Наша Ніва
28.2K subscribers
57.1K photos
8.95K videos
2 files
42.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ла будынка дэпартамента Аховы на Лібкнехта стаіць транспарт сілавікоў. Відэа чытача @nashaniva
У Гродне затрымалі дзвюх журналістак: карэспандэнтку і фатографку Tut.bу і «Народнай волі» Вольгу Камягіну і Кацярыну Гардзееву.
Мінскіх дэманстрантаў папярэджваюць з гукаўзмацняльнікаў, што забараняецца хаваць твар за маскай. Такога раней не бывала.
На Нямізе каля Палаца спорту супраць дэманстрантаў сілавікі ўжылі вадамёт.
Дзясяткі тысяч чалавек занялі праезную частку праспекта Машэрава і рушылі ў бок Ціміразева. @nashaniva
Вадамёт ужылі на праспекце Машэрава. Ідзе разгон дэманстрантаў.
На Машэрава дэманстранты абступілі вадамёт, дасталі з яго кантэйнеры з каляровай вадкасцю і вылілі іх на дарогу. Пасля гэтага вадамёт зламаўся, ён бесперапынна ліе ваду ўгору фантанам і вымушана з’язджае пад улюлюканне пратэстоўцаў, перадае карэспандэнт @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Машэрава прыехаў яшчэ адзін вадамёт. @nashaniva
На Машэрава дэманстранты закідалі вадамёт яблыкамі, перадае карэспандэнт @nashaniva
«Жодино. На каждом въезде в город стоит экипаж ГАИ. Колонна людей двинулась гулять по городу, далеко уйти не удалось, подъехало 3 микроавтобуса с космонавтами. Люди побежали во дворы. Начались точечные задержания. Сейчас бусы колесят по дворам», — перадае чытач @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калона пачала рух у бок Кальварыйскай. @nashaniva
На праспекце Машэрава сілавікі падышлі да кіроўцы «Фальксвагена-Пасат», які прыпыніўся, прапускаючы дэманстрантаў, і адабралі ключы ад аўто. Адышоўшы метраў на 20, сілавікі шпурнулі ключы кіроўцу пад машыну, перадае карэспандэнт @nashaniva
Ад Кальварыйскай у бок Стэлы ідзе каля сямі тысяч дэманстрантаў.
На праспекце Машэрава сілавікі зноў ужылі вадамёт супраць дэманстрантаў. Вада мае спецыфічны пах і чырвонае адценне, перадае карэспандэнт @nashaniva. Людзі ўпарта не разыходзяцца.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сілавікі ачапілі KFC на Нямізе, інфармуюць чытачы @nashaniva