Нашая Хваля
485 subscribers
16.5K photos
2.48K videos
3 files
871 links
Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot
Download Telegram
Пра святкаванне Дня Волі беларусамі ў розных краінах: ЗША, Польшча, Грузія. ✌️
Сілуэт загінулага ў абароне Ўкраіны беларускага добраахвотніка.
Алея герояў, горад  Каламыя, Івана-Франкоўская вобласць.
Фота Аляксей Францкевіч. 🙏
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Арт-праект па шанаванню знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў ад Беларусаў Берліну.

"Ігнат Канчэўскі (9.04.1896 -1923), больш вядомы пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч.
Беларускі філосаф, публіцыст, паэт і актыўны ўдзельнік беларускага адраджэння, «жыў дзеля вялікага ідэалу вызваленьня свайго народу ад духовага, палітычнага і эканамічнага рабства» (А.Луцкевіч).
Ігнат Канчэўскі заўчасна пайшоў з жыцця ў Вільні ва ўзросце 27 гадоў.

«Памяць пра нашых продкаў — падмурак, на якім мы зможам бараніць будучыню Беларусі» (Л. Маракоў)
Разам да перамогі!
Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!
⚪️❤️⚪️💙💛🇮🇱"
Добрага дня, дарагія чытачы!

Надвор'е сёння воблачнае з праясненнямі, пераважна без ападкаў.

Тэмпература  + 14  +  20   цяпла.
У Менску  + 10 + 12 градусаў. ☀️
"Не забудзем, не даруем!", — беларусы смуткуюць з нагоды новай смерці палітычнага вязня ў засценках Лукашэнкі. Пікет памяці прайшоў у Бельгіі.

"Аляксандру Кулінічу споўнілася б 52 гады, ён не дажыў да гэтага дня.
Яго не стала 9 красавіка 2024 у СІЗА-7 Брэст. Яшчэ адна ахвяра рэжыму Лукашэнкі".🙏
З нагоды дня народзінаў віншаванне Сцяпану Латыпаву ад актывістаў Чыжоўкі.

"Дзень народзінаў мужнага, смелага і шчырага Сцяпана Латыпава. Тры з паловай гады пацукі імкнуцца знішчыць яго фізічна і маральна, бо ён увасабляе адразу ўсё, што яны ненавідзяць. Чалавек з кветкамі. Чалавек з Плошчы Перамен. Звычайны хлопец, якога планавалі хутка зламаць. Вось толькі ён не зламаўся.

Мы жадаем Сцяпану сіл, каб хутчэй ачуняць і вытрываць усе выпрабаванні. Няхай сярэднявечча згіне і сыдзе ў гісторыю, людзі атрымаюць свабоду, а да дрэў і вожыкаў Беларусі вернецца іх абаронца.

Свабоду Сцяпану Латыпаву!
Жыве Беларусь!" 🤍❤️🤍
"Не забудзем, не даруем".

Кракаў, пікет памяці Аляксандра Кулініча. 🙏
Беларуская дыяспара Кіпра  зладзіла выставу копій партрэтаў палітзняволеных  мастачкі Ксішы Ангелавай «Мартыралог Беларусі». А таксама сустрэлася са Святланай Ціханоўскай падчас яе візіту на Кіпр. 🙌
🥀Беларусы Беластоку ўшанавалі памяць памерлага на днях у СІЗА Аляксандра Кулініча.

"Людзі прыносілі кветкі, запальвалі знічы, правялі хвіліну маўчання".🙏