годзе ў Тбілісі, але сярэднюю школу скончыў у Віцебску.

Яго самы вядомы твор — балет «Жарсці (Рагнеда)», які расказвае пра падзеі беларускай гісторыі Х ст

У сярэдзіне 1990-х гэты балет паставілі ў Тэатры оперы і балета.

Пазней харэограф Валянцін Елізар’еў атрымаў за гэтую пастаноўку прэмію Benois de la Danse, самую прэстыжную ў свеце.

Таксама Мдзівані пісаў мюзіклы, сімфоніі і вакальна-інструментальныя творы на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых пісьменнікаў.