Нашая Хваля
475 subscribers
17.1K photos
2.57K videos
3 files
919 links
Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot
Download Telegram
"Вадзім Храсько. Яшчэ адзін чалавек забіты ў турме. Закатаваны." — смуткуюць актывісты Чыжоўкі.

"Немагчыма не ненавідзець. Вось шэры сіпаты стары, што хварэе і трасецца, а ўсё не здохне. А вось тлусты лыч "суддзі". І недзе там - "пракурор", "міліцыянты", "ахоўнікі". Цэнзар адпраўляе на сметніцу лісты. Турэмны "доктар". Яны забілі Вадзіма разам.

Мы на вайне, і хочацца назваць іх добрым абстрактным словам "вораг" і ненавідзець "ворага". Але вораг - гэта тысячы істот, кожная істота з уласным профілем у "аднакласніках" і ўласным спісам злачынстваў. І часам мы ведаем пра іх больш, чым пра ахвяр. Вось як зараз.

"Не забудзем, не даруем" - гэта не пра вечны боль. Гэта пра справядлівасць, якая аднойчы надыходзіць.

Вечная памяць Вадзіму Храсько!
Жыве Беларусь!" 🙏
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на акцыю, каб ушанаваць памяць загінулага палітвязня Вадзіма Храсько.

"У беларускіх турмах шмат палітзняволенных, і з кожным днём іх робіцца ўсё больш. Асуджаныя за данаты, лайкі, эмадзі, "экстрэмісты" і "асобы, паграджаючыя нацыянальнай бяспецы"...
А на самой справе актывісты, праваабаронцы, пенсіянеры, айцішнікі, студэнты, сябры арганізацый і прафсаюзаў.
Не, іх не закране абяцаная амністыя. Месца ў турмах не хапае, канешне, але лепей выпусціць на свабоду хабарнікаў. Яны ж нічога дрэннага не зрабілі!

Але нашую салідарнасць нельга пасадзіць у турму, нельга забараніць і нават цяжка зрабіць выгляд, што нічога такога не існуе. Мы будзем падтрымліваць адно аднаго і рабіць усё, каб у турмах аказаліся сапраўдныя злачынцы, а не людзі, якія абараняюць дэмакратыю.

Жыве Беларусь!
" ✌️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы і беларускі Беластока віншуюць з Днём нараджэння ўсіх палітвязняў Беларусі, якія нарадзіліся ў студзені!

"Сіл і моцнага здароўя Вам, нашы героі!!! Каб усе Вы хутчэй вярнуліся дадому жывымі і здаровымі!!! Мы памятаем пра Вас,  падтрымліваем і хвалюемся за Вас!!! Беларусь хутка будзе вольнай, а каты атрымаюць сваё пакаранне!!!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!" 🤍❤️🤍
Беларусы Вільні другі год запар далучаюцца да велапрабегу да Дня Абаронцаў Свабоды.

"Свабоду ад Імперыі, якую абаранілі літоўцы, абаронім і мы!

Велапрабег праходзіць па месцах дзе былі сутыкненні. На будынку радыё засталіся сляды ад куль. Таксама праехалі да тэлебачання,  будынку LRT, сейму.
Жыве Беларусь!
За нашу і вашу свабоду!" ✌️
Каля Сейму Рэспублікі Польшча ў Варшаве беларусы зладзілі пікет са зваротам да польскіх уладаў, заняць больш рашучую пазыцыю ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, у сувязі з масавымі рэпрэсіямі, якія працягваюцца ў Беларусі, у т. л. да польскіх грамадзянаў.

"Запрашаем усіх, каму не абыякавы лёс закладнікаў рэжыму, якія знаходзяцца ў жахлівых умовах, далучыцца да гэтых патрабаваньняў". ✌️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На мінулым тыдні таксама завяршалі святкаваць Калядкі.
І не толькі ў Беларусі. Паглядзіце. 🔥
А гэта сціплыя і кранальныя калядоўшчыкі з Беларусі.
З мілай козачкай і багатымі частункамі.
🐐🐻🪗
Вітаем ў новым дні, паважаныя!

Сёння ў Беларусі пераважна без ападкаў, месцамі туман і галалёд.

Тэмпература — 5 — 11  градусаў марозу.
У Менску — 3 — 5 градусаў.
Беларусы ладзяць акцыі пратэсту і салідарнасці ў многіх гарадах і краінах з нагоды гібелі ў турмах беларускіх палітвязняў.

У Кракавеі беларусы ўшанавалм памяць загінулага Вадзіма Храсько і іншых беларускіх палітвязняў.
🙏