НАША МАЯК🙂ВКА
1.31K subscribers
2.11K photos
87 videos
1 file
464 links
От Денисовской и Соколянки, до Козырево и Камвольного. Всё самое интересное о жизни района здесь.

📝 Присылайте ваши новости и сообщения нашему боту @nasha_majakovka_bot
Спасибо за ваше активное участие!
Download Telegram
#наш_свет

Кто ходит в зоопарк — не жил на Маяковке.

За одну короткую прогулку вдоль речки можно...
#наш_свет

А всё ли готово у нас к весне?

Наш постоянный читатель пишет: «все скворцы в ужасе 🐦 – прилетели, а жить негде». Не хватает скворечников в нашем районе. В общем, птицы недовольны, ожидается бунт!

А сами они не могут гнездо устроить?

Могут и сами. Но проще им сделать это в лесу, а не в городском парке. Скворечники вешают для того, чтобы привлечь в город птиц. Птицы едят насекомых 🐛, тем самым защищая нашу зелень от злостных вредителей. Соседство с птичками выгодно в первую очередь нам, жителям города, поэтому мы и вешаем каждую весну маленькие домики. И уже очень давно: даже на гравюрах 16 века можно их увидеть.

А ещё скворцы имеют рекетирскую натуру: если не найдут себе домик, выгонят из законного жилища местных дятлов, воробьёв или голубей.

🏠 Мы в редакции очень волнуемся за нашу фауну, поэтому объявляем конкурс на лучший скворечник! Сооружайте птичьи домики, вешайте на деревья, фотографируйте и присылайте нашему боту: @nasha_majakovka_bot

Иногда уплотнить застройку бывает очень полезно!
#наш_свет

Доброе утро, соседи!

Успели порадоваться солнцу? Теперь будем радоваться дождю ☔️

🐧 А вот такие птички были замечены у нас на Свислочи. Вроде бы, это хохлатая чернеть, но мы не уверены.

А вы что думаете? Кто это к нам прилетел?
#наш_свет

🦩 Кстати, о птичках…

А вы знали, что рядом с нами есть целый город птиц? Пташки оттяпали себе кусок городской территории и живут теперь в своём анклаве.

«Город птиц» – это экологическая тропа, которая открылась у нас совсем недавно, в 2018 году, в Серебряном Логе: между улицами Семёнова, Якубова и Лошицким парком.

В небольшом лесу и на двух болотцах живёт около 50 видов птиц, в том числе редких и даже краснокнижных (например, зимородок).

🧐 Что представляет собой город птиц? Это тропа, которая начинается недалеко от Лошицкого парка и заканчивается там же, делая петлю вокруг болот. В дождливую погоду её немного подтапливает – всё-таки болотистая местность, – но в сухую погоду прогуляться там очень приятно.

Кроме самой тропы есть 🪧 информационные стенды, которые знакомят с постоянными обитателями «города», и 🏠 «соцжильё» для пернатых – утыканные повсюду скворечники, синичники и тому подобные строения.
#наш_свет

🪶 Вось такое сакалянятка сёння звалілася з даху і залезла на падваконне да нашых суседзяў. Яго асцярожна аднеслі ў бяспечнае месца і пасадзілі на галінку. Спадзяемся, з малечай усё будзе добра (яму яшчэ змагацца з пастаяльцамі 🐀 з папярэдняга паста).

А мы раім інструкцыю Аховы птушак Бацькаўшчыны: што рабіць з птушанятамі-подлеткамі. Самае важнае працытуем:

“Калі птушаня сядзіць на зямлі, гэта не значыць, што яно траўмаванае або пакінутае бацькамі. Птушаняты стараюцца пакінуць гняздо як мага хутчэй, бо ў гняздзе драпежнікам нашмат лягчэй іх знайсці.

Пакрысе яны вучацца лётаць, а бацькі знаходзяцца побач, на гнездавым участку, і прыглядаюць за імі ды кормяць. Таму забіраць ці пераносіць птушанят у іншае месца (“ратаваць”) нельга: вы не паклапоціцеся пра іх лепш за бацькоў!

Але калі побач – ажыўленая сцежка, дарога, пляцоўка для выгулу сабак або дзіцячая пляцоўка, то лепш акуратна перанесці птушаня да кустоў ці дрэваў паблізу, падсадзіць на галінку, падкінуць на брыль пад’езда або дах гаража”.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#наш_свет

Нашыя падпісчыкі не раз заўважалі, што па Свіслачы плавае 🦦 «нейкая выдра».

Учора «выдра» была заспетая за паяданнем 🥖 батона! Рэшткі ведаў са школьнай біялогіі нагадвалі, што выдры – драпежнікі і на батон не мусяць спакушацца.

Лёгкі гуглёж пацвердзіў здагадкі – гэта не выдра. Выдры з сямейства куніцыных, больш буйных памераў і маюць зусім іншы хвост. А тут яўна нейкі 🐭 грызун.

З водных грызуноў мы прыгадалі андатру, нутрыю і водную палёўку. Палёўку адразу адмялі – яна занадта дробная ў параўнанні з гэтым зверам. Нутрыя, наадварот, занадта буйная – даўжыня яе цела 50-60 см, і водзіцца яна больш у паўднёвых шыротах.

