НАША МАЯК🙂ВКА
1.31K subscribers
2.08K photos
87 videos
1 file
459 links
От Денисовской и Соколянки, до Козырево и Камвольного. Всё самое интересное о жизни района здесь.

📝 Присылайте ваши новости и сообщения нашему боту @nasha_majakovka_bot
Спасибо за ваше активное участие!
Download Telegram
#народны_каляндар

📆15 лютага па старой язычніцкай традіцыі ў Беларусі святкуюць Грамніцы. Гэта зімовае свята мае глыбокія карані, нашы продкі лічылі яго асаблівым.

⚡️Грамніцы заўсёды сімвалізавалі пераход ад халоднай і лютай зімы да гарачага лета. Усе чакалі цяпла і сонца 🔆, хацелі паскорыць гэты прыродны працэс. Хоць люты традыцыйна і быў самым халодным❄️ месяцам у годзе, нашы продкі меркавалі, што на гэтае свята адбываецца пераход ад зімы да лета. Лічылася, что менавіта ў гэты халодны лютаўскі дзень можа быць навальніца з громам і маланкамі. 🌩

Мноцтва народных прыкмет беларусы звязваюць з Грамніцамі. Напрыклад, калі раніца на Грамніцы выдасца цёплая🌡, то і канец зімы будзе цёплым. 🌬Мяцеліца і завіруха на Грамніцы казалі аб тым, што вясна прыйдзе яшчэ не хутка.
#народны_каляндар

Гуканне вясны...

"Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынесла?"

Па народным календары ў сакавіку гукаюць вясну.

Адзінага дня для гэтага не існуе. Сігналам для пачатку гукання можа стаць спеў жаўранка ці якая-небудзь іншая ўмова. Сёння - дзень вясновага раўнадзенства, зручны час для абраду .

Гуканне вясны суправаджаецца спевамі або выкрыкваннем спецыяльных вясновых песень – вяснянак.

Асаблівасцю вяснянак з’яўляецца тое, што кожны куплет заканчваецца гучным крыкам “У-у-у!”

Важна выбраць для гукання ўзгорак, узвышша , каб заклінальныя словы былі бліжэй да неба і рэха ад іх разносілася далёка. Таксама абрад магчыма праводзіць ў памяшканнях, што мае дачыненне да захоўвання і перапрацоўкі зерня у гумнах.

Гуканне вясны мае выразную заклінальную функцыю: з дапамогай такіх песень зазываюць вясну, набліжаюць цяпло, абуджаюць прыроду.

І няхай у гэты раз вясна прыйдзе хутчэй. 🙂
#народны_каляндар

Камаедзіца

Тэрміновыя навіны! Мядзведь прачнуўся! (Як мінімум у Мінскім заапарку.)
Вясна тут!

Камаедзіца – беларускае народнае свята, прысвечанае мядзведзю і звязанае з сустрэчай вясны. Адзначаецца 6 красавіка. Лічыцца праявай татэмізму, веры ў звышнатуральную сувязь людзей з татзмамі – жывеламі і раслінамі.

Свята пачыналася з адмысловай ежы – сушанага рэпніку, таму што мядзведзь ужывае пераважна раслінную ежу. Таксама елі гарохавыя камы – галушкі з адваранага і тоўчанага гароху – як асноўную страву, адсюль і сам дзень атрымаў назву “Камаедзіца”.

Пасля абеду ўжо не займалісь сваімі дзённымі працамі, а святкавалі: усе старыя і малыя клаліся адпачываць, але не спалі, а бесперапынку павольна перакочваліся з боку на бок, каб гэта максімальна нагадвала пераварочванне мядзведзя. Цырымонія працягвалася каля дзвюх гадзін і рабілася дзеля таго, каб мядзведзь лёгка ўстаў са свайго зімовага берлагу.
#народны_каляндар

Юр’я – адно з найбольш шанаваных святаў беларускага народа. Праводзіцца 6 траўня. Юрый – ахоўнік жывёлагадоўлі і земляробства, але таксама лічыўся валадаром ваўкоў.

