Наша Ніва
27.4K subscribers
59.1K photos
9.14K videos
2 files
44.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Прадстаўнікі дыпмісій краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі выпусцілі сумесную заяву па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

Як вынікае з заявы, на сустрэчы дыпламаты заклікалі беларускія ўлады:

▫️спыніць пераслед актывістаў, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці;
▫️спыніць адвольныя затрыманні, катаванні і бесчалавечнае абыходжанне ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў і палітычных зняволеных;
▫️вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў і несправядліва затрыманых;
▫️расследаваць парушэнні правоў чалавека і прыцягнуць да суду тых, хто санкцыянаваў і здзяйсняў акты гвалту;
▫️пачаць інклюзіўны палітычны працэс, які б вёў да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ.

Дыпламаты спадзяюцца, што ў Беларусь змогуць вярнуцца дыпламаты з Літвы, Польшчы, Латвіі, Вялікабрытаніі і ЗША.
Павел Севярынец на спатканні з жонкай: "Вітольд Ашурак, магчыма, уратаваў жыцці некаторых людзей, бо пасля яго смерці да зняволеных сталі ставіцца па-іншаму".

Пра гэтыя словы мужа Вольга Севярынец расказала @novychas.
БСДП вынеслі папярэджанне за «абразлівыя выявы дзяржаўнага сцяга»

Прычынай сталі ілюстрацыі Уладзіміра Цэслера, змешчаныя ў нумары партыйнага часопісу.

https://nn.by/?c=ar&i=274206
Ці абавязкова цяпер завядуць крыміналку пасля трэцяга пратакола за мітынг?

Пытанні і адказы па папраўках у Крымінальны кодэкс.

https://nn.by/?c=ar&i=274203
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону далі аплявуху, калі ён выйшаў да людзей. Два чалавекі затрыманыя.
Экс-кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Сініцын: Я галасаваў за Ціханоўскую

https://nn.by/?c=ar&i=274211
Пікеты ў Польшчы і Літве на мяжы з Беларуссю — што там адбываецца?

Мітынгі эмігрантаў каля памежных пунктаў з польскага і літоўскага боку пачаліся некалькі дзён таму. Агучвалася, што калі цягам трох дзён беларускія ўлады не адкрыюць межы для наземнага выезду беларусам, то пікетоўцы заблакуюць дарогі. Межы не адкрылі, таму пікетоўцы перайшлі да дзеянняў.

https://nn.by/?c=ar&i=274214
У Баброўніках Павел Латушка з паплечнікамі заблакавалі рух, сеўшы пасярод дарогі. Паліцыя абступіла яго і просіць сысці.
У Гомелі на шматпавярховіку чырвона-зялёны сцяг замянілі на БЧБ-парасон

https://nn.by/?c=ar&i=274218
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
— Я не хачу жыць у Еўропе, у мяне менталітэт іншы!
— Я таксама не хачу, я хачу дадому вярнуцца!

Латушка абсякае двух дальнабойшчыкаў, што выйшлі спрачацца з беларусамі, якія перакрылі трасу ў Польшчы. На дадзены момант праехаць не могуць ужо амаль 30 фур.
Apple прэзентавала новую функцыю для бяспекі ў інтэрнэце

Але ў Беларусі яна працаваць не будзе.

https://nn.by/?c=ar&i=274195
Барэль: ЕС завяршае падрыхтоўку новых санкцый у дачыненні да Беларусі

https://nn.by/?c=ar&i=274223
"Прызнанне Пратасевіча". Малюнак нідэрландскага карыкатурыста Tjeerd Royaards з такой назвай быў апублікаваны сёння на першай паласе самай уплывовай газеты Францыі Le Monde.
Паклаўшы руку на сэрца, вы згодныя з меркаваннем Прэйгермана, што лепш бы падзей 2020 года не было, і ў краіне ўсё заставалася як у 2014--2019 гадах? #poll
Anonymous Poll
4%
згодны
34%
не згодны
63%
падзеі 2020-га былі непазбежнымі
Доўгае нашэнне маскі можа выклікаць праблемы са скурай

Дэрматолагі папярэджваюць, што калі доўгі час насіць маску для твару, гэта можа выклікаць праблемы скуры накшталт экзэмы ці дэрматыту.

https://nn.by/?c=ar&i=274224
Соф’я Сапега: Прашу, не варта вінаваціць Рому

Пра што сяброўка Пратасевіча піша маці з СІЗА КДБ.

https://nn.by/?c=ar&i=274227
Блогерку Вольгу Такарчук змясцілі ў карцар

https://nn.by/?c=ar&i=274225
«Доўгі час баялася бусаў»

Як складваецца за мяжой жыццё экс-машыністкі крана з МТЗ, якую звольнілі за спробу забастоўкі?

https://nn.by/?c=ar&i=274065
⚡️⚡️⚡️Напісаць «прашэнне аб памілаванні» прапануюць не толькі тым, хто атрымаў тэрмін і знаходзіцца ў калоніях, але і людзям у СІЗА, якія толькі чакаюць суда.

«Прыходзяць людзі, якія называюць сябе «прадстаўнікамі Чырвонага крыжа», настойліва ўгаворваюць пісаць і выходзіць на свабоду», кажуць крыніцы @nashaniva.
Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму

Брэсцкая актывістка была затрыманая 3 студзеня. Сілавікі выламалі дзверы ў яе кватэры, правялі агляд, сканфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.

На Паліну завялі аж тры крымінальныя справы: паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў»), арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Максімальнае пакаранне прадугледжвала да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Яе муж Андрэй Шарэнда адседзеў больш за 60 сутак, цяпер ён пад хатнім арыштам, на яго завялі справу па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) і арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Наша Ніва
⚡️⚡️⚡️Напісаць «прашэнне аб памілаванні» прапануюць не толькі тым, хто атрымаў тэрмін і знаходзіцца ў калоніях, але і людзям у СІЗА, якія толькі чакаюць суда. «Прыходзяць людзі, якія называюць сябе «прадстаўнікамі Чырвонага крыжа», настойліва ўгаворваюць…
З’явілася інфармацыя, што людзям, якія чакаюць суда ў СІЗА, прапануюць напісаць прашэнне аб памілаванні. Тыя, хто прапануе, нібыта называюцца прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа. Але ў самой арганізацыі абвяргаюць сваю датычнасць да гэтага.

“У нас няма доступу ўнутр турмаў, нас не пускаюць да зняволеных. Мы аказваем толькі гуманітарную дапамогу. Чырвоны Крыж можа перадаваць сродкі гігіены, ваду, ежу, кнігі. Мы пакідаем рэчы адміністрацыі, і яны ўжо размяркоўваюць. Але нашы прадстаўнікі не могуць гутарыць са зняволенымі”, — патлумачылі ў прэс-службе Чырвонага Крыжа.