А вось андатра як раз прыплыла з Паўночнай Амерыкі і да нашага клімату больш звыклая. І па памерах падыходзіць: яе даўжыня звычайна 23 – 36 см. Карацей, мы схіляемся да таго, што гэта андатра. Тым болей, апошнім часам у смі з'яўляюцца навіны, што гэтых звяруг знаходзяць то тут, то там па Мінску.

Ёсць у нас сярод падпісчыкаў ратолагі (спецыялісты па грызунах)? 🧐 Гэта андатра?
#наш_свет

Расследаванне працягваецца 🧐

Уважлівыя чытачы даслалі нам даволі ўдалыя фота "выдры", якая мімікрыруе пад качак.

На жаль, ратолагаў у нас так і не з'явілася. Але мы не страчваем надзею разабрацца, хто гэта: андатра, водная палёўка ці яшчэ нейкая 🐀 дзіўная жывёліна?

Ёсць у вас знаёмыя тыжбіёлагі? Клічце іх на дапамогу 👀
#наш_свет

🐈 Дзякуючы аднаму рудому кату раскрылася інтрыга воднай фауны нашага раёна.

Мы даўно гадалі, што за звер водзіцца ля берагоў Свіслачы 🧐 Большасць сыходзілася на тым, што андатра. Некаторыя з упэўненасцю сцвярджалі, што водная палёўка.

Цяпер мы ведаем: у нас водзіцца і тая, і другая 🐭

На фота: спрытны кот трымае ў зубах водную палёўку, якую толькі што здабыў, даўшы нырца ў прыбярэжны зараснік.
#наш_свет

Наш чытач піша: у Лошыцкім парку з’явіліся вавёркі.

І сапраўды – 🐿 з’явіліся! Паглядзіце на фота: такія мілахі! Спадзяемся, вавёркам у нас спадабаецца.

Чым можна пачаставаць гэтага звера?

🌰 Грэцкімі, кедравымі арэхамі і фундуком ў шкарлупіне. А таксама гарбузовымі нясмажанымі семкамі, бананамі, сушанымі ці свежымі яблыкамі, морквай або грушай.

🚫 Яшчэ спецыялісты просяць ні ў якім разе не карміць іх міндалём, арахісам, фісташкамі, костачкамі вішні, чарэшні, абрыкоса і персіка, сухарыкамі, чыпсамі і печывам, хлебам і шакаладам. Гэтыя прадукты – атрута для вавёрак.

А вы ўжо сустракалі вавёрак у парку?
#наш_свет

👀 Паглядзіце, як пашанцавала нашаму чытачу: ён зрабіў такі файны фатаздымак шэрай чаплі ў Горадзе птушак 😎

Увогуле, шэрая чапля – птушка асцярожная і звычайна блізка да сябе не падпускае. Але шанцаванне і добры зум у камеры дапамагаюць здабываць выявы гэтай прыгажуні.

🐦 Шэрыя чаплі – арыстакраткі нашых балот. Грацыёзныя, з тонкімі нагамі і даўгой шыяй, яны, пры гэтым, лічацца вельмі спрытнымі паляўнічымі. Яны цікуюць за сваімі ахвярамі на плыткаводдзі – вы маглі як раз бачыць гэты момант, калі чапля нерухома стаіць у вадзе на адной ці дзвюх нагах 🦩 і ўглядаецца ў наваколле. Выдатны зрок і вострая дзюба ніколі не пакінуць чаплю без 🐟 здабытку.

Прыемна, што шэрыя чаплі ўжо не першы год прылятаюць у Горад птушак. Гэтыя птушкі звычайна не мяняюць месца жыхарства і застаюцца адданымі сваім гнездаванням.
#наш_свет

А вось яшчэ адно птушынае фота з набярэжнай Свіслачы ад нашай чытачкі.

Яно, прызнаемся, прымусіла нас 🤔 задумацца: з выгляду быццам бы чайка, але нейкая трохі не падобная да сваіх суродзічаў.

А вы як думаеце?
#наш_свет

🐦 Сапраўды, як вы і пісалі ў каментах, гэта чайка.

На фотакарткі патрапілі маладыя асобіны з групы серабрыстых чаек. Яны маюць такую дзіўную асаблівасць: маладняк адрозніваецца ад дарослых птушак колерам – першыя гады чайкі вось такія рабыя, а бела-шэрага колеру яны робяцца недзе на чацвёртым годзе жыцця. Так што звыклыя нам чайкі, якімі мы іх сабе звычайна ўяўляем, – гэта ўжо мацёрыя птушкі 😎

Да якога непасрэдна віду адносяцца гэтыя асобіны, пакуль што сказаць цяжка: гэта можа быць клуша, ці рагатуха, ці ўласна серабрыстая чайка. Маладняк збольшага падобны між сабой, а характэрныя асаблівасці відаў праяўляюцца ўжо ў больш дарослым узросце.

🙁 Мы, на жаль, не ведаем, чаму гэтыя чайкі гуляюць па сцежцы і ці ўсё з імі добра. Калі вы сустрэнеце параненую птушку і захочаце ёй дапамагчы, вось ёсць добрая інструкцыя з парадамі.