Наша Ніва
28.3K subscribers
56.9K photos
8.93K videos
2 files
42.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падчас трансляцыі баскетбольнай гульні Іспанія — Беларусь па БТ раптам паказалі бел-чырвона-белыя сцягі з «Пагоняй». Праз чатыры секунды кадры закрылі застаўкай турніру.
Сёння на Еўра-2020 прайшлі тры гульні:

▫️Украіна – Паўночная Македонія 2:1
▫️Данія – Бельгія 1:2
▫️Нідэрланды – Аўстрыя 2:0

Бельгійцы і нідэрландцы другімі перамогамі гарантавалі сабе месца ў 1/8 фінала. Украінцы выйгралі ў паўночных македонцаў — турнірныя перспектывы нашых паўднёвых суседзяў вызначацца ў матчы з Аўстрыяй, у якіх таксама тры балы.
У Мінску адкрылася выстава «беларускага Брэйгеля» — Валянціна Губарава

Выстава аднаго з найвядомейшых сучасных беларускіх мастакоў адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі — было не праціснуцца. Пяцьдзесят карцін пра вялікія мары маленькіх людзей, іронія і замілаванне постсавецкай прастораю. Абсалютны must культурнага жыцця.

https://nn.by/?c=ar&i=274683
Пятроўскі: На хуткай амністыі вязняў будуць настойваць і Масква, і Вашынгтон

Абмеркаванне беларускага кейса мае супрацьлеглае бачанне ў Маскве і Вашынгтоне, але ў пытанні амністыі яны сыходзяцца, мяркуе палітолаг Пятро Пятроўскі.

https://nn.by/?c=ar&i=274694
Сёння на Еўра-2020 адбудуцца тры гульні

▫️16:00. Швецыя – Славакія. Матч пройдзе ў Санкт-Пецярбургу
▫️19:00. Харватыя – Чэхія. Матч пройдзе ў Глазга
▫️22:00. Англія – Шатландыя. Матч пройдзе ў Лондане.
У пятай часткі тых, хто хварэў на кавід без сімптомаў, развіваецца посткавідны сіндром

https://nn.by/?c=ar&i=274692
У Іспаніі паліцыя вывела з арэны заўзятараў баскетбольнай зборнай Беларусі, у якіх былі бел-чырвона-белыя сцягі

Па словах заўзятараў, прадстаўнікі паліцыі заявілі, што гэтая сімволіка з'яўляецца незарэгістраванай, яе папрасілі прыбраць, а ў адваротным выпадку гледачам давядзецца пакінуць стадыён.

Такія выпадкі здараліся і раней, звычайна ініцыятыва належыць прадстаўнікам беларускага пасольства, якія патрабуюць ад мясцовых праваахоўнікаў змагацца з сімволікай. Тыя выконваюць пажаданні.
У БПЦ новы прэс-сакратар — выкладчык дысцыпліны «Царква і правы чалавека»

https://nn.by/?c=ar&i=274702
Ці падпісвала 19-гадовая палітзняволеная чыстыя аркушы паперы?

Пракуратура абвяргае.

https://nn.by/?c=ar&i=274704
Дэпутат Уткін пра прыхільнікаў Ціханоўскай: Чым гэтыя экстрэмісцкія групы адрозніваюцца ад «Аль-Каіды»?

«Сегодня широко доступны в СМИ и интернете материалы группы Тихановской и ее ячеек. Из видео-, аудиозаписей, показаний понятно, какие экстремистские цели ставились перед различными группами лиц: захватить, запугать, ликвидировать.

На самом деле, чем эти экстремистские группировки по сути отличаются от «Аль-Каиды»? Если бы не было законного противодействия милиции и спецслужб, мы бы увидели убийства, теракты.

Макрон встретился бы с бен Ладеном? Так зачем приглашает Тихановскую? Противно».

Віталь Уткін — дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Гомеля. Выпускнік Украінскай акадэміі ўнутраных спраў. Служыў у міліцыі, з 1993 да 2019 працаваў чыноўнікам у Гомелі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Затрыманне на «Мінск-Арэне»

На канцэрце гурта «Кіно» некалькі чалавек разгарнулі дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі.

Некаторыя гледачы пачалі абурацца. У выніку прыйшла міліцыя і затрымала аднаго з гледачоў.