Менавіта на Юр’я ўпершыню выганялі на пашу свойскую жывёлу. 🐄 Гаспадар, апрануўшыся ў чыстую бялізну і святочную світку, у суправаджэнні ўсёй сям’і 👨‍👩‍👧‍👦, ішоў выпускаць жывёлу з хлявоў. Выкарыстоўвалі мноства магічных сродкаў, мэта якіх – захаваць здароўе і плоднасць жывёлы. Напрыклад, плялі вянкі🌼 для кароў і вешалі ім на рогі. Шмат абрадавых дзеянняў на Юр'я ведалі пастухі, якія лічаць 6 траўня сваім святам.

Світальная юр’еўская раса💧, наогул, лічылася гаючай, якая дае сілу. Раніцай гаспадары абыходзілі свае палі з мэтай паспрыяць будучаму ўраджаю і свайму ўласнаму здароўю. А калі не прыйсці на Юр’я на сваё поле – ураджаю не будзе.🤷‍♂️
Згодна з народнай прыметай, калі на Юр’я дождж, то будзе шмат хлеба. Таксама лічылася, што ў гэты дзень трэба саджаць бульбу.🥔
Потым ладзілі агульнае свята💃, жадалі добрага ўраджаю.
#народны_каляндар

Русальный тыдзень азначае заканчэнне вясны і пачатак лета. Гэты тыдзень беларусы заўсёды вельмі шанавалі, існавала забарона на ўсялякія палявыя працы, акрамя таго, сяляне імкнуліся не хадзіць у лес і не пушчалі туды дамашнюю скаціну. Ні ў якім разе нельга было купацца – асабліва апоўдні і апоўначы, гэты час здавён лічыўся спрыяльным для ўсіх нячысцікаў. Жанчыны не займаліся на гэтым тыдні ткацтвам і шыццём, не мылі бялізну і не бялілі лён.

Ва ўявленнях нашіх продкаў русалкі былі не толькі шкоднікамі, але і ахоўнікамі пасеваў, таму імкнуліся іх не крыўдзіць.
Маладыя дзяўчаты на русальны тыдзень гарэзвалі: апраналі кашулі, завешвалі твар валасамі і хаваліся ў гушчары, каб выскачыць і напужаць мінака. Дзяцей яны таксама лавілі і казыталі, як сапраўдныя русалкі.
У канцы русальнага тыдня жанчыны ладзілі абрад "провады русалкі". Каб ушанаваць і задобрыць русалак, яны развешвалі на галінках дрэў і кустоў, якія растуць каля вады, палотны на кашулі і ўласна вопратку і спявалі.
#народны_каляндар

Дзень талаки
Адзначаецца 13 ліпеня. Пасля Пятровага дня (12 ліпеня) не дазвалялася працаваць, бо гэта лічылася грахом. ☝️ Можна бвло толькі дапамагаць іншым, рабіць талаку, але не за плату, а за частаванне, нават наймалі музыкаў.🎻

Талаку маглі збіраць не толькі на Паўпятро, але і ў любы іншы час. Гэта сумесная праца, добраахвотная ў сваёй аснове, узаемадапамога.👬 Талака з’яўлялася адным з спосабаў арганізаціі працы ў беларусаў: талакой беларусы будавалі хаты, талакой жалі і касілі.
#народны_каляндар

Багач 🌾

Гэта земляробчае свята ў гонар заканчэння збору ўраджаю, якое адзначалася напярэдадні дня восеньскага раўнадзенства 21 верасня.

Галоўны атрыбут народнага свята Багач – лубка з зернем, куды ўстаўлялі васковую свечку. У некаторых мясцінах зерне для “багача” збіралася з усёй вёскі з першага зажыначнага снапа. Воск для свечкі таксама збіраўся з усёй вёскі, і яе выраб суправаджаўся агульнай вячэрай і спевамі адпаведных песень.