Нашая Хваля
485 subscribers
16.5K photos
2.48K videos
3 files
871 links
Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot
Download Telegram
Беларусы Вільні: штонядзелі акцыя салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі і беларусамі ўсяго свету.

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
Беларусы Масквы сустрэліся на штотыднёвым ліставанні і адправілі паштоўкі беларускім вязням.

"Палітвязні - нашы героі!
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Галушка Ігар, Ашурак Кірыл, Скударноў Віталь, Нічыпарка Алег, Гарэлаў Алег, Юхневіч Павел, Заводзіч Руслан, Воўкава Жана, Гантавы Ігар, Васілевіч Віталь!

Жыве Беларусь!" 🤍❤️🤍"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚽️ У Беластоку адбыўся чэмпіянат па балотным футболе

Сярод вялікай колькасці ўдзельнікаў з розных краінаў былі і беларусы. 🔥
🕺💃 «Hučna Fest» — беларускае свята на беразе Віслы ў Варшаве.

Творчыя і літаратурныя пляцоўкі, канцэрт беларускіх музыкаў і "Жыве Беларусь". 🔥
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Каля «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў: 

Вацлаў Іваноўскі (7.6.1880-7.12.1943) меў усё сваё жыццё надзею ўбачыць Беларусь вольнай краінай і рабіў дзеля гэтага усё магчымае. Яму, палітычнаму і грамадскаму дзеячу, драматургу, доктару тэхнічных навук і міністру асветы БНР ва ўрадзе А. Луцкевіча, давялося перажыць савецкую, польскую і нямецкую акупацыі бацькаўшчыны.

З 1990-х г. у паглядзе на гэтую супярэчлівую фігуру пазначыліся прыкметныя карэктывы— у тым ліку дзякуючы працам гісторыка Юрыя Туронка. 16 снежня 2006 адбылося ўрачыстае адкрыццё на менскіх Кальварыйскіх могілках надмагільнага помніка В. Іваноўскаму.

Разам да вызвалення Бацькаўшчыны!

Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️!
Слава Ўкраіне💙💛!
Ізраіль пераможа🇮🇱!
"
У Вільні беларусы святкавалі Купалле разам са Святланай Ціханоўскай.

«Дзякуй беларусам і беларускам Вільні за сумеснае святкаванне Купалля, за цеплыню і пачуццё дому. Быццам у дзяцінстве ў бабулі ў вёсцы.
Цешуся, калі бачу, як мы захоўваем сваю культуру і гісторыю, дзе б не знаходзіліся».🔥🤍❤️🤍