Нашая Хваля
454 subscribers
18K photos
2.67K videos
3 files
995 links
Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot
Download Telegram
Добрага дня, дарагія чытачы!

Надвор'е сёння воблачнае з праясненнямі, пераважна без ападкаў.

Тэмпература  + 14  +  20   цяпла.
У Менску  + 10 + 12 градусаў. ☀️
"Не забудзем, не даруем!", — беларусы смуткуюць з нагоды новай смерці палітычнага вязня ў засценках Лукашэнкі. Пікет памяці прайшоў у Бельгіі.

"Аляксандру Кулінічу споўнілася б 52 гады, ён не дажыў да гэтага дня.
Яго не стала 9 красавіка 2024 у СІЗА-7 Брэст. Яшчэ адна ахвяра рэжыму Лукашэнкі".🙏
З нагоды дня народзінаў віншаванне Сцяпану Латыпаву ад актывістаў Чыжоўкі.

"Дзень народзінаў мужнага, смелага і шчырага Сцяпана Латыпава. Тры з паловай гады пацукі імкнуцца знішчыць яго фізічна і маральна, бо ён увасабляе адразу ўсё, што яны ненавідзяць. Чалавек з кветкамі. Чалавек з Плошчы Перамен. Звычайны хлопец, якога планавалі хутка зламаць. Вось толькі ён не зламаўся.

Мы жадаем Сцяпану сіл, каб хутчэй ачуняць і вытрываць усе выпрабаванні. Няхай сярэднявечча згіне і сыдзе ў гісторыю, людзі атрымаюць свабоду, а да дрэў і вожыкаў Беларусі вернецца іх абаронца.

Свабоду Сцяпану Латыпаву!
Жыве Беларусь!" 🤍❤️🤍
"Не забудзем, не даруем".

Кракаў, пікет памяці Аляксандра Кулініча. 🙏
Беларуская дыяспара Кіпра  зладзіла выставу копій партрэтаў палітзняволеных  мастачкі Ксішы Ангелавай «Мартыралог Беларусі». А таксама сустрэлася са Святланай Ціханоўскай падчас яе візіту на Кіпр. 🙌
🥀Беларусы Беластоку ўшанавалі памяць памерлага на днях у СІЗА Аляксандра Кулініча.

"Людзі прыносілі кветкі, запальвалі знічы, правялі хвіліну маўчання".🙏
У цэнтры Варшавы прайшоў перформанс супраць гандлю Еўрасаюза з "рускім светам". У ім удзельнічалі беларускія актывісты.

"На "Міжнародным кірмашы генацыду" "прадаваліся" расійскія тавары: газ, вугаль, збожжа, самавары, гарэлка. Усё было заліта бурачным канцэнтратам, які сімвалізаваў кроў украінцаў.

Удзельнікі акцыі заклікалі ЕС увесці поўнае эмбарга на расійскую прадукцыю. Яны сабралі подпісы пад петыцыяй пра гэта, якую плануюць падаць прадстаўнікам Еўрасаюза і ўраду Польшчы". 🔥
І вось такія фарбы вясны можна пабачыць на вуліцах Варшавы. 🥰