Нашая Хваля
475 subscribers
17.1K photos
2.57K videos
3 files
919 links
Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot
Download Telegram
Дзень добры, сябры!

Сёння ў Беларусі воблачна з праясненнямі, на большай часцы краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу.

Тэмпература паветра + 2 + 8  градусаў цяпла.

У Менску часамі снег з дажджом.
Тэмпература + 2 + 4 градусы. 🌦️
У Варшавы беларусы правялі пікет пад назваю «Ультыматум».

"Насупраць прэзідэнцкага палацу. сабраліся беларусы, якія ўцяклі ад лукашэнкаўскіх рэпрэсіяў у Варшаву. Яны заклікалі вышэйшыя інстытуцыі Еўразьвязу і польскія ўлады заняць больш рашучую  супраць тэрарыстычнага рэжыму лукашэнкі. Рэжым у Беларусі павінен быць пакараны.

Жыве Беларусь!!"
У Мехіка беларусы далучыліся да акцыі ўкраінцаў у другую гадавіну поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. ✌️

Слава Украіне! 🔵🟡
Жыве Беларусь! 🔴
На месцы забойства 25-гадовай  беларускі Лізы ў Варшаве.

Кветкі, свечкі і плакаты на розных мовах. Валадарства нябеснае. 🙏
Два гады гібелі ў баі за Бучу беларуса Ільі Літвіна Хрэнава.

Ілья Хрэнаў нарадзіўся ў 1995 годзе ў Менску. Вучыўся ў аўтамеханічным тэхнікуме. Працаваў на заводзе МАЗ.
Ілля абараняў Украіну з 2014 года.

«Сёння расія зноў паказала сваю сутнасць і хлусліва напала на Украіну. Мы, у сваю чаргу, беларусы, не застанемся ў баку ад гэтай вайны і будзем ваяваць на баку Украіны», — пісаў беларускі герой у першыя дні вайны.

У гонар Іллі ў Бучы перайменавана вуліца.
Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць!
Слава Герою! 🙏
Аляксей Францкевіч "Вільна Білорусь".
#вандроўкі_з_чытачамі

Аднаўляем "Вандроўкі з чытачамі",  — вясновыя, ад спадара Аляксандра з-пад Менску.

"Дзень добры, даражэнькія!
Прывітанне з Нясвіжу, з Касцёла божага цела (Фарнага).
Касцёл працягвае рэстаўрацыю. Маштаб уражвае!
Аляксандр з-пад Менска, 2024"
⚪️🔴⚪️

Сардэчна дзякуем нашаму сталаму аўтару. 🤍❤️🤍

Фота з вашых вандровак дасылайце ў наш чат-бот @BelsatBot
Падпісвайцеся на «Нашую хвалю» — @nashaja_hvala і памятайце пра бяспеку.
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Бабко Сяргей, Лісоўскі Сяргей, Аўчароў Павел, Рыбік Артур, Трафімчук Павел, Аблаб Ганна, Сікорская Анжэла, Халімончык Артур"
Жыве Беларусь! 🔴
Яго падманам заманілі ў Савецкую Беларусь, а ягоны твор стаў першым у свеце апісаннем жыцця ў канцлагеры з погляду арыштанта

Памяці Францішка Аляхновіча да гадавіны забойства. Беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, празаік быў застрэлены 3 сакавіка 1944 годзе -- 80 гадоў таму.

Вучыўся ў той жа гімназіі, дзе і Дзяржынскі ды Пілсудскі.

Паставіў у Вільні першы спектакль на беларускай мове. Быў кіраўніком Беларускага савецкага тэатру і Беларускага дзяржаўнага тэатру.

Асуджаны да 10 гадоў катаргі на Салавецкіх астравах за нібыта шпіянаж. Ягоныя творы забаранялі ўлады Расейскай імперыі, СССР, Нямеччыны і Польшчы.

Савецкія ўлады абмянялі Аляхновіча на Тарашкевіча, які быў расстраляны ўжо праз 5 гадоў у Курапатах.

Пра найвядомейшы абмен палітзняволенымі беларусамі, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Як Аляхновіча падманам запрасілі ў Савецкую Беларусь і як спрабавалі ўратаваць -
у выданні цыклу «Лабірынты»
Дзень добры, сябры!

Сёння ў Беларусі пераважна без ападкаў
Тэмпература паветра + 2 + 8  градусаў цяпла.

У Менску тэмпература + 4 + 7 градусаў. 🌤️