Наша Ніва
28.1K subscribers
57.5K photos
9K videos
2 files
42.9K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Мінск. Некалькі тысяч чалавек рушаць ад Гарадскога Вала па Кальварыйскай у бок «Кароны». Яны занялі праезную частку, не даўшы праехаць калоне вайсковай тэхнікі, якая вымушана павольна ехаць за імі, бо аб’ехаць няма як — насустрач рухаюцца звычайныя аўтамабілі, яны зацята сігналяць, падтрымліваючы дэманстрантаў, перадае карэспандэнт @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каля Каскада калона скандуе “Каскад – малайцы!” @nashaniva
Калона дэманстрантаў, якая рушыць ад Гарадскога Вала па Кальварыйскай, зліваецца з пратэстоўцамі, якія ішлі сюды ад праспекта Машэрава праз мост ля «Кароны». Вельмі многа людзей, галава калона ўжо дайшла да Кальварыйскіх могілак, перадаюць карэспандэнты @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калона працягвае рух у бок Пушкінскай. @nashaniva
Мінск. Галава асноўнай калоны, якая рушыць па Кальварыйскай, набліжаецца да праспекта Пушкіна. Хвост яшчэ мінае пуцяпровад. Колькасць дэманстрантаў паводле ацэнак карэспандэнтаў @nashaniva ўжо перавысіла 100 000, людзей прыкладна столькі, колькі хадзіла ў часе ранейшага маршу на Дразды. @nashaniva
Так выглядала атака вадамёта на праспекце Машэрава ў Мінску.
Фоты Надзеі Бужан, @nashaniva
У Брэсце затрымалі галоўную рэдактарку партала «Бінокль» Ксенію Пятровіч.
Эмацыйныя кадры. Дэманстранты і сілавікі.
Фоты Надзеі Бужан, @nashaniva