Наша Ніва
27.4K subscribers
59.1K photos
9.14K videos
2 files
44.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Паглядзіце, як выглядае лагатып года народнага адзінства

Пераможцам конкурсу стаў Віталь Арцюх, аўтар талісмана ЧС па хакеі 2014 года.

Лагатып выкананы з выкарыстаннем элементаў беларускага арнаменту і колеру валошкі. Слоган работы: «Кожны з нас — частка адзінага цэлага, аднаго вялікага "МЫ" — беларускага народа».
Пашынян афіцыйна прапанаваў Баку абмяняць свайго сына на армянскіх ваеннапалонных

https://nn.by/?c=ar&i=274239
Пасля абвяшчэння прысуду — 2 гады калоніі — Паліна Шарэнда-Панасюк паспрабавала зачытаць у судзе маніфест.

Паліна Шарэнда-Панасюк: Гэта не прысуд, гэта палітычна матываваная расправа. Я яшчэ ўчора сказала вам: не лічу, што гэты прысуд мае хоць нейкую юрыдычную ці іншую сілу.
Суддзя: На сёння ўсё. Судовае паседжанне абвяшчаецца скончаным.
Паліна Шарэнда-Панасюк: Я б хацела [яшчэ] сказаць, пачакайце.
Міліцыянеры: Усё, выходзьце з залы! Калі ласка, усё, выходзім.
Паліна Шарэнда-Панасюк: «Пакорнейшы статак». Памятаеце гэтыя словы Караева? Яшчэ ніхто і ніколі мяне так не абражаў.
Міліцыянеры: Выходзім, выходзім!
Паліна Шарэнда-Панасюк: Ён памыліўся. Мы мужны і смелы народ!
Голас з залы: Паліна, цярпення і здароўя вам!
Міліцыянеры: Праходзім! Выходзім з залы.
Паліна Шарэнда-Панасюк: Дзень народнага адзінства! Вось што патрабуе наш народ! Усе нашыя людзі патрабуюць, каб самазванец сыходзіў!
Міліцыянеры: Тэлефон прыбярыце. Праходзім.
Прынцыповага гродзенскага ўладыку Арцемія адправілі ў адстаўку?

Пакуль не, канчатковае рашэнне будзе прымацца ў Маскве

https://nn.by/?c=ar&i=274242
Дзе знаходзіцца Крыж Ефрасінні Полацкай?

Гісторык і археолаг Сяргей Тарасаў напісаў кнігу «Офрасіння — Афрасіння — Еўфрасіння Полацкая. Яе час, яе Крыж». Ён упэўнены, што Крыж знаходзіцца ў маскоўскага патрыярха, які лічыць яго асабістай святыняй і прыязджае да яго маліцца.

https://nn.by/?c=ar&i=274240
Стала вядома, што на волю выйшлі два высокапастаўленыя медыкі, асуджаныя за карупцыю

На волю выйшаў Аляксандр Бялецкі, які ўзначальваў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Пра гэта паведамляе @tutby_official. Бялецкі быў асуджаны да сямі з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апроч таго, па інфармацыі @onlinerby, памілаваны экс-намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. Ён быў асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і адседзеў амаль 3 гады.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская выступіла ў чэшскім Сенаце са зваротам да сенатараў і чэскага народа. Гэта другі раз у гісторыі, калі да Сената звяртаўся не чэх.
«На сведку яшчэ будзеце глядзець?» — «Не, дзякуй, вы сімпатычнейшая за сведку»

Камічнае відэа анлайн-пасяджэння Віцебскага суда абляцела сацсеткі. На ім хлопец троліць прысутных: мяняе галаўныя ўборы, сядзіць на фоне бел-чырвонага-белага сцяга і паказвае шыльду «сарказм». Герой відэа — Андрэй Кулакоў, вядомы ў горадзе як кіроўца «жывемабіля».

Ён расказаў «Нашай Ніве» дэталі таго суда:
https://nn.by/?c=ar&i=274247
Жонка палітвязня Анішчука: Муж глытаў прадметы, каб да яго ў калонію пусцілі адваката

https://nn.by/?c=ar&i=274253
Разблакавалі банкаўскія рахункі трох беларускамоўных выдаўцоў і распаўсюднікаў

«Беларускі кнігазабор», «Янушкевіч» і Knihi.by сінхронна атрымалі паведамленні пра магчымасць вярнуцца да працы.

https://nn.by/?c=ar&i=274252
Беларусы скардзяцца, што не могуць прышчапіцца другім кампанентам вакцыны

Як так выйшла і што рабіць?

https://nn.by/?c=ar&i=274256
Тата ў калоніі, дзядуля пакінуў працу дзеля ўнука

Што вядома пра хлопчыка, які задушыўся шнурком у ложку?

https://nn.by/?c=ar&i=274263
Ганна Канапацкая і яе фантазіі:

«За будущее Романа Протасевича можно не беспокоиться. Белорусская диктатура умеет быть благодарной и милосердной. Думаю, что через некоторое время Роман может оказаться в самом неожиданном месте и сменить жуткие застенки КГБ на место в уютном офисе Воскресенского, или на мягкое кресло заместителя главного редактора государственного информационного портала TUT.BY».
Наша Ніва
Прынцыповага гродзенскага ўладыку Арцемія адправілі ў адстаўку? Пакуль не, канчатковае рашэнне будзе прымацца ў Маскве https://nn.by/?c=ar&i=274242
Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій афіцыйна адпраўлены ў адстаўку

У Маскве 9 чэрвеня тэрмінова сабраўся сінод РПЦ, каб разгледзець пытанне ўладыкі Арцемія. У выніку іерарх быў «адпраўлены на пакой па стане здароўя». Цяпер ён будзе жыць у Мінску.

Новым епіскапам у Гродне стаў 41-гадовы Антоній (свецкае імя Дзяніс Даронін), які да гэтага быў епіскапам Слуцкім і Салігорскім.
Bellingcat: Пісьменніка Дзмітрыя Быкава ў 2019 годзе атруцілі. Тыя ж людзі, што пазней Навальнага

https://nn.by/?c=ar&i=274264
2 дні да футбольнага ЕЎРА! ⚽️⚽️⚽️

Забяры БЯСПЛАТНА плакат з раскладам усіх матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе (+ крыжаванка і сувенірная ручка) у касах Букмекерскай канторы Марафон!

Шукайце касы ў сваім горадзе — спіс адрасоў і рэжым працы можна знайсці па спасылцы.

Прыходзь і забірай!
(21+)
«Прасілася памаліцца, бо думала, што вязуць у лес страляць»

Як беларускую польку выгналі з краіны без пашпарта.

https://nn.by/?c=ar&i=274267
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зорка польскага фільма «Божае цела» закрычаў на поўны голас у Еўрапарламенце ў падтрымку Беларусі

— Я з Польшчы [акцёр нарадзіўся і вучыўся ў Беластоку]. Польшча знаходзіцца на мяжы ЕС і Беларусі. За гэтай мяжой катавалі людзей. Што я магу зрабіць сёньня, дык гэта далучыць свой голас салідарнасці, — сказаў ён.

Затым ён стаў крычаць. Дэпутаты сустрэлі гэта апладысментамі.

Крык стаў міжнародным флэшмобам салідарнасці з Беларуссю. Ëн сімвалізуе боль і роспач людзей, якіх катавалі ці несправядліва судзілі.

https://nn.by/?c=ar&i=274270