Upd. Чытачы пішуць, што неўзабаве мужчына вярнуўся ў залу.
Чытачы @nashaniva сцвярджаюць, што гледачы канцэрта «Кіно» адыходзілі ад людзей з дзяржаўнымі чырвона-зялёнымі сцягамі, каб пазбегнуць канфлікту. Вось так гэта выглядала.
На пачатку таргоў у Мінску 18 чэрвеня еўра знізіўся на паўтары капейкі (-0,0155) і апусціўся ніжэй за 3 рублі: да 2,9970

У пачатку года еўра каштаваў 3,1680. Такім чынам зніжэнне з 1 студзеня склала 17 капеек.

Даляр з раніцы таннее на 0,0005 да 2,5202. Расійскі рубель расце на 0,0113 да 3,4869 беларускага за 100 адзінак.
Судзяць мінчанку, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Касьянчык

Пачаўся суд над Вольгай Сінялёвай, якая здавала кватэру маладой пракурорцы Аліне Касьянчык. Тая адзначылася ў гучных палітычных працэсах — напрыклад, яна прадстаўляла абвінавачванне на справе журналістак Белсата Андрэевай і Чульцовай, якіх адправілі на 2 гады ў калонію.

Сінялёва папрасіла пракурорку з’ехаць з кватэры — тая з’ехала. Але жанчыну за гэта цяпер судзяць. Гаспадыню кватэры вінавацяць па артыкуле 190 КК за «парушэнне раўнапраўя грамадзян». Ёй пагражае пакаранне ад штрафу да калоніі на 2 гады. 

https://nn.by/?c=ar&i=274708
У Расіі распрацуюць жуйку ад каранавіруса

https://nn.by/?c=ar&i=274703
Матэрыялы TUT.ВY і сацсетак партала міліцыя хоча прызнаць экстрэмісцкімі

Гэта вынікае з заявы МУС Беларусі, накіраванай 3 чэрвеня ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» і Мінінфарм, піша @tutby_official.

У заяве МУС гаворыцца пра тое, што ў ходзе маніторынгу інтэрнэту ў лютым гэтага года на партале і ў сацсетках партала знайшлі «матэрыялы, якія закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь», а пры аналізе матэрыялаў «выяўленыя прыкметы экстрэмізму».

Канкрэтных прыкладаў у дакуменце МУС не прыводзіцца.
Лаўроў: Расія спадзяецца, што сітуацыя з затрыманымі ў Беларусі расіянамі будзе ў хуткім часе вырашана.

https://nn.by/?c=ar&i=274716
Лукашэнка сёння прызначыў пасла Беларусі ў Літве паслом на Кубе

І суправадзіў прызначэнне такімі словамі: «Вы прадстаўляеце краіну і прэзідэнта там, куды вас накіруюць. Таму, я так мяркую, што тую палітыку, якую ажыццяўляе кіраўніцтва краіны, вы безумоўна падтрымліваеце. Калі не або змянілася меркаванне — трэба прыйсці, ціха, спакойна, без помпы, сказаць, што «я не магу». Каб здрады не было».

https://nn.by/?c=ar&i=274715
У хэдлайнера «Славянскага базару» два склады і розныя салісты, якія змагаюцца за брэнд

Хто гэта?

https://nn.by/?c=ar&i=274711
Дацэнт МДЛУ Юрый Стулаў, які адпрацаваў там 55 год, сыходзіць з універсітэта. 30 чэрвеня ў яго апошні працоўны дзень

Як стала вядома @nashaniva, кантракт у выкладчыка скончыўся яшчэ 2 сакавіка. Дамову не працягнулі не па ініцыятыве Стулава. На перыяд з 3 сакавіка па 30 чэрвеня з ім заключылі тэрміновы кантракт, каб ён мог давесці запланаваныя пары ў студэнтаў.

У МДЛУ Юрый Стулаў працаваў 55 год. З 1990 па 1994 быў прарэктарам па навучальнай працы. Калі ўвосень ва ўніверсітэт прыйшла новая рэктарка Наталля Лапцева, дацэнт эмацыйна выступіў на сходзе — яму было балюча і сорамна за тое, што ў калідорах хадзілі ціхары, высочвалі студэнтаў і дацэнта Наталлю Дуліну.
Памёр археолаг Алег Іоў, які даследаваў Курапаты

Вядомаму беларускаму археолагу было 63 гады. Па словах сяброў, прычынай стала хвароба нырак.

https://nn.by/?c=ar&i=274719