Нашая Хваля
487 subscribers
16.4K photos
2.46K videos
3 files
863 links
Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Так гарэў сусветна вядомы сабор Парыжскай Богамаці цяць гадоў таму.
І так адбудрўваўся. 🙏
Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Мандзік Аляксей, Жарнак Арцём, Кандраценка Ганна, Шчыракова Ларыса, Шандыба Аляксандр, Гарчанюк Ігар, Ганцарэвіч Юрый, Цыбульская Вольга, Панкевіч Дзмітрый, Буцькавец Уладзімір, Каханоўскі Дзмітрый, Пачобут Андрэй.

Свабоду палітвязням! ✌️
☝️ Граміў крыжакоў на іхнай жа тэрыторыі

Легендарны князь Давыд Гарадзенскі, сын Даўмонта, вызначаўся жорсткасцю да ворагаў Вялікага Княства Літоўскага. Пра яго засталося больш легендарных фактаў, чым сапраўдных.

Князь увайшоў у гісторыю рызыкоўнымі вайсковымі аперацыямі супраць крыжаносцаў. У бітве 1314 года пад Наваградкам ён не страціў аніводнага воіна 😮

Глядзіце новае выданне праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»

#штопаглядзець
Добрага дня, паважаныя!

Сёння ў Беларусі пройдуць дажджы,  месцамі навальніцы, узмоцніцца вецер.

Тэмпература ноччу  ад + 6 да + 17  цяпла.
У Менску + 10 + 12 градусаў. 🌦️
Беларусы Шчэціна  на нядзельнай акцыі салідарнасці ўшанавалі памяць Аляксандра Кулініча, які памёр у ІЧУ Берасця.

"Жахліва, што ў цяперашняй Беларусі могуць затрымаць чалавека за яго палітычныя погляды, трымаць ў ІЧУ, не перадаваць рэчаў і лекаў, не аказваць медыцынскай дапамогі, а пасьля распаўсюджваць версію пра ішэмічнае захворванне сэрца. 

Таму мы лічым Аляксандра Кулініча яшчэ адной ахвярай рэжыма. Спачуванні родным і блізкім памерлага". 🙏
"Зношаная ружовая сукенка, хустка, целагрэйка, спадніца і пінжак".

У Нямеччыне адкрылася выстава з рэчамі палітзняволеных беларусак. Пра гэта расказвае канал @dougayadarogadadomu.

На экспазіцыі можна пабачыць рукавіцы з калоніі, майку з вышытымі на ёй абдымкамі і далонямі сяброў.

Адна з палітзняволеных перадала сваю белую сукенку, у ёй яна брала шлюб у касцёле, а потым у ёй жа пайшла на суд. Асабісты дзённік і фатаграфіі, якія жанчыны атрымлівалі ў турмах, ёсць паштоўкі ад маленькага сына палітвязня, ёсць абутак са шнуркамі з пакетаў. ✌️
Пажаданне беларусаў жыхарам Ізраілю на тэму дня: жадаем перамогі!

Падчас нядзельнай акцыі пратэсту ў Варшаве. ✌️
#вандроўкі_з_чытачамі

Працягваем "Вандроўкі з чытачамі",  — вясновыя, ад спадара Аляксандра з-пад Менску.

"Добры дзень, шаноўныя!
Велічны Мірскі замак! І гэтым усё сказана
Аляксандр з-пад Менска, вясна, 2024"
⚪️🔴⚪️

Сардэчна дзякуем нашаму сталаму аўтару. 🤍❤️🤍

Фота з вашых вандровак дасылайце ў наш чат-бот @BelsatBot
Падпісвайцеся на «Нашую хвалю» — @nashaja_hvala і памятайце пра бяспеку.