Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Кіраўніком Ленінскага раёна Мінска стаў міліцыянер з «чорнага спісу». Раней ён казаў, што ў пратэстах удзельнічае максімум 40 тысяч чалавек

Звычайна кіраўнікамі раённай вертыкалі ставяць чыноўнікаў, будаўнікоў, прадстаўнікоў ЖКГ, але цяпер прыйшла чарга і сілавікоў.

https://nn.by/?c=ar&i=274718
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Затрыманы разам з Аляксандрам Івуліным журналіст Яраслаў Пісарэнка выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту.

Івуліну прысудзілі 30 сутак.
Славакія перастане вакцынаваць «Спутнікам V»

Зусім нізкі попыт.

https://nn.by/?c=ar&i=274721
Гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў асуджаны на 15 сутак арышту

Яго затрымалі ў сераду, проста выцягнуўшы яго з машыны на шляху з Баранавічаў, дзе актывісты свабоднага аб’яднання спартоўцаў сустракалі журналіста Дзмітрыя Руто.
Святлана Ціханоўская едзе ў Люксембург і Брусэль. Яе запрасілі выступіць перад міністрамі замежных спраў краін ЕС у панядзелак, паведаміў яе дарадца. У той жа дзень Еўрасаюз абвесціць пра новыя санкцыі супраць лукашэнкаўцаў.

Акрамя таго, Ціханоўская мае сустрэцца з кіраўнікамі Бельгіі і Люксембурга.
У бібліятэкі паступаюць цыркуляры з загадам «изъять из фондов» кнігі

Фота такога цыркуляра апублікаваў @belsat.
Наша Ніва
Судзяць мінчанку, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Касьянчык Пачаўся суд над Вольгай Сінялёвай, якая здавала кватэру маладой пракурорцы Аліне Касьянчык. Тая адзначылася ў гучных палітычных працэсах — напрыклад, яна прадстаўляла абвінавачванне…
Адваката Андрэя Мачалава пазбавілі ліцэнзіі — пра гэта ён даведаўся на судовым пасяджэнні. У выніку суд па «кватэрным пытанні» з пракуроркай Касьянчык не адбыўся

Сёння Мачалаў абараняў Вольгу Сінялёву, якая выселіла пракурорку Касьянчык. Спачатку пасяджэнне закрылі, але пазней стала вядома, што суд увогуле не адбыўся. Суддзя абвесціла, што адвакат Мачалаў быў пазбаўлены ліцэнзіі яшчэ 31 мая.
У выніку пасяджэнне пачнецца зноў, але толькі 25 чэрвеня.

Сам адвакат пацвердзіў інфармацыю:
«Пра тое, што я пазбаўлены ліцэнзіі, я даведаўся сёння. Будзем разбірацца, калегія мне нічога не паведамляла. Адпаведна, прычыну я назваць таксама не магу».

Андрэй Мачалаў неаднаразова браў удзел у палітычных працэсах, напрыклад, абараняў журналістку Кацярыну Барысевіч.
Суд перанёс разгляд скаргі аб ліквідацыі гродзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця»

https://nn.by/?c=ar&i=274736
Аўстрыйскае агенцтва друку: ЕС узгадніў санкцыі супраць Беларусі ў нафтагазавай сферы, галінах тэлекамунікацый і вытворчасці калійных угнаенняў. Таксама ўзгодненая забарона на выдачу Беларусі крэдытаў, гандаль каштоўнымі паперамі і інвестыцыйныя паслугі.

https://nn.by/?c=ar&i=274738
За майкі і званочак. Гаспадыню крамы «Адметнасць» асудзілі на 2 000 рублёў штрафу

https://nn.by/?c=ar&i=274742
Наша Ніва
Пятроўскі: На хуткай амністыі вязняў будуць настойваць і Масква, і Вашынгтон Абмеркаванне беларускага кейса мае супрацьлеглае бачанне ў Маскве і Вашынгтоне, але ў пытанні амністыі яны сыходзяцца, мяркуе палітолаг Пятро Пятроўскі. https://nn.by/?c=ar&i=274694
Праўладны эксперт Пятроўскі тлумачыць, чаму Масква зацікаўленая ў вызваленні беларускіх палітвязняў

Аналітык «Белай Русі» Пётра Пятроўскі выступіў з дастаткова нечаканай тэзай. @nashaniva ўдакладніла: адкуль такія думкі адносна жаданняў Расіі?

https://nn.by/?c=ar&i=274741
«Напэўна, яны не захаваліся»

У Дэпартаменце авіяцыі абураюцца, што ім не далі неабходныя даныя з борта Ryanair.

https://nn.by/?c=ar&i=274744
«Гэта фэйк»

Галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» (не тэлеграм-канала, а газеты) паразважаў аб свабодзе слова ў заходнім свеце.

https://nn.by/?c=ar&i=274747
Сёння на Еўра-2020 прайшлі тры гульні:

▫️Швецыя – Славакія 1:0
▫️Харватыя – Чэхія 1:1
▫️Англія – Шатландыя 0:0
Ва УЕФА абверглі навіну пра адмену ўсіх матчаў пад сваёй эгідай у Беларусі

Матчы пад эгідай УЕФА на тэрыторыі Беларусі ў 2021 годзе пройдуць па раскладзе.

Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый.

Раней паведамлялася, што УЕФА адмяніў правядзенне ўсіх матчаў пад сваёй эгідай на тэрыторыі Беларусі.
Сёння на Еўра-2020 адбудуцца тры гульні

▫️16:00. Венгрыя – Францыя. Матч пройдзе ў Будапешце
▫️19:00. Партугалія – Германія. Матч пройдзе ў Мюнхене
▫️22:00. Іспанія – Польшча. Матч пройдзе ў Севільі.
Беларусь адзіная ў ААН прагаласавала супраць рэзалюцыі па М'янме

Рэдкі выпадак у гісторыі беларускай дыпламатыі.

https://nn.by/?c=ar&i=274752
«Наступствы ляглі б на плечы работнікаў»

Лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук заявіў, што дзякуючы яго арганізацыі Міжнародная арганізацыя працы не прымяніла ў адносінах Беларусі «параграф 33» – максімальную меру ўздзеяння. Яна выкарыстоўвалася толькі аднойчы, у дачыненні М‘янмы, і абумовіла эканамічную блакаду краіны.

«Правящий режим всё сделал, чтобы Беларусь повторила бесславный путь Мьянмы. Своим насилием, репрессиями, расправами над рабочими, принявшими участие в мирных шествиях и забастовках... Этого не произошло по одной причине – мы, БКДП, международное профсоюзное движение посчитали, что все последствия этого радикального решения лягут не на плечи нашей доморощенной хунты, как не легли на плечи военной хунты Мьянмы, а на плечи граждан страны, в первую очередь - трудящихся. Поэтому мы решили ограничиться внесением Беларуси в специальный параграф МОТ как страну, хронически больную систематическими нарушениями прав трудящихся и профсоюзов», – напісаў у фэйсбуку Ярашук.
Ад Ганчара да Чалага — як склаўся лёс паплечнікаў Лукашэнкі з яго каманды 1994 года

Аляксандр Лукашэнка прыняў адстаўку кіраўніка спраў прэзідэнта Віктара Шэймана — апошняга з магіканаў, які працаваў з ім яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 1994 года. Згадалі, як склаўся лёс іншых прадстаўнікоў першай каманды Лукашэнкі.

https://nn.by/?c=ar&i=274486