Нашая Хваля
457 subscribers
17.7K photos
2.64K videos
3 files
974 links
Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot
Download Telegram
У Беларусі па палітычных матывах пераследуюць як найменей дваіх грамадзян Узбекістана і аднаго грамадзяніна Казахстана, паведамляе "Вясна".

У «спісе экстрэмістаў» 62-гадовы грамадзянін Рэспублікі Узбекістан Ільдар Таўхінаў.
За ўдзел у акцыях пратэсту ў 2022 годзе асудзілі грамадзян Узбекістана Віктара і Вольгу Новікавых.
У наваполацкай калоніі № 1 адбывае тэрмін за "абразу Лукашэнкі" жыхар Петрыкава і грамадзянін  Казахстана Віталь Скударнаў. Тэрмін невядомы.

Свабоду палітвязням! ✌️
Беларусы на вуліцах Варшавы з чарговай акцыяй пратэсту і салідарнасці.

"Чарговы дзень у Беларусі - гэта чарговы дзень пад акупацыяй.
І спакваля на тэрыторыю мірнай Беларусі прыходзіць вайна! Спачатку ў нас з'яўляюцца парэшткі бандыцкага фармавання ПВК "Вагнер", потым прыязджае тактычная ядровая зброя, затым размяркоўваецца шматтысячны кантынгент расейскіх вайскоўцаў і вось ужо Лукашэнка ў вайсковым мундзіры на мяжы з Польшчай ды Літвой заяўляе, што Беларусь рыхтуецца да вайны!..

Мы пытаемся - да якой вайны рыхтуецца саманазваны беларускі генералісімус?!
Мы пытаемся - чыя гэта вайна і ці патрэбная яна беларускаму народу?!
Мы пытаемся - калі дыктатар спыніць грамадзянскую вайну ўнутры краіны супраць грамадзянаў Беларусі?!

Мы маем шмат пытанняў, мы маем шмат чаго сказаць і мы не маем намеру маўчаць! Таму мы кожны раз выходзім, каб задаць нязручныя пытанні беларускім уладам і расказаць усяму свету пра тыя злачынствы, што адбываюцца ў Беларусі штодня і якія не спыняюцца ўжо амаль чатыры гады!
Жыве Беларусь!"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А ў Вязынцы пад Менскам гукалі вясну. 🔥
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы больш за тры гады працягваюць збірацца  штотыдзень, пісаць лісты і падпісваць паштоўкі беларускім палітвязням!

"Палітвязні - нашы героі!
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Каско Аляксандр, Колькасць Валянцін, Мацкевіч Вольга, Кандыба Вячаслаў, Галубко Цімафей, Давыдзюк Кірыл, Комар Аляксандр, Лавор Уладзімір, Пятух Вольга, Аўрамцаў Уладзімір, а таксама Сцяпан Латыпаў - заказны ліст!

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Свет поўны незвычайных з"яў: вулкан на Сіцыліі выпускае кольцы дыму.

Гэта вулканічны газ з вялікай сілай вырываецца з круглых кратараў. 🔥
Да дня народзінаў аднаго са стваральнікаў Статуту ВКЛ.

4 красавіка 1557 нарадзіўся Леў Сапега, пісар, падканцлер і канцлер ВКЛ, ваявода віленскі і адначасна гетман вялікі літоўскі.

З імем Льва Сапегі звязваюць падрыхтоўку і выданне ў 1588 годзе Трэцяга Статуту Вялікага Княства Літоўскага і стварэнне ў 1581 годзе Галоўнага Трыбуналу – найвышэйшай судова-апэляцыйнай інстанцыі дзяржавы.

☝️ Канцлер разглядаў права як прадукт дзейнасці чалавечага розуму, а не боскага адкрыцця.

Але як адбывалася праца над Трэцім статутам ВКЛ? Глядзіце ў колішнім выданні праграмы «Вусы Скарыны»

#штопаглядзець
Вітаем, сябры!

Цёпла і без ападкаў -- такое надвор"е сіноптыкі прагназуюць на сённяшні дзень.

Тэмпература  ад  + 21 да  + 27 градусаў цяпла.
У Менску  + 23  + 26  градусаў. ☀️
Дня Волі шмат не бывае.

Так сваё нацыянальнае свята святкавалі беларусы ў Катавіцах у Польшчы.

Са Святам!
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
Лісты палітвязням— найменьшае, што можна зрабіць.
Беларусы Бельгіі павіншавалі з Днём Народзінаў палітвязняў, якія нарадзіліся ў красавіку
.
🔴
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Актывісты Еўрамайдана правялі ў Варшаве "Міжнародны кірмаш генацыду".
Асноўны лозунг акцыі - спыніць гандаль ЕС з Расіяй.

Актывісты заклікаюць таксама:
"ДАЛУЧАЙСЯ ДА АКЦЫІ #УльтыматумЛукашэнка і
ПАДПІШЫЦЕ ПЕТЫЦЫЮ
https://www.change.org/UltimatumToLukashenka

МЫ НЕ СПЫНЯЕМСЯ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!" ✌️
Палмтычны плакат ад Лявона Вольскага: "Эмігранты". 🙏
У Варшаве прайшоў вечар памяці Алеся Пушкіна
У  Беларускай прасторы «Робім разам» гучалі ўспаміны пра Алеся Пушкіна, а таксама выстаўленыя да прагляду  карціны мастака з прыватнай калекцыі. 🙏